КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712063 томов
Объем библиотеки - 1398 Гб.
Всего авторов - 274351
Пользователей - 125030

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Черепанов: Собиратель 4 (Боевая фантастика)

В принципе хорошая РПГ. Читается хорошо.Есть много нелогичности в механике условий, заданных самим же автором. Ну например: Зачем наделять мечи с поглощением душ и забыть об этом. Как у игрока вообще можно отнять душу, если после перерождении он снова с душой в своём теле игрока. Я так и не понял как ГГ не набирал опыта занимаясь ремеслом, особенно когда служба якобы только за репутацию закончилась и групповое перераспределение опыта

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
pva2408 про Зайцев: Стратегия одиночки. Книга шестая (Героическое фэнтези)

Добавлены две новые главы

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
medicus про Русич: Стервятники пустоты (Боевая фантастика)

Открываю книгу.

cit: "Мягкие шелковистые волосы щекочут лицо. Сквозь вязкую дрему пробивается ласковый голос:
— Сыночек пора вставать!"

На втором же предложении автор, наверное, решил, что запятую можно спиздить и продать.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
vovih1 про Багдерина: "Фантастика 2024-76". Компиляция. Книги 1-26 (Боевая фантастика)

Спасибо автору по приведению в читабельный вид авторских текстов

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).

Хлопчыкі [Адам Глёбус] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Адам Глёбус ХЛОПЧЫКІ

Падрыхтаванае на падставе: Адам Глёбус, Хлопчыкі — Мінск 1993.


© Камунікат.org, 2012

Ёсць кнігі, прачытаныя ў маленстве


У кожнае кнігарні совй непаўторны дух, свае адмысловыя правілы, свае таямніцы, не кажучы пра гандлярак, касіраў, вітрыны, залі, столь і падлогу. Па менскіх кнігарнях вандрую больш за дваццаць пяць гадоў і не магу наталіць цікаўнасці да розных выданняў, да кніжак, альбомаў, часопісаў і каталогаў. Пэўна, я — бібліяман. І часовыя перапынкі ў маіх паходах па букіністах — здараецца, месяцамі не наведваюся ў кнігарні і не купляю і нават не чытаю нічога — толькі запэўніваюць у невылечнасці, хай сабе і не самай жахлівай, але ж маніі. Нават карціны і малюнкі я не люблю так, як кніжкі, а здаецца, павінна было быць наадварот, бо колькі сябе памятаю — маляваў з радасцю, а пісаць не любіў. Усе пісьмовыя заданні ў школе выконваў праз сілу, а ў пачатковых класах плакаў над сшыткамі, боб рука замест рысак, кружочкаў, літараў выводзіла дрыжачыя крэмзалі. І з дзівам глядзеў я на бацькаў збор аўтаручак, пёраў, бутэлечак з атрамантам. Бацька — пісьменнік. У яго буйны добры почырк, ён гадзінамі піша за сталом, ён можа пісаць паўсюль: у лесе, у полі, каля рэчкі, у дзедавай вясковай хаце з гліняным токам замест падлогі. Пісаць, як бацька, я так і не навучыўся. Малюю літары, а не пішу. А ўласна малюнкі іяне раздражняюць, нават свае, зробленыя тольк што. Якая абмежаванасць — гадзіну маляваць тое, пра што можна напісаць за хвіліну. Але гэта — рацыянальная выснова, а рука ўсё ж малюе. Душа не любіць загадаў, асабліва прагматычных, яе стыхія — жывапіс і музыка. І, можа, таму я кінуў заняткі мастацтвам і займаюся літаратураю. Пэўна, тау вандрую па менскіх кнігарнях, букіністах і не магу абмінуць ніводнага кі ёска, дзе за шклом свецяцца кнігі. Калі і як пачалося? Цяжка вызначыць, бо мама — бібліятэкарка, а бацька — літаратар. Выходзіць, што да нараджэння я быў сярод кніжак. На першых дзіцячых фотакартках маё крэсла з дзіркаю пад гаршчок стаіць каля этажэркі з бацькавай бібліятэкаю. І на крэньчыках можна разабраць прозвішчы беларускіх класікаў: Чорны, Чарот, Багдановіч, Купала. Сярод іх — стракаты двухтомнік Пятра Глебкі, адзнака часу, 60-ты год. Тады й пачаліся кніжныя вандроўкі. Бацька заходзіў у кнігарні і выбіраў, разглядаз, гартьаў розныя томікі, а я назіраў за ім, капрызіўся. У дзяцінстве быў нэндзаю, мог заплакаць на ўсю кнігарню, як зрабіў у Маскоўскім букінісце, што і цяпер стаіць на горцы, за цёмным помнікам друкару Івану Фёдараву. Бацька так доўга не мог наважыцца заплаціць за першае выданне рамана Івана Буніка “Вёска”, што я сапрэў у зімовым палітончыку і зарумзаў. Бацька ўсё ж прыдбаў свайго ўлюбёнага Буніна, і мы выйшлі на вясновае паветра і накіраваліся ў “Дзіцячы свет”, дзе набылі мне значок — герб горада Масква. А ў 68 годзе мама зрабіла мне агаламшальны падарунак, з яе зарплатаю ў 120 рублёў, быў куплены сапраўдны фаліянт, альбом “Пётр Канчалоўскі”, з паўаголеным сумлявым падлогацёрам на супервокладцы. Альбом каштаваў ажно 8 рублёў. А прадавала яго старэнькая гандлярка. Яе стол з кнігамі стаяў чамусьці ў гастраноме. Фаліянт яна абгарнула ў танюткі цэлафан, у які звычайна загортваюць гваздзікі і цюльпаны. Стол стаяў насупраць мяснога аддзела, і чаму мама замест мяса набыла альбом Канчалоўскага? І цяпер — загадка. Вось які падарунак я атрымаў на сваё дзесяцігоддзе. Выдатны, дарэчы, бо і цяпер люблю расейскі кубізм — Лянтулава, Машкова, Ларывонава і ўвесь “Бубновы валет”, і Пятра Канчалоўскага з класічным нацюрмортам “Сухія фарбы”. А бацька любіць Івана Буніна і Вінцэнта Ван Гога. Адна з бацькавых аўтабіяграфій так і пачынаецца: “Каб я маў шчыры талент Ван Гога, я б намаляваў сваю вёску…” Да альбома расейскага кубіста ў нашай сям’і была толькі адна кніга па мастацтву: Ваг Гог “Лісты”. А трапіла яна да нас вось як… Маці і тата дамовіліся зрабіць бацькавай маме, бабе Броні, падарунак — сандалі. Тата ўзяў 5 рублёў на самыя просценькія сандалі, у якіх хадзілі тады ледзь не ўсе дзеці дый вясковыя кабеты. Замест падарунка бацька прынёс лісты Ван Гога з каляровымі рэпрадукцыямі. Бацька перажываў, казаў, што сам не разумее, як так магло здарыцца. А я быў настолькі ўражаны карцінамі, што дагэтуль тлькі перадлік Вангогаўскіх палотнаў выклікае захапленне. Крэсла Ван Гога. Рэстаран “Серэна”. Едакі бульбы — самая беларуская карціна ва ўсім свеце. Ткач — у бабы Броні былі амаль такія ж кросны. Тата Тангі. 14 ліпеня ў Парыжы. Зграя варон па-над хлебнгым полем — калі перачытваю адну з лепшых бацькавых навел “Кароль Нябожа”, згадваецца гэтак драматычнае палатно. Краявід у Авэры пасля дажджу — рыхтык мястэчка Койданава. Вясновы сад. Куст — пад такімі вось кустамі бэзу грабуць псок беларускія куры. Нацюрморт з цыбуляю — яго спрабаваў скапіраваць. Вельмі ўжо спадабаўся ружовы томік з надпісам DE LA SANTE. Але з капіравання выйшлі адны непрыемнасці. Не ведаю як, толькі кніжка Ван Гога