КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 710765 томов
Объем библиотеки - 1390 Гб.
Всего авторов - 273979
Пользователей - 124944

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Stix_razrushitel про Дебров: Звездный странник-2. Тропы миров (Альтернативная история)

выложено не до конца книги

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Михаил Самороков про Мусаниф: Физрук (Боевая фантастика)

Начал читать. Очень хорошо. Слог, юмор, сюжет вменяемый.
Четыре с плюсом.
Заканчиваю читать. Очень хорошо. И чем-то на Славу Сэ похоже.
Из недочётов - редкие!!! очепятки, и кое-где тся-ться, но некритично абсолютно.
Зачёт.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Д'Камертон: Странник (Приключения)

Начал читать первую книгу и увидел, что данный автор натурально гадит на чужой труд по данной теме Стикс. Если нормальные авторы уважают работу и правила создателей Стикса, то данный автор нет. Если стикс дарит один случайный навык, а следующие только раскачкой жемчугом, то данный урод вставил в наглую вписал правила игр РПГ с прокачкой любых навыков от любых действий и убийств. Качает все сразу.Не люблю паразитов гадящих на чужой

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
Влад и мир про Коновалов: Маг имперской экспедиции (Попаданцы)

Книга из серии тупой и ещё тупей. Автор гениален в своей тупости. ГГ у него вместо узнавания прошлого тела, хотя бы что он делает на корабле и его задачи, интересуется биологией места экспедиции. Магию он изучает самым глупым образом. Методам втыка, причем резко прогрессирует без обучения от колебаний воздуха до левитации шлюпки с пассажирами. Выпавшую из рук японца катану он подхватил телекинезом, не снимая с трупа ножен, но они

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
desertrat про Атыгаев: Юниты (Киберпанк)

Как концепция - отлично. Но с технической точки зрения использования мощностей - не продумано. Примитивная реклама не самое эфективное использование таких мощностей.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Воляй абраны. Дамова на спакусу [Анатоль Бароўскі] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

АНАТОЛЬ БАРОЎСКІ Том першы

раманы


Падрыхтаванае на падставе: Анатоль Бароўскі, Том першы. Два раманы, — Гомель: Палесдрук, 2012.


Copyright © 2013 by Kamunikat.org

Воляй абраны

раман


«Гэтак жа няхай свеціць святло ваша перад людзьмі,

каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і ўслаўлялі Айца

вашага, Які існы ў нябёсах”.

(Паводле Мацвея Святое Дабравесце, (5:16)

“Каханне не робіць блізкаму зла;

дык вось каханне ёсць выкананне закона”.

(Пасланне да рымлянаў святога апостала Паўла, (13:10)

Я адплаціў народу,

чым моц мая магла:

зваў з путаў на свабоду,

зваў зь цемры да сьвятла.

Янка Купала

Частка першая


1.
Па матэрыялах справы “Дело Штаба войск Виленского военного округа судного отделения о бывшем студенте Санкт-Петербургского университета Иосифе Горчаке”.


Мацей Цюхна той раніцай прачнуўся на цямочку.

Балела галава пасля ўчарашняга наведвання карчмы, нудзіла. Сушыла ў горле. Хацелася папіць нечага халоднага, хаця б таго ж квасу. Але за ім трэба было лезці ў пограб. Жонка, Агрыпіна, спала, адвярнуўшыся да сцяны, саплі насамі Змітрок і Янка. Мацей асушыў конаўку цёплай вады з драўлянага вядра, але палёгкі не адчуў.

Гэта ж трэба было ўчора так набрацца той сівухі! Здавалася і слабой, усе ведалі, што Іцко разбаўляе пітво вадой, але слова за словам, шкалік за шкалікам, – ды і хапіла з коптурам. Заўсёды атрымлівалася так – возьмеш трэцюю-чацвёртую, то спыніцца далей ўжо не можаш…

Гэтае паскудства – сівуху – раней Цюхна і на нюх не пераносіў, і тую карчму аббягаў за вярсту, бо сам бачыў, да чаго даводзіць людзей гарэлка. Але такое ўжо наладзілі багацеі жыццё – хочаш ці не хочаш, а карчмы з карчмаром не мінеш. Кожнага селяніна, паміма яго волі і жадання, уключалі ў Іцкавы спісы абавязкова-прымусовых наведвальнікаў. У тыя спісы пападалі не толькі мужыкі з іх Вайнёўцы, але і бліжэйшых вёсак – Алехаўцы, Рудзенькі, Балотнае…

Тое зрабіць параіў пану Свянціцкаму ці то аканом, ці арандатар, сам пан да такога дадумацца не змог бы.

Умеў Іцко паставіць свой “гешэфт”. Атрымлівалася так: не хочаш піць – усё роўна аддай грошы, альбо выпівай сваю норму, бо свае грошы ты сплаціў. Як прывязаны сядно да той карчмы нябачнай вяровачкай, як той бычок, што выправілі на пашу і прылыгалі да калка, убіўшы яго ў зямлю. І не разарваць яе, тую вяроўчыну, не скінуць з сябе.

Учора ён і не збіраўся ў тую карчму, але і сам таго не заўважыў, як ногі прынеслі да парога Іцкавай будыніны. Душа яго як бы раздзялілася. Адна палавінка загадвала павярнуць назад, папярэджвала, а другая – маўкліва спраўляла свой клопат: кіравала ім, акурат як Цюхна кіраваў лейцамі, падганяючы свайго гнядога…

Усё ж спусціўся ў пограб, не вытрымаў. Бо ведаў, што галаўны боль так і не пройдзе. Некалькі драўляных чарпакоў квасу выпіў адзін за адным. Пакрысе у патыліцы пераставалі шпыраць нябачныя цвікі, суцішваліся і штуршкі крыві ў скроні. Тады ён набраў поўныя грудзі паветра і выдыхнуў. Боль не паўтарыўся.

«Дурноцтва ўсё гэта, брыдота, – дакараў самога сябе Мацей Цюхна. – Пан Езус не даруе мне гэтага, не даруе… Гасподзь дазваляе піць віно, але ж не да беспамяцтва… Як толькі мяне церпіць жонка такога?..»

Здаволіўшыся самаўшчуваннем, пераканаўшыся, што збольшага паправіў галаву, ён рашыў вылезці з пограба. Але для большай перакананасці зноў апусціў чарпак у бочку з капусным расолам. Капуста ўжо заканчвалася, але расолу яшчэ ставала… Крактануў ад задавальнення.

Але зноў падступілася да яго крыўда: прапіў частку з тых грошай, якія яму даў чалавек. Аддзячыў за тое, што ён, Мацей, паабяцаў выканаць яго просьбу …

Цюхна акурат з пакосу ішоў. Нагледзеў добрую латку сакавітай травы за Алёсамі, па беразе балацявінкі. Трава была амаль да грудзей. Ніхто не апярэдзіў яго, і як толькі ўзышло сонца, ён і паклаў яе. Перад адыходам задаволена агледзеў высокія валкі: «Капіц з пяць набярэцца, акурат з гэтым і будзе на зіму карове…»

Пераабуў лапці, адмыў іх ад набітай гразі ў раўчаку. Схадзіў да крыніцы, бярозавым кадоўбцам зачарпнуў вады. Вада была халоднай і колкай, і таму ён піў маленькімі глыткамі, смакуючы…

Ішоў вузкай сцежкай, якая вывела яго да больш шырокай, а потым выйшаў на бальшак – тракт. Па бальшаку ісці зусім нічога, йшоў да адзінокага дуба, што рос пры самай дарозе. Тады ён сыйдзе з яе і ўжо нікуды не будзе збочваць – аж да самае Вайнёўцы.

Ззаду пачулася ляскатанне таратайкі. Ён збочыў з дарогі – стаў і чакаў, калі яго аб’едзе параконка. Але нечакана экіпаж спыніўся насупраць Мацея. На зямлю лёгка саскочыў малады хлапец і, прыхільна ўсміхаючыся, падышоў да Цюхны.