КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 706317 томов
Объем библиотеки - 1349 Гб.
Всего авторов - 272772
Пользователей - 124662

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

DXBCKT про Калюжный: Страна Тюрягия (Публицистика)

Лет 10 назад, случайно увидев у кого-то на полке данную книгу — прочел не отрываясь... Сейчас же (по дикому стечению обстоятельств) эта книга вновь очутилась у меня в руках... С одной стороны — я не особо много помню, из прошлого прочтения (кроме единственного ощущения что «там» оказывается еще хреновей, чем я предполагал в своих худших размышлениях), с другой — книга порой так сильно перегружена цифрами (статистикой, нормативами,

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Миронов: Много шума из никогда (Альтернативная история)

Имел тут глупость (впрочем как и прежде) купить том — не уточнив сперва его хронологию... В итоге же (кто бы сомневался) это оказалась естественно ВТОРАЯ часть данного цикла (а первой «в наличии нет и даже не планировалось»). Первую часть я честно пытался купить, но после долгих и безуспешных поисков недостающего - все же «плюнул» и решил прочесть ее «не на бумаге». В конце концов, так ли уж важен носитель, ведь главное - что бы «содержание

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 2 (Космическая фантастика)

Часть вторая (как и первая) так же была прослушана в формате аудио-версии буквально «влет»... Продолжение сюжета на сей раз открывает нам новую «локацию» (поселок). Здесь наш ГГ после «недолгих раздумий» и останется «куковать» в качестве младшего помошника подносчика запчастей))

Нет конечно, и здесь есть место «поиску хабара» на свалке и заумным диалогам (ворчливых стариков), и битвой с «контролерской мышью» (и всей крысиной шоблой

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
iv4f3dorov про Соловьёв: Барин 2 (Альтернативная история)

Какая то бредятина. Писал "искусственный интеллект" - жертва перестройки, болонского процесса, ЕГЭ.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
iv4f3dorov про Соловьёв: Барин (Попаданцы)

Какая то бредятина. Писал "искусственный интеллект" - жертва перестройки, болонского процесса, ЕГЭ.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Пакліканыя на родны парог [Сяргей Чыгрын] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Сяргей Чыгрын ПАКЛІКАНЫЯ НА РОДНЫ ПАРОГ


Падрыхтаванае на падставе: Сяргей Чыгрын, Пакліканыя на родны парог, Гісторыка-краязнаўчыя артыкулы. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005, 96 с.


Copyright © 2015 by Kamunikat.org


Невынішчальная моц паклікання


Новую кніжку Сяргея Чыгрына пранізвае ідэя паклінання. Зазначу, гэтае слоўца сёння набыло філасофскую шматзначнасць, куды шырэйшую, чым, скажам, панятак “прызванне”. Пакліканне на родны айчынны парог неўтаймаваных, непатаптаных сілаў, якія жывяць Бацькаўшчыну, не даюць ёй скалечана ўпасці на калені, пайсці на распыл... Пакліканне — не проста падзвіжніцтва, а яшчэ, як у дадзеным выпадку, і абвостранае, глыбокае вычуванне свайго Беларускага шляху, які не гібее ў балоце пагвалчэнняў, асіміляцый, звыродных рэжымаў дзякуючы таму, што век векам нараджае і збірае апантаных змаганцаў, яднае магутныя светлыя розумы з усіх жыццяздольных крынічных пластоў зямлі айчыннай. Постаці адметныя, душы як бы розныя, а “шлях іх быў адзіны”, як мовіла Ларыса Геніюш. Ці —як з перасцярогай пра “звадлівую ману” (што падбівае збочыць) сказана ў вершы Франука Грышкевіча:

Не пайду!.. У мяне ёсць дарога,
У мяне Беларусь ёсць адна!
Сяргей Чыгрын, аўтар гэтай кніжкі, — вядомы пісьменнік і журналіст, каранёвы нараджэнец і гадаванец Слонімшчыны, вылучае вышэйпрыведзеныя радкі, нібы крэда ўсіх пакліканых, відаць, таму, што і сам ужо не першае дзесяцігоддзе шчыруе, чуючы покліч у Айчыны, пранікліва ўглядаецца ў пазнакі памяці, канкрэтныя абліччы, вяртае да жыцця многіх няслушна прызабытых буйназначных асоб, пераважна слонімцаў, ды і тых, хто стаўся так ці іначай на ўсе часы моцна павязаны са слонімскай зямлёй, павязаны служэннем, гістарычнай доляй, а праз кроўныя дачыненні — кожны стаўся знакавай асобай у гісторыі усёй Беларусі.

Сабраныя ў адну “вязанку” нарысы, артыкулы пра тых, каго нам, нашчадкам, заўсёды трэба мець навідавоку (а то і пры сэрцы!), у свяшчэннай незабыўнасці, яны, гэтыя каларытныя аповеды, пакідаюць моцнае ўражанне. Вось Кандрат Лейка са Збочна, родам з сярэдзіны ХIX стагоддзя, сучаснік Багушэвіча і Каліноўскага, адзін з пачынальнікаў роднай літаратуры, няўрымслівы асветнік, закінуты, урэшце, бядовым лёсам на братнюю Украіну, з упартай любасцю нясе ў навучэльню сляпым дзеткам святло і душэўную цеплыню. Апошнія старонкі яго ўзноўленага па крупінцы жыцця нельга чытаць без шчымлівасці...

А якія суперажыванні выклікае безразважнае разбурэнне радзіннага гнязда Стаброўскіх. “Генерал” краязнаўства мудра-дасведчаны Язэп ведаў жа сапраўдны кошт тых пластоў, з якіх сам здабываў фактычныя сведчанні самабытнай матэрыяльна-духовай высокай культуры мясцовага люду. Савецкая ўлада, панішчыўшы іх, пайшла далёка ў навязванні людству бяспамяцтва. Намнога далей, чым расейскі царызм.

Сяргей Чыгрын імкнецца як найшырэй адсланіць абсягі чыннай дзейнасці — гістарычнай, палітычнай, літаратурнай, філасофскай — такіх сапраўды пакліканых постацяў, як Гальяш Леўчык, Яўген Хлябцэвіч, Тодар Лебяда, Васіль Захарка, Янка Геніюш. Як недаравальна мала пра іх мы ведаем! Ян Пятроўскі, выгнаннік, адзін з шукальнікаў прытулку на Захадзе, здалёку з болем углядаўся ў родныя парогі і берагі, філасафічна прымяраў лёс Айчыны дый асабістыя жыццёвыя нягоды, перапады долі-нядолі да мудрага выслоўя старажытнага Платона: “Найгоршае на свеце зло — гэта тварыць несправядлівасць...”. Адсюль — няшчасці, зламаныя лёсы. Невымерныя мільённыя ахвяры.

Аўтар прапануе чытацкай увазе нялёгкія аповеды пра постаці супярэчлівыя і складаныя, неадназначныя ў абрысах, якіх нельга ўжо паказваць выключна ў чорных фарбах, як тое рабілася на працягу дзесяцігоддзяў. Мікола Шкялёнак, Станіслаў Грынкевіч, Франук Грышкевіч, Уладыслаў Казлоўшчык ... У непрыманні некаторых іх учынкаў, змушаных дзействаў шмат чаго яшчэ ўсё застаецца ад нашага няведання акалічнасцяў, сапраўдных памкненняў і мэтаў гэтых людзей, пакліканых агульнай крэўна-жыццёвай справай айчыннага Адраджэння.

У сваіх нарысах пра іх аўтар кнігі стараецца ўстрымвацца ад асабістых эмоцый, экспрэсіўных ацэнак. Галоўнае — факты, інфармацыя, якія наўмысна замоўчваліся. Спрацоўвала імперская тактыка. А тут патрэбнае якраз незасмечанае інфармацыйнае поле. Дайце непадтасаваныя, нехлуслівыя факты, а чытач сам разбярэцца. Разбярэцца, напрыклад, у логіцы выступаў удзельнікаў Другога Усебеларускага Кангрэсу, у іх сапраўднай пазіцыі, у іх выкрываннях і патрабаваннях. Галоўнае — што моўлена яшчэ ў прагрэсіўным заступніцтве Дабралюбавым — вызнаць волю беларусаў, не хлусліва-падробную, а сапраўдную. Таму спасылкі тут, у кніжцы Сяргея Чыгрына — на фактычныя крыніцы, на ліставанне, на занатаваныя ўспаміны — вельмі дарэчы.

Як дарэчы ў кніжцы і прыгадка тых 10 скрыняў, што, як сведчыць пагудка-паданне, былі ў надзейным месцы закапаныя (на зямлі Хлябцэвічаў, на