КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716417 томов
Объем библиотеки - 1424 Гб.
Всего авторов - 275491
Пользователей - 125277

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

yan.litt про серию За последним порогом

В целом средненько, я бы даже сказал скучная жвачка. ГГ отпрыск изгнанной мамки-целицельницы, у которого осталось куча влиятельных дедушек бабушек из великих семей. И вот он там и крутится вертится - зарабатывает себе репу среди дворянства. Особого негатива к нему нет. Сюжет логичен, мир проработан, герои выглядят живыми. Но тем не менее скучненько как то. Из 10 я бы поставил 5 баллов и рекомендовал почитать что то более энергичное.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Рыпучая хацінка [Кацярына Мядзведзева] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

пасмейваючыся. Доўгія светлыя валасы, сукенка-распашонка, пісклявы голас. Адкуль тут узялося дзяўчо? І з кім гэта яна гаворыць? Аднак! Яна трымала на руках майго Кляксу! Гэты здраднік разваліўся ў яе на каленях пузам дагары, раскінуў лапы і бессаромна вуркатаў.

— Ах ты мой салодкі, ах ты мой чорны, кацянятка ты маё, — сюсюкала дзяўчына, і мне стала прыкра. Што ты за драпежнік, калі падстаўляеш жывот ворагу? Не, не выжыве ён без мяне ў лесе, занадта даверлівы…

— Клякса! — гаркнуў я.

Кот, які даўно пачуў маё набліжэнне, ніяк не адрэагаваў. Нават з ветлівасці вухам не таргануў. Затое дзяўчына запнулася, здрыганулася ўсім целам (нарэшце!) і падняла на мяне вочы. Блакітныя, шаўковыя, адпаведныя сённяшняму небу.

— Твой каток? — усміхнулася яна і паднялася. Я хацеў пакпіць з яе, але спыніўся. Таму што ў дзяўчыны быў проста велізарны жывот. Усё, на што мяне хапіла, — гэта ўзяць ката і паспрабаваць нахмурыць бровы, што атрымалася няважна. Не, я не адчуваю паталагічнай клапатлівасці да цяжарных жанчын, але прызвычаіўся ставіцца да іх з павагай. Бо калісьці і мая маці спалохана затуляла рукамі жывот, аберагаючы ў ім — мяне.

Сонца прыпякала, ад зямлі падымаўся гарачы пах травы, грыбоў, верасоў.

Я глядзеў на дзяўчо. Вецер раздзімаў яе раскудлачаныя валасы, варушыў недарэчныя фальбоны на сукенцы. Можа, яе з’яўленне тут — знак таго, што мне час сыходзіць? Вось вярнуся зараз дахаты і завяду гадзіннік. Толькі… толькі перш трэба налавіць рыбы для ката, бо яму тут жыць.


Усю дарогу да возера Клякса разняволена вісеў у мяне на шыі чорным цёплым каўняром, а ля самай вады саскочыў і схаваўся ў чаратах. Была ў яго забава — жабак палохаць. Праўда, якія жабкі позняй восенню? А цяпер — вунь, сядзяць, спінкі сонцу падставілі.

Выцягваючы сетку, я адчуваў, што здабычы шмат. Вяндлярню б змайстраваць, назапасіць. Ды навошта мне гэта трэба? Я чалавек вольны, сёння ўвечар сыду і не вярнуся. А ляшчы трапіліся на любату, адзін больш за другога. Можа, не заводзіць пакуль гадзіннік ды як след прыгатаваць рыбу? Запячы ў лісці, напрыклад, ці юшку зварыць. Мех цыбулі ў Рыпучай хацінцы быў, ды і прыправы нейкія, па мяшэчках рассыпаныя, я бачыў, толькі гатаваць жадання не было.

За алешынамі непадалёк мільганула ружовая сукенка. Ізноў яна!

Падышла качынай хадой, з сумачкай праз плячо. Прыкрыла далонню вочы ад сонца, загледзелася на іншы бераг.

— А што там?

— Чарнічнік, — зларадна сказаў я. — І бульбяное поле.

Насамрэч там не было нічога гэтага. Толькі бруд, пустэча ды голыя стомленыя дрэвы.

— Бульбачкі хочацца, — яна перавяла погляд на чараты. — Давай сплаваем?

— А чоўна няма, — яхідна сказаў я.

Дзяўчо пашукала вачыма ў алешніку і вербалозе, якія аплялі бераг.

— Павінен быць, — задуменна сказала яна. — У такіх месцах заўсёды хаваюцца чаўны. Пайду пашукаю.

У такіх месцах заўсёды хаваюцца вужы. Ідзі, ідзі. Знойдзеш шмат бруду, камароў і — калі пашанцуе — тоўстую агідную змяю. Дзяўчаты баяцца ўсяго паўзучага. Мне вельмі закарцела пачуць яе спалоханы віск. Проста страшэнна закарцела.

— Дапамажы мне! — пачулася з кустоў. Прадраўшыся скрозь сухія пугі хмелю, ліснік і павоі (як, адкажыце, яна прайшла тут?!), я здзіўлена ўтаропіўся ў човен. Стары, рассохлы, але падцякае быццам не моцна. І вёслы на месцы. І вяроўка, якой човен прывязаны да шэрага, крывога ствала алешыны. Прыйшлося адвязваць, адцягваць, садзіцца на вёслы і грэбці. З чаротаў з трэскам выскачыў Клякса: як гэта, хацелі сплысці без яго!

— Кіця, кіця, — адразу засюсюкала дзяўчына. Яна ўжо ўладкавалася на карме, расправіўшы сукенку, паклаўшы на калені ружовую торбачку. Божа, і туфлі ў яе ружовыя, з кветачкамі…

Кот жыва заскочыў у човен. І мы адплылі.

Самае смешнае, што на тым беразе, за прыбярэжным пяском і бярозкамі, насам-рэч было бульбяное поле. А непадалёк, сярод старых хвой і папараці, — чарнічнік. Эх, тут бы бровар прыдумаць. Ці хоць бы бакалейную краму, з крупамі і цукрам. У дзяўчыны на дзіва моцнае ўяўленне. Амаль усё, што яна жадала, здзяйснялася адразу. Вернемся ў Рыпучую хацінку — папрашу яе пашукаць слоік з кавай. Стоп! Што значыць — вернемся? Прыгрэўшыся на сонейку, я ледзь не запрасіў дзяўчо да сябе ў хату!

— Ну што, застаешся тут? — сказаў я. — Збірай чарніцы, капай бульбу, увогуле, жыві ў сваё задавальненне. Гэты бераг твой, а той — мой.

Яна паглядзела мне ў вочы. Нязграбна прысела і пачала збіраць ягады. Мяне хапіла, можа, на паўхвіліны, а потым я выправіўся на поле ў пошуках рыдлёўкі. І не сумняваўся, што знайду…


Калі вярталіся назад, дзяўчынка маўчала — і ў чоўне, і на шляху ад возера да хацінкi. Я цягнуў бульбу і кошык з уловам, а яна размахвала сумачкай і круціла галавой, разглядаючы верас, бярэзнік, шызыя ягады ядлоўцу і плюшч, што кучаравiўся па