КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 710984 томов
Объем библиотеки - 1391 Гб.
Всего авторов - 274051
Пользователей - 124960

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

medicus про Маш: Охота на Князя Тьмы (Детективная фантастика)

cit anno: "студентка факультета судебной экспертизы"


Хорошая аннотация, экономит время. С четырёх слов понятно, что автор не знает, о чём пишет, примерно нихрена.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
serge111 про Лагик: Раз сыграл, навсегда попал (Боевая фантастика)

маловразумительная ерунда, да ещё и с беспричинным матом с первой же страницы. Как будто какой-то гопник писал... бее

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
medicus про Aerotrack: Бесконечная чернота (Космическая фантастика)

Коктейль "ёрш" от фантастики. Первые две трети - космофантастика о девственнике 34-х лет отроду, что нашёл артефакт Древних и звездолёт, на котором и отправился в одиночное путешествие по галактикам. Последняя треть - фэнтези/литРПГ, где главный герой на магической планете вместе с кошкодевочкой снимает уровни защиты у драконов. Получается неудобоваримое блюдо: те, кому надо фэнтези, не проберутся через первые две трети, те же, кому надо

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Найденов: Артефактор. Книга третья (Попаданцы)

Выше оценки неплохо 3 том не тянет. Читать далее эту книгу стало скучно. Автор ударился в псевдо экономику и т.д. И выглядит она наивно. Бумага на основе магической костной муки? Где взять такое количество и кто позволит? Эта бумага от магии меняет цвет. То есть кто нибудь стал магичеть около такой ксерокопии и весь документ стал черным. Вспомните чеки кассовых аппаратов на термобумаге. Раз есть враги подобного бизнеса, то они довольно

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Stix_razrushitel про Дебров: Звездный странник-2. Тропы миров (Альтернативная история)

выложено не до конца книги

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Мы з Санькам у тыле ворага [Іван Сяркоў] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

склепа.

Санька на гэта нічога не адказаў, толькі сярдзіта засоп, быццам мы вінаваты, што ён набіў сабе гуз, затое Коля з пагардай хмыкнуў:

— П-падумаеш, страшна. Мой б-бацька калісьці тут сто разоў сядзеў...

Ну і хвалько ж гэты Заяц. Што яму ні скажаш, ён адразу:

— П-падумаеш!

— Скажы яшчэ тысячу,— не сцярпеў я.

У чорных зыркіх вачах Колі загарэліся сярдзітыя агеньчыкі, а кірпаты нос яшчэ больш задраўся ўгару.

— Не верыш? — абурыўся ён і пачаў даказваць: — Пры буржуях сядзеў? Сядзеў. Ен аднаму п-пану па мордзе як п-пляснуў, яго і п-пасадзілі. Потым яго б-белякі расстраляць хацелі. Ен т-таксама сядзеў. А п-потым уцёк... Мой бацька матросам быў, во... Ен белых, ведаеш, як б-біў? 3 кулямёта — тра-та-та-та...

Што праўда, то праўда: Колеў бацька быў некалі матросам.

У іхняй хаце ў вышываных ручніках і зараз вісіць фотакартка прыгожага маладога мужчыны з чорнымі вусамі, у бесказырцы. На бесказырцы напісана «Быстрый». Мы з Санькам, калі ў хаце не было дарослых, залазілі на стол і самі чыталі.

I з кулямёта, напэўна, ён белых таксама біў, таму што грудзі яго перакрыжаваны кулямётнымі стужкамі.

Колеў бацька загінуў гадоў дзесяць назад. Застрэілі з абрэза ноччу. Ён быў старшынёй сельсавета.

— А майго дзеда пры буржуях дубцамі секлі, бо ён шапкі не хацеў здымаць,— пахваліўся раптам Санька і з такім гонарам паглядзеў на нас, быццам гэта не дзед, а ён, Санька, не здымаў перад буржуямі шапкі. Яго аблуплены нос блішчыць, як памазаны салам. Ён забыўся нават пра свой гуз.

Тут і я не змоўчаў. Праўда, майго дзеда не секлі дубцамі і бацька не быў матросам, але сказаць знайшлося што.

— А мой бацька,— паведаміў я,— калі хадзіў у школу, дык у класе да дзвярэй качаргу паставіў. Поп ішоў на ўрок, дзверы адчыніў, а качарга па лбе яго я-ак трэсне!..

Санька зарагатаў, а Коля спытаў:

— Ну і што?

— Гуз у папа быў яшчэ большы, чым у Санькі. А поп схапіў бацьку за вуха ды ў куток. Каленкамі на грэчку.

— А дубцамі не секлі? — пацікавіўся Санька.

— Не, толькі дома вяроўкай.

I ўсю дарогу, пакуль не разышліся па хатах, мы спрачаліся паміж сабой, абараняючы гонар сваіх бацькоў.

2. Гэй, па дарозе...

Наша з Санькам парта самая лепшая ў класе: яна стаіць каля акна. Сядзець тут намнога цікавей, чым у любым іншым месцы. Пройдзе хто-небудзь цераз школьны двор, праедзе па дарозе грузавік ці падвода, сядзе ў сваё гняздо бусел — усё мы бачым. Затое і заўвагі Антаніны Аляксандраўны сыплюцца на нашы галовы, як гарох.

— Макавей, не круціся!

Гэта Санька загледзеўся на бязногага каваля дзеда Цімоха, які пад'ехаў на сваёй трохколавай «лісапеце» да сельмага.

— Сырцоў, табе на ўроку нецікава?

Гэта ўжо я назіраю, як рудая кошка школьнай прыбіралыпчыцы цёткі Мар'і ціхенька падкрадаецца да вераб'я.

А сёння нам і зусім не сядзіцца: хутка празвініць апошні званок, пасля якога мы на ўсё лета станем вольнымі арламі. Заўтра ўжо канікулы!

У Антаніны Аляксандраўны таксама прыўзняты настрой. Яна прыйшла ў клас урачыстая і радасная. У яе гладка прычасаных валасах сёння быццам менш сівізны, быццам разгладзіліся і маршчыны на твары. У новай сіняй сукенцы, дробненькая, худзенькая, яна ходзіць паміж парт і шчабеча тонкім галаском:

— Дарагія мае хлопчыкі і дзяўчынкі! Вось прайшоў і яшчэ адзін год. Мы з вамі, ідучы да вяршынь навукі, узняліся яшчэ на адзін прыгорачак. Няхай сабе ён невялічкі, але...

Па-святочнаму зіхацяць шкельцы яе акуляраў, якія неяк самі сабой, без аглобелек, трымаюцца на носе. У нас з Санькам так не выходзіць. Шмат разоў мы рабілі з тонкіх медных дроцікаў такія акуляры — і ўсё дарэмна. Толькі начэпіш іх на нос, яны тут жа і зваляцца на зямлю.

— ...але і на канікулах не забывайце, што вы школьнікі,— працягвае шчабятаць Антаніна Аляксандраўна, а Санька штурхае мяне локцем у бок і паказвае вачыма на акно.

Там, на вуліцы, каля трансфарматарнай будкі, якую нядаўна пабудавалі побач са школай, ходзіць калгасны электраманцёр Іван Буслік. Каб і хацеў, дык Бусліку лепшага прозвішча не прыдумаеш. Ногі ў яго тонкія, доўгія, як аглоблі. Ен крок зробіць, а звычайны чалавек — два.

Буслік высока задзірае галаву і нешта разглядае ўверсе, у перапляценні правадоў. На поясе ў яго шырокая папруга з ланцугом, а на плячы жалезныя кіпцюры, якія ён заўсёды прымацоўвае да сваіў даўжэзных ног, калі хоча залезці на слуп.

Электрычнасць для нас яшчэ навінка, нейкае незразумелае цуда. Яе правялі ў вёску з паўгода назад, і ўсе мы, дзеці і дарослыя, дзіву даёмся, як гэта па жалезным дроце бяжыць агонь, як ён залазіць у лямпачку і гарыць там без газы і чаду. Мая бабуля дык толькі плячыма паціскае:

— I прыдумаюць жа...

А Івану Бусліку ўсё гэта зразумела як пяць пальцаў. Вось чаму ён бадай што самы паважаны чалавек у вачах вясковых хлапчукоў. Вось чаму мы заўсёды, затаіўшы дыханне, сочым, калі ён лазіць на слуп або адчыняе дзверы трансфарматарнай будкі. Зайсці б туды самому ды паглядзець, хоць адным вокам, што