КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 719561 томов
Объем библиотеки - 1440 Гб.
Всего авторов - 276248
Пользователей - 125347

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

sewowich про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

2medicus: Лучше вспомни, как почти вся Европа с 1939 по 1945 была товарищем по оружию для германского вермахта: шла в Ваффен СС, устраивала холокост, пекла снаряды для Третьего рейха. А с 1933 по 39 и позже англосаксонские корпорации вкладывали в индустрию Третьего рейха, "Форд" и "Дженерал Моторс" ставили там свои заводы. А 17 сентября 1939, когда советские войска вошли в Зап.Белоруссию и Зап.Украину (которые, между прочим, были ранее захвачены Польшей

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
medicus про Евтушенко: Отряд (Боевая фантастика)

cit anno:
"Но чтобы смертельные враги — бойцы Рабоче — Крестьянской Красной Армии и солдаты германского вермахта стали товарищами по оружию, должно случиться что — то из ряда вон выходящее"

Как в 39-м, когда они уже были товарищами по оружию?

Рейтинг: 0 ( 2 за, 2 против).
iv4f3dorov про Лопатин: Приказ простой… (Альтернативная история)

Дочитал до строчки:"...а Пиррова победа комбату совсем не требовалась, это плохо отразится в резюме." Афтырь очередной щегол-недоносок с антисоветским говнищем в башке. ДЭбил, в СА у офицеров было личное дело, а резюме у недоносков вроде тебя.

Рейтинг: +3 ( 4 за, 1 против).
medicus про Демина: Не выпускайте чудовищ из шкафа (Детективная фантастика)

Очень. Рублёные. Фразы. По несколько слов. Каждая. Слог от этого выглядит специфическим. Тяжко это читать. Трудно продираться. Устал. На 12% бросил.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про Деревянко: Что не так со структурой атомов? (Физика)

Первый признак псевдонаучного бреда на физмат темы - отсутствие формул (или наличие тривиальных, на уровне школьной арифметики) - имеется :)

Отсутствие ссылок на чужие работы - тоже.

Да эти все формальные критерии и ни к чему, и так видно, что автор в физике остановился на уровне учебника 6-7 класса. Даже на советскую "Детскую энциклопедию" не тянет.

Чего их всех так тянет именно в физику? писали б что-то юридически-экономическое

  подробнее ...

Рейтинг: +4 ( 4 за, 0 против).

«…Міласці Вашай просім» [Аляксандр Гужалоўскі] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Аляксандр Гужалоўскі «…Міласці Вашай просім», альбо Адзін год у навейшай гісторыі Беларусі, адлюстраваны ў лістах, заявах, скаргах і іншых формах звароту грамадзян

Уводзіны

Калі скончылася вайна, шмат каму падавалася, што жыццё пойдзе па-іншаму. Яно сапраўды пайшло па-іншаму ў параўнанні з ваеннымі гадамі, калі перад краінай і асобнымі людзьмі паўстала задача выжыць, вытрымаць у барацьбе з нацызмам.

За першае пасляваеннае пяцігоддзе ў БССР было шмат чаго дасягнута. Высокімі тэмпамі ішло ўзнаўленне прамысловасці — у 1950 г. аб’ём прамысловай прадукцыі павялічыўся ў параўнанні з 1946 г. у тры з паловай разы. Былі створаны новыя галіны прамысловасці — аўтамабільная, трактарная, веласіпедная, лакамабільная, цукровая. Гордасцю рэспублікі сталі гіганты беларускай індустрыі — аўтамабільны і трактарны заводы. Значна пашырыліся станкабудаўнічая, паліўная, тэкстыльная, харчовая галіны прамысловасці. Ішло актыўнае стварэнне энэргетычнай базы — будаўніцтва электрастанцый. Калі да вайны галоўнай крыніцай эканамічнага росту было прыцягненне ў вытворчасць новых мас людзей, дык пасля таго, як рэспубліка згубіла найбольш працаздольных і таленавітых грамадзян, трэба было шукаць новыя шляхі ўзмацнення эканамічнага патэнцыялу. Беларуская савецкая гістарыяграфія слушна падкрэслівала гераічны аспект пасляваеннага гаспадарчага аднаўлення. Дасягнуць і перавысіць менш чым за пяць гадоў даваенныя прамысловыя паказчыкі — вялікае дасягненне па любых стандартах. Тым больш, калі ўлічваць страты ваеннага часу. Заданні чацвёртай пяцігодкі 1946–1950 гг. былі выкананы датэрмінова. Гадавыя тэмпы прыросту вытворчасці прамысловай прадукцыі ў БССР склалі 41,7 % — адзін з лепшых паказчыкаў сярод савецкіх рэспублік. На сан-францыскай канферэнцыі 1945 г. БССР аднагалосна была ўключана ў склад дзяржаў-заснавальніц ААН.

Разам з тым, у савецкім грамадстве назіраўся працэс вяртання да старых, даваенных каштоўнасцей. У міжнародным плане гэта праявілася ў рэзкай канфрантацыі з былымі саюзнікамі, а ва ўнутранай палітыцы — ва ўзнаўленні стратэгіі камуністычнага будаўніцтва і жорсткай сацыяльнай рэгламентацыі. Да «спадчыны» 1930-х гг. вайна дадала яшчэ шэраг пунктаў, якія былі зачэпкай да праследавання грамадзян з боку ўлад, абмежавання іх правоў і магчымасцей. Першымі сярод падазроных сталі тыя, хто пабываў у нямецкім палоне альбо пражываў на акупіраванай тэрыторыі, а такіх налічвалася мільёны. Сваякі, якія апынуліся ў акупацыі, таксама сталі крыніцай праблем для многіх, асабліва для тых, хто прасоўваўся па службовай лесвіцы. Нягледзячы на тое, што пасля вайны рэпрэсіі не афішыраваліся, спецправеркі, якія праводзіліся міністэрствам дзяржаўнай бяспекі СССР на працягу доўгага часу, часта прыводзілі да пераследу, асабістых трагедый і буйных непрыемнасцей.

Важным для разумення пасляваеннай палітычнай і грамадскай сітуацыі з’яўляецца аналіз сацыяльнай іерархіі грамадства. Афіцыйная дактрына падзяляла савецкае грамадства на сяброўскія классы і групы, якія яшчэ шчыльней з'ядналіся пасля вайны. З 178,5 млн. чалавек насельніцтва СССР у 1950 г. рабочыя складалі 36,2 %, калгаснікі і члены кааператываў (у гарадах) — 41,9 %, некалектывізаваныя сяляне і рамеснікі — 2,3 %, інтэлігенцыя і служачыя — 19,6 %. Аднак гэтая афіцыйная класіфікацыя савецкага грамадства патрабуе сур’ёзных карэктыў. Полюсамі сацыяльнага складу грамадства з’яўляліся шматлікія вязні ГУЛАГу, з аднаго боку, і разнастайныя эліты — з другога. Найбольш моцнай і ўплывовай элітарнай групай былі наменклатурныя работнікі, колькасць якіх толькі ў рамках партыйнай наменклатуры перавышала 100 тыс. чалавек. Але і на гэтых полюсах меліся істотныя варыяцыі{1}.

Шырокія абагульненні аб узроўні жыцця розных груп савецкага грамадства пасляваеннага часу рабіць цяжка. Невялікая квартплата, бясплатная медыцына і адукацыя дазвалялі жыць на мяжы неабходнага. Для большасці людзей падобнае становішча было звыклым — яшчэ не сцёрліся з памяці ўспаміны пра ваенны час і голад 1946-47 гг. Вясковае насельніцтва ў большасці жыло з прысядзібных участкаў. Разлічыўшыся з дзяржаваю па абавязковых пастаўках (у адваротным выпадку калгаснік лічыўся дэзерцірам, спекулянтам і падвяргаўся штрафу альбо турэмнаму зняволенню), селянін, як правіла, нёс на рынак не лішкі сваёй вытворчасці, а прадукты, неабходныя для спажывання яго сям’і, каб на ўтаргаваныя грошы купіць які-небудзь «прамтавар». Для гараджан паказальныя лічбы ніжэйшых узроўняў заробкаў. Так, адразу пасля вайны афіцыйная сума неабкладаемых падаткамі прыбыткаў была ўзнята з 150 да 280 рублёў у месяц, што можа даць уяўленне пра мінімальныя заробкі. Студэнцкая стыпендыя складала 280 рублёў, сталінская стыпендыя — 400, аспірантам плацілі 800. Ёсць звесткі, што заробкі рабочых-будаўнікоў у 200–300 рублёў у месяц выклікалі рэзкае незадавальненне. Старшыні сельсавета плацілі 200 рублёў. Адзін з намеснікаў