КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 710392 томов
Объем библиотеки - 1386 Гб.
Всего авторов - 273899
Пользователей - 124923

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Михаил Самороков про Мусаниф: Физрук (Боевая фантастика)

Начал читать. Очень хорошо. Слог, юмор, сюжет вменяемый.
Четыре с плюсом

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Д'Камертон: Странник (Приключения)

Начал читать первую книгу и увидел, что данный автор натурально гадит на чужой труд по данной теме Стикс. Если нормальные авторы уважают работу и правила создателей Стикса, то данный автор нет. Если стикс дарит один случайный навык, а следующие только раскачкой жемчугом, то данный урод вставил в наглую вписал правила игр РПГ с прокачкой любых навыков от любых действий и убийств. Качает все сразу.Не люблю паразитов гадящих на чужой

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Коновалов: Маг имперской экспедиции (Попаданцы)

Книга из серии тупой и ещё тупей. Автор гениален в своей тупости. ГГ у него вместо узнавания прошлого тела, хотя бы что он делает на корабле и его задачи, интересуется биологией места экспедиции. Магию он изучает самым глупым образом. Методам втыка, причем резко прогрессирует без обучения от колебаний воздуха до левитации шлюпки с пассажирами. Выпавшую из рук японца катану он подхватил телекинезом, не снимая с трупа ножен, но они

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
desertrat про Атыгаев: Юниты (Киберпанк)

Как концепция - отлично. Но с технической точки зрения использования мощностей - не продумано. Примитивная реклама не самое эфективное использование таких мощностей.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Журба: 128 гигабайт Гения (Юмор: прочее)

Я такое не читаю. Для меня это дичь полная. Хватило пару страниц текста. Оценку не ставлю. Я таких ГГ и авторов просто не понимаю. Мы живём с ними в параллельных вселенных мирах. Их ценности и вкусы для меня пустое место. Даже название дебильное, это я вам как инженер по компьютерной техники говорю. Сравнивать человека по объёму памяти актуально только да того момента, пока нет возможности подсоединения внешних накопителей. А раз в

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Авантуры Пранціша Вырвіча, здрадніка і канфедэрата [Людміла Іванаўна Рублеўская] (fb2) читать постранично, страница - 115


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Замойскаму з’есці свой кавалак славы. Не расчытаў усё, як трэба, паблытаў кавалкі рукапісу. Не ўлічыў, што ўсё настолькі новае ўспрымаецца шаноўнымі нашымі медыцынскімі калегамі звычайна ў рожкі. Пакуль штось ім давядзеш... Памятаеш мой даклад у Віленскай акадэміі? Вось і Замойскага пасля ягонага артыкула абвесцілі вар’ятам, шалберам, невукам і гэтак далей. Мне ж да падобнага не прывыкаць — я ў медыцыне ваяр. Тут трэба быць гато­вым да ахвяраў ды мець важкія аргументы для абароны. А менскаму лекару пасля таго, як столькі гадоў клёцкай у алеі плаваў, свет абрынуўся. Павініўся перад навуковай грамадою, што паспяшаўся з вынікамі, шлем, як паганскае вынаходніцтва, здаецца, са злосці ўвогуле знішчыў. Ды яшчэ здуру на мяне саслаўся: маўляў, авантурыст доктар Лёднік з тропу збіў. Так што і тут я нічога не страціў: парадкую ўсё, што зразумеў дзякуючы шлему Альбукасіса, у трак­тат. Пасля маёй смерці, магчыма, сын апублікуе. А пакуль людзей з дапамогай новых ведаў ратую.

— Пан Вырвіч! — у пакой забегла прыгожая кабета ў каптуры, расцалавала госця. — З гэтымі прафесарамі ніякага зладу няма! Як закруцяць сваю катрынку, дык трэба лекцыю цалкам адгаварыць! Пойдземце, Пранціш, там балею вады нагрэлі. Цяпер ваша справа простая — памыцца, пагаліцца, пераапрануцца, пад’есці, выспацца... Каб пані Дамініка не спалохалася!

— Дзядзька не страшны! — раптам упэўнена заявіла Сафійка, скептычна вывучаючы цёмнымі вачанятамі госця. — Яго толькі пакарміць трэба!

Навучылася паненка «р» выгаворваць...

І хутка Пранціш паглынаў смачнюткія шалтаносы, нарыхтаваныя самой гаспадыняй, а сам у думках быў ужо ў Капанічах.

— Дзень добры, пан бацька! Дзень добры, пан Вырвіч!

Аляксандр Лёднік, шляхціц юны, але выхаваны дасканала, адвесіў паклон па ўсіх правілах.

— А адкуль у шаноўнага пана Аляксандра гэтая сіняя пляма пад вокам? — сурова папытаўся доктар Лёднік. Алесь насупіўся, памацаў сіняк, які пераліваўся чырвона-сінім.

— Гэта быў сумленны двубой, пан бацька!

— З-за чаго, за прыўкраснай дамы? — весела папытаўся Пранціш Вырвіч.

Алесь Лёднік вельмі знаёма задраў чарнавалосую галаву.

— Алёхна Параеў, пісарчук, смяяўся, што я гавару на той мове, як мы дома гаворым. А я яму — на ёй Статуты нашыя напісаныя! А ён... Шкада, я шаблі з сабой не меў!

— Ясна, сын. Сядай за стол. Наступны раз паспрабуй абысціся словамі. Лязо ды кулак — апошні довад і не самы лепшы.

Але зразумела было, што і без гэтых довадаў на сваёй зямлі ліцвінам не абысціся, калі нават у абароненай морам ды скаламі Ітацы цару Адысею нельга было схавацца ад вайны. А што ўжо казаць пра скрыжаванне еўрапейскіх дарог... Як сачынялася там, у палоне, Вырвічу: «Гадзюкамі сплятаюцца вятры, і неба, як апошні сцяг, ірвецца. На скрыжаванні жыць — не да пары, ды Бог адвёў нам толькі гэта месца. Як мітуслівы блазан, час прабег, бразготкай аглушыўшы нат спачылых. На скрыжаванні — патаптаны снег, і бель твае не захаваюць крылы. Радкі паэтаў не ўтаймуюць вір, не сшыюць разарваную эпоху. Як музыка нябёсная ў клавір не змесціцца... Але па волі Бога жывем на гэтым скрыжаванні мы, трыпутнік не баіцца каляіны. Стаптаны снег апошняе зімы вясновыя стварае ручаіны».

— Ну што ж, заўтра адправім цябе да сям’і... — задумна прагаварыў Лёднік Пранцішу Вырвічу пасля вячэры. Дзень паціху спускаўся па цёмных сходах са свае званіцы. Тахкаў гадзіннік на сцяне, ягоны бледны масянжовы твар быў абыякавы да ўсіх мітрэнгаў.

— А ведаеш, добра ўсё-ткі, што тады, па дарозе на Валожын, у цябе, пан Вырвіч, знайшоўся шэлег, каб купіць мяне ў пана Агалінскага. Каб не той шэлег — па іншаму лёсы б нашыя склаліся.

— Твая праўда...

Вырвіч адпіў гарачага чырвонага віна з цынамонам.

— Што ж, часам дробная манетка можа пусціць гісторыю па іншай дарозе. А з нашым беларускім шчасцем гэтая гісторыя абавязкова будзе пакручастай і амаль што неверагоднай.