КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 710658 томов
Объем библиотеки - 1389 Гб.
Всего авторов - 273979
Пользователей - 124938

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Stix_razrushitel про Дебров: Звездный странник-2. Тропы миров (Альтернативная история)

выложено не до конца книги

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Михаил Самороков про Мусаниф: Физрук (Боевая фантастика)

Начал читать. Очень хорошо. Слог, юмор, сюжет вменяемый.
Четыре с плюсом.
Заканчиваю читать. Очень хорошо. И чем-то на Славу Сэ похоже.
Из недочётов - редкие!!! очепятки, и кое-где тся-ться, но некритично абсолютно.
Зачёт.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Д'Камертон: Странник (Приключения)

Начал читать первую книгу и увидел, что данный автор натурально гадит на чужой труд по данной теме Стикс. Если нормальные авторы уважают работу и правила создателей Стикса, то данный автор нет. Если стикс дарит один случайный навык, а следующие только раскачкой жемчугом, то данный урод вставил в наглую вписал правила игр РПГ с прокачкой любых навыков от любых действий и убийств. Качает все сразу.Не люблю паразитов гадящих на чужой

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
Влад и мир про Коновалов: Маг имперской экспедиции (Попаданцы)

Книга из серии тупой и ещё тупей. Автор гениален в своей тупости. ГГ у него вместо узнавания прошлого тела, хотя бы что он делает на корабле и его задачи, интересуется биологией места экспедиции. Магию он изучает самым глупым образом. Методам втыка, причем резко прогрессирует без обучения от колебаний воздуха до левитации шлюпки с пассажирами. Выпавшую из рук японца катану он подхватил телекинезом, не снимая с трупа ножен, но они

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
desertrat про Атыгаев: Юниты (Киберпанк)

Как концепция - отлично. Но с технической точки зрения использования мощностей - не продумано. Примитивная реклама не самое эфективное использование таких мощностей.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Дняпроўскі чарадзей [Эдуард Валасевіч] (fb2) читать онлайн


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]
  [Оглавление]

Валасевіч Эдуард Дняпроўскі чарадзей

Пралог

Як бацьку, нізка пакланіцца
Я да цябе прыйшоў, Дняпро.
З ключа твайго вады напіцца,
Паслухаць шум тваіх дуброў.
Каб па мясцінах запаветных
Прайсціся зноўку пехатой
I гоман хваль пачуць прыветны,
Памарыць з вудай над вадой.
Каб да зямлі грудзьмі прыпасці
I піць яе салодкі пах,
I ад любові, і ад шчасця
I плакаць, і спяваць, як птах.
Каб і маленства і юнацтва
Сваё успомніць дзень за днём... ...
Тут нараджаўся дух бунтарства,
Хрысціў яго пярун і гром.
Машэка грозны з булавою
Тут на паноў наводзіў жах,
I вёў паўстанцаў за сабою
На шляхцюкоў Мітковіч Стах.
Тут чужаніц, гасцей нязваных,
У час Айчыннае вайны
Ушчэнт грамілі партызаны,
Дняпра свабоднага сыны.
Тут пахавана шмат герояў,
Жыццё сваё што аддалі,
Каб шчасце наша маладое
Цвіло, буяла на зямлі!
Сярод магіл тут ёсць магіла
На кручы самай, над Дняпром,
Дзе спачывае сэрцу мілы
Сівы паромшчык, дзед Пахом...
Стаю... А плечы прыгінае
Нябачны груз ніжэй, ніжэй...
Камяк да горла падступае,
I слёзы коцяцца з вачэй.
I ў памяці маёй яскрава
Малюнкі даўнія ўсплылі...
Прайшло год трыццаць, болей нават,
Калі размовы мы вялі.
...Тады тут возера лясное
Як люстра ззяла, млын шумеў...
Малолі збожжа залатое,
I кожны інтарэс свой меў.
Сюды, на бераг гэты правы,
З'язджаліся з усіх бакоў.
Не моўкла доўга пераправа
Ад басавітых галасоў.
Было паромшчыку работы.
Хоць дзед быў дужы, як мядзведзь,
Кашуля набрыняла потам,
I з ног ён не валіўся ледзь.
Ўздуваліся з натугі жылы,
Цямнеў, суровеў дзедаў твар,
А ён цягнуў, нібы асілак,
Адзін страшэнны той цяжар...
Цягнуў ён за канат пяньковы
I мармытаў штось на хаду...
Здаецца, бераг быў гатовы
Ён волакам сцягнуць ў ваду.
I бераг сапраўды памалу
Насустрач нібы падплываў,
Вада бурліла, пляскатала,
Паром, як дзед стары, крактаў.
А як змаўкала пераправа,
«Каўчэг» дзед ставіў на прыкол,
Ля будана варыў ён страву
I запрашаў усіх за стол.
Сталом тым быў замшэлы камень,
Мурог зялёны — дываном,
А столлю — Млечны Шлях над намі,
Увесь сусвет — гасцінны дом.
Дзед даставаў капшук з кішэні,
Мультанам люльку набіваў,
Зацягваўся і ў задуменні
Нам казкі баіць пачынаў.
Ах, колькі знаў ён казак дзіўных,
Паданняў, быляў і легенд.
Тады ён першы і адзіны
Нам адкрываў чароўны свет!
...Цяпер ужо ён сам паданне,
Бо дзед загінуў як герой,
Ў суровы час выпрабаванняў
Ахвяраваў Пахом сабой.
Такі ў народзе сказ вядзецца:
Як вораг захапіў паром,
Дзед падарваў сябе і немцаў,
Аж толькі пракаціўся гром.
...Вось тут яго і пахавалі
Над кручай самай, над Дняпром,
Каб чуў заўсёды гоман хваляў
Дняпроўскі чарадзей Пахом.
А я з тых казачных суквеццяў,
Як мог, звіў сціплы свой вянок,
Як доўг сыноўні, памяць сэрца —
Прынёс на гэты курганок.

Партупей-прапаршчык

Гоман сціх па пераправе,
Цёплы вечар над Дняпром...
На стаянку дзед паставіў
Свой стары каўчэг-паром.
I да будана кульгае,
Люлькай пыхкае, дыміць,
Над кастром саган чапляе —
Юшку ладзіцца варыць.
Вуды ў бераг мы ўтыкаем
I гуртом за ім услед,
Да яго мы падступаем:
Раскажы нам казку, дзед.
Ён маўчыць, успамінае.
Аглядае хітра нас
I здалёку пачынае
Нетаропкі свой расказ.
— У вёску родную, дахаты,
Адслужыўшы тэрмін свой,
Прапаршчык ішоў вусаты
Ціхім ходам, пехатой.
А даўней — ого! — служылі
Не гадочак... I не два...
Як у рэкруты забрылі —
Дык прапала галава!
Дваццаць пяць гадкоў як лёду
У войску тупае салдат
I ў атаках і ў паходах,
Рад таму ён ці не рад.
Хто ж вяртаўся — дык калекай,
Без нагі ці без рукі,
I тады ўжо чалавеку
Шлях адзін — у жабракі...
Але нашаму салдату
Шанцавала у баі,
Ён назло ўсім супастатам
Заставаўся у страі.
Хоць бываў у пераплётах,
На кані і пад канём,
Як гавораць, ў зубы чорту
Пападаўся часцяком.
Ён прайшоў агні і воды,
Трубы медныя прайшоў
I цяпер вось самаходам
Жыў-здароў дамоў ішоў.
За адвагу мае званне:
Прапаршчык ён, партупей!
Ад крыжоў зіхціць убранне,
Ды на сэрцы не лягчэй...
Ён спяшаецца штосілы,
Каб пабачыць найхутчэй
Родны дом і край свой мілы,
Прытуліць каб да грудзей
Маці родную і сына,
Жонку, блізкіх, землякоў,
Па якіх дзесь на чужыне
Сумаваў ён шмат гадоў.
Ён ішоў і спадзяваўся,
Спадзяваўся і ішоў,
А да вёскі як дабраўся,
Родных, блізкіх пе знайшоў...
Людзі толькі спачувалі:
— У жывых тваіх няма...
Іх нядаўна пахавалі —
Пакасіла ўсіх чума...
I халупіна збуцвела,
У зямельку урасла,
Дзічка-груша пачарнела,
Белым цветам не цвіла.
Паглядзеў салдат самотна,
Рукавом слязу змахнуў,
Пакланіўся месцам родным
I... кругом ён павярнуў.
Ён ідзе і сам не знае —
А куды? Дзеля чаго?
Лёс які яго чакае?
Што рыхтуе для яго...
...Раптам конскі тупат ззаду,
Уладарны зычны бас:
— Я па царскаму загаду,
Царскі выслухай Указ:
«Хто царэўну адшукае,
Прывязе ў палац жывой —
Дык паўцарства атрымае,
Царскім зяцем стане той.
Свет-царэўну ў час заручын
Выкраў злыдзень-велікан.
I панёс за лес, за кручы,
Аж за мора-акіян...»
Прачытаў Указ пасыльны
I далей ён паскакаў,
А салдат дарогай пыльнай
У палац пашыбаваў.
Каб свайго пазбыцца гора,
Што агнём пякло ў грудзях,
Згодзен быў ён хоць за мора,
На край свету ў дальні шлях.
Да цара салдат прыходзіць
I гаворыць так якраз:
— Сёння чуў я у паходзе
Высачэйшы твой Указ:
«Хто царэўну адшукае,
Прывязе ў палац жывой —
Дык паўцарства атрымае,
Царскім зяцем стане той».
Дык ў далёкую дарогу
Карабель ты падрыхтуй,
Тытуню падсып мне троху
І, цар-бацька, не гаруй,
Бо дачкою, не хвалюйся,
Не валодаць ведзьмаку.
Хоць у пекла апушчуся,
А знайду табе дачку!
Цар брыво ўзнімае ўгору
I крычыць: — Усё сабраць!
I закончыліся зборы,
Можна ветразі падпяць.
Цар пярсцёнак свой знімае
I гаворыць: — Беражы!
Як дачушку адшукаеш,
Ёй пярсцёнак пакажы.
Каб паверыла, пазнала,
Што ганец ты верны мой,
I ўзамен падаравала
Залаты пярсцёнак свой.
А цяпер, служывы, з богам!
Каб не ведаў бур ліхіх...
Ды з сабою ў шлях-дарогу
Ты вазьмі яшчэ дваіх
Панічоў, адданых служак:
Першы — добры кухар-спец,
А другі малойца дужы —
Мараход мой і купец.
У зяці таксама мецяць
I паўцарства хочуць мець...
А ні з чым як прыплывеце —
Кара вас чакае, смерць!
Згода? — Згода!.. Пакланіўся,
Павярнуў салдат кругом,
У небяспечны шлях пусціўся
Ён з папутным вецярком.
Месяц, два плылі і трэці,
На заход усё плылі...
I нарэшце буйны вецер
Да чужой прыбіў зямлі...
Скалы змрочныя паўсталі,
Хмары ходзяць угары...
I равуць шалёна хвалі,
Нібы дзікія звяры!
Аж вада кіпіць ад злосці,
Падплыві вось, наспрабуй,
Трапіш ты да д'ябла ў госці...
Ну а з ім, брат, не жартуй!
Памагатыя прыціхлі,
Затрусіліся, маўчок.
— Што ж, панове, вы раскіслі?
Задрыжалі, трасцы ў бок! —
Партупей ім кажа кпліва,
I усмешка з-пад вусоў.—
Даплылі сюды шчасліва —
Дык не вешайце насоў!
Ветразі яны скруцілі,
Якар кінулі на дно,
Човен на ваду спусцілі,
Порах узялі, віно,
Стрэльбы, хлеб і саланіну
I памалу паплылі,
I праз хваляў крутавіну
Без прыгод яны прайшлі.
Узабраліся на скалы,
Глянулі яны на дол —
Пушча грозная стаяла,
Лес адвечны навакол.
Лес дрымучы, балацяны,
Непралазны, як сцяна,—
Ані сцежкі, ні паляны,
Нібы жыў там сатана...
Ні звярынага там рыку,
Ні птушыных галасоў,
Ані жабінага крыку,
Ані плачу пугачоў...
Нават лісце ўсё счарнела
I кара з ствалоў спаўзла —
Ўсё навокал амярцвела
Ад якогась ліха, зла.
Аж трапечуць з жаху сэрцы
Ў памагатых-панічоў: —
Не царэўнай пахне, смерцю.
Лепей вернемся дамоў,—
Кажуць ціха Партупею.
Партупей ім у адказ:
— Адступаць я не умею...
Царскі помніце Указ?!
I, сказаўшы так, ваяка
Першы сунуўся ў гушчар,
На выпадак на усякі
Ад заклёнаў і ад чар
Асвяціў сябе ён крыжам
I пайшоў, бы у штыкі,
А за ім, як можна бліжай,
Следам цягнуцца панкі.
Крочаць цэлую гадзіну,
Крочаць дзве гадзіны, тры...
I заўважылі хаціну
Паміж дрэў, у гушчары.
— Хто тут ёсць? — салдат грукоча
Дай прытулак на дзянёк! ...
Гаспадар маўчыць. Не хоча
Адкідаць з пятлі кручок.
— Ах, дык вось як! Ты не чуеш
Ці аглух штось незнарок?
Ды са мной не пажартуеш —
Хто б ні быў ты, трасцы ў бок!
Да сябе рвануў ён дзверы
I парог пераступіў...
— Аніякае халеры.
А кручок хто ж зашчапіў?
У будыніну заходзяць
I скідаюць ношкі з плеч.
Ўся маёмасць тут, выходзіць:
Лавы дзве, ды стол, ды печ...
Ані ложка, ні палацяў,
Ні насцілу-тапчана...
— Спынімся у гэтай хаце,
Раз пакінута яна.
Ды цяпер не да спачыну —
На зыходзе ў нас харчы...
Пойдзем паляваць дзічыну,
Правіянт каб зберагчы.
Лес хоць мёртвым нам здаецца,
Ды, аднак, ён лес, панкі,
Ці ж звяр'я ў ім не вядзецца,
Скажам, козы ці дзікі?
Дубальтоўкі ў рукі ўзяўшы,
Двое рушылі ў гушчар,
А адзін застаўся кашу
Гатаваць ім — кашавар.
Ён дарэмна час не бавіў:
Дроў насек, печ распаліў,
На агонь гаршчок паставіў,
Круп засыпаў, пасаліў —
Ўсё як трэба, чын па чыну,
Розных ён кладзе прысмак,
Праз якую там гадзіну
Кашавар бярэ чарпак
Ды каштуе, ды смакуе,
Пахваляецца услых:
— Добра кашай пачастую
Паляўнічых я сваіх!
I на радасцях той кухар
Пляшку выцягнуў віна,
З асалодай, адным духам
Асушыў яе да дна.
Ў гэты момант нечакана
Уваходзіць велікан:
— Буду хоць я госць нязваны,
Пачастуй мяне, васпан!
П'яным — мора па калена...
Ну і кухар асмялеў:
— Прэч ідзі! А то паленам
Каб цябе я не агрэў!
Частаваць? З якое ласкі?
Мала вас тут, жабракоў,
Што зубамі будуць ляскаць...
Прэч, каяжу! З вачэй далоў!
Бач, раскрыў свой рот паганы
На дармовыя харчы...
Сам прызнаўся, што нязваны,
Дык правальвай, не тырчы!
Велікан разлютаваўся,
Галавешку з печы хваць:
— Як свіння ты налізаўся
I мяне яшчэ пужаць?
Сустракаеш гэтак госця? —
I па лбе паночка — хроп!
Кашавар той на памосце
Пакаціўся, нібы сноп...
А бамбіза, а страшыдла
Ўраз чыгун апаражніў,
Бразнуў клямкаю штосілы,
I ягоны след прастыў...
Колькі праляжаў пад лавай
Непрытомны кашавар...
Ледзь ачухаўся — за справу —
Зноў пачаў раздзьмухваць жар.
Але як ні завіхаўся,
Ля гаршчка як ні пацеў,
Ён у тэрмін не уклаўся,
Кашы ўпарыць не паспеў...
I вада не ускіпела,
А сябры ўжо тут як тут.
— Падмацуй душу і цела,
Згатаваў які ты цуд?..
Гэ, ды ты, відаць, лайдачыў,
На баку ляжаў, відаць.
Ах, паганы сын сабачы,
Ну, табе не здабраваць!
За дзічынай мы блукалі,
Чорт яе кудысь прыбраў...
Рукі, ногі пазбівалі,
Ты ж, брыда, адпачываў!
— Што вы, я усёй душою...
I стараўся ўжо, як мог,
Ды учадзеў над плітою,
Не сканаў я ледзь, дальбог.
Сам паціху маракуе:
«Я ж не доўбня, не цурбан,
Хай другога «пачастуе»
Галавешкай велікан...»
— Захварэў, учадзеў, кажаш?!
Значыць, кухар ты благі...
Значыць, сам галодны ляжаш,
Будзе кухарам другі!
А назаўтра — зноў прыгода:
З палявання як прыйшлі —
Новы кухар, бы калода,
Не ўзнімаецца з зямлі...
— Ў чым жа справа, што з табою,
Ці таксама ўчадзеў ты?
Ён матляе галавою,
Нібы ў рот набраў вады...
— Раз вы млееце, што мухі,—
Так гаворыць Партупей,—
Сам я заўтра буду кухар,
I ніякіх тут чарцей!
Закусілі ўсухамятку,
На падлозе леглі спаць.
Партупей тае «загадкі»
Быў не ў сілах адгадаць...
Развіднела. Ўстала сонца.
Прапаршчык крычыць: — Пад'ём!
Досыць граць насамі, хлонцы,
Спаць нягожа, хлопцы, днём!
I паўцарства і царэўну
Праспіцё вы, далібог.
Вось вазьму ў руку палена —
Выпру хутка за парог!
Можа, царскую дзяўчыну
Адшукаеце, панкі,
Я ж кулеш звару з вяндлінай —
Пракаўтнеце языкі!
— Ой, мужыча, не хваліся! —
Панічы яму ў адказ.—
Лепей сам пасцеражыся,
Каб пе ўчадзеў ты якраз...
Пасмяяліся, пакпілі,
Стрэльбы, сумкі узялі
I парог пераступілі,
Неахвотна ў лес пайшлі.
Партупей адзін застаўся,
Пасядзеў ён, пакурыў...
I за справу спрытна ўзяўся —
На ўсе рукі майстар быў!
Бач, агонь ужо шугае,
Булькаціць ужо ў гаршку,
Смачны пах у нос шыбае,
Лыжку хоць бяры ў руку,
Місу тую, хлеба лусту
I гарачы еш кулеш.
Ён запраўлены па густу,
Страў няма у свеце лепш!
Пробу Партупей здымае,
Вус пакручвае ён свой.
Раптам — дзверы адчыняе
Хтось без стуку ў «церам» той...
— Добры дзень, служывы, ў хату!
Накармі мяне, браток,
Дай віна якую кварту,
Хлеба крыху на зубок,—
Кажа велікан з-пад столі,
Аж калоціцца ўвесь дом...
Не інакш, як бура ў полі,
Не інакш, ракоча гром!
Сам, як дуб, ён здаравенны,
Кулакі, што валуны.
З губ яго сцякае пена,
Бы ў самога сатаны...
Нос, што бот. Як сподкі, вочы.
Бы пячора, страшны рот.
Хочаш ты таго, не хочаш —
З пераляку кіне ў пот.
Быў хоць прапаршчык адважны,
Ды збянтэжыўся і ён...
Задрыжалі вусы ажна,
Аж прысеў ён на услон,
Бо скавала ногі млявасць
I язык адубянеў:
«Вось адгадка дзе праявы,
Вось хто кашу іх паеў!»
Ды прайшла якая хвіля,
Схамянуўся Партупей:
«Раз адразу не забілі —
Дык трымайся ты смялей!
Ці такі я недарэка,
Каб хавацца у кусты?
Накармлю перш чалавека
I дазнаюся — хто ты?..
Люты чалавек галодны.
А паесць — ураз, глядзіш,
Ён становіцца лагодны,
Хоць да болькі прыкладзі...
I віна не пашкадую,
Хай нап'ецца, што павук...
Я ж тым часам абмазгую,
Як прыбраць яго да рук!»
I, зрабіўшы жэст шырокі,
Кажа льсціва Партупей:
— Добры дзень, пан яснавокі,
Дом адчынен для гасцей!
Чым багаты — тым і рады
Падзяліцца заўсягды.
Пачастую добрым ладам,
Хопіць нам пітва, яды.
Велікан — на цвік апратку
I залазіць сам за стол:
— Дзякуй! Пе скупы ты, братка,
Гаспадар і хлебасол!
Партупей кулеш стаўляе,
Збан віна і рэжа хлеб
I насупраць сам сядае,
Каб разгледзець госця лепш.
Прышлы доўга не марудзіць,
Вось аблапіў поўны збан:
— Ну, здаровы-жывы будзем! —
Выпівае велікан.
Крэкнуў, абцірае губы,
Налягае на кулеш:
— Паднясі яшчэ мне кубак!
I чаго ты сам не п'еш?
Ці шкадуеш дрэні гэтай,
Называеш што віном?
Я адкрыю па сакрэту —
Ты сядзіш з чараўніком!
I як тупне ён нагою:
— Гэй, гарбун, віна падай!
Каб ламіўся стол гарою,
Закусь царскую стаўляй!
I адразу, нібы ў казцы,
Быў накрыт шыкоўна стол:
— Не здзіўляйся, калі ласка,
А частуйся, хлебасол!
Кубак поўны налівае
I салдату падае:
— Пі! — І збан свой выпівае
I яшчэ узанар п'е.
Прапаршчык жа, каб не ўпіцца,
З госцем толькі чок ды чок
I ўсялякі раз злаўчыцца
Выплеснуць віно набок.
Праз якія паўгадзіны
Чараўнік асалавеў:
— Партупей! Мой друг адзіны!
Ты душу маю сагрэў...
Таямніцу я адкрыю...
Чуеш ты ці не, вусач!
Тут скляпенні ёсць такія...
Ды замок на кожным, бач!
Не звычайны, а з заклёнам.
А ключы? Вось дзе ключы!
Пі, служывы, перад сконам...
Ад мяне ўжо — не ўцячы!
Мне твае вядомы планы...
Ды па-твойму — не бываць!
I царэўны, скарбаў тайных
Ад мяне не адабраць!
Толькі той, хто гэтым мечам,
З бліскавіц які адліт,
Авалодае, дык вечна
Будзе княжыць на зямлі!
Адхлябнуў яшчэ са збана,
Гаркнуў: — Цыц! Бо я тут князь!
Пахіснуўся нечакана,
Вобзем галавою — бразь!..
«Вось прыгода дык прыгода!
Хутка спляжыўся вядзьмак...
Аж пазелянела морда,
Нерухомы, як мярцвяк.
Толькі у грудзях ракоча...
Ці прыкінуўся знарок
I мяне праверыць хоча?
Здагадайся, трасцы ў бок!
Праваронь вось момант гэты,
Прапусці ты зручны час —
Расквітаешся са светам,
Знішчыць нас страшыдла ўраз.
Ат, што будзе — тое будзе,
Двум жа смерцям не бываць,
А адной, як кажуць людзі,
Усё адно не мінаваць...»
Так разважыў, падыходзіць,
Нахіляецца над ім:
— Гэй, выкідваць штучкі годзе!
Ці спраўды ты ўпіўся ў дым? —
Кажа так і веліканаў
Меч чароўны за эфес
Ўміг хапае: — Ну, паганы,
 Сам у пастку ты улез!
Дык трымайся, дык ратуйся,
Калі можаш ты, вядзьмак!
Выбачай ужо, не злуйся:
Я ці ты мяне — вось так!
Тут я выбару не маю,
Сам казаў — заб'еш мяне...
 У іншы свет я не спяшаю,
Лепш сканай ты сёння ў сне!
Меч узняў і... супыніўся,
Засаромеўся салдат:
«Я ж з ляжачымі не біўся...
 Ці ж я злыдзень, ці ж я кат?»
I, штурхнуўшы ў бок нагою,
 Закрычаў на ведзьмака:
— Уставай! Выходзь да бою!
Не ўздрыгне мая рука!
Велікан тут як ускочыць:
Цоп салдата пяцярнёй —
Ў Партупея меч ён хоча
Адабраць чароўны свой.
Толькі прапаршчык не промах!
 Спрытны, вёрткі, нібы кот,
Шмат ён ведае прыёмаў,
Галавою б'е ў жывот.
У страшыдлы ад удару
Іскры пырснулі з вачэй,
Аж скруціўся ён, пачвара,
Засіпеў злавесна, змей:
— Меч цяпер не уратуе,
Спапялю цябе агнём!
Ці з касцямі праглыну я,
Нібы тую мыш, жыўцом!
I ў ільва ператварыўся
I раз'юшана зароў,
З пашчы слуп агню узвіўся,
Спапяліць, сажраць гатоў!
Выбраў прапаршчык хвіліну
I, калі той сігануў,
Мечам грозным ён звярыну
Па загрыўку секануў!
Сціх адразу рык магутны,
Галава, нібы кацёл,
Ў сне апошнім, непрабудным
Адкацілася пад стол.
Партупей ключы здымае
I спяшаецца у склеп,
З рыпам дзверы адчыняе,
I... ажно ён не аслеп —
Там у скрынях, там у бочках,
На падлозе, па кутах
Столькі золата, браточкі,
Аж бярэ салдата страх!
Супыніўся, апантаны:
— Божа! Колькі тут дабра!
Хтось гібее босы, рваны
I галодпы, як жабрак,
А багацце вось людское
Прападае марна тут,
Змочана яно крывёю,
След на ім людскіх пакут.
Схамянуўся ледзь і далей,
Дзверы новыя адкрыў.
Самацветы там заззялі
Зыркім колерам зары.
Нібы майскія вясёлкі
Сыпалі святло, агні,
Нібы ў небе тыя зоркі,
Нібы промні з вышыні...
Партупей заплюшчыў вочы,
Адступае Партупей,
Спакусіцца ён не хоча,
Задам, задам да дзвярэй...
Пастаяў, адсопся крыху,
Новы ключ ён падабраў
I пакой апошні ціха
Адчыняць з трывогай стаў.
Між шаўкоў тых, аксамітаў,
Між дзівосных дываноў
Спала дзеўчына, нібыта
Фея казачных садоў!
На шчаках яе бялюткіх
Ружавелася зара,
Стан асвіны, стан танюткі,
Шыйка, быццам з серабра!
Нібы хваля залатая,
Рассыпаецца каса...
Спіць красуня маладая —
Незвычайная краса!
I стаяў так нерухома,
Затаіўшы дых, салдат,
Ад пачуццяў незнаёмых
Праслязіўся нават хват...
3-за такой вось прыгажосці
Не шкада і галавы!
Шчасце расцвіло чыёсьці,
Бы рамонак палявы...
Ледзьве з сіламі сабраўся,
Позірк ледзь адвёў назад,
З горыччу сабе прызнаўся:
Для красуні — старават...
Адступіў салдат паціху,
Вось і дзверы адчыніў,
Ды, на грэх, на тое ліха,
Штось нагою зачапіў.
Як ускочыць тая фея,
З перапуду закрычыць,
А сама на Партупея
Адзічэлая глядзіць:
— Хто ты? Скуль ты? Зараз прыйдзе
Велікап і чараўнік,
З'есць цябе ён, гэты злыдзень,
Рабаўнік і гвалтаўнік...
А сама ўся спалатнела...
Нібы птушка ў клетцы той,
Скача з кута ў кут нясмела:
— А што станецца са мной?!
— Ша! Выходзьце вы з засценка,
Я прыкончыў ведзьмака!
Самі хто ж вы, га, панепка,
Ці не царская дачка?
— Шчыра дзякую, збавіцель,
Каб мяне маглі пазнаць,
На пярсцёнак мой зірніце —
Царская на ім пячаць.
I царэўна зарыдала
З радасці, а не з бяды.
Свой пярсцёнак абмяняла,
Найкаштоўны, залаты,
Аддала яго салдату,
А ягоны узяла.
Са скляпенняў тых багатых
Да святла яна пайшла.
Чорны лес, глухі, магільны,
Расквітнеў, зазелянеў,
Свістам, шчэбетам птушыным
З краю ў край аж зазвінеў.
Ажыла ізноў прырода,
Сонца глянула з-за хмар,
Зняты чары назаўсёды,
Сплёў якія злы вядзьмар...
I панкі з той пушчы грознай
Са здабычаю прыйшлі:
На плячах дзічыны рознай
Ледзь дамоў прывалаклі.
Тупнуў прапаршчык нагою:
— Гэй, гарбун, віна падай!
Царскай пачастуй ядою,
З намі сам за стол сядай!
I адразу нібы з неба
Той нябачны дабрадзей
Стол уставіў як і трэба
Для шаноўнейшых гасцей.
Брага, мёд, віно, закускі,
Адбіўныя, шашлыкі,
Смажаныя качкі, гускі —
Толькі пі ды еш, панкі!
Ды найлепш усіх прываркаў,
Ўсіх ласункаў і прынад
Быў кулеш з цыбуляй, з скваркай,
Што падаў на стол салдат.
За вушамі затрашчэла,
Угінаюцца насы...
Хваляць харч усёй капэлай
Ды абсмоктваюць вусы.
I нашто слыла ласухай
Тая царская дачка,
Апрастала адным духам
Куляша аж паўгаршчка!
— Ах, як смачна! Як адменна!
Скуль такі далікатэс? —
Аж падскоквае царэўна.—
Гэта ж ежа для прынцэс!
I пасля таго абеду
Шмат гаворкі не вялі,
А збірацца да ад'езду
Ў шлях, дахаты пачалі.
Перш царэўну перанеслі,
Ўборы царскія, пасцель
I на чоўне перавезлі
Беражна на карабель...
Потым скарб той зыркі, звонкі,
Незлічонае дабро —
Самацветы і пярсцёнкі,
Золата і серабро.
Запаслі вадзіцы прэснай,
І дзічыны запаслі,
Якар за ланцуг жалезны
З дна марскога паднялі.
Вецярок ледзь разгуляўся,
Разгарнулі ветразь тут,
Як крылаты птах памчаўся
Карабель у родны кут.
Адплылі яны багата,
Тут падскочыў Партупей:
— Ах, разява я пракляты...
Супыніцеся хутчэй!
Ён за галаву схапіўся,
Закруціўся, бы ваўчок:
— Там пярсцёнак я забыўся...
Стой, кажу вам, трасцы ў бок!
Той, што ад самой царэўны
У скляпенні атрымаў,
На акне ляжыць, напэўна.
Вось дзе схібіў, маху даў!
Прападзе маё паўцарства
I царэўна прападзе!
Спрытны цар наш на штукарства
Вокал пальца абвядзе...
Човен на ваду спусцілі,
Сеў за вёслы Партупей:
— Я вярнуся праз дзве хвілі!
I да берага шпарчэй.
А прызнацца, дабірацца
Не так блізка ўжо было:
Трэба добра пастарацца,
Паднаціснуць на вясло,
Ды кавалак пушчай тою
Прадзірацца праз гушчар,
Багнаю ісці, дрыгвою,
Праз зыбучы той імшар.
Пакрыху і змрок крадзецца,
I паўзе туман сыры,
Прапаршчык паперад пнецца
Вобмацкам у гушчары.
Вось, нарэшце, і хаціна,
А ў акенцы — аганёк...
«Гэта што за чартаўшчына,
Хто абжыў ізноў куток?»
Ўжо заходзіць ён у хату,
Цішыпя, кругом спакой...
Раптам нехта яго ззаду
За плячо бярэ рукой.
Моцна так, бы абцугамі,
Аж ускрыкнуў Партупей:
— Го, патрушчыш ты мне раме,
Го, прашу цябе, цішэй!
Азірнуўся — анікога...
«Хто ж са мной жартуе тут?»
I, успомніўшы пра бога,
Крыж кладзе на кожны кут.
Да акна ён падыходзіць
I бярэ пярсцёнак свой.
Часам тым з сцяны выходзіць
Дзедка з сівай барадой.
Невялічкі сам, гарбаты,
Ды ў плячах, аднак, шырок,
З галавы да ног у латы
Асталёваны дзядок.
— Што? Спужаўся, небарака,
Як узяў я за плячук?
Эх, служывы! Эх, ваяка!
Думаў ты, капец, каюк?..
Ну не бойся. Колькі часу
Ведзьмаку я паслужыў,
Есці, піць быў злыдзень ласы,
А мяне ён не карміў.
Толькі крошкі ды аб'едкі
Падбіраў я з-пад стала...
Сыты быў я вельмі рэдка,
Галадуха ўсё гняла...
Ты ж мяне хоць раз уволю
Накарміў і напаіў.
Назаўжды мяне з няволі,
3-пад ярма аслабаніў.
Саслужу табе я службу,
Не застануся ў даўгу —
За твае хлеб-соль і дружбу
Я табе дапамагу!
Не спяшайся ў шлях зваротны,
Усё кругом ахутаў змрок —
Згінеш ў твані ты балотнай,
Разарве галодны воўк.
Карабель ты не дагоніш:
Ветразі падняў свае,
Ён ляціць, бы ад пагоні,
Без цябе дамоў плыве...
Царскія зманілі слугі,
Кінулі цябе ў бядзе:
«Хай канае, валацуга!
Хай у нетрах прападзе!
Мы багацце ўсё падзелім:
Будзе з нас адзін — ліхвяр,
А другі — звінець вяселлю —
На паўцарства будзе цар!»
— Быць не можа! Ах, зладзеі! -
Застагнаў аж Партупей.—
Гэта ж гады, гэта ж змеі,
Дзе ж сумленне у людзей?!
...Тут паромшчык сказ спыняе: —
Сілкавацца, хлопцы, час!
Кацялок з агню знімае,
Запрашае бліжай нас.
Чыста вымытыя лыжкі
Самаробныя дае:
— Пакаштуйце юшкі крышку,
Шпачаняты вы мае.
З кацялка мы зачарпнулі,
Заядаем праснаком.
Пахне юшыца цыбуляй,
Пахне юшыца дымком.
Падганяць нас тут не трэба,
Малацьба — у пяць цапоў.
Ноч. Плыве у зорках неба,
Кветак пах плыве з лугоў.
Дзесь унізе, пад абрывам,
Плешча, булькае Дняпро.
У водах светлых і імклівых
Зор трапеча серабро.
I сам Месяц крутабокі
Рыбкай блісне залатой,
То нырца дасць пад аблокі,
То ўсплыве па-над вадой.
Па лістках вярбы пахілай
Кропелькі расы трымцяць...
Салавей, спявак наш мілы,
Толькі сціх і зноў спяваць.
Халадок з ракі павеяў,
Асвяжае грудзі, твар,
I на ўсходзе чырванее,
Разгараецца пажар.
— Дасядзеліся да ранку...
Ну, хлапчаты, спаць, у стог,
А не то — дам прачуханку,
Мае любыя, дальбог.
Ну, вядома, дзед пужае...
Разумеюць хлапчукі.
Ён ніколі не ўзнімае
На малых сваёй рукі.
Загарнуўшыся ў аўчыну,
Ў будане дзед штось бурчыць,
А праз нейкую хвіліну,
Як асілак, моцна спіць.
А малыя ўсё стракочуць,
Нібы копікі, у стажку...
Покуль цёплую на вочы
Соп не пакладзе руку.
...Спіць паромшчык, спяць хлапчаты
Я таксама адпачну.
Ну, а заўтра, што пачата,
Да канца я дацягну.
Спяць малечы-аднагодкі,—
Як ля матчыных грудзей
А то, мабыць, саладзей.
Спяць яны ўжо так салодка,
...Ля агню зноў рыбаловы,
Над цяпельцам кацялок,
Зноў паромшчык адмыслова
Казкі змотвае клубок.
I няўцям: ці ўспаміпае,
Ці складае на хаду?
З люлькі важна дым пускае
Ды цярэбіць бараду.
I віецца сказ чароўны,
Нібы з люлькі той дымок,
Сказ нязвычны, цудаў поўны,
Трапяткі, бы матылёк.
Значыць, прапаршчыку кажа
Ды гарбун жалезны той: —
Не гаруй! Давай узважым,
Што рабіць цяпер з табой.
Карабель той зможа сокал
Ці арол, бадай, дагнаць...
Ты ж, мой голуб яснавокі,
Не навучаны лятаць.
Пераплыць на чоўне мора
Ты не зможаш і за год.
Ды кішаць у ім пражоры —
Можаш трапіць кіту ў рот...
Каб табе надсобіць толкам,
Вось сюды, салдат, зірні —
Тры чароўных гэта зёлкі,
Ты адну з іх праглыні
I адразу птушкай станеш,
Станеш дужым ты арлом.
Вылятай жа на світанні —
Наўздагон за караблём!
Абміні яго і далей
Да зямлі сваёй ляці,
З карабля каб не пазналі,
Не застрэлілі ў пуці.
Ведай, што царэўна тая
Аб каханым прынцу сніць...
I выпадак падбірае,
Каб цябе як загубіць.
За пярсцёнкам ты спяшаўся,
А вось меч не захапіў...
I чароўны меч дастаўся
Ўжо царэўне, каб я жыў!
Падаруе яна прынцу
Дарагую гэту рэч,
Прынцу ўсё-усё скарыцца,
Покуль мець ён будзе меч.
Ёй вядома меча сіла.
I пыхлівых панічоў
На капусту б пакрышыла,
Ды імкне ж яна дамоў...
Там гатова ім расправа,
Іх чакае жорсткі кат.
Згінуць злодзеі без славы...
Ну, і ліха з імі, брат.
Як да царства дабярэшся,
Не спяшай у царскі двор...
На бяду сваю нарвешся,
Трапіш з ходу пад тапор.
Цар па-свойму ж разважае:
Абвясціў народу Ўказ,
А калі ён замінае —
Дык Указ скасуе ўраз.
З глузду ён яшчэ не з'ехаў,
Каб салдату-мужыку
Або лёкаям на ўцеху
Аддаваць сваю дачку...
I загад аддаў таемны:
«Трох малойцаў уначы
З карабля — ды ў склеп каменны
I галовы адсячы!»
Бо цару паўцарства шкода,
Прынца зяцем ён абраў,
Не мінула і паўгода,
Як дачку з ім заручаў.
I яна ж па мілым млее...
Так што справы покуль дрэнь.
Ды не хмурся, Партупею,
Твой надыдзе час і дзень!
Як пачуеш пра вяселле,
Не марудзь тады ні дня,
Праглыні другое зелле —
Ператворышся ў каня.
Потым яблынькаю станеш,
Лебедзем-прыгажуном,
А чарод, а час настане —
Партупеем-вусачом.
I, нарэшце, як ад прынца
Меч чароўны адбярэш,
Каб уміг амаладзіцца —
Зёлку трэцюю ты з'еш.
А цяпер, на развітанне,
Закусі, кладзіся спаць,
Будзе шмат выпрабаванняў...
Трэба сілы паднабраць!
...Карабель плыве па моры,
I на борце, бы сычы,
Шпацыруюць у гуморы
Здраднікі-уцекачы:
— На царэўне як жанюся
Ды як стану сам царом —
Вось тады павесялюся,
Па зямлі аж пройдзе гром!
Цешыцца адзін ды трызніць,
А другі яму у тон:
—   Скарб дастаўся мне вялізны,
I цяпер я — фон-барон!
Я за бога залатога
Ўсіх куплю! Усіх прадам!
Бо няма у нас святога...
Д'яблам, богам стану сам!
...А кругом — адны нябёсы,
А кругом — вада адна...
Раптам — птушка! Вось дзівосы!
Узялася скуль яна?
Карабель вось наганяе,
Кружыць, шастае вакол,
Злоспым вокам аглядае
Карабельшчыкаў арол.
А затым узвіўся ўгору,
Закрычаў, бы чалавек:
—   Гора вам, зладзеі, гора,
Не даўгі ваш, злыдні, век!..
I з вачэй ураз схаваўся,
Нібы здань, прывід які...
—  Ці не сон дурны нам здаўся,
Недарэчны і цяжкі?
Панічы шкрабуць чупрыны:
—  Гэта нам не добры знак!
—  Нейкая тут чартаўшчына...
—  Ці ажыў ізноў вядзьмак?
А царэўна з іх размовы
Пасміхалася цішком.
Бо ў палоне ведзьмаковым
Чары зведала крадком...
I няўдзячная царэўпа
Партупею наўздагон
Шэпча штось ліхое гнеўна,
Страшны шле яму праклён!
Кніжку чорную раскрыла,
Пачала яе гартаць —
Наканован прынц ёй мілы,
А далей што — не ўгадаць...
Дзень за днём ідзе марудна,
Неба толькі і вада...
На душы трывожна, нудна,
Нібы сунецца бяда.
Ды ўсяму канец бывае.
Пройдзен небяспечны шлях:
—  Суша! — Суша! — Падплываем!
—  Бераг! — Родная зямля!
Загалекалі зладзюгі,
I ўжо мроіцца дваім:
...На руках нясуць іх слугі,
Падаюць карэты ім...
Паляць з берага гарматы,
Барабаны гучна б'юць,
Цар з царыцай у палаты
Урачыста іх вядуць.
Толькі... Што тут за праява?
Ледзьве карабель прыстаў,
Ні пашаны тут, ні славы,
За каршэнь іх кат узяў...
I адразу — у цямніцу
I сякеру узнялі,
Не далі й перахрысціцца,
А ўжо душы аднялі...
А аб трэцім тым вандроўцу,
Што паехаў за дачкой,
Не успомніў цар і слоўцам
— «Згінуў — ну й бяды такой!..»
Атрымаўшы скарб багаты
Ды царэўну задарма,
Прынца ён дачцэ прысватаў,
Ўпадабала што сама.
Вось музыка жвава грае,
Барабаны гучна б'юць,
То вяселле цар спраўляе,
Мёд, віпо і брагу п'юць.
Шчасця, радасці жадаюць
Маладому, маладой
I нарэшце пакідаюць
Іх, адвёўшы у пакой.
Раніцою у аконца
Глянуў прынц, а пад акном —
Конь стаіць, зіхціць, як сонца,
Б'е срабрыстым капытом...
— Паглядзі! Такога дзіва
На вяку пе бачыў я! —
I кідаецца імкліва,
Каб злавіць таго каня.
Ледзь пабачыла царэўна
I у лямант: — Стой! Несмей!
Не скакун стаіць адменны —
Гэта дзядзька Партупей!
Ён табе рыхтуе згубу,
Ды мяне не правядзеш!
Сцеражыся яго, любы,
А то ў пастку пападзеш...
Гайдукам праз пакаёўку
Аддае загад яна,
Каб злавіць, звязаць вяроўкай
I засекчы скакуна.
Пакаёўка ў замяшанні
Выйшла хуценька з палат:
«I завошта пакаранне?
Ці ж скакун забойца, кат?»
Шыю лашчыць, абдымае,
Шэпча ў вуха: — Эх, бядак,
Ты не сніш і не гадаеш,
Што занесены цясак...
Што твая, бач, песня спета.
Ты ж і вухам не вядзеш...
Крыўдна: без віны вось гэтак
Нізавошта прападзеш.
I слязу яна раняе
I галубіць зноў каня.
Раптам — конь яе ўсцяшае:
—  Не тужы! Не згіну я!
Толькі ты мне дапаможаш:
Вырві з грывы валасок,
Ад вачэй чужых, варожых
Аднясі яго ў садок.
Закапай ў зямлю сырую,
Тры разы палі вадой —
Ажыву я, зацвіту я
Яблынькаю залатой!
Так яна ўсё і зрабіла.
I царэўпе той назло
Дрэва голле распусціла,
Яблычкі за ноч дало.
Як налітыя нектарам
I духмяныя, бы мёд,
Проста — цуд, краса і мара!
Самі просяцца у рот...
—  Паглядзі! Ці мне ўсё сніцца? —
Жонку прынц пачаў штурхаць.—
Што за дзіва-медуніца,
Я хачу пакаштаваць!..
А царэўна хмурыць бровы,
Ў кніжку чорную глядзіць,
Кажа строга і сурова:
—  Ссекчы дрэва і спаліць!
То не дрэва, а твой вораг,
Смерць твая і смерць мая!
Ўратавала цябе ўчора,
Уратую й сёння я.
Пакаёўку зноў гукае,
Жорсткі аддае загад.
А дзяўчына уздыхае:
—  А ці ж можна нішчыць сад?
Прытулілася да дрэва,
Шэпча дрэва ёй цішком:
—  Трэска адляціць улева,
Як удараць тапаром.
Трэску гэту патаемна
Ад людскіх вазьмі вачэй,
Каб не зведала царэўна,
Кінь у возера хутчэй.
Гусем-лебедзем я стану,
Стану зноўку я жывы.
I, нарэшце, прынц паганы
Ужо не зносіць галавы!
...Знікла ноч. I сонца — вышай,
Узнімаецца ў зеніт,
Неба жарам-спёкай дыша,
Спёка душыць і ў цяні...
Можна толькі асвяжыцца,
Даўшы ў возера нырца.
З дна сцюдзёныя крыніцы
Б'юць, струменяць без канца..
Прынц чароўны меч знімае,
Распранаецца ў кустах,
Вось разгон ён набірае
I ў ваду з абрыву — гах!
— Ух, як здорава! Адменна!
I вада, нібы крышталь...
Шкода, што няма царэўны —
Паплылі б мы з ёй удаль...
I лілей парвалі б кветак,
I вяночак бы сплялі...
I расчуліўся прынц гэтак —
Слёзы нават пранялі...
Пад струмень такі лірычны,
Пад яго такі настрой
Бачыць — лебедзь экзатычны
Бы слізгае над вадой
Горда, велічна, па-панску,
Не інакш, персідскі шах!..
Чорпы лебедзь афрыканскі —
Рэдкі госць у іх краях.
Шыя выгнута чароўна,
Бы лілеі сцебялёк,
А на дзюбцы той чырвонай
Беласнежны абадок.
Прынц да лебедзя крадзецца,
Пад яго нырца дае.
Лебедзь дражніцца, здаецца,—
Падплыве і адплыве...
Прынца злосць апанавала,
Ён развагу ўсю згубіў,
Што царэўна наказала —
Ўсё да каліва забыў...
I тады ён спахапіўся,
Дрыжыкі тады ўзялі,
Як у неба лебедзь ўзвіўся,
Апусціўся на зямлі.
I не лебедзем, не птахам,
А салдатам-вусачом!
Ўздзеў ён прынца апранаху,
Замахаў яго мячом:
—   Гэй, вылазь! Час звесці квіты,
Час рахункі падлічыць...
Быў я два разы забіты —
Дык аддаць даўжок карціць!
Прынцу голаў ён знімае,
Укладае ў похвы меч,
Зёлку трэцюю глытае —
Атрасае годы з плеч:
Сілаю, красой наліўся —
Вусача і не пазнаць.
Малайцом такім зрабіўся,
Што пяром не апісаць...
У палац ідзе бадзёра,
А пасустрач — свет вачэй —
Пакаёвачка, каторай
Абавязан Партупей.
Ўсім жыццём сваім да скону:
—  Ах, галубка ты мая!
Усе багацці і ўсе троны
За цябе аддаў бы я...
Ты няхай не белай косці,
Не блакітнай ты крыві
I не царскай ягамосці,
Ды, аднак, тваёй любві,
I сардэчнае пяшчоты,
I спагады да бяды
Не заменіць пазалота
I царэўны твар бляды...
Потым ён цара, царыцу
Адпраўляе ў іншы свет...
I царэўну-чараўніцу
За яе бацькамі ўслед.
Аб'яўляе ён свабоду,
Волю вольную навек
Працавітаму народу,
Каб заўсёды чалавек
Лёс шчаслівы меў і долю,
Жыў сумленна, з мазаля,
I не знаў бяды ніколі,
Сонца — ўсім! Усім — й зямля!
А затым, у завяршэнне,
Быў наладжаны там баль.
...Атрымаў я запрашэнне,
Ды... спазніўся я, на жаль...
Покуль мыўся, чапурыўся,
Покуль лапці абуваў
Ды з аборамі вазіўся,
Покуль світку надзяваў,
Падпярэзваў рамянец —
Дык і балю быў канец!
...Тут паромшчык нетаропка
Выбіў люльку аб абцас... —
Ну, на сёння, хлопцы, кропка,
Заўтра будзе новы сказ...

Пра Сквапнага папа, зладзеяў і дурную пані

Зноў паромшчык юшку варыць,
Зноў паромшчык байкі баіць,
Зноў ён сказ вядзе ладком,
З люлькі пыхкае дымком.
— Дзе струмевіцца крыніца,
Некалі была капліца.
Ля капліцы — божы храм
Узнімаўся важна там...
I здалёку плытагоны
Заўважалі крыж ягоны.
Людзі йшлі з усіх старон
На званоў басісты звон.
А на Спаса ці Міколу
Там кішэла ўсё наўкола...
Клыпаў інвалід, жабрак,
Абяздолены бядак,
Маладзіца і старая —
Зблізку і з чужога краю...
I з нагамі і без ног,
Каб малебен дапамог,
З «цудадзейнае» крыніцы,
Каб глытнуць «святой» вадзіцы,
Рукі памачыць і твар,
Свой пану паднесці дар,
Чмокнуць боскае распяцце,
Каб Хрыстос зняў з іх пракляцце:
Беднасць, трасцу, нагавор,
Шчасце каб прыйшло у двор!
Пан маліўся, каб падаткі
Мог здзіраць усе да латкі.
Злодзей, каб чужы замок
Быў знаёмы назубок.
Маці, каб сынка ў салдатах
Не забілі супастаты...
Казнакрад, дзялок, ліхвяр,
I хабарнік, і жандар
Тут угоднікаў малілі,
Каб яны ім падсабілі
Прыгнятаць, тлуміць народ,
Багацець самім штогод.
Благачынны ў тым прыходзе
Быў з усімі ў ладзе, згодзе...
Шчодра адпускаў грахі
Ды складаў дары ў мяхі.
Сквапны быў айцец і ласы:
На вяндліну, на кілбасы,
На яечкі, сала, здор —
Гроб дабро ва ўласны двор.
Крыжам поп махаў старанна,
Людзям падпушчаў дурману:
«Каб пазбыцца ад грахоў,
Кожны быў каб жыў-здароў —
Запасайцеся з капліцы
Цудадзейнае вадзіцы!
Бо яна — святы бальзам,
Боская яна сляза...
Ўсе вылечвае хваробы:
Мудрым стане тугалобы,
Вырадак — прыгажуном,
Маладзіца — з жаніхом.
Невідушчы — прасвятлее,
А жабрак — разбагацее,
Грэшнік — пападзе у рай,
Толькі бога паважай.
I не наракай ніколі
На сваю цяжкую долю...
Бог збавіцель наш адзін!
Алілуя і амін!»
...А за вёскай, хлапчаняты,
Некалі стаяў багаты
Замак. Пані ў ім жыла,
Дужа набажнай была.
Ці здзяцінела, старая...
Ці ўрадзілася, дурная?
Ёй жыві ды не шманай,
А яна ірвецца ў рай...
Кожны раз каля амбона
Адбівае лбом паклоны,
Значыцца, каб сам Хрыстос
Ды яе на неба ўзнёс.
Благачынны рад бязмерна
Той авечцы багавернай.
Кажа ён, узняўшы крыж:
—  Хутка, пані, узляціш!
Толькі, пані, ты запомні —
Трэба шмат туды пад'емных,
Золата і серабра
I другога там дабра...
Каб нішто не замінала,
Каб нішто не затрымала —
Храму трэба ўсё аддаць,
Бо ўжо ж раю — не відаць.
—  Я гатова, ойча любы,
Ўратаваць душу ад згубы...
Ўсі аддам! Любой цаной
Ў рай хачу я, ойча мой! —
У адказ гаворыць пані
I свае ахвяраванні
Шчодрыя царкве нясе...
Так памалу, пакрысе
Ўсе багацці са скарбонкі,
Бранзалеты і пярсцёнкі
Ў храм перацягнула той,
Засталася — ну як стой...
Пан цяпер інакш мяркуе:
«Навязаў мне бог дурную,
Прычапілася смала...
Трасца каб яе ўзяла!
Ўжо няма з яе карысці,
Ўсю абтрос, бы з дрэва лісце,
Нібы ліпку аблупіў,
Раем добра накарміў.
Толькі вось цяпер задача:
Адкаснуцца як ад клячы,
На той свет хутчэй спіхнуць
Ды з палёгкай уздыхнуць».
I надумаў багачынны...
Так гаворыць ён жанчыне:
— Крыху, пані, пацярпі
Ды святой вады папі.
Да каляд ты папасціся
Ды ва ўборы убярыся,
Я ў царкве цябе адну
На ўсю ноч тады замкну.
I ўзнясешся да анёлаў
З гэтай грэшнае стадолы...
Станеш дзеваю святой.
Ну, рыхтуйся, бог з табой!
Сам жа цешыцца кудлаты:
 «Падпячэ мароз ёй пяты...
Адбярэ ураз душу,
Вось і спраўлю я  імшу».
Дзень назначаны надходзіць,
Поп яе ў царкву адводзіць,
Замыкае на замок,
 Сам ідзе у свой дамок
I пад цёплую пярыну
Спаць кладзецца благачынны.
Пані ж хукае ў кулак,
Пасіпела, бы мярцвяк,
Прад распяццем па калені
Пала, моліць аб збавенні,
Каб яе Хрыстос Ісус
Збавіў ад зямных спакус...
...А ў зладзеяў тых таксама
Інтарэс свой быў да храма.
План узнік у іх ліхі...
Поп ачысціў жа грахі.
...Месяц ў небе серабрыцца,
Благачыннаму штось сніцца...
Ну а пані ў гэты час
На святы глядзіць абраз
I збіраецца ў дарогу
Да самога бацькі-бога...
Раптам — трэск над галавою,
Нібы грымнуў гром зімою...
I царквы раскрыўся дах,
Ахапіў старую жах.
Пані вочы закаціла
I прытомнасць тут згубіла,
Павалілася на бок,
Як драўляны чурбанок.
Ну, здаецца, ўжо капут —
Трапіла на страшны суд...
Ды жывучая старая!
Вось ачуньвае, ўздыхае,
Устае і рукі трэ,
нтарэс яе бярэ:
Што за гром, за навальніца?
Ці Ілья за ёю мчыцца?..
Але ў гэты момант вось
Пачало спускацца штось...
I здалося пані кволай,
Што ляцяць ужо анёлы,
Што жаданы час настаў —
Бог сваіх ганцоў прыслаў.
А «ганец» той зухаваты
Думкай іншаю заняты,
З коша скокнуў, бы вядзьмар,
Абдзіраць пачаў алтар...
Абдзірае ён, спяшае...
Раптам — прывід заўважае:
Твар кашчавы, твар худы,
Бы ў нябожчыцы, бляды.
У вачах агонь шалёны,
Вусны шлюць нібы праклёны,
Ну, няйначай, смерць сама,
Толькі што касы няма.
Рукі сінія прасцёрла —
Вось учэпіцца у горла.
Здані жоўтыя клыкі
Ляскаюць, як малаткі.
Зварухнуцца ён не смее,
Кроў у жылах ледзянее...
I праз міг каторы зух —
Свой навек спускае дух.
Пані ж, у святым экстазе,
Хуценька у кош залазіць,
Размяшчаецца зручней:
Падымай, маўляў, шпарчэй!
—  Ну, гатова? — голас з неба...
—  Так, гатова, як і трэба,—
Пані ціха у адказ.
І пад'ём пачаўся ўраз.
Кош крануўся, закачаўся,
Ўгору пакрысе падаўся.
Усё вышэй, вышэй, вышэй...
Зоркі ўсё бліжэй, бліжэй.
Пані ручкі крыжам склала,
Пані ўся затрапятала...
Месяц вось над галавой,
Да яго падаць рукой.
Кош пад самы дах узняўся,
Дух у пані разыграўся,
Дзікім голасам яна
Завяла, бы сатана:
— Багародзіца святая,
Узлятаю! Узлятаю!
Мне шырэй вароты ў рай,
Святы Пётра, адчыняй!
...Ад такога скавытання,
Ляманту і завывання
Тыя «боскія» ганцы
Аддалі ураз канцы.
Ў неба ж пані не дапяла...
Вобзем — плясь! I тут сканала...
Атрымаўся з пані блін...
Алілуя ёй... Амін!
... Ды жыццё цяпер другое,
Знікла селішча “святое”...
Ні крыжоў тых, ні званіц,
Ні зладзеяў, ні дурніц.
Аднаго вось толькі шкода,
Што папоўская парода
Не звялася... А пара,
Каб іх д’ябал сам пабраў!
... А спрадвечная крыніца
Ўсё струменіць і бруіцца,
Б’е з зямліцы родны сок...
Паспытай яго, браток.
Дзед Пахом свой сказ канчае
І на юшку запрашае.

Дудка-самагудка

Э-ге-ге,— паромшчык ціха
Уздыхае, кажа нам,—
Шмат яшчэ на свеце ліха,
Цяжка там гаротным дыхаць,
Дзе раздолле ёсць панам,
Дзе ўчыняецца расрава,
Творыцца кароткі суд,
Праўда дзе паноў і права,
А народ заўжды няяравы,
Быдла ім працоўны люд.
Возьмем Злучаныя Штаты.
Ў тым «раі» я пабываў,
 Малады быў, блазнаваты,
Ад зямліцы роднай, хаты,
Долю там сваю шукаў...
Эх, хлябнуў жа я там гора!
Паспытаў усмак бяды...
Маладым адплыў за мора,
Ад нястач, бадзяння, зморы —
Пасівеў як лунь тады.
Ледзь вярнуўся я дахаты,
На білет я ледзь натрос...
I з тае пары праклятай
Праклінаю тыя Штаты,
Дзе працоўных горкі лёс...
Ды і ў нас, ў часы нягоды —
Пры панах ды пры царах —
Сілы гінулі народа,
 Не было да шчасця ходу,
Талентам закрыт быў шлях...
Раскажу я вам паданне,
Што калісь мне баіў дзед,
Хай вам будзе павучаннем,
Каб пры ўсіх выпрабаваннях
Матчын помнілі завет.
Вось такія былі справы:
...Шмат гадоў таму назад
Усім краем гэтым правіў,
Час свой у забавах бавіў
Жорсткі самадур-магнат.
Ўсе лугі наўкол, палеткі,
Забалацці і лясы,
Ўвесь абшар вялізны гэткі,
Ўся краса і скарб наш рэдкі
Ў тыя даўнія часы
Ўсё належала магнату,
Ўсё да рук сваіх прыбраў
Крывасмок, павук пузаты,
Не было наўкола хаты,
Селянін дзе б не стагнаў...
****
I ні песень, і ні смеху
Не было тады чутно,
Бо людям не да уцехі,
Бо бяда паўзла пад стрэхі,
 Гора горкае адно...
Дый магнат з мужычай мовы
Кпіў і ёю пагарджаў;
Праз паслугачоў суровых
Прысякаў жывое слова,
Думаць нават не даваў.
Ты працуй, нібы жывёла,
I ні гуку, не мычы...
Ці здаровы ты, ці кволы,
Ці апрануты, ці голы —
Лепей, браце, ты маўчы.
Бо магнат як узлуецца,
Нацкуе двуногіх псоў —
Скура аж шматамі рвецца,
Як бізун той узаўецца,
Аж цурком ліецца кроў...
Круглы год мужык гне спіну:
Ў спёку, ў слоту, у мароз,
А заробіць ён з асміну
I не зерня, а мякіны —
Заліваецца ад слёз...
Пухнуць з галадухі дзеці,
Пухне жонка, пухне сам...
Каб не згінуць, не памерці,
Жабраваць ідзе па свеце,
 Шле праклён ліхім панам.
...Ды ўсіх горш жыла-гібела
Часам тым адна ўдава.
 Мужыка яна не мела,
 Да таго ж сама хварэла,
Чэзла, бы ў мароз трава...
****
I у полі, і у хаце,
I па дровы ў лес — адна...
Копь тут можа падарвацца
Ад такой натужнай працы,
А не толькі што яна...
I ёй так гаротна стала,
Так да сэрца дапякло,
Што яна ўжо не ўтрывала
І сабе наканавала
Лішанька-ліхое зло.
Лейцы узяла старыя
I у лсс пайшла, з вачэй,
Ў нетры цёмныя, глухія
I пятлю кладзе на шыю —
Смерць жыцця, відаць, мілей...
Ды ў аношні момант самы
Хтосьці абламаў сучок,
 I з дупла тут, з дрэва прама,
Дзед з вялізнымі вусамі
Да кабеты раптам — скок!
Што ты робіш, га, дурпіца?
Што паганіш мой ты дом!
 Калі хочаш удавіцца,
Дык, прашу цябе, ўдавіца,
Ў іншы лес ідзі ладком...
Ды адумайся ты лепей,
Не капай сабе ты дол...
Вунь на роднай тваёй глебе,
 Вунь у родным тваім небе —
 Ўсе красуе навакол!
З перануду ўдава тая
Павалілася, маўчыць,
Потым галаву ўзнімае,
 Вусача ўжо аглядае,
Ў роспачы затым крычыць:
Скуль узяўся, суцяшальнік?
 Чаго нос усунуў свой!
 Па вусах — дык ты начальнік,
 А па носе — ты пахабнік...
 Што мне гутарыць з табой!
Адыдзіся у старонку,
Бач, красу яшчэ зпайшоў...
Ці зваліўся ты з сасонкі,
 Ці ты трызніш, бач, спрасонку,
Ці наогул — нездароў?
Ўсё вакол тут, дзед, не паша:
Лес і поле — ўвесь абшар,
Хаты, хлеўчукі і пашы,
Сённяшні дзень і ўчарашні
Захапіў магнат-вядзьмар...
Смокча кроў ён, цягпе  жылы
Абдзірае да касцей...
I жыццё ужо не міла,
I цярпець няма ўжо сілы...
 Адыдзі убок хутчэй!
Стой! Ты з гора звар' яцела
Лепей дзічку на вось з'еш,
Каб ты болей не хварэла,
Каб сынка сабе займела —
З сынам ты не прападзеш!
Будзе дужы ён, прыгожы..
I яшчэ я дам дуду —
Як зайграе — ўсё ён зможа:
Ліха, гора пераможа,
I напасці, і бяду!
А калі народ пакіне
Дудка страціць сілу чар
I дудар навек загіне,
Трапіць ён у павуцінне,
Што спляце яму вядзьмар...
У дупло вусач ускочыў,
 Самагудку падае,
 А ўдавіца лупіць вочы,
Верыць лесуну нс хоча,
З нерашучасцю бярэ.
Потым дзічку-грушку з'ела,
I прыйшлося ёй усмак.
Налілося сілай цела,
Жыць ўдавіца захацела,
Вусачу сказала так:
Я не ведаю ўжо, хто ты:
Чалавеча ці лясун?
Толькі дзякуй за даброты,
Ты адвёў з душы маркоты,
Бачу я зямлі красу!
I за дзічку табе дзякуй,
За чароўную дуду.
Хай магнат, той ваўкалака,
Лезе у пятлю, сабака...
Я ж адолею бяду!
I дамоў пайшла ўдавіца,
Лейцы кінуўшы ля пня:
«Хай мне чорны дзень не сніцца...
 Што мне з імі валачыцца?
Усё адно няма ж каня...»
...I няўцям вяскоўцам стала,
 Што здарылася тут з ёй:
Век кабеціпа стагнала,
А цяпер вось заспявала
У халупіне сваёй.
Неўзабаве пагалоска
Да магната даплыла...
Што-о! Удава пяе за вёскай?!
     Захацелася бярозкі...
Можа, скарб яна знайшла?
Абшукаць ўдавіцы хату,
Агарод перакапаць! —
Закрычаў магнат хрыпата
На паслугачоў заўзятых.—
А скарбонку — адабраць!
Служкі верныя са спрытам
Аб падлогу грук ілбом,
I адразу наўскапыта
Гэта зграя, гэта світа
 Паімчалася бягом!
Ўсе, як ёсць, перакапалі,
Ўсё абстукалі кругом,
Ды дарма яны шукалі,
Ў хаце пуста — добра зналі,—
Пакаці хоць тут шаром...
Папляліся вон панура
I ад страху аж дрыжаць.
 Бо магнат, бач, снусціць скуру,
Зробіць ім яшчэ хаўтуры —
З ім не жарты жартаваць!
—   Ну, знайшлі? — магнат пытае.
—  Анічогачка няма...
—  А чаго ж яна спявае?!
З глузду з'ехала... Дурная!..
I шукалі мы дарма...
Ну, раз богам пакарана,
Дык і спрос малы з яе...
Усё роўна — позна, рана
Голад стуліць рот паганы,
Ў пекле ўжо не паняе!
...А ўдава жыве, квітнее —
Цуд, дый годзе з удавой:
У полі цэлы дзень гарбее
I не падае, не млее...
Скуль бяруцца сілы ў ёй?
Людзі думаюць, гадаюць,
 Прыкідаюць так і сяк,
Лесуна ёй прыплятаюць,
Ды, аднак жа, спагадаюць —
Удавіца як-ніяк...
I аднойчы у жанчыны
Нарадзіўся раптам сын —
Ўдалы гэтакі хлапчына,
Хоць пішы з яго карціну,
Проста казачнай красы!
Сінявокі, кучаравы
1 важкі такі крапак,
Галасісты і рухавы.
— Хай расце! Хлапец на славу! —
Пажадалі людзі так.
Ах і сын! Як усміхнецца —
Дык адтайвае душа...
Бы ручай срабрысты льецца,
Бы салоўкі трэль, здаецца,
Сыплецца з нябесных шат.
Не па днях, а па гадзіпах
Рос хлапец і прыгажэў.
 Ўжо з закуранай хаціны
 Рваўся на прастор арліны,
Хоць пакуль і крыл не меў.
...А між тым парою тою
У магната-ведзьмара
Баль, як кажуць, быў гарою,
Віншавалі ўсе з дачкою
Жонку і уладара.
I дачка была, прызнацца,
Не дзіця — анёлак сам.
Як такой не любавацца,
 Як такой не захапляцца
Ды не радвацца бацькам?!
Час ішоў, час нс спыняўся...
Ў золаце адна расла,
Пад страхой другі качаўся,
З лёсам горкім пабратаўся,
А сцяжынка іх звяла.
...Ды наперадзе ўся казка.
Шмат вады яшчэ сплыве...
Мне няясная развязка,
Адпачніце, калі ласка,
Дай падумаць галаве.
Дзед Пахом расказ спыняс,
Кажа аб другім: — Дармо!
Што тут казкі зараз баіць...
Можа, час каб толькі бавіць?
 Казка — вось жыццё само!
I паказвае рукою
На пасёлак дзед Пахом.
...Ззяюць шыбы залатою
Электрычнаю зарою
Над Славуцічам-Дняпром.
Чым, скажыце, не жар-птушка?
 Не жыццё, а проста — рай,
 Недарма пяюць частушку:
 «Так відно, што хоць з падружкай
 Ты іголкі сабірай».
Або радыё. Вось штука!
 Не ўбяру я ў галаву...
Да чаго дайшла навука —
Ў хаце ты сядзіш з унукам,
Ну а слухаеш Маскву!
Шмат мясцін паромшчык знае,
Заплыве ў глухі куток,
Бач — і рыбку падсякае,
 Хоць яна й не залатая,
Ды папала на кручок.
Ля Пахома мы шнуруем,
Нібы ля чаўна малькі.
Дзед з нас цешыцца, жартуе: —
Спрытна з вамі мы ладкуем,
 Малайцы, працаўнікі!
Пастараліся на славу,
Прыйдзецца пачаставаць...
 А калі вам так цікава,
Дык да юшкі, на прыправу,
 Трэба й казку даказаць.
Казка ж — выдумка, вядома,
Будзіць думку ў галаве.
Свет цікавы, невядомы
Адчыняе, вабіць з дому,
Ў марах і жыцці жыве.
...Значыць, сын тае ўдавіцы,
Як на дрожджах, шпарка рос...
Ужо ён бегае ў суніцы,
Слухае ён звон крыпіцы,
Гоман хвой, дубоў, бяроз.
I душа, як скрыпка тая,
Адгукаецца, пяе,
Дудку ён сваю вымае
 I паціху пачынае
Граць мелодыі свае.
Ціха, жаласна, трывожна
Выгаварвае дуда.
Сэрца гук хвалюе кожны,
 Слухаць спеў без слёз няможна,
Так пячэ душу нуда...
Людзі круцяць галавою:
Слаўны вырасце дудар,
    Грае хвацка як, з душою...
    Хоць яшчэ дзіцё малое,
А вялікі мае дар!
Маці з радасці смяецца,
То ўсплакне яна крадком.
 Прадчуванні точаць сэрца,
Неспакой у сэрца б'ецца:
«Ах, што станецца з сынком!..»
Грай, мой мілы,— кажа маці,-
Толькі помні запавет:
Як з народам сувязь страціш,
Як сваёй Айчыпе здрадзіш —
Знікне таленту і след...
Змоўкне дудка-самагудка,
Сціхне спеў яе тады,
Звянеш ты, як незабудка.
Дык, глядзі, мая малютка,
Сцеражыся ты бяды.
Так гаворыць маці сыну,
Лашчыць, туліць да грудзей
 I цалуе у чупрыну,
Агартае жаль жанчыну,
Слёзы коцяцца з вачэй...
Што ты, мама, не журыся,
Слёзы вытры, ну не плач,
Ну, галубка, усміхніся.
...I тут гукі паліліся —
Хоць ідзі адразу ўскач.
Нібы дождж буйны, вясновы,
Бы гуллівы плёскат хваль,
Гукі скачуць адмыслова,
Смех іскрыцца прамянёвы,
 Чысты, звонкі, як крышталь.
Скача зайка, скача ліска
I вавёрка на суку,
Скача воддаль ўсё і зблізку,
Закружыўся сам вятрыска,
Як шалёны, ў сасняку.
I касцы на сенажаці,
I каровы, і пастух,
I магнат ў сваім палацы —
Пачалі усе скакаці,
Ну ажно займае дух.
Стой, спыніся, сынку мілы,
 Бо яшчэ наробіш зла.
Знай, якая ў дудцы сіла,
Каб дабру яна служыла
I цябе не падвяла!
...Год за годам прамінае,
Ўзняўся, як дубок, дудар.
Ён аб шчасці людзям грае,
Людзі плечы распраўляюць,
Чахне з песень тых вядзьмар...
Ён ні хітрасцю, ні сілай
Дудара не можа ўзяць:
Войска на яго хадзіла,
Ды яго не паланіла.
Як пачне дудар іграць,
Дык адразу ўсе салдаты,
Генерал і сам магнат
Ў пляс пускаюцца заўзята,
 Скачуць, нібы чарцяняты,
Іскры сыплюцца з-пад пят!
А дудар адно смяецца,
Дыхту паддае мацней:
Хай сюды ніхто не пнецца,
 Бо без ботаў застанецца,
 Душы вытрасу з чарцей!
...Але здарылася тое,
Цяжка што прадухіліць:
Юнаку няма спакою,
Сэрца нудзіцца тугою,
 Сэрца нечага шчыміць...
I няясныя жаданні
Ахапляюць дудара,
Мары, мроі, спадзяванні...
 Гэта хоць і не каханне,
Ды ўжо блізкая пара,
Калі ў сэрцы завіруе,
 Дзіўны ўспыхне той агонь,
Шчасце што адным даруе,
А другім — жыццё змарнуе,
Зло й дабро ідзе з яго...
...Неяк у сваім палацы
Баль магнат гасцям даваў...
Панаехала шмат знаці
Радавітай, рознай масці,
Процьмы гэткай край не знаў.
I князі, і генералы,
 Прынцы, графы, каралі,
Ліхвяры і чынадралы,
Гультаі і аб'ядалы —
З роднай і чужой зямлі...
На сталах даўгіх, дубовых
Столькі закусі, пітва —
 Толькі еш ды лі, панове,
Весяліся на здароўе,
Каб кружыла галава.
Цэлы тыдзепь балявалі
Без прасыпу, навылёт —
Жэрлі, чаркі узнімалі,
Так пад музыку скакалі,
Кідала ажно у пот.
Потым, каб пацешыць зграю,
Кажа да гасцей магнат:
Паляваць хто з вас жадае,
Хай на коней той сядае,
Тут дзікоў у пушчы шмат!
Ёсць мядзведзі, рысі, лані,
I ласі ёсць, і зубры...
Кожны з вас на паляванні
Хай пакажа спрыт свой, шанец
I адвагу тут, сябры!
Вось па коней госці селі,
 Гаспадар, яго дачка
I у пушчу паляцелі,
Пачалося зноў вяселле —
Паляванне на дзіка.
Ўсё злілося ў гул адзіны:
Стрэлы, крыкі, ржанне, брэх,
Рога гук і свіст прызыўны,
Трэск галля, шум вершаліпаў,
Лаянка і гучны смех...
Раптам — гоман абарваўся,
Усе замерлі ад жуды:
Пад паненкай конь спужаўся,
Ўзвіўся на дыбкі, памчаўся
Немаведама куды...
Як магнат залямантуе:
Людзі! Родныя мае!
Хто дачку мне адратуе —
Усё аддам, не пашкадую,
Адратуйце мне яе!
Хай маланка мяне спаліць,
Разаб'е мяне хай гром,
Хто дачку жывой даставіць —
З тым вяселле мне і правіць,
Будзе той ёй жаніхом!
Пажадалі ўсе магнату
У бядзе дапамагчы:
Хто з іх марыў стаць жанатым
Хто з іх марыў стаць багатым.
Хто ж — аддзячыць за харчы.
А з паненкай конь пудлівы
Прэ галопам праз гушчар.
 Учапіўшыся за грыву,
Дзеўчына крычыць жахліва,
Смерць ёй дыхае ў твар...
Вось і ўзлесак. А там — строма,                                 ​
 Над Дняпром — круты абрыў...
Раптам — хлопец незнаёмы
(Быў юнак, відаць, не промах)
 За аброць каня схапіў!
Конь захроп, што ашалелы,
Не скруціў ледзь галаву.
А дзяўчына ў плацці белым,
Нібы голуб, узляцела,
Чмякнулася у траву.
Нахіляецца над ёю
Устрывожаны юнак,
Нібы месяц над зарою.
 Б'ецца сэрца маладое,
Упершыню грукоча так.
Ён глядзіць не наглядзіцца,
Гэта ж цуда — не краса:
Вусны пахнуць, як суніцы,
Нібы два крылы, расніцы
I да пояса каса.
Ён глядзіць не наглядзіцца,
Нібы мёд салодкі п'е...
 Як без гэткай чараўпіцы
Дыхаць мог ён, весяліцца,
Жыць на свеце без яе!
Асцярожна падымае
I да берага нясе,
I вадою асвяжае,
 I дзяўчына ажывае
Паступова, пакрысе.
Вось уздых з грудзей дзявочых
Вырваўся, нібыта стогн,
Вось расплюшчвае ўжо вочы,
Вось прыпомніць, сцяміць хоча —
Ява гэта ўсё цІ сон?
Перад ёй стаіць юнача,
Нібы казачны прывід,
Ў рызманах, лапцях жабрачых...
Позірк чысты і гарачы,
Поўны ласкі і любві.
Хто ты? — шэпча яна ціха.—
Бедны прынц, а можа, здань?
Я — дудар. Не бойся ліха,
Вось паслухай мяне крыху,
Як пяе мая дуда.
I зайграў ён так прыгожа,
Хораша ён так зайграў —
Зашумела нібы збожжа,
Затрымцеў лісточак кожны,
 Бы салоўка засвістаў!
Аж паненка дых стаіла,
Млее сэрца у грудзях...
Ёй так соладка, так міла,
Адраслі, здаецца, крылы,
I ляціць яна, бы птах!
Ў гэты момант падскакалі
Успацелыя паны,
Дудку ў хлопца адабралі,
Рукі моцна заламалі,
Крык ўзнялі, бы груганы:
Што, папаўся ты, нарэшце?!
Падбухторшчык і бунтар!
Бізунамі яго зрэжце,
Гайдукі, і тут павесьце! —
Загадаў магнат-вядзьмар.
Стойце, тата, пачакайце! —
Тут дачка як закрычыць.—
Юнака вы не карайце,
Дудку вы яму аддайце.
      Ён павінен граць і жыць,
Бо ад смерці немінучай
 Ён мяне уратаваў:
Смела кінуўся, рашуча,
Супыніў каня над кручай,
 Сам жыццём рызыкаваў...
А магнат той хмурыць бровы..,
Што цяпер яму рабіць?
Люты, жорсткі ён, суровы,
Ды шляхетнае даў слова
На дачцэ таго жаніць,
Хто жыццё ёй адратуе.
Вось і пашкрабі ты чуб:
Зяць, што з дудкаю жабруе,
Зяць, які народ бунтуе —
Гэткі зяць яму не люб!
Ён маўчыць... А знаць чакае:
Гаспадар ён ці трапло?
Кпіць з яго хтось пачынае,
Ў агонь масла падлівае...
I ўзяло магната зло:
Слухайце, панове, людзі!
Люб ён мне або не люб —
Як хто хоча хай тут судзіць,—
Клятву даў — дык так і будзе
Пойдзе ён з дачкой пад шлюб!
I адкладваць я не стану:
Згодна ты, дачка, ці не?
Лёсам ён наканаваны,
Богам ён табе пасланы,
Хоць нялюбы, можа, мне...
Як дачка устрапянецца
I, забыўшы сорам свой,
К дудару як прыгарнецца,
Як шчасліва засмяецца:
Згодна я! Ён будзе мой!
У вачах аж цёмна стала
У маладога дудара —
Не пятля над ім гайдала,
А паненка абдымала,
Ясная, нібы зара.
I застукалася сэрца —
Вось-вось вырвецца з грудзей.
Замест кары, замест смерці —
Шчасце з ім, у вочы свеціць,
 Туліцца усё мацней!
Бачу... Ты таксама згодны,-
Буркнуў дудару магнат,—
Самародак... Грэц народны...
Толькі песні твае шкодны,
Будзеш граць па іншы лад!..
Будзеш ў золата ўбраны,
На пярынах будзеш спаць
 З сваёй жонкаю каханай.
Сам цяпер ты станеш панам
I па-панску мусіш граць!
А дудар нібыта ўчадзеў...
Ён не чуе ганьбы той,
Ён ужо народу здрадзіў... Валасы паненцы гладзіў,
Што зацьміла свет сабой...
Гладзіў валасы дзяўчыне,
Ў вочы ясныя глядзеў
І аб курнай той хаціне,
І аб матчынай слязіне
Думаць нават не хацеў...
Плыў у марах ён высока,
Чары хлопца аплялі...
З-за паненкі яснавокай
Груганом зрабіўся сокал,
Здрадзіў роднай ён зямлі!
Знаць вяселле адгуляла,
Задаволены магнат:
Самагудка замаўчала,
Ўжо магната не пужала –
Здзекваўся з народа кат...
На дуду ж дудар забыўся,
Развітаўся ён з дудой...
Піў, і еў, і весяліўся,
Ў золаце, парчы тапіўся,
Цешыўся ўсё з маладой.
Ён нібы заплюшчыў вочы,
Ён нібы зусім аглух...
Ён не бачыць слёз сірочых,
Плачу ўдоў ён чуць не хоча
Нібы злы, пракляты дух...
Ды аднойчы ён прачнуўся
Ад тых чараў ці ад сна,
Глянуў на сябе й жахнуўся
I за дудкай пацягнуўся:
«Хай заграе зноў яна
Так, як некалі іграла,
Пра бяду і пра журбу...
Каб людзей яна ўзніхмала,
Гартавала, заклікала
На змаганне, барацьбу».
Дзьме дудар той ашалелы,
Надзімае шчокі ён —
Дудка нібы адсырэла,
Самагудка анямела...
Матчын спраўдзіўся праклён.
I упаў ён... I заплакаў...
Грызці ён пачаў зямлю...
А магнат, той ваўкалака,
Тут як тут, над ім загаўкаў: —
Бунтаваць? Не пацярплю!
Ах ты, вырадак паганы,
Адплаціў мне за дабро...
Гайдукі, схапіце «пана»,
Кіньце, каб не знала панна,
У вір глыбокі, у Дняпро!
Дудку ж, самагудку гэту,
Не муціла каб сялян,—
Закапайце ў дол, ад свету,
Каб не стала яе следу,
I насыпце там курган!
Слугі выканалі спраўна
Ўраз загад суровы той...
...Згінуў так дудар бясслаўна.
Патужыла крыху панна
I махнула, бач, рукой.
Паніча знайшла другога —
З радавітага двара,
Ды нягеглага, старога,
I маліла яна бога
Дараваць за дудара...
...Дудка ж,— казку завяршае,
Памаўчаўшы, дзед Пахом,—
Чуеце, як слаўна грае?
Нам аб шчасці ўсім спявае,
Ходзіць рэхам над Дняпром!
У семнаццатым мы годзе
Самагудку здабылі,
Жыве дудка у народзе,
I аб праўдзе і свабодзе
Гучаць песні па зямлі!
Вось і казка вам і ява —
Думай, разважай, гадай...
Хто паслухаў — таму слава,
А каму, бач, нецікава,
Дык, хлапчаты, выбачай.

Оглавление

  • Пралог
  • Партупей-прапаршчык
  • Пра Сквапнага папа, зладзеяў і дурную пані
  • Дудка-самагудка