Антоній і Клеапатра [Уільям Шэкспір] (fb2) читать постранично
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (49) »
УІЛЬЯМ ШЭКСПІР АНТОНІЯ I КЛЕАПАТРА
Ангоній і Клеапатра: Трагедыя. З англ. /[Пер., прадм. і заўв. Ю. Гаўрука; Маст. Ю. Зайцаў].— Мн.: Маст. літ., 1982.— 198 с., іл.
Трагедыя «Антоній і Клеапатра» напісана Шэкспірам прыкладна ў 1607 годзе пасля «Караля Ліра» і «Макбета». Асобна не выдавалася, надрукавана ўпершыню ў зборы твораў 1623 года. Матэрыялам для п'есы (сюжэт, падзеі, быт) паслужылі «Жыццеапісанні» грэчаскага гісторыка канца першага і пачатку другога стагоддзя нашай эры Плутарха ў англійскім перакладзе Норта (першае выданне — 1578, другое— 1595).
Рэдактар Н. I. Тулупава Мастацкі рэдактар В. П. Жыжэнка. Тэхнічны рэдактар Г. Г. Федарук Карэктар К. А. Крукоўская
Пераклад зроблены з выдання: W. Shakespeare — Tragedies, vol. 3, London — Toronto Published by J. M. Dent, 1936.
АДНА З ЛЕПШЫХ
Вялікі знаўца чалавечай душы драматург Шэкспір тэму кахання закранаў у сваіх творах часта і ў розных аспектах, але, мабыць, з асаблівай вастрынёй і глыбінёй раскрыў яе ў трагедыях «Рамэо і Джульета» і «Антоній і Клеапатра». Гэтыя дзве трагедыі — ранняя «Рамэо і Джульета» і позняя «Антоній і Клеапатра» — з'яўляюцца як бы полюсамі шэкспіраўскай распрацоўкі тэмы кахання. Каханне юных Рамэо і Джульеты ўспыхнула адразу і зблізіла іх з неадольнай сілай, і парваць іх адзінства магла толькі смерць. Жыццярадаснасць, светлы каларыт гэтай трагедыі, хараство і выключная шчырасць пачуццяў маладой пары, узнятыя на ўзровень ідэалу, даюць нам прыклад непарушнай вернасці. Рамэо і Джульета паміраюць героямі, нічым не запляміўшы свайго жыцця. Трагедыя «Антоній і Клеапатра», напісаная на гістарычны сюжэт, з рэальнымі людзьмі і падзеямі, паказвае сувязь асоб немаладых — праслаўленага рымскага палкаводца Марка Антонія і егіпецкую царыцу Клеапатру, якія бралі ад жыцця ўсё, што хацелі, асалоду і роскаш, і ў каханні знаходзілі вяршыню шчасця. Каханне ў іх пакутлівае, супярэчлівае, розум змагаецца з пачуццём, але апошняе ўрэшце перамагае. Жыццялюбы, яны праклінаюць лёс, шукаюць сабе ратунку і, калі ўсе спосабы абароны вычарпаны, забіваюць сябе. Іх смерць не выпадковая, і ў гэтым яе павучальнасць. Падзеі, разгорнутыя ў трагедыі, прыпадаюць на другую палову першага стагоддзя да нашай эры, на перыяд станаўлення Рымскай імперыі, перыяд бурны, багаты калізіямі. Такою ж багатаю на калізіі з'яўляецца і гэта адна з лепшых шэкспіраўскіх трагедый. Прытрымліваючыся ў асноўным «Жыццеапісанняў» гісторыка Плутарха, Шэкспір ускладніў і ўдасканаліў характары дзейных асоб, зрабіў іх жывымі, канкрэтнымі, надаў ім значнасць, а іх мове паэтычнае гучанне. Яркая вобразнасць, цікавыя думкі, вострыя маральна-этычныя праблемы, закранутыя ў трагедыі «Антоній і Клеапатра», робяць гэты твор актуальным і зараз. Ён не сыходзіць са сцэны, а яго філасофская сутнасць ужо некалькі стагоддзяў узрушвае чалавецтва.
Ю. Гаўрук
АСОБЫ: Марк Антоній[1], Актавій Цэзар[2], Марк Эмілій Лепід[3] } трыумвіры. Секст Пампей[4]. Даміцый Энабарб, Венцідзій, Эрос, Скар, Дэркет, Дземетрый, Філон } прыхільнікі Антонія. Мецэнат[5]. Агрыпа, Далабела, Пракулей, Тырэн, Гал } прыхільнікі Цэзара. Менас, Менекрат, Варый } прыхільнікі Пампея. Таўр — палкаводзец Цэзара. Канідзій — палкаводзец Антонія. Сілій — военачальнік у войску Венцідзія. Еўфроній — Антоніеў пасол да Цэзара. Алексас, Мардзіян (еўнух), Дыямед } прыбліжаныя Сялеўк Клеапатры. Вяшчун. Селянін. Клеапатра[6] — царыца Егіпта. Актавія[7] — сястра Цэзара і жонка Антонія. Харміяна, Iрада } прыслужніцы Клеапатры. Военачальнікі, салдаты, ганцы, прыдворныя і слугі.
Падзеі адбываюцца ў розных мясцінах Рымскай імперыі.
АКТ ПЕРШЫ
СЦЭНА 1
Александрыя. Зала ў палацы Клеапатры. Уваходзяць Дземетрый і Філон.Філон
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (49) »
Последние комментарии
1 час 17 минут назад
2 часов 24 минут назад
3 часов 22 минут назад
3 часов 36 минут назад
12 часов 46 минут назад
12 часов 48 минут назад