КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713181 томов
Объем библиотеки - 1403 Гб.
Всего авторов - 274649
Пользователей - 125092

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Творы [Францішак Багушэвіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Францішак Багушэвіч Творы

Чароўная дудка. Прадмова да выдання


Збіраючыся ў няблізкую вандроўку, апроч рэчаў побытавых чалавек іншым разам бярэ з сабою нешта для душы: пачытаць у прынагодную часіну. Гэткім спажыткам для свядомага беларуса бясспрэчна можна лічыць "Дудку беларускую" Мацея Бурачка vel Францішка Багушэвіча.

Францішак Багушэвіч — наш самы яркі нацыянальны паэт XIX ст. Менавіта творчасць Мацея Бурачка і Сымона Рэўкі з-пад Барысава ў адной асобе — ягоная хай сабе і невялікая (нават па мерках XIX ст.), аднак яркая літаратурная спадчына адназначна сцвердзіла: беларуская літаратура была, яна ёсць, а значыць, у яе будзе і годны працяг.

Францішак Бенядзікт, сын Казіміра Багушэвіча, нарадзіўся 21 (9) сакавіка 1840 г. "у двары Свіранах" (цяпер у Летуве, пад Вільняй). Гадаваўся будучы паэт у маёнтку Кушляны (34 сялянскія душы). Там мінула маленства Францішка. Адтуль пацягнуліся сыны кушлянскага гаспадара ў Вільню, па навуку. Пасля заканчэння Віленскай гімназіі (1861) здольны юнак паступіў у Пецярбургскі ўніверсітэт, але вучобу так і не пачаў: вымушана вярнуўся ў родны край, дзе працаваў у школцы, адкрытай на Лідчыне ўладальнікам маёнтка Доцішкі Аляксандрам Звяровічам. Тут, на Лідчыне, у Доцішках, заспела Францішка паўстанне 1863 году. Год, які застаўся ў гісторыі станаўлення і развіцця новай беларускай літаратуры і новай беларускай нацыі. Там, у маладосці паэта, належыць шукаць першаспеў Багушэвічавай музы? Ці ён абудзіўся тут, на радзіме, і прагучэў на роднай мове? Ці ўпершыню муза ягоная прамовіла па-польску на ўкраінскай зямлі, дзе пасля паўстання, адвучыўшыся ў Нежынскім юрыдычным ліцэі (1865–1868), Багушэвіч пражыў, бадай, дваццаць гадоў? Ці, можа, маюць рацыю тыя ўкраінскія даследчыкі, што сцвярджаюць: першыя свае творы Ф. Багушэвіч напісаў па-ўкраінску?



Пакутная вучоба скончылася 26 ліпеня 1868 г., а 17 жніўня, калі Багушэвічу выпісвалі атэстат, ён ужо "состоял на службе" ў г. Чарнігаве, адкуль у 1869 г. перавёўся ў Кралявецкі павет судовым следчым. Праз два гады (за гэты час ён папрацаваў у Старадубскім павеце) мы зноў бачым Багушэвіча ў Чарнігаве. Але і тут 30-гадовы следчы не затрымаўся надоўга, яшчэ раз змяніўшы месца працы: 21 ліпеня 1871 г. загадам Міністэрства юстыцыі прызначаны судовым следчым у Гразявецкі павет Валагодскай губерні. Дзіўны парадокс: туды, куды Багушэвічавых паплечнікаў-паўстанцаў гналі пад канвоем, ён падаўся, можна сказаць, самахоць. Наогул, калі разважаеш над працоўнай адысеяй выпускніка Нежынскага юрыдычнага ліцэя (праз год ён вернецца на Украіну, каб 7 месяцаў папрацаваць старшым следчым Барзнянскага павета і перайсці на службу ў Канатоп), заўважаеш адно: на радзіму будучы паэт не вяртаўся, пераводу па службе туды не прасіў. Не дзіва, бо мясцовыя губеранскія ведамасці яшчэ друкавалі абвесткі пра канфіскацыю маёмасці паўстанцаў 1863 г. Толькі ў 1876 г. на Беларусі скасуюць асаднае становішча, уведзенае пасля задушэння паўстання Каліноўскага; у 1883 г. (27 траўня) каранацыя Аляксандра III, новага цара (імператарам Аляксандр стаў у 1881 г.), суправаджалася, па традыцыі, амністыяй палітычных злачынцаў: тысячы паўстанцаў, "виновных в польском мятеже 1863 года", з Захаду і з Усходу пацягнуліся на радзіму.

2 лютага 1884 г. ён падаў прашэнне ў Нежынскі акруговы суд з просьбаю звольніць са службы, а 25 сакавіка ступіў на віленскі брук, камяні якога памяталі ягоныя крокі з гімназічных часоў, убачыў горад сваёй маладосці. Быў ужо цяпер ён не адзін, а з жонкаю Габрыэляй з дому Шклёнікаў, мінчанкаю, з якой узяў шлюб у 1874 г. і ад якой меў дачку Канстанцыю (Туньку) і сына Тамаша Вільгельма. Такім чынам, пакідаў Францішак Беларусь у той час, калі на ёй заставаўся самотны Дунін-Марцінкевіч, які знаходзіўся ва "ўнутранай ссылцы". Вярнуўся, калі тут падрасталі Цётка, Ядвігін Ш., калі першыя самастойныя крокі рабілі Купала і Колас.

Царскія маніфесты ды амністыі выдаваліся падчас падзейных (хрост, шлюб, каранаванне манаршых асобаў) ці юбілейных урачыстасцей і распаўсюджваліся на пэўныя катэгорыі "палітычных злачынцаў", але ніколі не адрасаваліся "літвінска-беларускай" літаратуры. Раз не дазвалялася фінансаваць аніякіх тубыльскіх часопісаў, рэдакцый, а тым больш выдавецтваў, значыць, і літаратуры такое не існавала.

Бо калі маўчаць паэты — знямее давеку народ. "Марудна (дужа марудна, бо ад жыццёвых клопатаў застаецца мала вольнага часу і думак) нараджаюцца песні і іншага складу вершы", — скардзіўся Францішак у лістах да Яна Карловіча, спавядальна прызнаючыся ненашмат старэйшаму сябру (апекуну-мецэнату, з дапамогаю якога змаглі пабачыць друкарскі варштат за мяжою прыжыццёвыя Багушэвічавы паэтычныя зборнікі, найперш "Дудка беларуская"), што юрыдычныя талмуды адбіраюць лепшыя хвіліны жыцця.

З беларускага слова тады не было як пражыць анікому на абшарах былога Вялікага Княства, нават будзь ты таленавіцейшым за Байрана, Гётэ альбо за