Да гісторыі адной палемікі [Алесь Бяляцкі] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (6) »
Алесь БЯЛЯЦКІ
ДА ГІСТОРЫІ АДНОЙ ПАЛЕМІКІ
3 гісторыі беларусізацыі
Сярэдзіна 20-х гадоў... Бурлівы час на Беларусі. НЭП ажывіў эканоміку, у культурным будаўніцтве быў узяты курс на беларусізацыю. Нацыянальнае пытаньне вырашаецца на ўзроўні Пленумаў ЦК. Вельмі доўга беларускі народ быў у становішчы нацыянальна і класава прыгнечанага. Шмат трэба зрабіць, і кіраўніцтва рэспублікі падыходзіла да праблемы станаўленьня нацыі з усёй адказнасьцю і рэалізмам. Створаны нацыянальныя камісіі на рэспубліканскім і акруговым узроўнях, якія назіраюць за правядзеньнем беларусізацыі, дапамагаюць беларускай мове ўзьняцца на дзяржаўны ўзровень. Упершыню праз сотні гадоў урад размаўляў з народам на адной мове. А. Чарвякоў у брашуры «За Савецкую Беларусь», прысьвечаную дзесяцігодзьдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі, як дасягненьне ў нацыянальнай палітыцы адзначаў паступовы перавод войска на беларускую мову: «Вялікая работа праводзіцца ў Чырвонай Арміі. Заснавана аб’яднаная Беларуская школа камандзіраў сярэдняга саставу, у задачы якой уваходзіць падрыхтоўка камандзіраў для беларускіх войск. Адна пяхотная дывізія, блізка цалкам, праводзіць сваю палітычную, а часткай і сьпецыяльна вайсковую працу на беларускай мове. Друкуюцца статуты, падручнікі на беларускай мове».
Побач зь беларускаю перажывалі час рэнесансу і іншыя нацыянальныя культуры. На 1927 год на Беларусі выкладаньне ў школах вялося на васьмі нацыянальных мовах.
Рэзалюцыя Пленума ЦК КПБ аб нацыянальнай палітыцы (14.10.1925) абвяшчала: «Пралетарскае ўладжаньне нацыянальнага пытаньня адрозьніваецца ад шурпатага дробна- буржуазнага падыходу да яго першым чынам тым, што замест фармальнага раўнапраўя нацый на пярэдні плян высоўваецца рэальная дапамога раней занядбаным нацыянальнасьцям у справе ўздыму іхняй культуры... Поруч зь першачарговаю задачаю гаспадарчага адраджэньня краю важнейшае значэньне мае праца па пераводу справаводства дзяржаўных, партыйных і прафесыянальных арганізацый на родную мову жыхарства па заснаваньню школы на матчынай мове, па забесьпячэньню раўнапраўя моў».
Сьведамыя беларусы, якія пазаймалі некаторыя ўплывовыя пасады ў Савецкай Беларусі, імкнуліся выкарыстаць свае ўладныя магчымасьці для правядзеньня беларусізацыі дзяржаўнага апарату, школьніцтва, войска ды іншых галінаў грамадскага жыцьця.
Але працэс беларусізацыі праходзіў няпроста. Чынавенства і бюракратыя яшчэ царскай выпраўкі ўсяляк тармазілі яго. Старшыня СНК Язэп Адамовіч на 2-й сесіі ЦВК СССР у красавіку 1926 года адзначаў: «Мы бачым, што якраз чыноўніцкі апарат усякімі спробамі выяўляе сваю ўпартасьць, не хоча даваць адказу ўкраінскаму ці беларускаму селяніну на яго роднай і зразумелай яму мове».
Фельетонны бюракрат са старонак «Савецкай Беларусі» шчыра рапартаваў: «Беларусізацыя ідзе ў нас шпаркім крокам, і не сёньня, дык заўтра перашагне 30 прац. Дасягненьні аграмадныя. Сялянства на ўсе 100 прац. ужо гаворыць на беларускай мове. Яшчэ напор — і... хто наступны?»
Пазьней, на пачатку 30-х гадоў, калі пад выглядам барацьбы з нацыянал-дэмакратызмам ад беларускай культуры былі ізаляваны лепшыя навуковыя і літаратурныя сілы нацыянальнай інтэлігенцыі, супраціў беларусізацыі меў ужо арганізаваны характар. Білі з розных бакоў. Гісторык В. Міхнюк у манаграфіі «Становление и развитие исторической науки Советской Белоруссии (1919-1941 гг.)», выдадзенай у 1985 годзе, адзначаў: «Трацкісты, крытыкуючы беларускіх нацыяналістаў па тых ці іншых пазіцыях, нават не згадвалі пра махровыя бундаўскія фальсіфікацыі гістарычнага мінулага. У выглядзе джэнтльменскай удзячнасьці бундаўскія гісторыкі засяроджвалі агонь крытыкі толькі на беларускім нацыянал- дэмакратызьме, пакідаючы за межамі сваёй увагі трацкісцкія скажэньні гісторыі партыі і Кастрычніцкай рэвалюцыі».
Падобны малюнак быў не толькі ў гістарычнай навуцы. Спрабуючы асэнсаваць працэс беларусізацыі, адзін зь сяброў рэдакцыйнай калегіі часопіса «Полымя» Я. Ліманоўскі адзначаў: «Характэрна, што пакрыўджанымі “насильственной” беларусізацыяй аказваюцца пераважна расейцы (ня ўсе), ім належыць перавага ў скаргах на беларусізацыю... рэшткі “великодержавного, великорусского” шавінізму, — працягваў Я. Ліманоўскі, — выяўленага не ў аднолькавай сіле ў розных колах грамадзянства, вельмі “занепакоены” беларусізацыяй, не могуць зь ёй згадзіцца і выяўляюць значную актыўнасьць у перашкодах беларусізацыі» (Савецкая Беларусь. 1926. 21 жніўня).
Не меншую актыўнасьць у супраціве беларусізацыі праяўлялі і т. зв. «тоже белоруссы», як іх ахарактарызаваў яшчэ да рэвалюцыі М. Гарэцкі, — былое чынавенства, старарэжымная псеўдаінтэлігенцыя, беларусы па паходжаньні і вялікадзяржаўнікі па выхаваньні.
16 мая 1926 года ў беларускамоўнай тады газеце «Савецкая Беларусь» пад агульным загалоўкам «Ці мае беларускі народ сваю мову і
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (6) »
Последние комментарии
10 часов 54 минут назад
17 часов 17 минут назад
17 часов 25 минут назад
17 часов 53 минут назад
17 часов 57 минут назад
17 часов 57 минут назад