КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713242 томов
Объем библиотеки - 1404 Гб.
Всего авторов - 274672
Пользователей - 125098

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Час second-hand [Святлана Александровна Алексіевіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

© Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка». Выпуск 46. Заснаваная ў 2009 годзе.


Ахвяра і кат аднолькава агідныя, і досвед лагера ў тым, што гэта братэрства ў падзенні.

Давід Русэ. Дні нашай смерці

У кожным разе, нам трэба памятаць, што за перамогу зла ў свеце ў першую чаргу адказваюць не яго сляпыя выканаўцы, а духоўна відушчыя служкі дабра.

Ф. Сцяпун. Былое і неажыццёўленае

НАТАТКІ САЎДЗЕЛЬНІКА


Мы развітваемся з савецкім часам. З тым нашым жыццём. Я спрабую шчыра выслухаць усіх удзельнікаў сацыялістычнай драмы…

У камунізму быў вар’яцкі план — перарабіць «старога» чалавека, даўнейшага Адама. І гэта атрымалася… можа быць, адзінае, што атрымалася. За семдзесят з лішкам гадоў у лабараторыі марксізму-ленінізму выгадавалі адмысловы чалавечы тып — homo soveticus. Адны лічаць, што гэта трагічны персанаж, іншыя называюць яго «саўком». Мне здаецца, я ведаю гэтага чалавека, ён мне добра знаёмы, я побач з ім, поплеч, пражыла шмат гадоў. Ён — гэта я. Гэта мае знаёмыя, сябры, бацькі. Некалькі гадоў я ездзіла па ўсім былым Савецкім Саюзе, бо homo soveticus — гэта не толькі рускія, але і беларусы, туркмены, украінцы, казахі… Цяпер мы жывём у розных дзяржавах, размаўляем на розных мовах, але нас ні з кім не пераблытаеш. Пазнаеш адразу! Усе мы, людзі з сацыялізму, падобныя і не падобныя да астатніх людзей — у нас свой лексікон, свае ўяўленні пра дабро і зло, пра герояў і пакутнікаў. У нас асаблівыя адносіны са смерцю. Пастаянна ў расповедах, якія я запісваю, рэжуць вуха словы: «страляць», «расстраляць», «ліквідаваць», «пусціць у расход» ці такія савецкія варыянты знікнення, як: «арышт», «дзесяць гадоў без права перапіскі», «эміграцыя». Колькі можа каштаваць чалавечае жыццё, калі мы памятаем, што нядаўна гінулі мільёны?

Мы поўныя нянавісці і забабонаў. Усё адтуль, дзе быў ГУЛАГ і страшная вайна. Калектывізацыя, раскулачванне, перасяленне народаў…

Гэта быў сацыялізм, і гэта было проста нашае жыццё. Тады мы мала пра яго гаварылі. А цяпер, калі свет незваротна змяніўся, усіх стала цікавіць тое нашае жыццё, усё роўна якое яно было, гэта было нашае жыццё. Пішу, вышукваю па крупінках, па драбках гісторыю «хатняга»… «унутранага» сацыялізму. Тое, як ён жыў у чалавечай душы. Мяне заўсёды прыцягвае вось гэтая маленькая прастора — чалавек… адзін чалавек. На самай справе там усё і адбываецца.

Чаму ў кнізе так шмат прамаўляюць тыя, хто спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, а не звычайныя савецкія людзі са звычайнай савецкай біяграфіяй? Урэшце, зводзяць рахункі з жыццём і ад кахання, і ад старасці, проста так, дзеля цікавасці, і ад жадання разгадаць таямніцу смерці… Я шукала тых, хто намёртва прырос да ідэі, увабраў яе ў сябе так, што не ададраць, — дзяржава стала іх космасам, замяніла ім усё, нават уласнае жыццё. Яны не змаглі сысці з вялікай гісторыі, развітацца з ёй, быць шчаслівымі ў іншым. Занурыцца… знікнуць у прыватным існаванні, як гэта адбываецца сёння, калі маленькае стала вялікім. Чалавек хоча проста жыць, без вялікай ідэі. Такога ніколі не было ў нашым жыцці, гэтага не ведае і руская літаратура. Увогуле, мы ваенныя людзі. Ці ваявалі, ці рыхтаваліся да вайны. Ніколі не жылі па-іншаму. Таму і вайсковая псіхалогія. І ў мірным жыцці ўсё было па-вайсковаму. Біў барабан, лунаў сцяг… сэрца выскоквала з грудзей… Чалавек не заўважаў свайго рабства, ён нават любіў яго, сваё рабства. Я таксама памятаю: пасля школы мы збіраліся ўсім класам паехаць на цаліну, пагарджалі тымі, хто адмаўляўся, да слёз шкадавалі, што рэвалюцыя, грамадзянская вайна — усё адбылося без нас. Азірнешся: няўжо гэта мы? Я? Я ўспамінала разам са сваімі героямі. Хтосьці з іх сказаў: «Толькі савецкі чалавек можа зразумець савецкага чалавека». Мы былі людзі з адной камуністычнай памяццю. Суседзі па памяці.

Бацька ўспамінаў, што ён асабіста ў камунізм паверыў пасля палёту Гагарына. Мы — першыя! Мы ўсё можам! Гэтак яны з мамай нас і выхоўвалі. Я была акцябронкам, насіла значык з кучаравым хлопчыкам, была піянеркай, камсамолкай. Расчараванне прыйшло пазней. Пасля перабудовы ўсе чакалі, калі адкрыюць архівы. Іх адкрылі.

Мы ўведалі гісторыю, якую ад нас хавалі… «Мы павінны захапіць з сабою 90 мільёнаў са ста, якія насяляюць Савецкую Расію. З астатнімі нельга размаўляць — іх трэба знішчыць» (Зіноўеў, 1918).

«Павесіць (абавязкова павесіць, каб народ бачыў) не менш за 1000 заўзятых кулакоў, багацеяў… забраць у іх увесь хлеб, прызначыць закладнікаў… Зрабіць так, каб на сотні вёрст наўкол народ бачыў, трымцеў…» (Ленін, 1918).

— Масква літаральна памірае з голаду (прафесар Кузняцоў — Троцкаму). «Гэта не голад. Калі Ціт браў Ерусалім, габрэйскія маці елі сваіх дзяцей. Вось калі я прымушу вашых мацярок есці сваіх дзяцей, тады вы можаце прыйсці і сказаць: «Мы галадаем» (Троцкі, 1919)

Людзі чыталі газеты, часопісы і