КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714511 томов
Объем библиотеки - 1413 Гб.
Всего авторов - 275080
Пользователей - 125168

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

A.Stern про Штерн: Анархопокалипсис (СИ) (Фэнтези: прочее)

Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)

Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)

Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).

Далёка ад радзимы [Алесь Кажадуб] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Алесь КАЖАДУБ


ДАЛЁКА АД РАДЗІМЫ


Байкі пра пісьменнікаў


ПАПЕРА ДЛЯ САЛА


Вядомы ў свой час пісьменнік Піліп Пестрак быў аўтарам прыжыццёвага збору твораў у чатырох тамах. У кожным з тамоў было не менш за пяцьсот старонак, i таму рукапісы патрабавалі вялікіх намаганняў. Іх трэба было не толькі напісаць ручкай на паперы, але і надрукаваць на машынцы, прачытаць, зноў перадрукаваць, яшчэ раз прачытаць - і тады толькі несці ў выдавецтва.

Але вось праца над чарговым рукапісам чатырохтомніка

- раманам «Сустрэнемся на барыкадах» - была скончаная. Пісьменнік паклаў яе ў папку, завязаў тасёмкамі і накіраваўся туды, куды кожны аўтар выпраўляецца з заміраннем у сэрцы. Выдавецтва не проста было храмам літаратуры, - яно карміла, і нават вельмі няблага. Аўтар раманаў па тым часе быў вельмі забяспечаны і вельмі паважаны чалавек, у пэўнай ступені генерал. А аўтар тэтралогіі цягнуў на маршала.

На шляху ад дома пісьменніка да выдавецтва знаходзілася адзінаццаць піўных. Некаторыя гаварылі - дванаццаць, але гэта не мяняе справы. Піўныя ў тыя часы таксама былі сур’ёзныя. Да ста грамаў гарэлкі ў іх абавязкова дадаваліся бутэрброды, а буфетчыцы сваіх кліентаў ведалі ў твар.

Накіроўваючыся ў выдавецтва, пісьменнік не мог не зайсці ў піўную і не пахваліцца таўшчэзным рукапісам.

- Гады працы! - ляпаў ён даланёю па папцы. - Крывёю і потам даводзіцца зарабляць на хлеб.

Наведвальнікі з павагаю слухалі маршала. У кожнай з піўных ён сустракаў знаёмых, літаратурную і калялітаратурную брацію, пісьменнік шчодра частаваў некаторых з іх, і здарылася так, што да выдавецтва ў той дзень ён не дайшоў.

Прачнуўшыся раніцаю з цяжкай галавою, пісьменнік жахнуўся - рукапісу рамана ў хаце не было. Плашч, чаравікі, нават пусты кашалёк былі на месцы, а папка знікла. Ён успомніў, што нехта дапамагаў яму дайсці да хаты, але рысы твару таго цалкам сцерліся. Гэта была катастрофа. Раман захаваўся толькі ў чарнавіках, раскіданых па ўсіх пакоях кватэры, і на ўзнаўленне яго патрабавалася паўгода, не меней.

- Як, як я мог яго згубіць? - бедаваў пісьменнік. - Цяжкая папка, не менш трох, а то і пяці кілаграмаў! I хто той нягоднік, які насмеліўся вырваць бясцэнны рукапіс з аслабелых рук?

Ён зноў накіраваўся ў паход па піўных, але вынікі былі няўцешныя.

Буфетчыцы памяталі, колькі грамаў ён замаўляў і якімі бутэрбродамі закусваў, аднак пра рукапіс нічога не маглі сказаць. Здаецца, быў, але таварыш пісьменнік забіраў яго з сабой.

- У авосьцы? - удакладняў пісьменнік.

- Так, у авосьцы, разам з бутэлькай гарэлкі і булкаю.

Вось гэта і было самае страшнае. Злачынец, канечне, паквапіўся не на папку. Бутэлька гарэлкі з булкаю! За іх маглі і забіць, пры пэўных абставінах, вядома.

Піліп Сямёнавіч у другі раз пачаў пісаць раман. Ён сам дыктаваў машыністцы тэкст, праклінаючы злодзеяў і ўласны почырк, як высветлілася, зусім не ідэальны. Праца была цяжкая, але да Новага года ўсё было скончана. Акуратны рукапіс зноў радаваў вочы аб’ёмам і вагою. Піліп Сямёнавіч занёс яго ў выдавецтва, стараючыся нават не глядзець у бок піўных. Адтуль, між іншым, прыемна патыхала.

Адразу з выдавецтва пісьменнік накіраваўся на Камароўку. Было ўжо трыццатага снежня, а ў хаце скончылася сала. Хіба можна ўявіць сабе калядны стол у сям’і вядомага беларускага пісьменніка без тонка наскрыленага сала з любовінкаю? Нельга. На стале магла адсутнічаць любая закуска, той жа селядзец пад шубаю, напрыклад, толькі не сала. Прычым сала на рынку Піліп Сямёнавіч заўсёды выбіраў сам.

На Камароўцы панавала пераднавагодняя мітусня. Пахла вэнджаным кумпяком, кіслай капустай, яблыкамі. Піліп Сямёнавіч доўга хадзіў па радах прыцэньваючыся. Некалькі разоў каштаваў сальца. У аднаго мужыка яно было ў самы раз: мяккае, з двума прожылкамі мяса, у меру прыпраўленае часныком.

- Загортвай вось гэты шматок, - паказаў Піліп Сямёнавіч, - і гэты. На колькі парсюк пацягнуў?

- Пудоў на дзесяць.

- Бульбаю карміў?

- Камбікормам.

Мужык дастаў з-пад прылаўка некалькі лістоў паперы і пачаў загортваць сала. Піліп Сямёнавіч насцярожыўся. Сэрца ёкнула. Ад паперы патыхнула чымсьці да болю знаёмым.

- А ну, пакажы... - пацягнуў ён да сябе паперу.

Гэта быў ягоны раман. Нават не чытаючы, пісьменнік пазнаў радкі. Кепска прадрукаваная літара «у», трохі крыва стаіць «і».

- Вось і сустрэліся, - выдыхнуў Піліп Сямёнавіч. - На барыкадах...

- А што такое? - спалохана азірнуўся па баках мужык.

- Дзе ўзяў паперу?

- Дык, гэта, на вакзале знайшоў. Пад лаўкай ляжала. Добрая папера. З аднаго боку запэцканая, а другая палова чыстая. Яй-богу, тоўстая папера, дасюль ніхто не скардзіўся...

Мужык