КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 713243 томов
Объем библиотеки - 1404 Гб.
Всего авторов - 274674
Пользователей - 125099

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Шенгальц: Черные ножи (Альтернативная история)

Читать не интересно. Стиль написания - тягомотина и небывальщина. Как вы представляете 16 летнего пацана за 180, худого, болезненного, с больным сердцем, недоедающего, работающего по 12 часов в цеху по сборке танков, при этом имеющий силы вставать пораньше и заниматься спортом и тренировкой. Тут и здоровый человек сдохнет. Как всегда автор пишет о чём не имеет представление. Я лично общался с рабочим на заводе Свердлова, производившего

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Владимиров: Ирландец 2 (Альтернативная история)

Написано хорошо. Но сама тема не моя. Становление мафиози! Не люблю ворьё. Вор на воре сидит и вором погоняет и о ворах книжки сочиняет! Любой вор всегда себя считает жертвой обстоятельств, мол не сам, а жизнь такая! А жизнь кругом такая, потому, что сам ты такой! С арифметикой у автора тоже всё печально, как и у ГГ. Простая задачка. Есть игроки, сдающие определённую сумму для участия в игре и получающие определённое количество фишек. Если в

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Зачараваныя смерцю [Святлана Александровна Алексіевіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Святлана Алексіевіч Зачараваныя смерцю

О, дзіўная гульня

з рухомаю мішэнню!..

Ш. Бадлер

Ад аўтара, альбо Пра бяссілле слова і пра тое ранейшае жыццё, якое называлася сацыялізмам


Я пішу гэтую прадмову, калі на стале ўжо ляжыць гатовы рукапіс. Крычыць, галосіць, плача… Я чую галасы… Не хор, як гэта было раней, а адзінокі чалавечы голас… Яны ўсе гучаць па-рознаму… У кожнага — свая тайна…

Я баюся яе. Але, я баюся сваёй кнігі. Я не хацела б ведаць пра ўсіх нас тое, што ў ёй сабралася разам і выявілася. Кажуць, што дакладны дыягназ — добрая палова лячэння, але не заўсёды ёсць мужнасць яго пачуць, надманвацца ўсё ж лягчэй. Мне цяпер часта здаецца, што куды часцей, чым раней, сярод нас больш тых, хто не хоча ведаць свой дакладны дыягназ. І сама смерць часам не такая няўмольная, як праўда. Але я не лекар і тым больш не суддзя.

Ці быў у мяне выбар? Я пыталася ў сябе, неаднойчы на працягу двух гадоў, калі пісала кнігу, я задавала сабе гэтае пытанне: навошта зноў пра смерць?

Калі чалавек усё жыццё сядзіць у турме і гаворыць толькі пра турму, ніхто не здзіўляецца: чаму ён не выбера іншую тэму для гаворкі? Пра што я? Ды ўсё пра тое ж. Пра свае сумненні: ці трэба было пісаць гэтую кнігу? Страшную і безабаронную…

Што ёсць наша гісторыя? Азірнёмся — і патрапім у знаёмае царства смерці. Урачысты і змрочны пантэон.

Хто ж мы? А мы — людзі вайны. Мы ці ваявалі, ці рыхтаваліся да вайны. Мы ніколі не жылі інакш.

У мяне не было выбару.

Але ў Варлама Шаламава раптам страчаю такую думку, што лагерны вопыт нікому не патрэбны. Лагерны вопыт патрэбны толькі ў лагеры.

І ўсё ж…

Калі жыццё разумееш толькі пасля яго завяршэння — пасля смерці, — дык, напэўна, гэтак і з ідэямі. Жывы міф не паддаецца анатаміраванню, ён пастаянна дзесьці прарастае. Мёртвы міф — застылая фатаграфія спарадзіўшых яго пакаленняў. Першыя, найбольш простыя, даступныя стадыі — адрачэння і зняслаўлення міфа сацыялізму — мы прайшлі. Надышла пара яго пакуль яшчэ небесстаронняга (надта ж побач!), але ўжо — даследавання. Кожны задае сабе гэтае пытанне, пытаемся адно ў аднаго: што ж з намі было? І хіба пра гэта марылі ўсе ўтапісты свету?

У камунізму быў вар'яцкі план — перарабіць нас. Перарабіць чалавечую прыроду, змяніць «старога» чалавека, лядашчага Адама. «Гома саветыкус» — чалавек, якога вывелі ў лабараторыі марксізму-ленінізму, на адной шостай частцы сушы. Прызнаемся — гэта мы. Слова «расейскі» звычна спалучалі са словам «савецкі». Хоць гэта не заўсёды было слушна. Але савецкімі былі ўкраінцы і грузіны, армяне і таджыкі, беларусы і туркмены… Штосьці нас лучыла, нягледзячы на розніцу культур і рэлігіі. Увогуле, усе мы былі доследным полем для камуністычнай ідэі. Цяпер нам вядома, што мы належалі да асаблівага тыпу чалавечай генерацыі, аднойчы магчымага, непаўторнага. Але гэты тып неўзабаве знікне, растворыцца ў сусветнай цывілізацыі, у якую мы вяртаемся. Адны сцвярджаюць, што гэта трагічны і прыгожы чалавек, іншыя з халоднай адчужанасцю ахрысцілі яго «саўком». Нібыта да невядомых незнаёмцаў, а не да сябе прыглядваемся. Хто ж мы папраўдзе ў святле гісторыі і ў святле не такога ўжо доўгага чалавечага жыцця, аднойчы дадзенага? Хто?! Дзеці вялікай ілюзіі ці ахвяры масавага псіхічнага захворвання?

Там, дзе яшчэ зусім нядаўна ў метале, у бронзе і бетоне ўзвышаліся напаўвайсковыя, напаўрэлігійныя помнікі бальшавіцкім багам, — скрышаны камень, мацюканне на ўзнятых на дыбкі пастаментах. Інакш не ўмеем. У штодзённых газет вайсковы пах нават тады, калі яны пішуць пра мір: ашалелы натоўп ля гарэлачнага аддзела растаптаў міліцыянера; бязногі франтавік, кавалер ордэнаў Славы, расстраляў з абрэза некалькі чалавек, што спакойна абедалі ў прыватнай кавярні; старая бальшавічка ўспарола вены: абрушыўся свет яе непарушных уяўленняў; былы воін-афганец спрабаваў спаліць сябе на плошчы — пратэст супраць надыходу іншага жыцця, з іншай сацыяльнай іерархіяй і іншай сістэмай каштоўнасцей… Адны выходзяць на вуліцы з чырвонымі сцягамі, другія крычаць ім у спіны пракляцці… Чырвоны колер асуджаны быць крывавым… Сімптомы сацыяльнай істэрыі, альбо, на мове медыкаў, «пранікальны неўроз». Музыка распаду…

І я пачула іх, менавіта іх, расчараваных і бяссільных прыстасавацца. Што ў іх было? Толькі вера ў светлую будучыню, а цяпер і яе няма. Яны ўсё згодныя аддаць, яны прывыклі ўжо да таго, што ў іх увесь час штосьці забіраюць. Ды толькі ж вось шчымлівая здагадка: апошні кавалак хлеба аддадуць, жыццё аддадуць — а веру ім вярні! Яны зноў гатовыя вярнуцца ў ілюзію, а ў рэальнасць вяртацца не хочуць. Спакуса ўтопіі… Чорная, недаступная розуму магія вялікіх падманаў…

Як бы нам абараніцца ад яе? Хто ведае, якіх яшчэ пачвар здольны спарадзіць чалавечы розум, гнаны марай пра зямны рай?

Мы мала думалі пра сацыялізм, мы ў ім проста жылі. І ён прыцягвае маю ўвагу, звычайны сацыялізм, унутраны, свойскі. Які ён