КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719134 томов
Объем библиотеки - 1437 Гб.
Всего авторов - 276109
Пользователей - 125330

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
Влад и мир про Сомов: Пустой (СИ) (Боевая фантастика)

От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Nezloi: Первый чемпион Земли 2 (Боевая фантастика)

Мне понравились обе книги.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про ezh: Всадник Системы (Попаданцы)

Прочитал обе книги с удовольствием. Спасибо автору!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Рыпучая хацінка [Кацярына Мядзведзева] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

хацінцы. Плюшч? Адкуль тут плюшч? Учора яшчэ былі падгнілыя, парос-лыя зялёным мохам сцены. Няйнакш заўтра ружы з’явяцца і дарожка, пасыпаная пяском, — гідкая казачная хатка з дзіцячай кніжкі-размалёўкі. Рыпучая хацінка, дарэчы, была не менш за мяне здзіўлена з’яўленнем новай расліннасці. Раз-пораз яна скідала ўпартыя атожылкi, нібы атрасалася ад нанесенага смецця. Але плюшч чапляўся вусікамі, выпускаў новыя лісточкі-зорачкі і караскаўся вышэй і вышэй, пагражаючы заплесці вокны і заткнуць комiн. Хацінка парыпала-парыпала і змірылася. Выдаўшы чарговы рыпучы гук, адчыніліся касабокiя дзверы, і дзяўчына ўвайшла.

— Ой, як тут утульна! — усклікнула яна. Кінула торбу на ложак і прынялася даследаваць тэрыторыю — ну сапраўды, як котка. Ткнула нос ва ўсе дзюры, адчынiла шафку з посудам, зазірнула ў палатняныя мяшэчкі з рэзкімі затаўкамі, пападнімала вечкі абкуродымленых кацялкоў. А я разглядаў круглы жаночы гадзіннічак, які выпаў з яе торбы. Бранзалетка-ланцужок, расколіны па шкле, змерзлыя стрэлкі паказваюць без чатырнаццаці восем…

Вось яно што.

— Значыцца, і ты…? — сказаў я, падкідаючы гадзіннічак на далоні.

Яна ўскінула на мяне вочы. Ужо не лялечна-блакітныя, падсветленыя сонцам, а халодныя, шэрыя. Сталыя. Цікава, ці шмат яна памятае?

— І я. Толькі бачыш, што атрымалася, — сказала яна ціха. — Давай вя-чэраць…

— Цябе як завуць? — спытаў я амаль ветліва.

— Ася, — сказала яна, памарудзіўшы. — А ты памятаеш сваё імя?

Я не памятаў, не памятаў наогул ні-чо-га. Так атрымалася — я жыў выключна сучаснасцю. Многія людзі палічылі б гэта шчасцем.


Суседзі ігралі на піяніна, у вокнах ружавела, печ пастрэльвала іскрынкамі. Я скроб і трыбушыў ляшчоў, Ася чысціла бульбу, Клякса ганяў па падлозе залацістую круглую цыбульку. Потым усё гэта — рыба, бульбінкі, цыбуля, заправы, — булькала і кіпела ў кацялку. Як даўно я не еў нічога больш смачнага! Выпіўшы кавы — дзіўна, знайшоўся цэлы слоік на печы! — мы пасядзелі, моўчкі гледзячы на агонь, памаўчалі кожны пра сваё. І вядома, я не завёў гадзіннік. Нават не ўспомніў пра яго…

Калі дзяўчына ўлеглася спаць на адзіны ложак у хацінцы, мы з Кляксам выправіліся ў двор. Улегліся на абярэмка сена і глядзелі на неба. У небе штосьці важдалася, шастала, скрэблася, падрыгвалі зоркі. Клякса паводзіў вушамі, прыслухоўваючыся да начных гукаў. Паляжаў са мной трохі і збег на паляванне. А я заснуў, і мне, як звычайна, нічога не снілася.

Раніцай мяне абудзіў пах. Адурманьваючы салодкі пах аладак з яблыкамі. Суседзі пяклі іх на сняданак па нядзелях. Ну, гэта я так вырашыў, што па нядзелях, бо ніякага часу і календара тут, вядома, не было.

На парозе мне сустрэўся Клякса. Хвост жыццярадасна задраны, у зубах — палова аладкі. Ася за сталом піла каву. Перад ёй на велізарнай талерцы дымілася гара пульхных жоўтых блінцоў. Духмяных. Гарачых. Сапраўдных! Але ж у хаце не было яек, мукі і ўсяго астатняга! Як ёй гэта ўдалося?

— Дзе ўзяла? — прамыкаў я. Цяжка размаўляць з набітым ротам. А тут яшчэ і смятана апынулася ў белым соусніку, густая, халодная.

— Там, за акном, — махнула рукой яна, — суседзі пачаставалі.

Я ледзь не ўдавіўся.

— Якія яшчэ суседзі?

— Ну тыя, што ўчора Шапэна ігралі, — паціснула плячыма Ася.

Мне стала прыкра. Пакуль я ўдыхаў водары і глынаў слінкі, пераконваючы сябе, што мне нічога не свеціць, Ася проста працягнула руку і ўзяла тое, што ёй жадалася. Чаму я сам да гэтага не дадумаўся?!

— Ты чуў? Уначы ў небе хтосьці корпаўся, варушыўся, — сказала Ася, і ў яе вачах мільгануў страх.

— Тут такое часта бывае, — цяпер ужо я паціснуў плячамі. — Часам і пацяруха сыплецца, галінкі сухія, костачкі…

— Чые костачкі? — падскочыла яна.

— Вішнёвыя! — ну і палахліўка! Мабыць, думае, што неба — гэта нешта накшталт антрэсоляў, дзе можа пасяліцца страшная калматая пачвара. З ікламі, вострымі кіпцюрамі, драпежная і крыважэрная… Я спахапіўся. Як бы не напрыдумляць лішняга. І тут жа, пацвярджаючы маю асцярогу, у паветры раскаціўся злавесны, вантробны рык. Дахаты прыбег Клякса. Хвост мяцёлкай, поўсць на хрыбце ўздыбілася — ці то біцца памкнуўся, ці то хавацца.

— А гэтая пачвара можа спусціцца да нас? — дрыготкім голасам спытала Ася.

— Можа, — злосна сказаў я. — Больш за тое, спусціцца даволі хутка.

— Як?!

— Па лесвiцы!

Яна недаверліва ўсміхнулася.

— Я не жартую, — проста немагчыма, нічым яе не возьмеш! — Так што скачы ў човен і ратуйся за возерам. Пачвара не ўмее плаваць.

— Навошта ты гэта кажаш? — абурылася яна. — Я не баюся! І застануся тут.

Нібы даказваючы сваю адвагу, яна ўзяла кош і адправілася ў лес. Клякса за ёй. Што мне заставалася рабіць? Я прыхапіў са стала нож і паплёўся ў грыбы. Сямейкі белых, маслякі з