КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 717502 томов
Объем библиотеки - 1430 Гб.
Всего авторов - 275714
Пользователей - 125287

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Михаил Самороков про Мусаниф: Прикончить чародея (Юмористическая фантастика)

Можно сказать, прочёл всего Мусанифа.
Можно сказать - понравилось.
Вот конкретно про бегемотов, и там всякая другая юморня и понравилась, и не понравилась. Пишет чел просто замечательно.
Явно не Белянин, который, как по мне, писать вообще не умеет.
Рекомендую к прочтению всё.. Чел создал свою собственную Вселенную, и довольно неплохо в ней ориентируется.
Общая оценка... Всё таки - пять.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
iv4f3dorov про Корнеев: Барон (Альтернативная история)

Цитата: "А марганец при горении выделяет кислород". Афтырь, ты в каком подземном переходе аттестат покупал? В школе преподают предмет под названием - химия. Иди учи двоечник.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Томас: Выборы (Политический детектив)

Эталон увлекательного романа о политтехнологиях.Неустаревающая книга. С удовольствием перечитывается.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про (KiberZip): Дневник мицелий: пролог (Фэнтези: прочее)

Стоит внимания. Есть новизна и сюжет. Есть и ляпы. Ну например трудно потерять арбалет, еще трудней не пойти его поискать, тем более, что он весьма дорогой и удобный. Я слабо представляю, что четверо охотников уходят на охоту без дистанционного оружия и лишь по надобности его берут, тем более, что есть повозка и лошади. Слабо представляю, что охотники за своей жертвой и подранками бегаю с мечами. Имея 4 арбалета и видя волколака автор

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
чтун про Видум: Падение (Фэнтези: прочее)

Очень! очень приличная "боярка"! Прочёл все семь книг "запоем". Не уступает качеством сюжета ни Демченко Антону, ни Плотников Сергею, ни Ильину Владимиру. Lena Stol - респект за "открытие" талантливого автора!!!

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).

Айчыну сваю баронячы: Канстанцін Астрожскі [Генадзь Сагановіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Генадзь Сагановіч Айчыну сваю баронячы Канстанцін Астрожскі

Да чытача


Хто прыгадае, калі на Беларусі адзначалі хоць якую гадавіну бітвы пад Воршай? Эўрапейскія народы шануюць памяць не толькі аб перамогах, але і аб нацыянальных трагедыях. Палякі, прыкладам, памятаюць і Грунвальд, і Легніцу, французы — і Марыньяну, і Павію, шведы — і Нарву, і Палтаву, чэхі — і Віткаву Гару, і Белую… У кожнага ёсць свой гонар і свой боль, свая слава і свая ж няслава. А што мы, беларусы?

Пра дзень 8 верасня 1514 года — дзень абароны суверэнітэту краіны — ведаюць, баюся, адзінкі. І адзначаць яго пачалі, здаецца, толькі ў 1990 годзе дый то вузкім колам, калі менская ды аршанская моладзь паставіла ў дзень слаўнае перамогі вялікі шасціканцовы крыж на месцы пабаявішча. А яшчэ менш вядомы шырокай грамадскасці творца той велікапышнай перамогі — князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі.

Гляньма ў энцыклапедыі, падручнікі, папулярныя кніжкі. У БелСЭ сцісла апавядаецца пра род Астрожскіх наагул, і Канстанцін Іванавіч узгадваецца там між іншых{1}. Як «военачальнік», гетман, кашталян віленскі, ваявода троцкі, радца Рады Вялікага Княства Літоўскага, які «ўзначальваў паспяховыя паходы на крымскіх татараў» і перамог больш як у 60 бітвах… Большага чытач у беларускай гістарычнай літаратуры, бадай, не знойдзе.

Дзіўна, але яшчэ менш напісана пра яго ў сучасных украінскіх энцыклапедыях, прыкладам «Украинской Советской Энциклопедии» ды «Радяньскої енціклопедії історії України». Куды большая ўвага звернута на сына пераможцы Аршанскае бітвы — Канстанціна Канстанцінавіча Астрожскага. Воляй гісторыі бацьку і сына блыталі здаўна, а пасля і наагул гаварылі амаль выключна пра кіеўскага ваяводу, вядомага культурнага дзеяча Канстанціна Канстанцінавіча. Нават ягоны партрэт нярэдка ўважалі за бацькаў.

Яшчэ ў 1897 годзе ў Смаленску выйшла асобнае даследванне пра гетмана К. Астрожскага. Гісторык А. Ярушэвіч пісаў, што славутага князя несправядліва забываюць, ды, узнаўляючы далёкія падзеі, ці не ўпершыню стварыў вобраз гэтага незвычайнага чалавека{2}. Пазней у Вільні невялікую працу пра К. Астрожскага выдаў польскі даследнік В. Харкевіч{3}. У Кіеве і Петраградзе друкаваліся асобныя выданні пра род князёў Астрожскіх{4}. Толькі ў беларускай літаратуры яшчэ не было нічога, прысвечанага вялікаму абаронцу Айчыны.

Дык, можа, ён чужы Беларусі? Якраз жа не! У беларускую гісторыю славуты князь трывала ўвайшоў і паходжаннем, і справамі, і ўсім сваім жыццём. Такія постаці, як Кастусь Астрожскі, складаюць гонар кожнага народа. І яны мусяць вяртацца ў памяць нацыі — нават пасля стагоддзяў забыцця.

Нацыя жыве, пакуль у ейнай свядомасці жывуць яе героі. Без іх яна памірае.


Нашчадак ваярскага роду

Ад турава-пінскіх князёў. Слаўныя продкі


Паводле старажытных царкоўных кніг Кіева, род Астрожскіх выводзіцца з князёў тураўскіх. Як ведама, турава-пінскія князі пайшлі ад Святаполка Ізяславіча — праўнука Ўладзіміра. Унукам жа Святаполка быў князь Юры Яраславіч, а ўнукам апошняга — пінскі князь Уладзімір, якога і можна лічыць пачынальнікам роду Астрожскіх. Яго сын Юры (Георгі) быў ужо добра вядомы летапісцам. Нездарма гэтак прачула пісалася пра смерць пінскага князя ў Валынскім летапісе: «В лето 6800 (1292) преставися Пинский князь Юрьи, сын Володимиров, кроткий, смиренный, правдивый; и плакася по нем княгиня его, и сынове его, и все люди плакахуся по нем плачем великим».

Унук апошняга пінскага князя — Даніла (ці Юры?) Дзімітравіч{5} з 1386 года ўжо валодаў Астрогам, невялікім валынскім горадам на рацэ Віліі, прытоцы Гарыні (цяпер гэта раённы горад Ровенскай вобласці на Ўкраіне). Славу яму прынесла змаганне супраць польскага караля Казіміра за падпарадкаванне Валыні ды Галіччыны. Разам з пярэмышльскім старастам Дашкам яны ўзнялі паўстанне ў Галіцкай зямлі, выбілі адтуль польскія залогі[1] ды рушылі на Кракаўскую, Сандамірскую і Люблінскую землі.

З чатырох Данілавых сыноў двое загінулі ў 1399 годзе на Ворскле, трэці пайшоў у манахі, а на бацькоўскай зямлі ў Астрозе застаўся толькі чацверты — Хведар. Ягоныя правы на валоданне гэтым горадам і паветам пры ўмове адданае службы каралю былі пацверджаны прывілеем Ягайлы ў 1390 годзе і Ядзвігі ў 1393 годзе. Ваяр па духу, Хведар і выявіў сябе перадусім у справах вайсковых ды палітычных: быў з валынцамі пад Грунвальдам, хадзіў у 1422 годзе з Жыгімонтам Карыбутавічам на дапамогу чэхам у іх барацьбе з нямецкім імператарам, затым ізноў памагаў гусітам ды шукаў з чэхамі шчыльных кантактаў. Не баючыся гневу Вітаўта, Хведар Данілавіч уступаўся за князя праваслаўных Свідрыгайлу, які трапіў у няміласць да манарха, а ў 1420 годзе нават вызваліў яго