КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 706108 томов
Объем библиотеки - 1347 Гб.
Всего авторов - 272715
Пользователей - 124644

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

medicus про Федотов: Ну, привет, медведь! (Попаданцы)

По аннотации сложилось впечатление, что это очередная писанина про аристократа, написанная рукой дегенерата.

cit anno: "...офигевшая в край родня [...] не будь я барон Буровин!".

Барон. "Офигевшая" родня. Не охамевшая, не обнаглевшая, не осмелевшая, не распустившаяся... Они же там, поди, имения, фабрики и миллионы делят, а не полторашку "Жигулёвского" на кухне "хрущёвки". Но хочется, хочется глянуть внутрь, вдруг всё не так плохо.

Итак: главный

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Dima1988 про Турчинов: Казка про Добромола (Юмористическая проза)

А продовження буде ?

Рейтинг: -1 ( 0 за, 1 против).
Colourban про Невзоров: Искусство оскорблять (Публицистика)

Автор просто восхитительная гнида. Даже слушая перлы Валерии Ильиничны Новодворской я такой мерзости и представить не мог. И дело, естественно, не в том, как автор определяет Путина, это личное мнение автора, на которое он, безусловно, имеет право. Дело в том, какие миазмы автор выдаёт о своей родине, то есть стране, где он родился, вырос, получил образование и благополучно прожил всё своё сытое, но, как вдруг выясняется, абсолютно

  подробнее ...

Рейтинг: +2 ( 3 за, 1 против).
DXBCKT про Гончарова: Тень за троном (Альтернативная история)

Обычно я стараюсь никогда не «копировать» одних впечатлений сразу о нескольких томах (ибо мелкие отличия все же не могут «не иметь место»), однако в отношении части четвертой (и пятой) я намерен поступить именно так))

По сути — что четвертая, что пятая часть, это некий «финал пьесы», в котором слелись как многочисленные дворцовые интриги (тайны, заговоры, перевороты и пр), так и вся «геополитика» в целом...

Сразу скажу — я

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Гончарова: Азъ есмь Софья. Государыня (Героическая фантастика)

Данная книга была «крайней» (из данного цикла), которую я купил на бумаге... И хотя (как и в прошлые разы) несмотря на наличие «цифрового варианта» я специально заказывал их (и ждал доставки не один день), все же некое «послевкусие» (по итогу чтения) оставило некоторый... осадок))

С одной стороны — о покупке данной части я все же не пожалел (ибо фактически) - это как раз была последняя часть, где «помимо всей пьесы А.И» раскрыта тема именно

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

70% вады [Уладзь Лянкевіч] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Уладзь Лянкевіч 70% вады

2013


Рэдактар Андрэй Хадановіч

Дызайн вокладкі Nick Antipov


Вёрстка Веры Бохан

Мастак Уладзімір Грамовіч

Карэктар Алена Пятровіч


lit-bel.org


Шаноўны чытач, каб бачыть вершы такімі, якімі іх напісаў аўтар, павярні, калі ласка, свой гаджэт гарызантальна. Доўгія радкі, на жаль, не змяшчаюцца на вузкіх экранах.

папяровы матылёк [♪]

(з Сулеймана Дыяманкі)


няхай ён выйшаў з маіх нататак і табе даспадобы надта
нават калі так — то гэта не мой верш, а папяровы матылёк
ён ляціць каля ці па-над барханам, поўным кахання, сярод пустыні
манеры пісьмовых манеўраў ёсць тым, чым яны ёсць
па меры таго як атрамант сцякае з паперы ў прорву
                         водар словаў сцірае тое, чым яны ёсць
нібы далікатная кветка, што, няўмела махаючы пялёсткамі, узляцела
папяровы матылёк пракладае дарогу ад гарызонту
                         да свайго роднага нябеснага цела
ён носіць на скуры ўласных крылаў маўклівую татушку
такую ж хацелі б і птушкі лёгкіх паводзінаў, сваякі таму што
калодзеж адзінокіх грудзей не чакае дождж у адзін і той жа дзень
калі клёкат вады — клёк адновіць усё
ачысціць акіянскі пясок, трысцё і салёную сумесь сліны й слёз
каб зрабіць крок у несмяротнасць
папяровы матылёк заплаціў аброк уласным жыццём
няхай ён выйшаў з маіх нататак і табе даспадобы надта
нават калі так — то гэта не мой верш
ён стаў нечым такім неадчэпным
                         што навідавоку, але не заўжды дарэчы
адбіткам унутры янтару, вобраз якога аўтару падарыў майстра стары
каб утапічныя фразы адразу праціналі
                         мёртвыя вуглы, звужаючы іх паціху, каб
кожная вайна аднойчы знікла на дне пацыфіка
няхай ён выйшаў з маіх нататак і табе даспадобы надта
нават калі так — то гэта не мой верш, а папяровы матылёк

*

Il pleure dans mon coeur

Paul Verlaine

плач у сэрцы маім
знаёмыя словы круцяцца пад нагамі,
                                      як маленькі сабачка, што хоча пагуляцца
здаецца, што ў гэтым свеце рухаюцца толькі мошкі,
                                                    а ўсё астатняе застыгла ў чаканні
я спрабую заглушыць цішыню, уключаючы музыку гучней і гучней
безвынікова
тады я спрабую змагацца з цішынёй часам і хуткасцю
я ўключаю спачатку павольныя песні, потым хутчэйшыя, і яшчэ хутчэй
яшчэ хутчэй
а цішыня — больш шчыльная, больш працяглая
яшчэ пусцейшая
каб прыцішыць яе — мыю валасы, а потым доўга расчэсваю іх
мокры
марна
каб заглушыць цішыню,
                      я разглядаю мапу ваколіцаў горада, дзе цяпер жыву
каб заглушыць цішыню,
                       я спрабаваў напівацца, а потым наядаўся шакаладу
я спрабаваў заляпіць цішыні рот, вывучаючы іншыя мовы
я спрабаваў заторкнуць ёй рот, уключыўшы ўсё святло ў кватэры,
                                                 нібыта я не адзін тут
маўляў, можа, пойдзеш прагуляешся, ты ж бачыш, я не адзін
не павялася, халера
я спрабаваў вырваць ёй язык — удалося, але яна, трасца,
                                                                            як пачала мычаць
давялося прышыць назад
я адціскаўся і разглядаў крошкі, маленькія нітачкі
часцінкі паперак і валасінкі, драбязу
якая вырастае на дыване, калі доўга не прыбірацца
я пстрыкаў асадкай, покуль тая не зламалася
я перамалёўваў абрысы краіны з мапы на прасвет
праз шкло, як у дзяцінстве
я расчыняў вокны і спадзяваўся, што скразняк прыглушыць цішу
але прахалода заходзіла і бралася падпяваць, падвываць,
                                                                       падтакваць цішыні
тады я зачыняў вокны, замыкаў дзверы
і накручваў батарэю так, што цяпло перарастала ў спёку
вось яно
гук паведамлення з далёкага места прымусіў яе змоўкнуць
гэта ты — на хвіліну ці дзве
і цяпер, калі цішыня вярнулася, у ёй адчуваецца твой прысмак