КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716785 томов
Объем библиотеки - 1427 Гб.
Всего авторов - 275542
Пользователей - 125283

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Ангелов: Эсминцы и коса смерти. Том 1 (Альтернативная история)

Мне не понравился стиль написания - сухой и насквозь казённый. Не люблю книги канцеляристов.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Сухов: Каторжанин (Попаданцы)

Очень понравились две книги, этой серии. Весьма увлекательно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
yan.litt про серию За последним порогом

В целом средненько, я бы даже сказал скучная жвачка. ГГ отпрыск изгнанной мамки-целицельницы, у которого осталось куча влиятельных дедушек бабушек из великих семей. И вот он там и крутится вертится - зарабатывает себе репу среди дворянства. Особого негатива к нему нет. Сюжет логичен, мир проработан, герои выглядят живыми. Но тем не менее скучненько как то. Из 10 я бы поставил 5 баллов и рекомендовал почитать что то более энергичное.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).

(в)ядомыя гісторыі [Вольга Гапеева] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Вольга Гапеева

(в)ядомыя гісторыі


Фатограф — Вольга Бубіч.

Карэктар — Надзея Шакун.



Макарона, альбо Пытанне даверу

Ці ёсць сэнс баяцца, што праз надта вялікія дзіркі ў друшляку выслізнуць улюбёныя макароніны. І так, і не. Проста ў гэтым штосьці ёсць. Але цяпер ужо запозна... Калі стаіш і трымаеш у адной руцэ рондаль з каламутнаватай вадой, а другой папраўляеш друшляк у ракавіне — ужо запозна думаць пра тое, баяцца ці не. Развагі гэтыя зусім не да месца. Трэба ўжо або баяцца, або не думаць: выбраць чыстую эмоцыю без дамешку разважанняў.

Усё пачынаецца значна раней, з таго моманту, калі прымаеш рашэнне варыць сабе на абед макарону і хочаш не хочаш праз сем або дзесяць хвілін, у залежнасці ад гатунку выбранай табой (хоць, можа, зусім і не табой, а тваім сябрам ці знаёмай, ці абсалютна невядомым табе чалавекам) макаронай, давядзецца сутыкнуцца з гэтым страхам.

Хоць, мажліва, твой друшляк без вялікіх дзірак. Або ты зліваеш ваду проста з рондаля, прытрымліваючы накрыўку і ўтварыўшы невялікую адтуліну, праз якую ніводная макароніна-здрадніца не здолее выслізнуць.

Ці давяраеш ты сваім макаронінам настолькі, каб адпусціць іх у друшляк з вялікімі дзіркамі? Любая з іх — патэнцыйная калабарантка каналізацыйнай трубы. Гэта пытанне даверу. І пакуль я яго не вырашу, буду блукаць па закавулках уласнай свядомасці і няўласнага горада і здзіўляцца сваёй сквапнасці. Праз нейкі час макароніны канчаткова састынуць і зліпнуцца. Цяпер яны ўжо нікуды не выслізнуць.



Памідор, альбо Пра аб’ектыўную рэальнасць

На кухонным стале павольна паміраў памідор.

Пазаўчора я адрэзала ад яго кавалак. Цэлы мне быў не патрэбны.

Даем заўтра — падумала я. Але прыйшло заўтра, а есці памідор не хацелася. Так ён даляжаў да вечара, а потым і да наступнай раніцы.

І вось сёння, прабягаючы вачыма па стале ў пошуках чагосьці, што выклікала б радасць у мяне і майго страўніка, я заўважыла чырвонае цела, якое павольна марнела. Адрэзанае месца выглядала асабліва безнадзейна. Іншая садавіна радавалася, што гэты піжон-пракажон ляжаў асобна ад іх, не ў прыгожай глыбокай чорнай місцы, а сіратліва дажываў свой век проста на стале.

Выратаваць памідор было мажліва: а) яшчэ ўчора, калі б я не паленавалася загарнуць яго ў плёнку, і б) сёння, зрэзаўшы з яго тое, што есці было ўжо нельга, і ўжыць тое, што можна. Так я стварыла сабе імпліцытную магчымасць, нейкую свабоду выбару і пазбавіла гэтай радасці памідор. Цяпер ён цалкам залежаў ад мяне. А можа, ён залежаў ад мяне ўжо з таго моманту, як я набыла яго? Аб’ектыўная рэальнасць памідора і суб’ектыўная рэальнасць вольгі[*]. Ці быў у памідора выбар? Думаю, быў. Ён мог перастаць спець, мог пачаць загніваць да таго часу, як я вырашыла яго парэзаць, мог дасягнуць такога ўзроўню спеласці, што мне захацелася б з’есці яго адразу. Але ўсе гэтыя якасці наўпрост звязаны з вонкавым у дачыненні да памідора аб’ектам — са мной. І сувязь гэтая падпарадкавальнага характару, прасцей кажучы, залежнасць, якая вымалёўвае вобраз падначаленага памідора (памідора-раба), лёс якога знаходзіцца ў руках ягонай прыгнятальніцы — мяне.

У чацвер памідора не стала.


[*]Да фразы «суб’ектыўная рэальнасць» амаль немагчыма ўжыць любую форму асабовага займенніка першай асобы адзіночнага ліку, якая б пазначала суб’екта маўлення, г.зн. мяне. Мова супраціўляецца, яна хоча бачыць тут толькі імя, сапраўдную назву, а не тое, што яе замяняе. З гэтай прычыны ўжыта ўласнае найменне, што зраўнавала мяне сябе з памідорам.



Кансервы, альбо Метафізіка стомы

На талерцы ў чаканні свайго няпростага лёсу ляжалі макароны. Яны ўжо паспелі пакрыцца потам, у той час як катлета ўсім сваім выглядам дэманстравала абыякавасць і да канца заставалася халоднай (чытай не толькі як агульнавядомую метафару аморфнасці). Я пасунула талерку да сябе і ўтыркнула ў белае цельца макаронінкі сталёвыя зубы відэльца. Макаронінка скурчылася, нібы жывая...

Кожны дзень я кагосьці з’ядаю. Ніхто мяне не папракае, але мне ўсё адно сорамна, і я ўжо не магу трымаць відэлец, рукі робяцца ці то ватнымі, ці то гумовымі, сківіцы нямеюць, вочы засяроджваюцца на адной бясконца белай (паступова бясконца чорнай, а потым зноўку белай) кропцы, наліваюцца-напаўняюцца нечым слізкім, ім на мяне пляваць, вочы пачынаюць жыць сваім асабістым жыццём, і есці робіцца немагчыма. Мяне паралізуе. Калі ты кагосьці ясі — нехта абавязкова павінен з’есці і цябе. Ад гэтай думкі робіцца ніякавата, і я ўзгадваю Генрыха, які часам не можа прымусіць сябе ўскрыць бляшанку кансерваў, бо ўвесь