КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 710800 томов
Объем библиотеки - 1390 Гб.
Всего авторов - 273984
Пользователей - 124948

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

medicus про Aerotrack: Бесконечная чернота (Космическая фантастика)

Коктейль "ёрш" от фантастики. Первые две трети - космофантастика о девственнике 34-х лет отроду, что нашёл артефакт Древних и звездолёт, на котором и отправился в одиночное путешествие по галактикам. Последняя треть - фэнтези/литРПГ, где главный герой на магической планете вместе с кошкодевочкой снимает уровни защиты у драконов. Получается неудобоваримое блюдо: те, кому надо фэнтези, не проберутся через первые две трети, те же, кому надо

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Найденов: Артефактор. Книга третья (Попаданцы)

Выше оценки неплохо 3 том не тянет. Читать далее эту книгу стало скучно. Автор ударился в псевдо экономику и т.д. И выглядит она наивно. Бумага на основе магической костной муки? Где взять такое количество и кто позволит? Эта бумага от магии меняет цвет. То есть кто нибудь стал магичеть около такой ксерокопии и весь документ стал черным. Вспомните чеки кассовых аппаратов на термобумаге. Раз есть враги подобного бизнеса, то они довольно

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Stix_razrushitel про Дебров: Звездный странник-2. Тропы миров (Альтернативная история)

выложено не до конца книги

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Михаил Самороков про Мусаниф: Физрук (Боевая фантастика)

Начал читать. Очень хорошо. Слог, юмор, сюжет вменяемый.
Четыре с плюсом.
Заканчиваю читать. Очень хорошо. И чем-то на Славу Сэ похоже.
Из недочётов - редкие!!! очепятки, и кое-где тся-ться, но некритично абсолютно.
Зачёт.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Д'Камертон: Странник (Приключения)

Начал читать первую книгу и увидел, что данный автор натурально гадит на чужой труд по данной теме Стикс. Если нормальные авторы уважают работу и правила создателей Стикса, то данный автор нет. Если стикс дарит один случайный навык, а следующие только раскачкой жемчугом, то данный урод вставил в наглую вписал правила игр РПГ с прокачкой любых навыков от любых действий и убийств. Качает все сразу.Не люблю паразитов гадящих на чужой

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца [Алесь Бадак] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Алесь Бадак Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца

Аповесць
Я збіраю шарыкавыя аўтаручкі.

Чалавеку, які ніколі не збіраў аўтаручак, — а такіх сярод нас пераважная большасць, — мой занятак хутчэй за ўсё падасца звычайным дзівацтвам, але сапраўдныя калекцыянеры мяне зразумеюць.

Дарэчы, гэта вельмі важна: знайсці свой аб’ект пакланення. Вядомы беларускі гісторык і археолаг Тэадор Нарбут, той самы, які адшукаў у Старым Быхаве адну з першых хронік XVІ стагоддзя, ведаў: нават толькі што выкапаныя старажытныя манеты бываюць халодныя і — значна радзей — цёплыя, і калі менавіта цёплую манету прыціснуць да цела, то неўзабаве на ім можна будзе ўбачыць адбітак таго, што было на самой манеце.

А мой добры знаёмы, Уладзімір Ліхадзедаў, які мае найбагацейшую на Беларусі калекцыю старадаўніх паштовак з выявамі беларускіх гарадоў і мястэчкаў, перакананы, што калі доўга глядзець на іх, то час, застылы на паштоўках, можна прымусіць зрушыцца з месца.

Але калі ў вашай далоні старажытная манета вам не здаецца нашмат цяжэйшай, чым ёсць на самай справе, і вашым пальцам не робіцца холадна, калі яны дакранаюцца да старой паштоўкі з выявай заснежанага Полацка альбо Менска, то вам лепш збіраць нешта іншае, ці ўвогуле нічога не збіраць — у свеце шмат цікавых заняткаў і без гэтага.

Я ж збіраю шарыкавыя аўтаручкі.

Я пісьменнік, і даўно зразумеў, што кожнаму твору патрэбна свая, асобная, скажам так, прылада працы. Часам даводзіцца перабраць добры тузін аўтаручак, каб нарэшце знайсці патрэбную, якую пры пісьме зусім не адчуваеш, быццам яна — частка тваёй рукі.

Я пішу марудна, шмат крэслю, але пасля таго, як тэкст з’яўляецца ў друку, больш ужо не ўношу ў яго ніводнай праўкі. А каб усё ж не з’яўлялася спакусы нешта ў ім паправіць, я праводжу — як правіла, гэта адбываецца на лецішчы — творчае ахвярапрынашэнне: спальваю аўтаручку на спецыяльна разведзеным для гэтай мэты вогнішчы. Таму мая калекцыя ўвесь час абнаўляецца.

Праўда, ёсць адна аўтаручка, якая захоўваецца ў мяне ўжо дваццаць гадоў, і якой я цяпер пішу гэтыя радкі. Мне дасталася яна яшчэ ў 1985 годзе ад маёй школьнай настаўніцы Таццяны Антонаўны Высоцкай, Танечкі, як мы яе ўсе за вочы называлі, у якую я, васьмікласнік, быў закаханы.

— На, пішы маёй, — сказала яна, калі мая спісалася, і дадала з іроніяй, спецыяльна для ўсяго класа: — Што гэта за паэт, у якога няма чым пісаць?!

— Я разлічваю на сваю памяць, — буркнуў я і адчуў, што чырванею. Мне ўвогуле не падабалася, калі мяне называлі паэтам — няхай сабе гэтым часам хацелі і пахваліць. А пачуць такое ад яе, ды яшчэ з іроніяй…

— Ну і дарэмна разлічваеш. Інакш па біялогіі ў цябе былі б лепшыя адзнакі.

— Відаць, вам з ім трэба вечарам праводзіць дадатковыя заняткі, — хіхікнуў у мяне за спінай Валік Пранчук.

— Я сама ведаю, што мне трэба, а што не, — сурова сказала яна. — Усё, цішыня, запісваем дамашняе заданне!

Пасля таго, як празвінеў званок, я падышоў да яе і працягнуў аўтаручку.

— Можаш пакінуць яе сабе. У цябе яшчэ чатыры ўрокі.

Гэта можна было зразумець як дазвол пакінуць аўтаручку сабе на памяць. Дома я дастаў яе з партфеля і ніколі больш не браў у школу, каб выпадкова не згубіць, не зламаць і каб на ўроку біялогіі не было няёмка за тое, што пішу чужой аўтаручкай.

Гэта была першая і доўгі час адзіная аўтаручка ў маёй калекцыі, якая дваццаць гадоў чакала свайго часу. Амаль столькі ж я не бачыў Танечку, хоць не раз успамінаў пра яе.

Сёлета, у канцы лютага, пасля школьнай сустрэчы з выпускнікамі, калі ўсім класам мы сядзелі ў рэстаране і згадвалі школьныя гады, настаўнікаў, у тым ліку, і яе, Танечку, у кожнага былі свае ўспаміны, свае гісторыі і, здавалася, у кожнага з нас у школе была свая Танечка.

Я складаў гэтыя ўспаміны ў адно цэлае, нібы збіраў мазаіку, і нарэшце іх ува мне назбіралася гэтак шмат, што мінулае мне пачало здавацца больш блізкім і больш рэальным, чым цяперашняе. Гэтае мінулае і было Танечкай.

Я падумаў, што пра яго трэба абавязкова напісаць, і павёз яго з сабою ў Мінск, усю дарогу адчуваючы, як яно робіцца ўсё меншым, вызваляючы ў душы месца для іншых думак і пачуццяў, пагражаючы зусім пакінуць мяне. Але я быў перакананы, што як толькі дома дастану са сваёй калекцыі яе аўтаручку, яно зноў перапоўніць мяне. Мне і ў галаву не магло прыйсці што за дваццаць гадоў паста ў стрыжні высахне. Да ўсяго, іншыя стрыжні, якія я ўстаўляў у ручку, пры пісьме хісталіся, і словы таксама атрымліваліся хісткімі, чужымі, быццам іх пісаў нехта іншы, а значыць, чужую, не маю гісторыю.

Мне не заставалася больш нічога, як адкласці пісанне, выдатна разумеючы, што можа прайсці нямала часу, перш чым я зноў вярнуся да гэтай гісторыі. А можа, і не вярнуся да яе ніколі. Я адчуваў, як ува мне пачынае расці абыякавасць да яе. І калі амаль праз паўгода мой сябра пісьменнік Барыс Пятровіч, вярнуўшыся з Польшчы, са словамі: «Ён ідэальны для еўрапейскага пісьменніка, бо аб’ём чарніла ў ім вызначае самы