Пасля паводкі Автор: Алесь Савіцкі Жанр: Советская проза https://coollib.xyz/b/510051-ales-savitski-paslya-pavodki Вецер дзьмуў з нізоўя. Парывісты, моцны, ён упіраўся ў шырокія грудзі Дзвіны, каламуціў ваду і сціскаў яе ў пругкія хвалі, быццам хацеў скарыць упартасць імклівай плыні. Рака крыўдавала, са злосцю кідала на берагі пеністыя хвалі, дыбілася і няспынна імкнулася наперад, насустрач ветру. Ён вар’яцеў яшчэ больш, а потым, бачачы, што не адолець яму ўпартай дзвінскай плыні, на момант сцішаўся і клаўся адпачыць на белыя пеністыя грабяні; у шархоткіх прырэчных вербалозах абуджалася ягоная спрадвечная жальба. https://coollib.xyzi/51/510051/cover63.jpg