Што ён страціў? Автор: Іван Пятровіч Шамякін Жанр: Советская проза https://coollib.xyz/b/510563-ivan-pyatrovich-shamyakin-shto-yon-stratsiw На вуліцы абласнога горада сустрэліся два чалавекі. Сустрэліся шумліва і радасна, абдымаліся, пляскалі адзін аднаго па плячы, трэслі рукі. Адразу відаць было, што гэта добрыя сябры і што не бачыліся яны, магчыма, шмат год. Забыўшыся на ўсё вакольнае, яны стаялі пасярод тратуара, і ўсе з усмешкамі абміналі іх — людзей заўсёды радуюць праявы сапраўднай дружбы. https://coollib.xyzi/63/510563/cover62.jpg