КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 711943 томов
Объем библиотеки - 1398 Гб.
Всего авторов - 274285
Пользователей - 125022

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

pva2408 про Зайцев: Стратегия одиночки. Книга шестая (Героическое фэнтези)

Добавлены две новые главы

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
medicus про Русич: Стервятники пустоты (Боевая фантастика)

Открываю книгу.

cit: "Мягкие шелковистые волосы щекочут лицо. Сквозь вязкую дрему пробивается ласковый голос:
— Сыночек пора вставать!"

На втором же предложении автор, наверное, решил, что запятую можно спиздить и продать.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
vovih1 про Багдерина: "Фантастика 2024-76". Компиляция. Книги 1-26 (Боевая фантастика)

Спасибо автору по приведению в читабельный вид авторских текстов

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
medicus про Маш: Охота на Князя Тьмы (Детективная фантастика)

cit anno: "студентка факультета судебной экспертизы"


Хорошая аннотация, экономит время. С четырёх слов понятно, что автор не знает, о чём пишет, примерно нихрена.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
serge111 про Лагик: Раз сыграл, навсегда попал (Боевая фантастика)

маловразумительная ерунда, да ещё и с беспричинным матом с первой же страницы. Как будто какой-то гопник писал... бее

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Паляванне ў райскай даліне [Алесь Разанаў] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

будзе.

Падзеленая на пляцы і двары, нанова сабралася разам і стала сваёй прастора, дзе людзі, каб захавацца, выкопваюць сховішчы-ямы і дзе між усіх жыве тая, каго, як відушчы сокал, высачыла душа.

Нічога ёй не скажу, і яна мне нічога не скажа, яна ўсміхнецца зямлі, я ўсміхнуся ёй.

Цяпер у свеце вайна, і што было немагчыма ўчора, цяпер магчыма.

І патаемнай свабодай поўніцца свет.


Хмара

Апусцілася над зямлёй і віруе рудая

хмара.

Дзе ў хмары сэрца, дзе розум, дзе вочы?

Пужаючыся яе, бегае па прадмесці запрэжаны ў воз гняды конь, і не вядома, дзе фурман.

Выюць сабакі, і зашываюцца куры якая куды.

Нібы яго падымае і ўтрымлівае паветра, кружляе па-над мястэчкам з грабеньчатай галавою вуж.

Я кладуся на дол: мне заўсёды хацелася быць бліжэй да нябёсаў, цяпер — бліжэй да зямлі.

Разважаючы між сабой, каму я належу, да мяне падыходзяць дзве не знаёмыя мне жанчыны і становяцца ў галавах.

Няма ў хмары сэрца, няма вачэй, але якаясьці сіла змушае яе віраваць, і вісець над зямлёю, і бачыць, што творыцца з маім сэрцам, і перайначваць звычны час.


Тры труны

За доўгія тысячагоддзі ўсё з'ела сырая зямля дарэшты: і косці людзей, і палотны адзення, і труны — з дубу, з грабу, з сасны.

Аднак пасярэдзіне могілак, перакапаных цяпер пад пляцы будоўлі, уцалелі, нічым не кранутыя, тры труны — каменныя чорныя саркафагі.

З вечна сутонлівай і ўжо разбуранай глыбіні іх узнялі, бы дзівосных істот, на паверхню, і першы рабочы, нявечачы камень, ломам, зубілам і малатком ускрывае глухое века першай труны.

Калі яно адымаецца — бачым: у ёй, бы жывая, ляжыць маладая жанчына — у чорным убранні, з кнігаю на грудзях. «Кніга магічнай мудрасці» — няўцямна чытаюць усе, хто тут ёсць, залатыя літары назвы, не разумеючы, што ім рабіць зараз з гэтай адкрытаю таямніцай, з гэтай адкрытай труной.

Але неўзабаве агульная ўвага, быццам знайшоўшы выйсце, сама па сабе перасоўваецца да тых — астатніх, нямых, яшчэ не чапаных — знаходак, і ўжо другі будаўнік, схіліўшыся, пачынае вярэдзіць і длубаць другі таямнічы паралелепіпед.

І зноў усё паўтараецца: як і ў першай, ляжыць у гэтай труне, нібы спіць засяроджаным сном, нетутэйшага хараства жанчына з кнігай магічнай мудрасці на грудзях.

Збітыя з панталыку тым, што адкрылі, бы нешта нас падганяе, з жалеззем сваім пераходзім няроўнаю чарадой да трэцяй — каб зноўку адкрыць тое самае, — да апошняй, замкнёнай, каменнай, чорнай, узнятай з глыбіняў смерці, труны.


Заваёўнікі-ііі

Яны пазіраюць сцярожка перад сабою. Чырванеюць крытыя чарапіцай дахі

дамоў.

Золатам ззяюць крыжы бажніцаў. Блішчыць, абмыты імклівай залеваю,

брук.

Вуліца Дамініканаў, Габрайская вуліца, Ганчарны завулак... Дзе тут затойваецца жыццё? Дзе тут затойваецца смерць?

Нябачная сіла згінае каардынаты прасторы.

На вежы гадзіннік паказвае нераспазнаны час.

Вучацца нанава вымаўляцца словы, лічацца лічбы...

Гуляе жыццё з імі ў смерць, смерць — у жыццё.


Старая хрысціянка

Яна выходзіць следам за мною з дому.

Зжоўк яе твар, валасы ссівелі, і на ўсім свеце не засталося ніводнага чалавека, хто з ёю дзяліў бы яе дні і ночы, апроч нерухомага, мёртвага, распятага на крыжы Ісуса Хрыста.

Яна доўга дзівуецца, дзе я падзеўся, і, бы разважае з сабою ўголас, раз-пораз нягучна кліча мяне, аднак я маўчу, я не хачу ёй трапляцца на вочы, і гаварыць з ёй аб мёртвых рэчах, і прымушаць сябе быць такім, як яна.

Я хаваюся ў жоўтым асеннім празрыстым кустоўі і з ім станаўлюся адзіным суцэльным зрокам, адзінай суцэльнай душой.

Не ведаю, дзеля чаго, але яна мяне любіць, не ведаю, ад чаго, але яна стараецца выратаваць маю душу.

Пазіраючы па баках, праходзіць яна цяпер зусім побач са мною і — дзіўна — не распазнае, што я тут.

Яна паволі вяртаецца ў дом, а я застаюся ў садзе, дзе кожнае дрэва, дзе кожны куст свецяцца, як на свяце, і бачаць, і разумеюць мяне да самых глыбокіх куткоў маёй чалавечай, не ўратаванай — як Бог на крыжы — душы.


Чырвоны змрок

Ля самай зямлі палымнее чырвоная зорка — сонца: было яно срэбраным раніцою, было залатым удзень, а цяпер увабралася ў колер, пасля якога ўсталюецца цемра — у колер крыві.

Сябрына тутэйшых вясёлых хлапцоў, падзеленая надвое, дагульвае гульню ў мяч.

Захоплены разам з усімі гульнёю, я позна ўспомніў, што ўтульныя белыя домікі сцішанага пасёлка мне не свае.

Такі быў прасторлівы дзень, а зараз і тую вузкую сцежку, якою мушу прайсці праз лясныя нетры, забірае, імкліва згусаючы, змрок.

Колькі б ні доўжыўся дзень, гэтулькі доўжылася б гульня, але цяпер усё: больш часу не будзе.

Спяшаюся, але ці паспею, пакуль развітальнае сонца сцякае крывёю, дайсці да сябе — дамоў.

Далёкія пільныя вежы, нібы апошнія вартавыя, праводзяць мяне ў непазбежнае падарожжа — у непазбежную ноч.


Рунь

Ідзе па пляцы сваім і нясе вязанку жоўтай