КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 715273 томов
Объем библиотеки - 1417 Гб.
Всего авторов - 275224
Пользователей - 125216

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Каркун про Салтыков-Щедрин: Господа Головлевы (Классическая проза)

Прекраснейший текст! Не текст, а горький мёд. Лучшее, из того, что написал Михаил Евграфович. Литературный язык - чистое наслаждение. Жемчужина отечественной словесности. А прочесть эту книгу, нужно уже поживши. Будучи никак не моложе тридцати.
Школьникам эту книгу не "прожить". Не прочувствовать, как красива родная речь в этом романе.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Кук: Огненная тень (Фэнтези: прочее)

Интереснейшая история в замечательном переводе. Можжевельник. Мрачный северный город, где всегда зябко и сыро. Маррон Шед, жалкий никудышный человек. Тварь дрожащая, что право имеет. Но... ему сочувствуешь и сопереживаешь его рефлексиям. Замечательный текст!

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Кук: Десять поверженных. Первая Летопись Черной Гвардии: Пенталогия (Фэнтези: прочее)

Первые два романа "Чёрной гвардии" - это жемчужины тёмной фэнтези. И лучше Шведова никто историю Каркуна не перевёл. А последующий "Чёрный отряд" - третья книга и т. д., в других переводах - просто ремесловщина без грана таланта. Оригинальный текст автора реально изуродовали поденщики. Сюжет тащит, но читать не очень. Лишь первые две читаются замечательно.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Каркун про Вэнс: Планета риска (Космическая фантастика)

Безусловно лучший перевод, одного из лучших романов Вэнса (Не считая романов цикла "Умирающая земля"). Всегда перечитываю с наслаждением.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
pva2408 про Харников: Вечерний Чарльстон (Альтернативная история)

Ну, знаете, вас, скаклоамериканцев и ваших хозяев, нам не перещеголять в переписывании истории.

Кстати, чому не на фронті? Ухилянт?

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Здрадлівая жонка [Альбер Камю] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Альбэр Камю Здрадлівая жонка


Вось ужо некалькі хвілінаў па аўтобусе кружыла нядошлая муха, якая немаведама адкуль узялася, бо ўсе вокны былі паднятыя. Яна бясшумна і зморана сноўдала сюды-туды па салоне. Жанін страціла яе з вачэй, але потым убачыла, як тая садзіцца на нерухомую руку мужа. Было зімнавата. Муха пацепвалася пры кожным парыве ветру, што ўдараў у шыбы хвалямі хрусткіх пясчынак. Пад бразгат абшыўкі і скрогат рысораў машына, цяжка перавальваючыся з боку на бок, ледзьве пасоўвалася наперад у рэдкім святле зімовага ранку. Жанін зірнула на мужа. Кароткія сіваватыя віхры над нізкім і вузкім ілбом, шырокі нос і няправільнай формы рот надавалі Марсэлю выгляд надзьмутага фаўна. Пры кожнай выбоіне на дарозе яго падкідала, і ён навальваўся на Жанін сваім грузным целам. Потым, расставіўшы ногі, адкідаўся назад і зноў утаропліваўся ў прастору нерухомым позіркам, па-ранейшаму адсутны і млявы. Адзіным, што ў ім яшчэ жыло, здаваліся пухнатыя безвалосыя пальцы, якія выглядалі яшчэ карацейшымі пад рукавамі шэрага фланелевага пінжака, што спаўзлі ніжэй ад манжэтаў кашулі і цалкам схавалі запясці. Яны так моцна сціскалі пастаўленую між каленяў палатняную валізку, што нібыта нават не адчувалі нясмелых перабежак мухі.

Роў ветру раптам пачуўся мацней, і пясчаны туман вакол аўтобуса яшчэ болей згусціўся. Пясок цяпер лупіў у шыбы цэлымі жменямі, быццам іх кідала нечая нябачная рука. Муха зябка варухнула крылцамі, падсела на лапках і ўзляцела. Аўтобус замарудзіў хаду, і здавалася, вось-вось спыніцца. Але неўзабаве вецер нібыта пацішэў, смуга крыху праяснілася, і машына зноў набрала хуткасць. Скрозь пыльную завесу, што хавала сабой краявід, праглядалі прарэхі святла. За акном вынырнулі і адразу зніклі дзве-тры чэзлыя збялелыя пальмы, нібы выразаныя з шэрай бляхі.

— Ну і мясціны! — прамовіў Марсэль.

У аўтобусе было поўна арабаў, якія, здавалася, спалі, захінуўшыся ў свае бурнусы. Некаторыя сядзелі на лавах, падагнуўшы пад сябе ногі, і пры хадзе аўтобуса іх гайдала мацней за астатніх. Іх маўчанне і безудзельны выгляд урэшце пачалі прыгнятаць Жанін: ёй здавалася, што падарожжа з гэтым нямым эскортам доўжыцца ўжо некалькі дзён. Але аўтобус адышоў ад канцавой чыгуначнай станцыі толькі гэтым світанкам і ўсяго дзве гадзіны каціў у ранішнім халадку праз панылае камяністае плато, чые простыя роўныя лініі цягнуліся, прынамсі ў момант ад'езду, аж да чырванаватага далягляду. Пазней, аднак, узняўся вецер і паступова праглынуў неабсяжны прасцяг. 3 той пары пасажыры ўжо нічога не бачылі; яны адзін за адным пасціхалі і цяпер моўчкі плылі ў гэтай своеасаблівай белай ночы, час ад часу абціраючы вусны і вочы, раздражнёныя дробным пяском, які прасочваўся ў машыну.

— Жанін!

Яна здрыганулася, пачуўшы, як яе кліча муж. І які ўжо раз падумала, як смешна гучыць гэтае імя ў дачыненні да яе, такой дзябёлай і дужай. Марсэль хацеў ведаць, дзе чамаданчык з узорамі. Пашнарыўшы нагой у пустой прасторы пад лавай і намацаўшы нешта цвёрдае, яна вырашыла, што гэта і ёсць чамаданчык. Яна не магла нагінацца — у яе адразу пераймала дыханне. Але ў школе яна была першая ў гімнастыцы і ведаць не ведала, што такое задышка. Хіба гэта было так даўно? Дваццаць пяць гадоў назад. Дваццаць пяць гадоў, якіх, здаецца, зусім не было, бо яшчэ толькі ўчора яна вагалася ў выбары паміж вольным жыццём і шлюбам, толькі ўчора з трывогаю думала пра той дзень, калі, можа быць, ёй давядзецца ў самоце сустрэць сваю старасць. Але яна была не адна — побач сядзеў той самы былы студэнцік юрфака, які ніяк не хацеў ад яе адчапіцца. Урэшце яна вымушаная была яго прыняць, хоць ён быў крыху малы ростам і ёй не надта падабаліся яго прагны адрывісты смех і залішне вірлаватыя чорныя вочы. Затое ёй падабалася яго жыццёвая стойкасць, уласцівая ўсім французам з гэтага краю. Ёй падабаўся той пакрыўджана-расчараваны выгляд, які ўзнікаў у яго кожны раз, калі падзеі ці людзі не спраўджвалі яго спадзяванняў. І галоўнае — ёй падабалася быць каханай, а ён напраўду распесціў яе сваім абыходжаннем. Ён так часта паказваў, што яна для яго існуе, што ўрэшце яна рэальна адчула сваё існаванне. Не, яна была не адна.

Гучна сігналячы, аўтобус пракладаў дарогу праз нябачныя перашкоды. Але ўсярэдзіне салона не было ніякага руху. Раптам Жанін адчула на сабе нечы погляд і, павярнуўшы галаву, зірнула на лаву насупраць, па той бок праходу. Гэта быў не араб, і яна здзівілася, што не заўважыла яго раней, у момант ад'езду. Апрануты ў форму французскага кантынгенту ў Сахары і шэры палатняны картуз, з загарэлым, выцягнутым і завостраным тварам, ён крыху нагадваў шакала. Утаропіўшыся на Жанін светлымі вачыма, ён пільна разглядаў яе з нейкім пахмурным выглядам. Яна адразу пачырванела і адвярнулася да мужа, які па-ранейшаму ўзіраўся некуды ўперад, у смугу і вецер. I яна шчыльней захінулася ў паліто. Але перад вачыма ўсё яшчэ стаяў французскі салдат, доўгі і тонкі, такі тонкі, нібыта быў злеплены з нейкага сухога і нетрывалага