КулЛиб - Скачать fb2 - Читать онлайн - Отзывы
Всего книг - 464315 томов
Объем библиотеки - 672 Гб.
Всего авторов - 217727
Пользователей - 101015

Последние комментарии

Впечатления

Shcola про Сухинин: Закон долга (Боевая фантастика)

Хорошая серия. Смешная.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Sasha-sin про Мухин: Капкан попаданца (Альтернативная история)

Очередной герой как и автор с IQ побольше чем мало и как следствие постный слог и т.д и т.п.
Отмечу хороший баланс между диалогами и описанием, а так же наличии своего сюжета

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Александерр про Nooby: Чемпион. Часть вторая. (Альтернативная история)

В принципе не плохо, но вовторой половине книги второй части как-то много не нужного описания.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
vovih1 про Врочек: Межавторский цикл "Метро 2033"-1. Компиляция. Книги 1-24 (Боевая фантастика)

Спасибо за ваши отличные релизы

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Вялікдзень (fb2)

- Вялікдзень 68 Кб  (читать) (читать постранично) (скачать fb2) (скачать исправленную) - Ірына Багдановіч

Настройки текста:




Ірына Багдановіч ВЯЛІКДЗЕНЬ


Падрыхтаванае на падставе: Ірына Багдановіч, Вялікдзень. Вершы, — Мінск: Беларуская Каталіцкая Грамада, 1993. — 118 с.


Рэдактар А. Бяляцкі

Copyright © 2015 by Kamunikat.org


* * *
Над Бацькаўшчынай сумнай i прыгожай,
Зачараванай чарам летаргіі,
Прыадчыні аблік Твой сьветлы, Божа,
Праліся ў душы тайнай Літургіі.

ЛЕТАРГІЯ
Там, у столках вякоў, i князёўнаю i парабчанкай
Адбыла Беларусь, так мацуючы чыйсьці хаўрус.
Там, пад Грунвальдам, вою давала ручнік крывічанка
І на стол пераможцам сьцяліла сьвяточны абрус.
Замаўкала нашчадкам ужо непатрэбнае біла,
Замаўкалі званы i пяском зарастала ральля.
Гэта ж я гэтак моцна i гэтак надоўга забыла,
Хто я, дзе я, чыя я, адкуль i навошта тут я?
Праз цябе, Летаргія, адчайна ірваўся Купала,
Раскалыхваў званоў анямелую вечную медзь,
А пад плядам рака па Купальлі даўно сумавала,
Хоць струменьчык яе, як i мы, целяпаўся ледзь-ледзь.
У палон Летаргіі мы рушылі цэлым народам,
Паслухмянаю паствай, а пастыр-наглядчык сачыў,
Каб лічылі прыгон найвышэйшай сваёю свабодай
І ня думалі больш ні аб чым, ні аб чым, ні аб чым...
Адцьвітаюць сады бел-чырвонаю-белай вяргіняй.
Засынае пад гуд запазычаных слоў немаўля.
О, які ты магутны, магутны палон Летаргіі!
О, якою жабрачкай глядзішся, Айчына мая!

ГЕАПАЛІТЫЧНЫ ЭЦЮД
У новых ня храмах ня новыя фарысэі
мелі толькі адзін i нядрэнна аплочаны клопат:
навучалі аб Краі, щто гэта задворак Расеі,
толькі ўсё ж не забыліся ў Краі,
што гэта прадмесьце Эўропы.

ПРАДМЕСЬЦЕ
У вечар калядны каляны
Мароз аксамітам на вокны.
Па горадзе ціха-падманным
Блукае вандроўнік самотны.
Паміж камяніцаў Прадмесьця
Зьяўляецца постацьцю дзіўнай,
Нібыта згубіўшы прадвесьце
Красы абяцанай адзінай.
Нячутныя крокі на бруку,
Завулак, нібы сутарэньне,
Гарачыя крокі маленьня
У подыху сьнежнага руху
За Род наш, нячыстым зьляканы,
За Край наш, праданы стакротна...
У вечар калядны каляны
Блукае вандроўнік самотны.

ВЫСТАВА
Перацякае колер у сьвятло,
На подыхі раскладваюцца рухі,
І раптам пачынаецца палон,
Палон туману, сну i завірухі.
Ix расьсякаюць пробліск i прамень,
Абнашчваюцца тайнапісы твараў,
І колер працякае праз мяне,
Ствараючы анёлаў i пачвараў.

* * *
Кавярня. Верасень. Вяргіні.
Знаёмых вуліц берагі.
Муры здаўна ўлюбёнай Вільні,
Малюнак места дарагі.
Як пілігрымніца, пакіну
Тут крокі кволыя свае.
Хто вырве з сэрцаў нам Айчыну?!
А мы — ці страцілі Яе?..

* * *
Не наракала, a маліла,
Шукала выйсьця з нематы.
Я так сабе спаліла крылы,
Як дрэва восеньню лісты.
Дый непачутымі малітвы
Асядуць кроплямі дажджу.
Быў дзень мінулы — аксамітны,
Наступны — выпаліў душу.

* * *
Не дакараю, а малю,
He насьміхаюся — сумую.
Вачамі воблік твой малюю
На ўсім. Малюю i малю.
Малю цябе не выклікаць
Мяне са сталага растаньня.
Жыцьцё, як бачыш, паляваньне,
А я ня умею паляваць.
А я ня ўмею паляваць.
Я з тых, каго заўжды палююць.
Таму, што я цябе малюю,
Малю мяне не выклікаць.

ЗАСЬВЕТ
Адзінокая лямпа гарыць,
Сьветлым колам над ёю прастора.
Тых няма, з кім магла б гаварыць.
Не прыходзілі сяньня i ўчора.
Ноч у раме акна, як абраз.
Прадчуваньне знаёмых абліччаў.
Зараз некуды нехта пакліча.
Ды сьвітанак пачнецца якраз.

* * *
Не баюся быць сьмешнай,
Не баюся людзкіх абгавораў.
Пераплавяцца ў вершы
Вінаватасьдь, i роспач, i сорам.
Пакаяннай i грэшнай
Заміраць буду ў час Літургіі.
Не баюся быць сьмешнай,
Прытулюся шчакой да вяргіні.