КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 714295 томов
Объем библиотеки - 1412 Гб.
Всего авторов - 275021
Пользователей - 125158

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

чтун про серию Вселенная Вечности

Все четыре книги за пару дней "ушли". Но, строго любителям ЛитАниме (кароч, любителям фанфиков В0) ). Не подкачал, Антон Романович, с "чувством, толком, расстановкой" сделал. Осталось только проду ждать, да...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Лапышев: Наследник (Альтернативная история)

Стиль написания хороший, но бардак у автора в голове на нечитаемо, когда он начинает сочинять за политику. Трояк ставлю, но читать дальше не буду. С чего Ленину, социалистам, эссерам любить монархию и терпеть черносотенцев,убивавших их и устраивающие погромы? Не надо путать с ворьём сейчас с декорациями государства и парламента, где мошенники на доверии изображают партии. Для ликбеза: Партии были придуманы ещё в древнем Риме для

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Романов: Игра по своим правилам (Альтернативная история)

Оценку не ставлю. Обе книги я не смог читать более 20 минут каждую. Автор балдеет от официальной манерной речи царской дворни и видимо в этом смысл данных трудов. Да и там ГГ перерождается сам в себя для спасения своего поражения в Русско-Японскую. Согласитесь такой выбор ГГ для приключенческой фантастики уже скучноватый. Где я и где душонка царского дворового. Мне проще хлев у своей скотины вычистить, чем служить доверенным лицом царя

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
kiyanyn про серию Вот это я попал!

Переписанная Википедия в области оружия, изредка перемежающаяся рассказами о том, как ГГ в одиночку, а потом вдвоем :) громил немецкие дивизии, попутно дирижируя случайно оказавшимися в кустах симфоническими оркестрами.

Нечитаемо...


Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
Влад и мир про Семенов: Нежданно-негаданно... (Альтернативная история)

Автор несёт полную чушь. От его рассуждений уши вянут, логики ноль. Ленин был отличным экономистом и умел признавать свои ошибки. Его экономическим творчеством стал НЭП. Китайцы привязали НЭП к новым условиям - уничтожения свободного рынка на основе золота и серебра и существование спекулятивного на основе фантиков МВФ. И поимели все технологии мира в придачу к ввозу промышленности. Сталин частично разрушил Ленинский НЭП, добил его

  подробнее ...

Рейтинг: +6 ( 6 за, 0 против).

Дзе жыве Беларусь... [Кастусь Акула] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Кастусь Акула Дзе жыве Беларусь…


Пра гэта, відаць, можна было-б пісаць зьявамі, як у сцэнічных абразох, ці што…

Давялося мне зьведаць бальшыню беларускіх эміграцыйных асяродкаў, амаль тых прыказачных "куткоў выгнаньня"… Шмат суродзічаў прыгадваю з выгляду. Некаторых, што так ці накш цягнуць ці падпіхаюць цяжкі й скрыпучы воз беларускага вызвольнага змаганьня, ведаю бліжэй. Пра іх варта згадаць.

Макулінкі ў жыцьці, кроплі ў моры. Сваё, тое, што Беларусяй жыве, дыхае й для яе няспынна працуе. За межамі паняволенай і запрыгоненай бацькаўшчыны. Кроплі поўныя й сакавітыя. Людзі сьпелыя, якія ведаюць, што сьведама робяць. І ў сваей поўнай адданасьці тэй працы яны прыгожыя й незаменныя…

Сяргея Гутырчыка можна было-бы назваць чалавекам ізь бел-чырвона-белым сьцягам. Вэтэран Беларускай Самааховы, пазьней Беларускай Краёвай Абароны. Здаецца, што думаў удома й думаў тут, у Злучаных Штатах, найбольш жаўнерскімі катэгорыямі. Дзесьці пачынаючы зь пяцідзесятых гадоў групу Беларуска-Амэрыкамнскіх Вэтэранаў зь Ню Брансвіку й ваколіцаў пару разоў на год бачыце ізь сьцягамі — беларускім, амэрыканскім і вэтэранскім — на вуліцах гораду ў маршы. Звычайна гэта было на Дзень Памінак а іншы раз увосень, на Парадзе Сьцягоў. А пазьней пабудавалі помнік Беларускі Гэроям на могільіку ў Іст Брансвіку, і пачалі там-жа, заўсёды ізь сьцягамі, кажны год у дзень гэрояў ушаноўваць памяць паўшых у змаганьні за вольнасьць і незалежнасьць Бацькаўшчыны…

Ушаноўваючы традыцыі змаганьня беларускага народу за сваю вольнасьць і незалежнасьць, ды адзначаючы 25-я ўгодкі існаваньня беларускае вэтэранскае арганізацыі, губэрнатар штату Ню Джэрзі Вільям Т, Кагіл праклямаваў дзень 3-га сьнежня 1972 году Днём Беларуска-Амэрыканскіх Вэтэранаў у штаце Ню Джэрзі.

Можа для кантрасту, каб лепш прадставіць вам Сяргея Гутырчыка, дамо слова Сытому Язэпу. Вы не сустракалі такога? А вось ён перад намі, зірнеце на яго: вырас, як казалі дома, аж пад неба… Найбольш любіць дзьве дзейнасьці, ці, лепш сказаць, бязьдзейнасьці — жраньне й абломаўшчыну. Таму не зьдзіўляйцеся, што сьпераду жывот-мех, як туга напханая падушка. Аж сапе, як ідзе. Сыты Язэп жыве ў краіне вялікіх вольнасьцяў, таму і ўяўленьню свайму і языку дае вялікую волю. Ён усё ведае, ён поўны цынізму, ён думак і разважаньняў махляр. І вось ён:

— Гутырчык? Фэ! Падумаеш, гярой які! Што ён із гэтым сваім сьцягам тут выхадзіць? Патрыёт! Унь калі за Беларусь змагацца, дык чаму дома не астаўся й ні змагаецца! Хэ-хэ…

Чуючы такое, сьвярбіць рука. Але разважаеш сабе так: Бог побач добрага, сатварыў і благое. А Сыты Язэп, із дурной усьмешкай на тучным твары, далей заганяе кол:

— Што вы тутака такія, як ты й Гутырчык, Беларусь збудуеце?

Гэтаму, што "вырас аж пад неба" можа й няведама, што ніхто адзін вольнай Беларусі ня збудуе, але кожны павінен сваю долю ўлажыць.

І зьява ў Гутырчыкавай хаце — шасьціпакоевым "бангалоў" на ціхай, абсаджанай яварамі, вуліцы Самэрсэту. Ягоная гасьцінная, стрыманая й ветлівая жонка Літвінка ўсю ўвагу прысьвячае гасьцям і мужу. А Сяргей прынёс сьцяг Беларуска-Амэрыканскіх Вэтэранаў, разглядае яго як нейкую важную гістарычную рэліквію.

— Глянь, Кастусь, ужо маем чатыры істужкі — узнагароды ад Амэрыканскага Легіёну за нашы парадныя маршы. Мы-ж кажны год, і ня раз на год ходзім. І заўсёды побач вось гэтага, вэтэранскага, лунае й наш беларускі, бел-чырвона-белы сьцяг. І гонар нам ад чужых. Знеш, гэта як рэкляма, а Амэрыканцы-ж ня могуць безь яе. Значыцца ў гэтых нашых сьцягох ды ў нашых маршах жывець Беларусь.

Сяргей скупы на словы, ці, дакладней, не красамоўны. Слоў дарэмна не раськідае. У ягоных вачах гордасьць. І ўяўляеш сабе, што калі-б ты апынуўся ў цяжкім баі, хацелася-б мець побач Сяргея. Калі-б у цябе да кулямёта не хапіла амуніцыі, Сяргей выкапаў-бы яе спад зямлі, ды, падбадзёрваючы цябе, памог-бы, каб раўней ішла кулямётная істужка, каб ямчэй касіць агнём нікчэмнікаў… А ў выпадку няшчасьця, калі-б аслабеў ты ад ранаў, ён падзяліўся-б з табой сваёй крывёю.

Тыя з нас, што добра ведаюць эміграцыйную рэальнасьць, дзе шмат нашых людзей "стаіць на плошчы 25-га Сакавіка" ды зусім наперад ня рухаецца, добра цэняць такіх, як Сяргей. Нялёгка арганізаваць "вольных" Беларусаў. Колькі-ж нэрваў і намаганьняў трэба.

А вы зірніце на Сяргея й Беларуска-Амэрыканскіх Вэтэранаў. Яны ўжо гадамі носяць нашы сьцягі на вольнай зямлі Вашынгтона. Падчас Амэрыканскае Рэвалюцыі ў гэтых ваколіцах праславіўся вялікі Літвін Тадэвуш Касьцюшка, а цяпер гэнай самай, Касьцюшкавай зямлі нашчадкі прадаўжаюць свой марш да вольнасьці. І лунае бел-чырвона-белы сьцяг на вуліцах Ню Брансвіку. Каб жыла Беларусь!

У суме нашай агульнасй нацыянальна-вызвольнай працы можа гэта й няшмат. Ды нас-жа жахліва мала. І як хораша сябе адчуваеш, калі ведаеш, што нехта з году ў год амаль літаральна стаіць на варце, ды не зважаючы на ніякіх сытых язэпаў горда нясе наш сьцяг. І гэта на чужыне, якая ўжо для дзяцей ягоных,