КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714453 томов
Объем библиотеки - 1412 Гб.
Всего авторов - 275068
Пользователей - 125166

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

A.Stern про Штерн: Анархопокалипсис (СИ) (Фэнтези: прочее)

Господи)))
Вы когда воруете чужие книги с АТ: https://author.today/work/234524, вы хотя бы жанр указывайте правильный и прологи не удаляйте.
(Заходите к автору оригинала в профиль, раз понравилось!)

Какое же это фентези, или это эпоха возрождения в постапокалиптическом мире? -)
(Спасибо неизвестному за пиар, советую ознакомиться с автором оригинала по ссылке)

Ещё раз спасибо за бесплатный пиар! Жаль вы не всё произведение публикуете х)

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).

Эглея [Даниил Жугжда] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]


Данііл ЖУГЖДА

ЭГЛЕЯ

Апавяданне

— Ведаеш, сёння Ён быў значна халаднейшы, чым звычайна. Я ажно спужалася — можа, з Ім што-небудзь здарылася?.. Але што з Ім можа здарыцца?! — сама з сябе ўсміхнулася Эглея. — Дарэчы, Ён мог бы болей часу праводзіць з намі. Ён жа можа! Час для Яго нічога не варты. Ён жа можа?

Я без Яго сумую.

Марана, як заўжды, нічога не адказала. Падышла да маці, абняла яе і пацалавала ў лоб.

***

— Марана, ці не ў дзверы гэта стукаюць?

Дзяўчына паціснула плячыма, але калі зноў пачуўся

грукат, падскочыла і пабегла адчыняць.

Эглея ўстала з крэсла і, стоячы, пачала прыслухоўвацца да гукаў у калідоры.

— Прывітанне, — пачуўся мужчынскі голас, — а ці ёсць хто дома?

У пакой увайшоў мужчына з карымі вачыма.

— Добры дзень, гаспадыня. Маё імя Глеб. Я падарожны. Дзякуй Богу, натрапіў на вашу хату, бо інакш стаўся б гэтай ноччу ахвярай ваўкоў.

— На працягу трох дзён вакол няма ніводнай жывой душы. Ні ваўкоў, ні птушак, — суха прамовіла Эглея.

— Ды няўжо гаспадыня адмовіць мне сярод ночы ў сухім куточку?

Нейкі час Эглея стаяла моўчкі, уважліва разглядаючы госця. Потым звярнулася да дачкі:

— Марана, зрабі гарбату.

***

Увесь час, пакуль Глеб наталяў першы голад, Эглея ўважліва сачыла за госцем. Гэтак жа ўважліва назірала за Глебам і Марана. Пад цяжарам іхніх поглядаў ежа застравала комам у горле. Але, заліўшы той ком настоем, госць стаў значна лепш сябе пачуваць.

— Як так сталася, што ты заблудзіў сюды? — крыху адсунуўшыся ад стала, спытала Эглея.

— У жыцці рознае здараецца. Часам лёс так матляе, што не ведаеш, дзе апынешся заўтра, — віхлянуў Глеб.

Гэтак гаворачы, ён падняў вочы на Эглею. Марана, непакоячыся, імкнулася бліжэй падсесці да маці.

— Добрая ваша настойка! — сказаў Глеб, асушыўшы яшчэ адну шклянку. — А вы так і жывяце, адны ў лесе? — зрабіўшыся смялейшым ад настою, падарожны разглядаў Эглею.

— Мы не адны. Муж. увесь час на працы і прыходзіць раз у тры дні.

Погляд Глеба з прыгожага твару Эглеі паступова апусціўся па шыі ўніз і потым, затрымаўшыся на плячах, спрабуючы прабіцца праз адзежу, слізгануў па грудзях.

Эглея адчувала гэты погляд ды не ўхілялася ад яго. Жанчына ўстала з-за стала і падышла да шафы, дазваляючы Глебу разгледзець яе цалкам. Позірк мужчыны апусціўся па стройным стане, зрабіў прыпынак на сцёгнах, пасля чаго доўга слізгаў уверх-уніз па спадніцы, што прыкрывала прыгожыя ногі.

Эглея ўзяла з паліцы цукерніцу, поўную цукерак, зноў падышла да стала, паставіла яе і звярнулася да Мараны:

— Дачушка, схадзі пагуляй. Сёння маляўнічая ноч.

Вочы дачкі акругліліся ад здзіўлення. Марана адмоўна заматляла галавой.

— Марана!..

Вочы дзяўчыны поўніліся крыўдай. Яна зрабіла некалькі крокаў назад, чакаючы, што маці ўсё ж такі дазволіць ёй застацца, а не прагоніць яе. Але потым проста развярнулася і выбегла з хаты.

***

Глеб аніяк не мог заснуць. Хмельны настой выветрыўся, вярнуўшы пачуццё няёмкасці ды непакою. Эглея таксама не спала — ён гэта адчуваў.

— Дзіўная ў цябе дачка. З ёю нічога не здарыцца? Адна ўночы, пасярод лесу.

— З ёю? А што з ёю можа здарыцца? Яна пайшла ў бацьку. Парода ў яе такая.

Цішыня. Яму больш не было чаго сказаць, а спаць не маглося. А яна прывыкла

да цішыні. Глеб перавярнуўся на другі бок.

— Хвалюешся, што хутка вернецца муж? — зноў усмешка. — А ты ведаеш, хто Ён? Ён — Смерць.

Глеб зацікавіўся.

— ...Ён прыходзіць раз у тры дні, але час тут бяжыць па-рознаму. Ён прыходзіць, і я саграю Яго сваім цяплом, бо без таго цяпла Ён не зможа выконваць сваю працу. Я Яму аддаю крыху сваёй чалавечнасці, каб людзі не вельмі пакутавалі ў свой апошні час. Гэта вельмі далікатная справа.

Ён не чалавек, таму спрабуе ўвесь час вучыцца, каб быць падобным да людзей. Таму Ён узяў мяне за жонку. Ён звычайна вяртаецца такім халодным, а я Яго саграю.

Глеб устаў з ложка і пачаў пры святле поўні, якая роўна свяціла праз акно, шукаць сваю адзежу.

— ...А Марана і на самай справе незвычайная. Яны ўсе такія. Яго дзеці.

***

Дзверы захлопнуліся за Глебам. Эглея змоўкла. Але праз хвіліну зноў пачала:

— .Яны такія ж, як і Ён, толькі смяротныя. Незвычайныя дзеці. Дзеці Смерці. Смерць у іх крыві. І яны пакутуюць праз гэта.

А яна маўчыць не таму, што нямая. Яна маўчыць таму, што яна дачка Смерці. Першае яе слова ўголас заб’е ўсё жывое на зямлі. Таму яна і маўчыць.

Марана. Мая Мараначка.

Ты любіш кветкі, але яны адразу вянуць, як ты возьмеш іх у рукі. Ты прыходзіш з лесу заўсёды ў вянку з сухіх кветак. І маўчыш. Усміхаешся і маўчыш. Я