Доўгi пакой [Эдвард Хотч] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (9) »
Хотч Эдвард Доўгi пакой (на белорусском языке)
Эдвард Д. Хоч ДОЎГI ПАКОЙ Капiтан Леаподьд нi з кiм не гаварыў пра тое, што развёўся з жонкай, i таму лейтэнант Флетчэр вельмi здзiвiўся, калi той раптам спытаў: - Флетчэр, я калi-небудзь расказваў табе пра маю жонку? Яны вярталiся з цiра, абсталяванага ў сутарэннi палiцэйскай управы. Пасля штомесячных практыкаванняў у стральбе з рэвальвера, i, здавалася, той момант наўрад цi падыходзiў для размоў аб мiнулых шлюбных праблемах. Флетчэр ускос зiрнуў на капiтана i адказаў: - Не, капiтан, здаецца, не расказвалi. Яны паспелi дайсцi да верху лесвiцы, i Леапольд звярнуў у бок невялiкага пакойчыка, дзе стаялi аўтаматы па продажы кавы, бутэрбродаў i напояў. Пакойчык называўся сталовай, але толькi кiруючыся самай бязмежнай фантазiяй можна было назваць так сабраныя тут некалькi сталоў i крэслаў. Хутчэй гэта было месца, дзе палiцэйскiя маглi пасядзець пасля дзяжурства, пагаварыць пра сёе-тое як вось цяпер Леапольд i Флетчэр. Лейтэнант кiнуў у аўтамат манеты, прынёс i паставiў на стол памiж сабой i капiтанам два папяровыя кубкi з кавай, ад якiх падымалася пара. Флетчэр нiколi не быў сведкам таго, каб Леапольд вось так адкрыта i даверлiва гаварыў пра тое жыцце, што было па-за межамi iх прыяцельскiх адносiн. - Яна прыязджае, - проста сказаў Леапольд i Флетчэру спатрэбiўся нейкi час, каб зразумець сэнс пачутых слоў. - Ваша жонка прыязджае? - Былая жонка. - Сюды? Чаго? Леапольд уздыхнуў i пакруцiў у руках пакецiк з цукрам, якi Флетчэр прынёс разам з кавай. - Яе пляменнiца выходзiць замуж. Наша пляменнiца. - Я не ведаў, што ў вас ёсць пляменнiца. - Вучылася ў iншым горадзе ў каледжы. Яе завуць Вiкi Нэльсан, i выходзiць яна за маладога адваката па прозвiшчы Мор. I вось Монiка прыязджае сюды на Ўсход, каб пабыць на вяселлi. - Я нават не ведаў яе iмя, - заўважыў Флетчэр, глынуўшы кавы. - Вы не бачылiся пасля разводу? Леапольд адмоўна пахiтаў галавой. - Не, на працягу ўсiх пятнаццацi год. Атрымалася ўсё неяк недарэчна. Яна хацела быць кiназоркай, а пятнаццаць год таму, здаецца, многiя дзяўчаты ўсё яшчэ марылi стаць кiназоркамi. Монiка была кемлiвая i вельмi мiлавiдная жанчына, але, вiдаць, не прыгажэйшая за сотнi iншых, якiя ў той час з'яўлялiся ў Галiвудзе. Я тады толькi пачынаў службу ў палiцыi, i перспектывы здавалiся даволi аптымiстычнымi. Было б глупствам кiнуць усё i ехаць у Калiфорнiю, павiнуючыся яе вар'яцкiм фантазiям. Ну, дык вось, хутка фантазii ператварылiся ў iдэi фiкс, i ад гэтага зрабiлася зусiм невыносна. Цэлымi днямi яна не вылазiла з кiнатэатраў, а вечары праседжвала ля тэлевiзара, гледзячы старыя фiльмы. Нарэшце, калi я канчаткова адмовiўся ехаць з ёю на Захад, яна проста кiнула мяне. - Што, проста вось так i пайшла з дому? Леапольд кiўнуў галавой. - Шчасце, што ў нас не было дзяцей. Чуў, што яна атрымала некалькi дробных роляў як статыстка, выконвала нейкую там тэхнiчную работу за кадрам. Потым, вiдавочна, яе напаткаў псiхiчны разлад. Праз год я атрымаў афiцыйнае паведамленне аб скасаваннi шлюбу. Да мяне дайшлi весткi, што яна ачуняла i зноў пачала працаваць, выйшла, здаецца, другi раз замуж, але няўдала. - Навошта ёй было ехаць на вяселле? - Вiкi - яе пляменнiца, да таго ж хроснiца. Мы толькi што пабралiся, калi нарадзiлася Вiкi, i я думаю, што Монiка лiчыла яе за сваё дзiця, якога ў яе нiколi не было. Як бы там нi было, я ведаю, што Монiка па-ранейшаму мяне ненавiдзiць i вiнавацiць за ўсё, што не атрымалася ў яе жыццi. Некалькi год таму заявiла знаёмым, што жадае маёй смерцi. - Капiтан, а цi трэба вам iсцi на вяселле? - Ну, вядома, трэба. Калi б я i адмовiўся iсцi, дык толькi з-за Монiкi. Ва ўсякiм разе - я хоць на некалькi хвiлiн павiнен там паказацца, - сказаў з сумнай усмешкай Леапольд. - Вiдаць, таму я ўсё табе i расказваю, Флетчэр. Хачу папрасiць аказаць мне адну паслугу. - Усё што трэба, капiтан. Вы ж ведаеце. - Ведаю, што гэта падобна на дзiцячую гульню, але хацеў бы, каб мы паехалi туды разам. Скажу, што на рабоце i магу пабыць толькi некалькi хвiлiн. Калi хочаш, можаш пачакаць у машыне. Ва ўсялякiм выпадку яны цябе ўбачаць i павераць маiм тлумачэнням. Флетчэр разумеў важнасць усяго гэтага для Леапольда i бачыў, колькi яму спатрэбiлася намаганняў, каб звярнуцца з такой просьбай. - Абавязкова, - сказаў ён. - Буду рады. Калi ўсё гэта адбудзецца? - У наступную суботу. Пасля абеду, на ферме "Вячэрняя зара". Да гэтага Леапольд толькi аднойчы быў на ферме "Вячэрняя зара", на вяселлi аднаго палiцэйскага, да якога ставiўся з асаблiвай сiмпатыяй. Ферма знаходзiлася ў лагчыне, у самым канцы асфальтаванай дарогi, i ўяўляла сабой некалькi хаатычна пастаўленых будынкаў, за якiмi адкрываўся вiд на парослую лесам далiну i цiхую рэчку. Калi гэта месца i было некалi фермай, дык, вiдаць, вельмi даўно. Як для вяселляў i праводзiн на пенсiю, месца было проста iдэальнае. Галоўны будынак уяўляў сабой агромнiсты квадратны пакой, якi можна было падзялiць на чатыры меншыя памяшканнi перагародкамi, што складалiся як гармонiк. Для прыёму з нагоды вяселля Вiкi Нэльсан i Тэда Мора занялi тры чвэрцi залы, i толькi апошняя- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (9) »
Последние комментарии
6 часов 3 минут назад
6 часов 14 минут назад
6 часов 16 минут назад
6 часов 22 минут назад
6 часов 23 минут назад
6 часов 26 минут назад