КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 710644 томов
Объем библиотеки - 1389 Гб.
Всего авторов - 273941
Пользователей - 124936

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Stix_razrushitel про Дебров: Звездный странник-2. Тропы миров (Альтернативная история)

выложено не до конца книги

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Михаил Самороков про Мусаниф: Физрук (Боевая фантастика)

Начал читать. Очень хорошо. Слог, юмор, сюжет вменяемый.
Четыре с плюсом.
Заканчиваю читать. Очень хорошо. И чем-то на Славу Сэ похоже.
Из недочётов - редкие!!! очепятки, и кое-где тся-ться, но некритично абсолютно.
Зачёт.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Д'Камертон: Странник (Приключения)

Начал читать первую книгу и увидел, что данный автор натурально гадит на чужой труд по данной теме Стикс. Если нормальные авторы уважают работу и правила создателей Стикса, то данный автор нет. Если стикс дарит один случайный навык, а следующие только раскачкой жемчугом, то данный урод вставил в наглую вписал правила игр РПГ с прокачкой любых навыков от любых действий и убийств. Качает все сразу.Не люблю паразитов гадящих на чужой

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
Влад и мир про Коновалов: Маг имперской экспедиции (Попаданцы)

Книга из серии тупой и ещё тупей. Автор гениален в своей тупости. ГГ у него вместо узнавания прошлого тела, хотя бы что он делает на корабле и его задачи, интересуется биологией места экспедиции. Магию он изучает самым глупым образом. Методам втыка, причем резко прогрессирует без обучения от колебаний воздуха до левитации шлюпки с пассажирами. Выпавшую из рук японца катану он подхватил телекинезом, не снимая с трупа ножен, но они

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
desertrat про Атыгаев: Юниты (Киберпанк)

Как концепция - отлично. Но с технической точки зрения использования мощностей - не продумано. Примитивная реклама не самое эфективное использование таких мощностей.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Забаставаў [Джэк Лондан] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Джэк Лёндан Забаставаў

Лёндан, Джэк. Забаставаў : Апавяданні / Пер. А.Якімовіча. — Мн. : Белдзяржвыд, 1931. — 104 с.

Забаставаў

— Калі ты, Джоні, ня ўстанеш, я ня дам габе есьці.

Гэтая просьба ані не патурбавала хлопчыка. Ён спаў, як і раней. Хлопчык бесьсьвядома скамячыў кулакі, і пачаў махаць імі ў паветры. Гэтыя кулакі сыпаліся на матку, якая прывыкла ўжо да такіх сцэнаў; яна спрытна ўхілялася ад удараў і ўсё штурхала хлопчыка ў плячо.

— Адступіся ты, дай паспаць!

Гэта быў хваравіты сонны крык; сьцішаючыся, ён пераходзіў у жаласны лямант — лямант жывёліны, якую катуюць.

Матка не зьвяртала на гэта жаднай ўвагі. Гэта была жанчына з сумным выразам вачэй і змораным пакутным тварам. Яе ані ня дзівіла такая сцэна, бо яна адбывалася штодзенна. Матка пачала сьцягваць з яго коўдру, і хлопчык, пакінуўшы размахваць кулакамі, з усяе сілы адчайна ўчапіўся за коўдру. Матка шмарганула коўдру як толькі магла, і Джоні мусіў здацца. Ён падняўся і стаў на падлогу нагамі. У тую-ж хвіліну матка схапіла яго за плечы і моцна штурханула. Джоні расплюшчыў вочы.

— Устаю, — сказаў ён.

Матка схапіла лямпу і зараз-жа вышла ў кухню.

— Барджэй, — напомніла яна яму.

Джоні пачаў адзявацца, хоць у спальні было зусім цёмна, а калі адзеўся, дык пашоў у кухню мыцца. Мыла было запэцкана і ня мылілася. Ён кінуў мыла, паплюхаўся халоднай вадою і выцерся мокрым, брудным, падраным ручніком.

— Ты-б хоць раз добра ўмыўся, — заўважыла з дакорам яго маці.

Джоні нічога не адказаў.

Матка зьняла з кацялка пабітую накрыўку і наліла два кубкі кавы.

Ён насьпех глытаў хлеб, запіваючы гарачаю мутнаю вадою. Джоні з увагаю пазіраў на матку, як-бы пытаючыся, што будзе яшчэ. Матка зараз-жа заўважыла гэта.

— Ну, ня будзь сьвіньнёю, Джоні, — сказала яна. — Ты зьеў сваю долю. Твае браты і сёстры меншыя за цябе.

Ён нічога не адказаў на гэтую вымову, дапіў сваю каву, выцер рот рукою і хацеў устаць.

— Пачакай крыху, — сьпяшалася сказаць маці. — Я думаю, што можна адрэзаць табе яшчэ лустачку хлеба, зусім тоненькую.

Пры гэтым яна схітравала. Прыкідаючыся, што рэжа для сына лустачку хлеба, яна падала яму адну з двух адрэзаных для сябе лустачак, і пераліла каву з свайго кубка ў яго.

Цягучы і зычны сьвісток прымусіў іх абоіх усхапіцца на ногі. Яна зірнула на будзільнік, што стаяў на паліцы. Стрэлкі паказвалі палавіну шостай. Увесь фабрычны люд ужо прачнуўся. Яна накінула на плечы шаль.

— Трэба бегчы, — сказала яна, тушачы агонь на камінку.

Яны вобмацкам сышлі па ўсходках уніз і вышлі з дому. На дварэ было ясна і холадна, і Джоні скалануўся ад сьзежага паветра. Зоркі яшчэ ярка сьвяцілі на небе, і ўвесь горад быў абхінуты цемраю ночы.

Яны прайшлі хвілін з пятнаццаць моўчкі, а потым матка завярнула направа.

— Не спазьніся, — былі яе апошнія словы.

Ён нічога не адказаў і спакойна ішоў сабе далей. У раёне фабрык усе вароты былі адамкнёныя і ён зараз-жа зьмяшаўся з натоўпам, які папацёмку сьпешна валіў наперад. Калі Джоні падыходзіў да дзьвярэй свае фабрыкі, зноў пачуўся сьвісток. Ён зірнуў на ўсход. Над стрэхамі будынкаў пачынала ледзь-ледь прыметна сьвітаць. Толькі ў гэты міг ён і бачыў день, і зараз-жа хаваўся ад яго ў цёмных норах фабрыкі.

Ён заняў сваё месца ў адным з доўгіх радоў за машынамі. Перад ім, над ларам, які быў напакаваны маленькімі шпулькамі, борзда вярцеліся вялікія шпулі. На іх ён наматваў джутавыя ніткі з маленькіх шпулек. Работа была простая. Усё, што ад яго патрабавалася — гэта хуткасьць. Маленькія шпулькі зматваліся так скора, і там было так многа вялікіх шпуляў, якія наматваліся, што ня было ні мінуты вольнага часу.

Ён працаваў як машына. Калі маленькая шпулька зматвалася, ён леваю рукою спыняў вялікую шпулю і спрытна лавіў канец ніткі, а праваю рукою хапаў вольны канец ніткі з другой маленькай шпулькі. Як маланка мільгацелі яго пальцы, калі ён зьвязваў ніткі вузлом і пускаў вялікую шпулю. Вузлы вязаць — была самая трудная работа.

Некаторыя хлопчыкі хітравалі, і ў іх машыны часта доўга стаялі, бо яны не зьмянялі зматаных шпулек новымі. Каб сачыць за такімі хлопчыкамі, меўся наглядчык. Ён злавіў аднаго разу суседа Джоні і накруціў яму вушы.

— Паглядзі на Джоні, чаму ты ня робіш так, як ён? — запытаўся ўзлаваны наглядчык.

Джоні гэтая хвальба зусім не закранула. Ён ведаў, што быў шчырым работнікам. Яму так часта казалі гэта. І з шчырага работніка ён ператварыўся ў шчырую машьту. Калі работа выходзіла з яго рук кепскаю, гэта здаралася па тэй-жа прычыне, што і ў машыны, — быў сапсуты матэрыял. Для яго гэтак-жа нельга было памыліцца, як для цьвікавай машыны, калі яна дагледжана, нельга выкінуць няправільна зроблены цьвік.

І ў гэтым ня было нічога дзіўнага. Ён пастаянна, праз ўсё сваё жыцьцё, меў справу з машынамі. Машыны былі для яго траха што роднымі, ён вырас і выгадаваўся пры іх. Дванаццаць год таму назад нагэтай самай фабрыцы, у ткацкай, адбылося адно здарэньне,