КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 706312 томов
Объем библиотеки - 1349 Гб.
Всего авторов - 272774
Пользователей - 124657

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

iv4f3dorov про Соловьёв: Барин 2 (Альтернативная история)

Какая то бредятина. Писал "искусственный интеллект" - жертва перестройки, болонского процесса, ЕГЭ.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
iv4f3dorov про Соловьёв: Барин (Попаданцы)

Какая то бредятина. Писал "искусственный интеллект" - жертва перестройки, болонского процесса, ЕГЭ.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
a3flex про Невзоров: Искусство оскорблять (Публицистика)

Да, тварь редкостная.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
DXBCKT про Гончарова: Крылья Руси (Героическая фантастика)

Обычно я стараюсь никогда не «копировать» одних впечатлений сразу о нескольких томах, однако в отношении части четвертой (и пятой) это похоже единственно правильное решение))

По сути — что четвертая, что пятая часть, это некий «финал пьесы», в котором слелись как многочисленные дворцовые интриги (тайны, заговоры, перевороты и пр), так и вся «геополитика» в целом...

В остальном же — единственная возможная претензия (субъективная

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
medicus про Федотов: Ну, привет, медведь! (Попаданцы)

По аннотации сложилось впечатление, что это очередная писанина про аристократа, написанная рукой дегенерата.

cit anno: "...офигевшая в край родня [...] не будь я барон Буровин!".

Барон. "Офигевшая" родня. Не охамевшая, не обнаглевшая, не осмелевшая, не распустившаяся... Они же там, поди, имения, фабрики и миллионы делят, а не полторашку "Жигулёвского" на кухне "хрущёвки". Но хочется, хочется глянуть внутрь, вдруг всё не так плохо.

Итак: главный

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Ферма [Джордж Оруэлл] (fb2) читать постранично, страница - 2

- Ферма (пер. Сяргей Шупа, ...) (а.с. Раманы) 1.26 Мб скачать: (fb2)  читать: (полностью) - (постранично) - Джордж Оруэлл

 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Нiводная жывёлiна ў Англii пасля таго, як ёй споўнiцца год, не ведае, што такое шчасце або вольны час. Нiводная жывёлiна ў Англii не з'яўляецца свабоднай. Жыццё жывёлы убогасць i рабства, гэта чыстая праўда.

Але, можа, гэткi ўжо прыродны парадак? Можа, таму, што зямля наша гэткая бедная, яна не можа даць магчымасцi жыць прыстойным жыццём тым, хто яе насяляе? Не, таварышы, тысячу разоў не! Глебы ў Англii ўрадлiвыя, клiмат добры, яна можа накармiць дасыта незраўнана большую колькасць жывёлаў, чым цяпер яе насяляе. Адна толькi гэтая наша ферма магла б забяспечыць тузiн коней, два дзесяткi кароў, сотнi авечак — i ўсе яны маглi б жыць з такiмi выгодамi i годнасцю, якiя сёння мы i ўявiць сабе не можам. Дык чаму ж мы i надалей гiбеем у гэткiх убогiх умовах? Таму што амаль увесь плён нашае працы крадуць у нас чалавечыя iстоты. I ў гэтым, таварышы, адказ на ўсе нашыя пытаннi. Яго можна абагульнiць у адным слове — Чалавек. Чалавек — наш адзiны сапраўдны вораг. Злiквiдаваць Чалавека — i карэнная прычына голаду i рабскае працы будзе знiшчана назаўсёды.

Чалавек — адзiная iстота, якая спажывае, нiчога не вырабляючы. Ён не дае малака, ён не нясе яек, ён занадта слабы, каб цягаць плуг, ён не ўмее бегаць так хутка, каб лавiць зайцоў, i, аднак, ён — гаспадар над усiмi жывёламi. Ён прымушае iх працаваць, а ўзамен дае iм убогi мiнiмум, каб толькi не даць iм памерцi з голаду, астатняе ж забiрае сабе. Нашай працаю ўрабляецца зямля, нашым гноем яна ўгнойваецца, i, аднак, нiводзiн з нас не валодае нiчым, апрача свае няшчаснае шкуры. Вось вы, каровы, што стаiце цяпер перада мною, колькi тысяч галонаў малака далi вы за апошнi год? А што сталася з гэтым малаком, якiм можна было выкармiць столькi здаровых цялят? Усё да апошняе кроплi знiкла ў глотках нашых ворагаў. А вы, куры, колькi яек знеслi вы за апошнi год i колькi з гэтых яек выседзелi куранят? Астатняе звезлi на рынак, каб зарабiць грошы для Джоўнза i яго людзей. Цi вось ты, Канюшынка, дзе тыя чацвёра жарабятаў, што ты нарадзiла, якiя маглi стацца табе радасцю i падмогай у старасцi? Усiх папрадавалi, як толькi iм спаўняўся год — нiводнага з iх ты болей нiколi не ўбачыш. За пакуты пад час родаў i за ўсю тваю працу ў полi што ты атрымала, апроч убогiх харчоў i бруднага стойла?

I нават такому нашаму няшчаснаму жыццю не даюць развiвацца натуральным чынам. Што да мяне, я не скарджуся, бо я адзiн з тых, каму пашанцавала. Мне дванаццаць гадоў, i я меў больш за чатырыста дзяцей. Гэта нармальнае жыццё для свiннi. Але нiводная жывёлiна ўрэшце не пазбягае бязлiтаснага нажа. Вы, маладыя парасяты, што седзiце перада мною, усе вы са страшнымi крыкамi сустрэнеце смерць на калодзе праз нейкi год. I гэты жах чакае нас усiх кароў, свiнняў, курэй, авечак — усiх. Не лепшая доля ў коней i сабак. А цябе, Баксёр, у той самы дзень, калi твае магутныя цяглiцы страцяць сваю сiлу, Джоўнз прадасць скуралупу, якi перарэжа табе глотку i зварыць з цябе полiўку сваiм ганчакам. Што да сабакаў, дык калi яны зробяцца старыя i бяззубыя, Джоўнз прывяжа iм на шыю цаглiну i патопiць iх у найблiжэйшым ставе.

Цi ж вам, таварышы, цяпер не ясна, што ўсё лiхое ў нашым жыццi спароджана тыранiяй людскога роду? Трэба толькi пазбавiцца ад Чалавека, i плён нашай працы будзе належаць нам самiм. Амаль адразу мы станемся багатыя i вольныя. Дык што ж нам рабiць? А вось што: працаваць уночы i ўдзень, целам i душою, каб скiнуць уладу чалавечага роду! Вось мой заклiк да вас, таварышы: Паўстанне! Я не ведаю, калi пачнецца Паўстанне, гэта можа здарыцца праз тыдзень або праз сотнi гадоў, але я ведаю, гэтаксама пэўна, як бачу гэтую салому ў мяне пад нагамi, што раней цi пазней справядлiвасць пераможа. Няспынна памятайце пра гэта, таварышы, усю кароткую рэшту вашага жыцця! А галоўнае — перакажыце гэты мой заклiк тым, хто прыйдзе пасля вас, каб будучыя пакаленнi маглi працягнуць змаганне да пераможнага канца.

I памятайце, таварышы, ваша рашучасць павiнна быць непахiсная. Нiякiя доказы не павiнны збiць вас з тропу. Нiколi не слухайце, калi вам будуць казаць, што Чалавек i жывёлы маюць агульныя iнтарэсы, што дабрабыт Чалавека будзе азначаць i дабрабыт жывёлаў. Усё гэта мана. Чалавек не служыць iнтарэсам нiводнай жывой iстоты, апроч самога сябе. Дык хай жа сярод нас, жывёлаў, пануе поўная еднасць i братэрства ў змаганнi. Усе людзi — ворагi. Усе жывёлы таварышы.

У гэтую хвiлiну ўзняўся страшны гармiдар. Пакуль Маёр прамаўляў, чатыры вялiкiя пацукi выпаўзлi з сваiх нораў i цяпер сядзелi на заднiх лапах i слухалi яго. Раптам iх заўважылi сабакi, i толькi спрытна шмыгнуўшы ў свае норы, пацукi ўратавалi сабе жыццё. Маёр падняў нагу, заклiкаючы да цiшынi.

— Таварышы, — сказаў ён, — нам трэба вырашыць адну праблему. Дзiкiя звяры, такiя як пацукi або зайцы, — сябры яны нам або ворагi? Давайце паставiм гэта на галасаванне. Прапаную сходу пытанне: цi можна лiчыць пацукоў таварышамi?

Адразу прагаласавалi, i пераважнай большасцю было вырашана, што пацукi таварышы. Было толькi чацвёра нязгодных: усе тры сабакi i кот, якi, як высветлiлася пасля, галасаваў на два бакi. Маёр працягваў:

— Я яшчэ дадам наступнае. Паўтараю: заўсёды