КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 706105 томов
Объем библиотеки - 1347 Гб.
Всего авторов - 272715
Пользователей - 124641

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

medicus про Федотов: Ну, привет, медведь! (Попаданцы)

По аннотации сложилось впечатление, что это очередная писанина про аристократа, написанная рукой дегенерата.

cit anno: "...офигевшая в край родня [...] не будь я барон Буровин!".

Барон. "Офигевшая" родня. Не охамевшая, не обнаглевшая, не осмелевшая, не распустившаяся... Они же там, поди, имения, фабрики и миллионы делят, а не полторашку "Жигулёвского" на кухне "хрущёвки". Но хочется, хочется глянуть внутрь, вдруг всё не так плохо.

Итак: главный

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Dima1988 про Турчинов: Казка про Добромола (Юмористическая проза)

А продовження буде ?

Рейтинг: -1 ( 0 за, 1 против).
Colourban про Невзоров: Искусство оскорблять (Публицистика)

Автор просто восхитительная гнида. Даже слушая перлы Валерии Ильиничны Новодворской я такой мерзости и представить не мог. И дело, естественно, не в том, как автор определяет Путина, это личное мнение автора, на которое он, безусловно, имеет право. Дело в том, какие миазмы автор выдаёт о своей родине, то есть стране, где он родился, вырос, получил образование и благополучно прожил всё своё сытое, но, как вдруг выясняется, абсолютно

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
DXBCKT про Гончарова: Тень за троном (Альтернативная история)

Обычно я стараюсь никогда не «копировать» одних впечатлений сразу о нескольких томах (ибо мелкие отличия все же не могут «не иметь место»), однако в отношении части четвертой (и пятой) я намерен поступить именно так))

По сути — что четвертая, что пятая часть, это некий «финал пьесы», в котором слелись как многочисленные дворцовые интриги (тайны, заговоры, перевороты и пр), так и вся «геополитика» в целом...

Сразу скажу — я

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Гончарова: Азъ есмь Софья. Государыня (Героическая фантастика)

Данная книга была «крайней» (из данного цикла), которую я купил на бумаге... И хотя (как и в прошлые разы) несмотря на наличие «цифрового варианта» я специально заказывал их (и ждал доставки не один день), все же некое «послевкусие» (по итогу чтения) оставило некоторый... осадок))

С одной стороны — о покупке данной части я все же не пожалел (ибо фактически) - это как раз была последняя часть, где «помимо всей пьесы А.И» раскрыта тема именно

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне [Эдвард Д Хох] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Амерыканскае дэтэктыўнае апавяданне

Эдгар Алан По Забойства на вуліцы Морг

Што за песню спявалі сірэны, якім імем назваўся Ахіл, калі хаваўся сярод жанчын, хоць і загадкавыя пытанні, але і яны не застануцца без адказу.

Сэр Томас Браўн
Адметныя асаблівасці розуму, якія адносяцца да аналітычных, самі па сабе амаль не паддаюцца аналізу. Мы мяркуем аб іх толькі па рэальных выніках. Прынамсі, мы ведаем, што тым, хто валодае аналітычнымі здольнасцямі, асабліва калі чалавек надзелены гэтымі якасцямі шчодра, яны заўсёды з'яўляюцца крыніцай самай шчырай радасці.

Гэтак жа, як дужы чалавек цешыцца сваімі фізічнымі здольнасцямі, з захапленнем выконваючы практыкаванні, у час якіх дзейнічаюць мышцы яго цела, аналітык ганарыцца сваёй інтэлектуальнай дзейнасцю, якая дазваляе штосьці розгадваць і разблытваць. Крыніцай асалоды для яго могуць быць самыя банальныя заняткі, праз якія выяўляецца яго талент. Такі чалавек захапляецца загадкамі, рэбусамі і крыптаграмамі, дэманструючы ў знойдзеных рашэннях адпаведную ступень праніклівасці, якая для звычайнага ўсведамлення здаецца звышнатуральнай. Вынікі, народжаныя самой душой і сутнасцю метаду, на самай справе здаюцца суцэльным патокам інтуіцыі.

Здольнасці да разгадак, відаць, у значнай ступені спрыяюць матэматычныя даследаванні, і асабліва той іх напрамак, які беспадстаўна і толькі дзякуючы яго функцыям рэгрэсіўнага кірунку назвалі, як бы par excellence[1], аналізам.

Між тым разлік — гэта яшчэ не аналіз. Шахматыст, напрыклад, займаецца першым, не прыкладаючы ніякіх намаганняў да другога. Адсюль вынікае, што ўяўленне аб шахматах, з боку гледжання іх уплыву на разумовыя якасці чалавека, вельмі памылковае. Я зараз прапаноўваю вашай увазе не трактат, а толькі выпадковыя назіранні ў якасці ўступу да аднаго, у нейкай ступені незвычайнага, апавядання. У сувязі з гэтым я карыстаюся выпадкам, каб зазначыць, што найвышэйшыя якасці аналітычнага інтэлекту могуць быць ужыты з большай карысцю і мэтазгоднасцю ў сціплай гульні — шашках, чым у шахматах, гэтай вытанчанай і павярхоўнай гульні. У шахматах, з іх разнастайнымі фігурамі і мудрагелістымі хадамі, рознымі і пераменнымі велічынямі, складанасць памылкова (а гэта памылка — даволі распаўсюджана) успрымаецца як глыбіня. Але тут патрэбна найперш увага. Паслабіш яе — і атрымаецца недагляд, а з ім пралік ці нават пройгрыш. А так як шахматныя хады не толькі разнастайныя, але і шматзначныя, то шанцы недагляду — вялікія, і ў дзевяці выпадках з дзесяці перамагае не больш здольны, а больш уважлівы ігрок. У шашках, наадварот, дазваляецца адзін від хадоў з лічанымі варыянтамі, таму і шанцы недагляду — нязначныя, уважлівасць сама па сабе параўнаўча не адыгрывае такой ролі, і перавага таго ці іншага боку залежыць ад кемлівасці. Каб быць больш канкрэтным, возьмем партыю шашак, у якой на дошцы засталіся ўсяго чатыры дамкі і таму пра нейкі недагляд і гаворкі не можа быць. Відавочна, перамога залежыць (калі ігракі роўныя ва ўсіх адносінах) толькі ад удала вышуканага ходу і актыўных разумовых высілкаў. Пазбаўлены звычайных сродкаў, аналітык пранікае ў душу праціўніка, ставіць сябе на яго месца і нярэдка знаходзіць такім чынам, з першага погляду, той адзіны спосаб (часам да абсурду просты), дзякуючы якому ён можа скіраваць праціўніка на памылковы шлях альбо прыспешыць, садзейнічаючы тым самым праліку.

Віст здаўна вядомы як добрая школа для развіцця здольнасці, якая завецца разлікам, і вядома, што людзі найвышэйшага ўзроўню інтэлекту знаходзілі ў гэтай гульні невытлумачальную асалоду, грэбуючы шахматамі як нікчэмным заняткам. Несумненна, ніякая іншая гульня нават блізка не патрабуе такіх аналітычных здольнасцей. Найлепшы ў хрысціянскім свеце шахматыст можа аказацца ўсяго толькі лепшым іграком у шахматы, калі ж гаворка ідзе пра высокі клас гульні ў віст, то маецца на ўвазе наяўнасць здольнасцей да поспеху і ў кожнай іншай сур'ёзнай дзейнасці, звязанай са спаборніцтвам інтэлектаў. Гаворачы пра «высокі клас», я маю на ўвазе тую дасканаласць у гульні, якая ўключае ў сябе веданне ўсіх шляхоў, што вядуць да сумленнай перамогі. Шляхі гэтыя не толькі шматлікія, але і разнастайныя, і часта схаваныя ў патаемных кутках, сярод думак, зусім не дасягальных звычайнаму разуменню. Уменне назіраць — гэта здольнасць выразна запамінаць, і таму шахматыст, які гуляе засяроджана, будзе мець поспех і ў вісце, бо правілы Хойля[2] (заснаваныя на простай механіцы гульні) дастаткова зразумелыя ўсім.

Такім чынам, лічыцца, што дастаткова мець учэпістую памяць і дзейнічаць дакладна «па кнізе» — і можна смела гуляць у віст. Але майстэрства аналітыка выяўляецца якраз у тым, што выходзіць за межы правіл. Ён робіць сам сабе мноства высноў і назіранняў. Так, відаць, дзейнічаюць і яго партнёры, але розніца ў атрыманай інфармацыі