Блакіт і золата дня (зборнік) [Уладзімір Сямёнавіч Караткевіч] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (77) »
Уладзімір Караткевіч Блакіт і золата дня
У шалашы
Міхал ледзь паспеў дабегчы да шалаша, калі неба раскалолася папалам і ў ірваную расколіну лінула такое сляпучае святло, што захацелася сесці на зямлю.Разам са святлом з расколіны вырваўся сухі кароткі трэск, быццам нехта зламаў над галавою дрэва. Хлопец кінуўся ў чорны створ шалаша, зачапіўся аб нешта і сеў на салому. - А каб цябе, каб, - плюнуў ён. Бліскавіцы секлі неба так часта, што можна было разгледзець усё ў шалашы: саламяны ложак, зэдлік, кошык з бульбаю, кацялок на падлодзе, вязку цыбулі і старую ватоўку, што вісела каля ўваходу. Вартаўніка не было: можа, абходзіў сад, а мо сядзеў у другім месцы. Міхал высунуў галаву і, калі чарнільны змрок зноў успыхнуў святлом, пабачыў злева нешта падобнае на невялічкую пуньку: сцены з жэрдзя, саламяная, грыбам, страха. “Яблыкі восенню насыпаць, ці што?” - падумаў ён. І адразу адчуў далёкі, упэўнены, усё нарастаючы шолах дажджу. Пры святле кароткай маланкі вырасла на фоне недалёкага лесу серабыстая сцяна, насунулася, наляцела, прыціснула ўсё вакол. Міхал раззлаваўся на самога сябе. “Вось і трапіў на станцыю. А казалі ж, каб заначаваў. Яно і праўда - пасля дваццаці вёрст трэба было. Але ж да станцыі заставалася толькі пяць кіламетраў. Ну вось і начуй - не ў сваякоў, а ў невядомым шалашы”. Дождж, відаць, распачаўся на ўсю ноч. А салома між тым размаўляла з дажджом. Над самай галавою чулася лёгкае булькаценне і сухое патрэскванне звяшкі - мышынага гарошку. Свежы вільготны вецер уварваўся ў шалаш, і дыхаць стала так лёгка, быццам ты толькі што нарадзіўся на свет. Салома размаўляла з дажджом. Не, гэта ўжо не салома, гэта сапраўдная ціхая размова далятала аднекуль: відаць, з суседняй пунькі. Мяркуючы па галасах, размаўлялі дзве жанчыны: адна ў гадах, другая мо маладзейшая. Міхал не зварухнуўся. Хай балбочуць пра свае сакрэты. Ён усё адно не пабачыць іх, і яны назаўсёды застанудца для яго незнаёмкамі, ціхімі галасамі, якія прыйшлі з цемры і ў цемры знікнуць. - Што ж мне рабіць, цётачка? Я ж так кахаю яго... - А ён і глядзець на цябе не хоча. Учора зноў біўся. Адзін трох хлопцаў пабіў. - Самі вінаваты. Прыставалі да яго сябра, а той слабы хлопец. - Што казаць, - голас пажылой раптам памякчэў, - удалы юнак, бацькавіч, але... - Але, ваша праўда, не хоча ён на мяне глядзець. Як мне цяжка! Гляджу на яго вочы, нахабныя, сінія, дзёрзкія. Чуб - салома такая бывае, трошкі ржавая. І рот вечна смяецца. Такі ён мне прыемны. Міхал скінуў пінжак, лёг на спіну і закурыў. А маладая вяла далей. - Ніколі я не думала пра гэта. Але не хачу саступаць. Хачу для яго быць... Абняў ён мяне аднойчы, выпадкова, проста так... - Глядзі, дзеўка, - сказала пажылая, - так вось наша сястра і гіне. - А я і рада б загінуць, ды ён, як вецер... Міхал ціха паўтарыў яе апошнія словы... І тут было няладнае каханне. Ды што да гэтага яму? “Вось цякуць кроплі, - думаў ён. - І я такая самая кропля. Яны, зліваючыся, утвараюць крыніцу, раку, мора. Ім усё адно, з кім зліцца. Але мне патрэбна толькі тая кропля, адзіная, з якой мы разам нарадзіліся ў зямной глыбіні. Галасы сціхлі - можа, таму, што вецер налятаў парывамі, хапаў, нёс, кідаў у розныя бакі завесы дажджу. Рабілася халаднавата. А тады, паўтара месяца назад, быў такі цёплы летні дзень! І Кіеў са сваімі будынкамі, каланадамі, залатымі купаламі, здавалася, плыў кудысьці насустрач поўным, як вымя, аблокам, насустрач сонцу і цеплыні. Каштаны разгарнулі зялёныя ветразі. На ўскраінах горада сходкі вялі ад хаты да хаты, варыўся на цаглінах абед, надуваліся ветрам, як рыбацкі сак, кашулі на вяроўках, чулася паўдзённая бойкая гаворка. І вецер гнаў і гнаў вулкамі таполевы пух, высцілаў ім, як сівай коўдраю, зямлю. Хлапчукі кідалі ў пух запалку, і ён выбухаў, як порах, на метр у кожны бок. І адразу, за хвіліну, гэта месца зацягвалася зноў сівой покрыўкай. Ён быў у Кіеве на экскурсіі і выпадкова забрыў у лаўру, дзе грэцкі арэшнік гладзіў твары прахожых лапчастым лісцем. У зеляніне стаяў старажытны, маленькі, як лялька, храм Спаса на Берастове. Міхал паглядзеў на яго паласатыя сцены (вузенькія, на два пальцы цагліны і слой цамянкі шырынёю ў далонь) і зайшоў у сярэдзіну, спусціўся ўніз па прыступках. Храм не вытрымаў цяжару год і, як Святагор, улез па калені ў зямлю. У сярэдзіне храма было пуста і халаднавата, бы ў склепе. А праз акенцы віднелася гарачая, напоеная сонцам лістота. Там быў поўдзень, спякота, лянівыя крыкі пеўняў... Было так ціха, што не хацелася ісці, і Міхал стаяў каля вельмі непрыгожага надмагільніка Юрыя Даўгарукага і думаў, што князю не пашанцавала. І помнік няважны, а тут яшчэ і саркафаг зрабілі такі, што толькі пужаць дзяцей. - Вось дзядзька са скрынкі ўстане - ён табе!.. Ох, лепей бы не Юрый заснаваў Маскву, а хто-небудзь іншы! Т ады не ставілі б гэтага надмагільнага саркафага. Усе няшчасці для Міхала пачаліся з
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (77) »
Последние комментарии
19 часов 11 минут назад
19 часов 29 минут назад
19 часов 38 минут назад
19 часов 39 минут назад
19 часов 42 минут назад
20 часов 23 секунд назад