КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 710618 томов
Объем библиотеки - 1389 Гб.
Всего авторов - 273937
Пользователей - 124929

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Михаил Самороков про Мусаниф: Физрук (Боевая фантастика)

Начал читать. Очень хорошо. Слог, юмор, сюжет вменяемый.
Четыре с плюсом

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Д'Камертон: Странник (Приключения)

Начал читать первую книгу и увидел, что данный автор натурально гадит на чужой труд по данной теме Стикс. Если нормальные авторы уважают работу и правила создателей Стикса, то данный автор нет. Если стикс дарит один случайный навык, а следующие только раскачкой жемчугом, то данный урод вставил в наглую вписал правила игр РПГ с прокачкой любых навыков от любых действий и убийств. Качает все сразу.Не люблю паразитов гадящих на чужой

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Коновалов: Маг имперской экспедиции (Попаданцы)

Книга из серии тупой и ещё тупей. Автор гениален в своей тупости. ГГ у него вместо узнавания прошлого тела, хотя бы что он делает на корабле и его задачи, интересуется биологией места экспедиции. Магию он изучает самым глупым образом. Методам втыка, причем резко прогрессирует без обучения от колебаний воздуха до левитации шлюпки с пассажирами. Выпавшую из рук японца катану он подхватил телекинезом, не снимая с трупа ножен, но они

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
desertrat про Атыгаев: Юниты (Киберпанк)

Как концепция - отлично. Но с технической точки зрения использования мощностей - не продумано. Примитивная реклама не самое эфективное использование таких мощностей.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Журба: 128 гигабайт Гения (Юмор: прочее)

Я такое не читаю. Для меня это дичь полная. Хватило пару страниц текста. Оценку не ставлю. Я таких ГГ и авторов просто не понимаю. Мы живём с ними в параллельных вселенных мирах. Их ценности и вкусы для меня пустое место. Даже название дебильное, это я вам как инженер по компьютерной техники говорю. Сравнивать человека по объёму памяти актуально только да того момента, пока нет возможности подсоединения внешних накопителей. А раз в

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата [Людміла Іванаўна Рублеўская] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

лабараторыі! До следы робіць! — з гонарам выкрыкнуў чарнавокі Алесь, рука якога так учапілася за рукаў матчынай сукенкі, нібыта баяўся — выпусціць, і адразу ж зноў застанецца адзін.

Саламея спахмурнела, расчараванне ценем лягло на вытанчаныя рысы.

— Чакай... Я адчуваю, нешта тут не тое. Што ж у Бутрыма за доследы, якія не далі сустрэць жонку і дачку, з якімі амаль два гады не бачыўся? Такім ён быў толькі ў маладосці, калі здабываў у Полацку філасофскі камень, свету не бачачы, пакуль дзверы не ўзламалі ды самога за даўгі не прадалі. У што Бутрым зноў улез?

Вочы пані бліснулі небяспечна, як каштоўныя камяні на дзяржальне вострай зброі. А такую кабету не надта штурханеш, нават калі ведаеш, што яна — не герцагіня.

Мора абыякава плёхалася пад палямі прычала, гайдаючы накіданае смецце.

— Ды праўда ўсё добра! — запэўніў Вырвіч, адвярнуўся, махнуў камусьці рукой. — Зараз карэта бліжэй пад’едзе, загрузімся... Нам яшчэ да Ліёна трэсціся семдзесят з гакам лье.

— Не адгаворвайся! — угневаная Саламея ўхапіла Пранціша за рукаў. — Што там з нашым Фаўстам? Чаму не прыехаў сустрэць? А можа... можа, яшчэ прыедзе, калі пачакаем?

Надзея гучала ў голасе гожай пані так адчайна, што Вырвіч з прыкрасцю апусціў вочы, бо адказваць не хацелася.

— Наўрад ён прыедзе, — неахвотна прызнаўся Пранціш. — Я ж і затрымаўся, бо ў лабараторыю ягоную ламіўся... Пра вас нагадваў... Дзверы пацалаваў, карацей. На, дурню, печанай рэдзькі, разумны будзеш.

Вырвіч злосна сплюнуў, але змусіў сябе супакоіцца і не палохаць да­лей пані.

— Не пераймайцеся, Саламея. Вы ж ведаеце — заяц у моркву, прафесар — у рэторты. Доктар Баўтрамей Лёднік — чалавек у Манпелье і Ліёне вядомы. Проста... — Пранціш нібы завагаўся, ці распавядаць далей. — Паўгода таму прыехаў у Манпелье з Парыжа такі барон дэ Вард, у яго тут уладанні. З ім — доктар, носьбіт ісцінаў медычных. Утварылі Таварыства прагрэсіўнай медыцыны, да якога адразу прыляпілася кіраўніцтва ўніверсітэцкае ды мясцовыя багацеі. Праводзяць нейкія сакрэтныя даследаванні, грошай у іх як у цмокаў з-пад гары, ёсць магутныя апекуны... А Лёдніка яны самі да сябе завабілі. Сакрэтныя веды! А тут не трэба баяцца, што лабараторыю раскалашмацяць, як у Вільні, ды абвінавацяць у блюзнерстве. Лёднік жа ўвесь час марыў, каб вольна навукай займацца. Вось і даў нырца ў яе. З галавой. Манпелье ды Ліён — цэнтр навукі лекарскай! Сюды стагоддзямі з усяго свету хворых вязуць, як да святой крыніцы.

Голас Пранціша гучаў роўна, халаднавата.

— Апошнім часам татка і дамоў не прыязджае, — вінавата прашаптаў Алесь, зазіраючы матулі ў вочы, і Саламея здрыганулася.

— Добра, паехалі... А то дзеці стаміліся....

Голас жанчыны гучаў амаль безнадзейна. Яна раздражнёна кранула рукой капялюш, нібыта карцела яго сцягнуць разам з парыком... Дарэмныя былі яе жаноцкія старанні — прыбрацца яшчэ ў цеснаце каюты як найлепей, як звычайна не ходзіць, прыхаваць дарожную стому... Некалькі калматых партовых хлапчукоў — як кажуць на Палессі, нарадзіла маці, ды не аблізала — ужо ўзяліся цягаць куфры засмучанай чужаземкі да сціплай дарожнай карэты без гербаў.

Раптам люд зашумеў, рассыпаўся ўбакі — да прычала віхрам ляцеў вершнік на арабскім танканогім кані, пан сярэдніх гадоў у чорным камзоле і капелюшы, з-пад якога звісалі цёмныя з сівізной валасы. Хударлявае аблічча пана было суровым, як у старога воя альбо хутчэй алхіміка, што зацугляў усіх стыхійных духаў разам ды змусіў іх, як праштрафленых студыёзусаў, нашмароўваць воскам паркет у сваім кабінеце. Драпежны нос, цёмныя вочы, шабля пры баку... А вузкія далоні, што моцна трымалі цуглі, — са шнарамі пасярэдзіне, нібыта калісьці былі прабітыя. Лепей адысціся ды скрыжаваць за спінай пальцы.

— Le Docteur Noir... Le Docteur Noir...

Мінакі не тое каб сапраўды паўцякалі ад страху, паглядалі з належнай павагай, але баязліва. А вось жанчына, якую называлі Саламеяй, заўважыўшы вершніка з драпежным носам, расцвіла ад шчасця, плесканулася сіняе-сіняе мора ў вялікіх вачох, патануць бы ў такіх — але ўладальніца не пусціць, бо ўся сінеча, уся любасць — аднаму. Вось гэтаму пахмураму, небяспечнаму, дзюбаносаму...

— Саламея!

Вершнік саскочыў з каня і схапіў жанчыну ў абдоймы... Пранціш Вырвіч з палёгкай уздыхнуў.

Ну, далей ясна што. Назіраць, як сустракаюцца сем’і пасля доўгага расстання, заўсёднікам порта Латэ даводзілася дзясяткі разоў на дзень. Што тут асаблівага падгледзіш... Адысеі і Пенелопы з усяго свету перабывалі тут за тысячы гадоў, спрабуючы ў абрывістых, нехлямяжых ад хвалявання фра­зах адразу адно аднаму патлумачыць усё, што назапасілася за гады... Вось і тут — бацька сямейства сустрэў жонку, якая прыехала з малодшым дзіцем з нейкай далёкай барбарскай краіны, тут жа — іх старэйшы сын ды светлавалосы сваяк, можа, брат, можа, пляменнік...

Не пажывішся ад гэтай кампаніі.

Праўда, каб ведаў хто падбіўку сцэны, дык вырашыў бы, што знаходзіцца ў сентыментальным рамане не лепшай якасці.