КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 706129 томов
Объем библиотеки - 1347 Гб.
Всего авторов - 272720
Пользователей - 124655

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

a3flex про Невзоров: Искусство оскорблять (Публицистика)

Да, тварь редкостная.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
DXBCKT про Гончарова: Крылья Руси (Героическая фантастика)

Обычно я стараюсь никогда не «копировать» одних впечатлений сразу о нескольких томах, однако в отношении части четвертой (и пятой) это похоже единственно правильное решение))

По сути — что четвертая, что пятая часть, это некий «финал пьесы», в котором слелись как многочисленные дворцовые интриги (тайны, заговоры, перевороты и пр), так и вся «геополитика» в целом...

В остальном же — единственная возможная претензия (субъективная

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
medicus про Федотов: Ну, привет, медведь! (Попаданцы)

По аннотации сложилось впечатление, что это очередная писанина про аристократа, написанная рукой дегенерата.

cit anno: "...офигевшая в край родня [...] не будь я барон Буровин!".

Барон. "Офигевшая" родня. Не охамевшая, не обнаглевшая, не осмелевшая, не распустившаяся... Они же там, поди, имения, фабрики и миллионы делят, а не полторашку "Жигулёвского" на кухне "хрущёвки". Но хочется, хочется глянуть внутрь, вдруг всё не так плохо.

Итак: главный

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Dima1988 про Турчинов: Казка про Добромола (Юмористическая проза)

А продовження буде ?

Рейтинг: -1 ( 0 за, 1 против).
Colourban про Невзоров: Искусство оскорблять (Публицистика)

Автор просто восхитительная гнида. Даже слушая перлы Валерии Ильиничны Новодворской я такой мерзости и представить не мог. И дело, естественно, не в том, как автор определяет Путина, это личное мнение автора, на которое он, безусловно, имеет право. Дело в том, какие миазмы автор выдаёт о своей родине, то есть стране, где он родился, вырос, получил образование и благополучно прожил всё своё сытое, но, как вдруг выясняется, абсолютно

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).

Дрэва энталіпт [Анка Упала] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Анка Упала Дрэва Энталіпт


2012


Рэдактар Алесь Пашкевіч

Вёрстка Веры Бохан

Дызайн вокладкі Nick Antipov

Мастак Наталля Зямчонак

Карэктар Алена Пятровіч


lit-bel.org

Аўтар дзякуе за падказкі і заўвагі да кнігі

Юрасю Барысевічу, а таксама за ідэю

і рэалізацыю падсерыі «Пункт адліку»

Паўлу Анціпаву і Юлі Цімафеевай

Ахілес і Барбара


***

Антычны філосаф Зянон казаў, што хутканогі Ахілес ніколі не здолее нагнаць марудную чарапаху. Я думаю, і спрабаваць не будзе. Проста не пабяжыць. Нават Ахілес не пабяжыць… Навошта бегаць за чарапахамі, калі можна паглядзець навіны, прыбрацца ў пакоі ці скласці надзвычайна патрэбную справаздачу для адміністрацыі Ленінскага раёна. Можна таксама змайстраваць што-небудзь сваімі рукамі ці зарабіць грошай. А можна займацца самаадукацыяй ці, калі не патрапляеш, паступіць ва ўніверсітэт на другую вышэйшую альбо, прыкладам, у акадэмію якую-небудзь, лепей за ўсё юрыдычную. Альбо бізнэсоўцам можна пайсці працаваць, гандляваць памідорамі. Таксама можна.

Не. Думаю, што і Ахілес не пабяжыць за чарапахай, калі толькі…

— Хадзем дадому, Ахілес! — Барбара бярэ Ахілеса пад руку, і яны выходзяць за шкляныя дзверы крамы хатніх жывёлін. Чарапаха сумна глядзіць на іх і задумліва размінае лапы.

16 сакавіка

Ахілес лічыць, што самая жахлівая рэч у свеце — гэта хранометр. Унутры атамны дзеля асаблівай дакладнасці, а звонку — птушачка з хаткай. Такое сабе «ку-ку». Сядуць Ахілес з Барбарай на кухні паснедаць альбо гарбаты папіць, альбо кавы. Кадабру частуюць: яна так смешна гарбату п’е праз трубачку. З бабуляй, бывае, гаворку завядуць, калі яна адновіцца з попелу. А тут — «ку-ку»!! Час класціся спаць! Альбо бегчы на працу! Альбо на чыгуначны вакзал… у дзіцячы садок… на самалёт… на аўтобус… на сустрэчу з Адэлаідай Сабакаўнай… у Дублін…

Вар’яцкі дом, праўда-праўда. Не-не, нават і не ўгаворвайце мяне. Трэба прадаваць хранометр.

18 сакавіка

Сёння па радыё згадалі закон сусветнага прыцягнення. Ахілес шукаў яго ў Канстытуцыі, але не знайшоў. «Кепская Канстытуцыя», — зрабіў выснову Ахілес. «Мая лепей», — супакоіла яго зграбная Барбара.

23 сакавіка

Французскага пісьменніка Ларашфуко спачатку звалі François VI, duc de La Rochefoucauld — вельмі складана. Ён з-за гэтага моцна пераймаўся, бо ніхто не мог запомніць і правільна запісаць яго імя, нават бацькі і супрацоўніцы пашпартнага стала. У François VI, duc de La Rochefoucauld пачалася дэпрэсія, і ён прыйшоў да Ахілеса тапіцца ў ягонай ваннай. Пашкадаваў Ахілес французскага пісьменніка і папрасіў сваіх сяброў Карла і Фрыдрыха дапамагчы François VI, duc de La Rochefoucauld, але двайняты былі занятыя: у іх акурат на той дзень была запланаваная сусветная рэвалюцыя і бабах-фаербах з воплескамі апасля. Тады Ахілес пайшоў у дом мастацкай прыдумкі да Кірылы і Мяфодзія. І тыя ўрэшце прыдумалі пісаць вось так: «Ларашфуко», вельмі зразумела, і яшчэ шмат розных літараў напісалі, цэлы алфавіт. Кірыла сказаў, што гэты набор трэба назваць «кірыліцай». Так было ўратаванае жыццё Ларашфуко.

25 сакавіка

Злавіў Ахілес залатую рыбку, а яна яму і кажа: «Выканай, дружа, тры мае жаданні! Жаданне першае: хачу мець залатыя зубы!»

Разважыў Ахілес: няправільная рыбка нейкая, і проба ў яе на пузе расплывістая; і паклаў яе назад у акварыум.

27 сакавіка

Дворнік Муаўр мае Хонаванутру. Гэта не хвароба, а хатняя жывёла. Іншымі словамі, звычайны кот. У гэтага ката шыкоўнае доўгае футра, дрэнны характар і сваякі ў Варшаве. Кожную нядзелю яны тэлефануюць Хонаванутру з Варшавы з самага ранку, і Муаўр заве ката да тэлефона: «Хонаванутра-хонаванутра-хонаванутра!» — узнімае ўвесь дом на вушы, а кот усё адно яго не чуе, бо раніцай у нядзелю спіць, як нежывы. Вось і сёння Хонаванутра не паразмаўляў з варшаўскімі сваякамі.

28 сакавіка

— Буль-баб-уб! Ля-уб-аб! Буб-баб-аб! Аб-уб-буб! — бубніла бабуля і хадзіла туды-сюды па Ахілесавай кватэры.

— Я вас праводжу, — адразу ветліва сказаў Ахілес, калі знайшоў яе ў сябе дома і прыемна ўразіўся.

31 сакавіка

Сядзіць Ахілес у лазенцы на бруднай бялізне і ловіць у ванне рыбу: у акварыуме больш не спрабуе: залатая рыбка ўвесь час выцягваецца: то царства новае, то бігудзі, а то і залаты прас патрабуе. А ў Ахілеса няма.

Дык вось, сядзіць ён з вудай. Батарэя прыемна цурчыць, яркая лямпачка і свеціць, і грэе, у люстры ўсё гэтае хараство адбіваецца — так добра! А тут лёска як затузаецца! Пацягнуў Ахілес вуду — і выцягнуў боты з зубамі! Ну, вы ўсе дзе-небудзь такія ды бачылі, хоць бы і ў музеі: зяпы разяўленыя, іржавымі цвічкамі