КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719132 томов
Объем библиотеки - 1437 Гб.
Всего авторов - 276108
Пользователей - 125330

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
Влад и мир про Сомов: Пустой (СИ) (Боевая фантастика)

От его ГГ и писанины блевать хочется. Сам ГГ себя считает себя ниже плинтуса. ГГ - инвалид со скверным характером, стонущим и обвиняющий всех по любому поводу, труслив, любит подхалимничать и бить в спину. Его подобрали, привели в стаб и практически был на содержании. При нападений тварей на стаб, стал убивать охранников и знахаря. Оправдывает свои действия запущенным видом других, при этом точно так же не следит за собой и спит на

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Nezloi: Первый чемпион Земли 2 (Боевая фантастика)

Мне понравились обе книги.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про ezh: Всадник Системы (Попаданцы)

Прочитал обе книги с удовольствием. Спасибо автору!

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Рыпучая хацінка [Кацярына Мядзведзева] (fb2) читать постранично, страница - 1


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Кацярына МЯДЗВЕДЗЕВА

РЫПУЧАЯ ХАЦИНКА


Ненавіджу восень. Гідкі, слотны час. Толькі высунеш нос з хаты, як цябе ўмомант прадзьме, прамочыць, адхвошча ледзяным ветрам. Змерзлыя дрэвы, волкі мох, глейкі бруд сцяжынак. І нізкае неба правісла, як стары праціснуты матрац. Увесь час сыплецца з гэтага матрацнага неба воглая дажджлівая пацяруха. Яшчэ колькі такіх дзён — і я не вытрымаю. Завяду гадзіннік і сыду адсюль. Праўда, Клякса засмуціцца, бо не будзе каму лавіць для яго рыбу. Але потым звыкнецца з адзінотай і згаслым агменем, здзічэе і ператворыцца ў ляснога драпежнага ката.

Нібы пачуўшы мае невясёлыя думкі, Клякса заварушыўся за пазухай.

— Сядзі-сядзі, хутка ўжо прыйдзем, — эх, усё ж шкада будзе пакінуць яго аднаго ў халодным перадзімовым лесе.

Вецер зусім звар’яцеў. Мне ў твар паляцела брудна-бурае лісце. Скамечаныя хмары гультаявата паўзлі па сваіх справах, я поўз па сваіх, змоклы да ніткі і злы, як сабака. Нават як два — галодныя, злыя дварнякі. Зрэшты, у адрозненне ад дварнякоў, у мяне было сякое-такое жытло. Запалю ў печцы, абсушуся, гарачага пап’ю. Вядома, калі прадзіманая ўсімі вятрамі хацінка дазволіць мне развесці агонь.


Дзверы хацінкi адчынілiся з брыдкiм скрыгатаннем. Клякса адразу ж выправіўся абыходзіць тэрыторыю. Чыркаючы запалкамі, я паглядзеў на гадзіннік. Не, стрэлкі ўсё там жа, — без чатырнаццаці восем. І пакуль не падкручу ключом спружыну, час будзе нязменны.

Клякса патрабавальна мяўкнуў. Малака б яму цяпер ці кавалак пячонкі…

— Ну што ты глядзіш, — я развёў рукамі. — Лаві мышэй, сябар. Лаві мышэй.

Кот паглядзеў на мяне, як быццам хацеў нешта сказаць. Але не сказаў, вядома. Ужо якім дзіўным быў тутэйшы свет, але жывёлы тут не размаўлялі.

Я пагрэў рукі перад агнём, прыладзіў каля печкі мокрую адзежу. За сцяной чуўся мерны стук. Гэта суседзі забівалі цвік за цвіком. Пэўна, развешвалі сямейныя фотаздымкі. А можа, гербарый. Рамачкі, травінкі, мудрагелістыя подпісы. Раней, пачуўшы шум, я выбягаў на вуліцу, крычаў, клікаў. Я шукаў людзей, ад якіх сыходзілі ўсе гэтыя гукі. Я не адразу зразумеў, што суседзі, так добра чутныя, насамрэч не існавалі. Менавіта так, не існуючы, яны звонка пляскалі мухабойкай, гралі гамы на піяніна, калолі дровы і выбівалі дыван — увесь час, удзень і ўначы. Я забыўся, што такое цішыня.

У кацялку закіпела вада. Мая нібыта гарбата. Ежы ніякай не было. Заўтра трэба было б схадзіць на возера, праверыць снасці. Ці папаляваць, хоць гэта ў мяне ніколі асабліва не атрымлівалася…


Калі я прачнуўся раніцай, гадзіннік паказваў усё тое ж — без чатырнаццаці восем. На стале і на падлозе ляжалі шырокія сонечныя дарожкі. Сонца? Тут? Я ўстаў босымі нагамі ў цёплы жоўты квадрат. Ммм, добра… Кляксы не было відаць, пэўна, сышоў па сваіх катовых клопатах. Хацінка парыпвала, за сцяной суседзі мылі посуд, лілася вада, звінелі талеркі, грукаталі рондалі. Праз акно заплываў сакавіты водар адбіўных з часнаком. Няісных адбіўных. Я ведаў, што за акном не знайду нічога, таму проста дыхаў і атрымліваў асалоду.

Я выйшаў, — дзверы звыкла зарыпелі, бразнула шкло ў крывых акенцах, — і спыніўся, здзіўлена аглядаючыся. Дзе лужыны і бруд? Што стала з апалым лісцем? Куды падзеліся за ноч тоўстыя непаваротлівыя хмары? Над галавой, высока-высока, ззяла сіняе шаўковае неба. Шаўковае?! Крый божа, мне думаць падобнымі зваротамі. Не мая думка, чужая. Дакладна чужая. А гэта значыць толькі адно: тут з’явіўся чужаніца. Гэтага толькі не хапала! Гэта мой лес, маё возера, мая адзінота і мая непагадзь. Жадаеце залатой восені — шукайце незанятае месцейка.

Шырокім злосным крокам я дайшоў да ўзлеска. Здаецца, усё знаёмае: ветраломы, калючкі, маладыя рабінкі і стогадовыя хвоі, якія пратыкаюць кронамі неба. Але гэта быў не той пахмурны лес, да якога я прызвычаіўся. Яго, стары і аблуплены лес, нібы аблілі залатой фарбай у майстэрні антыквара, зрабілі твор мастацтва і выставілі на продаж. І я, мабыць бы, купіў, ды толькі ён і так быў цалкам у маім распараджэнні. Бярозы і асіны трымцелі сухімі разьбянымі сэрцайкамі, у верасе былі бачныя капялюшыкі грыбоў. Па другім разе квітнелі ажыны, і пчолы кружлялі над рэдкімі кветкамі, што бялелі ўперамешку з шызымі, вадзяністымі ягадамі.

Маё здзіўленне нарастала. Колькі жыву тут — не памятаю ніводнага сонечнага дня. Хто ж зладзіў тут бабіна лета? Недарэчы праскочыла думка вярнуцца дахаты за кашом ды набраць грыбоў, зрабіць запасы на зіму. Запасы? На зіму?! Ды на якую зіму, калі гэты свет трывала захраснуў у восені? Гэта ўжо занадта. Я запаволіў крок і прыслухаўся. Паміж гудзеннем пчол і грукатам дзятла даносілася нечая балбатня.


Дзіўна, яна нават не пачула, як трашчаць сухія галінкі ў мяне пад нагамі. Не азірнулася, калі я кашлянуў. Не скаланулася на мой воклік. Глухая хіба? Яна балбатала з кімсьці, напеўна прамаўляючы словы і часам