КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 711712 томов
Объем библиотеки - 1397 Гб.
Всего авторов - 274205
Пользователей - 125011

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Koveshnikov про Nic Saint: Purrfectly Dogged. Purrfectly Dead. Purrfect Saint (Детектив)

...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
pva2408 про Зайцев: Стратегия одиночки. Книга шестая (Героическое фэнтези)

Добавлены две новые главы

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
medicus про Русич: Стервятники пустоты (Боевая фантастика)

Открываю книгу.

cit: "Мягкие шелковистые волосы щекочут лицо. Сквозь вязкую дрему пробивается ласковый голос:
— Сыночек пора вставать!"

На втором же предложении автор, наверное, решил, что запятую можно спиздить и продать.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
vovih1 про Багдерина: "Фантастика 2024-76". Компиляция. Книги 1-26 (Боевая фантастика)

Спасибо автору по приведению в читабельный вид авторских текстов

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
medicus про Маш: Охота на Князя Тьмы (Детективная фантастика)

cit anno: "студентка факультета судебной экспертизы"


Хорошая аннотация, экономит время. С четырёх слов понятно, что автор не знает, о чём пишет, примерно нихрена.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Вершы. Паэмы [Тарас Рыгоравіч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

працягвае будзіць сумленне нашчадкаў. Ці не пра гэта з удзячнасцю гаварыў наш бязмежна ўлюбёны ў шаўчэнкаўскую паэзію Уладзімір Караткевіч: «Людзі будуць, урэшце, на ўсёй зямлі. I ў немінучым чаканні гэтага мы павінны вечна дзякаваць светачам, і сярод іх Кабзару, за тое, што ён вучыць таму, што не падмане і не састарэе: любові да чалавека, вучыць адзіна вартаму ў свеце — мужнасці».

Т. Шаўчэнка — паэт глыбока сацыяльны, бязлітасны змагар супраць грамадскага зла, выкрывальнік «людзей ненасытных» і разам з тым — лірык. Ды яшчэ які! Нават у сваіх эпічных творах ён увесь час кіпіць, абураецца, праклінае, плача, перабівае сам сябе, а ў рэшце рэшт выяўляе нам самога сябе, свае адносіны да герояў. Аўтар гнеўных, поўных знішчальнага сарказму твораў («Сон», «Каўказ», «I мёртвым, і жывым...», «Осія. Глава XIV», «Неафіты» і інш.), ён быў і стваральнікам ласкава-пяшчотных вершаў пра каханне, пра хараство навакольнага свету, умеў, як гаварыў М. Багдановіч, «падысці да жыцця ўкраінскай вёскі як проста да чалавечага жыцця, умеў знайсці там і прыгажосць і любоў, умеў даць месца і радасці, смутку, і жалю, і спачуванню». Найчасцей звяртаўся паэт да вобразаў дзяцей, сірот, матуль, людзей абяздоленых, пакутнікаў, далучаючы да іх звычайна эпітэт «святы».

Люты гнеў і лагодная пяшчота, уласцівыя ўжо самым раннім творам Шаўчэнкі, паступова перарасталі ў складанае дыялектычнае адзінства, што стала пасля характэрнай рысай яго творчасці, абумоўленай самабытнасцю натуры самога паэта, адметнасцю яго таленту, а таксама ўмовамі, у якіх ён знаходзіўся. На гэта ў свой час звярнуў увагу I. Франко. Ён пісаў: «Доля здзекавалася з яго ў жыцці колькі хацела, але яна не змагла ператварыць золата яго душы ў іржу, яго любоў да людзей у нянавісць і пагарду, а веру ў бога ў зняверу і песімізм. Доля не паскупілася яму на пакуты, але і не пашкадавала ўцех, якія білі з здаровых крыніц жыцця».

Т. Р. Шаўчэнка прыйшоў ва ўкраінскую літаратуру ў самы яе ранак. Менавіта яму суджана было стаць заснавальнікам новай літаратуры, вывесці яе на такія рубяжы і вышыні, калі яе права на існаванне не залежала ўжо ад чыёй бы то ні было волі ці паблажлівасці. Святло рэвалюцыйна-вызваленчых ідэй вялікага Кабзара азарыла ўвесь далейшы шлях украінскай літаратуры, якая і па сённяшні дзень прадаўжае і плённа развівае яго традыцыі.

Промні гэтага святла даходзяць да літаратур іншых народаў, абуджаючы іх уласныя жыватворныя сілы, пранікаюць у самыя аддаленыя куткі нашай планеты. Яго паэзія стала набыткам не толькі ўкраінскага народа, але і іншых народаў нашай Радзімы, атрымала прызнанне ва многіх краінах свету.

Дык у чым жа сакрэт такой выключнай жыццядзейнасці творчасці Т. Шаўчэнкі? Што ўзняло ўкраінскага Кабзара на ўзровень сусветна вядомых паэтаў? Каб адказаць на гэта, неабходна перш за ўсё дакладна акрэсліць месца, якое заняў Шаўчэнка ў сваёй украінскай літаратуры, затым вызначыць ролю, якую адыграла яго творчасць у развіцці культур іншых народаў.

Несумненнай заслугай Шаўчэнкі з’яўляецца тое, што ён, абапіраючыся на дасягненні сваіх папярэднікаў і сучаснікаў, трывала ўсталяваў ва ўкраінскай літаратуры метад крытычнага рэалізму, скіраваў развіццё Гэтай літаратуры на рэвалюцыйна-дэмакратычны шлях і тым самым паставіў яе ўпоравень з найбольш развітымі літаратурамі свету. I яшчэ ці не самае галоўнае. У гісторыі сусветнай літаратуры першай палавіны XIX ст. гэта быў, бадай, адзіны паэт, які цалкам засяродзіўся на ідэі вызвалення працоўных і выказаў гэтую ідэю сілай свайго паэтычнага слова, не ведаючы ніякіх хістанняў, ніякіх кампрамісаў. У нямногіх яго сучаснікаў была такая цвёрдая вера, што «будзе праўда на зямлі», што яна павінна быць, таму што іначай стане сонца і спаліць апаганеную зямлю.

З’яўляючыся паэтам украінскім, глыбока нацыянальным, Т. Шаўчэнка быў паэтам у вышэйшай ступені інтэрнацыянальным, які «ў формах строга нацыянальных выявіў агульначалавечы змест» (М. Багдановіч). Неад’емны ад свайго роднага краю, ён, па прызнанню А. В. Луначарскага, «раскінуў магутныя, поўныя кветкавага водару галіны свайго генія далёка за межы Украіны». Яго творчасць сваім дэмакратызмам і рэвалюцыйнай скіраванасцю аказала ўздзеянне на многія літаратуры, у тым ліку і на беларускую.

Т. Шаўчэнку багата што радніла з Беларуссю. Яму давялося неаднаразова бываць на нашай зямлі, спазнаць жыццё яе народа, прыгнечанага, як і ўкраінскі, царызмам, самадзяржаўна-прыгонніцкім ладам. Менавіта адсюль, з гэтай першай, падкрэслім, краіны на шляхах сваіх будучых вандровак, вынес паэт жывыя ўражанні, назіранні, якія знайшлі затым такое дакладнае і яскравае адлюстраванне ў яго творах («Кацярына», «Капітанша», «Музыкант» і інш.).

Першы раз Шаўчэнка апынуўся на беларускай зямлі ў 1829 годзе, калі ў складзе чэлядзі П. В. Энгельгарта ехаў у Вільню, дзе яго гаспадар служыў ад’ютантам у віленскага вайсковага губернатара. Праязджаючы праз беларускія гарады Лоеў, Гомель, Жлобін, Бабруйск, Мінск, Маладзечна, Ашмяны, праз шматлікія