КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 711892 томов
Объем библиотеки - 1397 Гб.
Всего авторов - 274262
Пользователей - 125011

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Koveshnikov про Nic Saint: Purrfectly Dogged. Purrfectly Dead. Purrfect Saint (Детектив)

...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
pva2408 про Зайцев: Стратегия одиночки. Книга шестая (Героическое фэнтези)

Добавлены две новые главы

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
medicus про Русич: Стервятники пустоты (Боевая фантастика)

Открываю книгу.

cit: "Мягкие шелковистые волосы щекочут лицо. Сквозь вязкую дрему пробивается ласковый голос:
— Сыночек пора вставать!"

На втором же предложении автор, наверное, решил, что запятую можно спиздить и продать.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
vovih1 про Багдерина: "Фантастика 2024-76". Компиляция. Книги 1-26 (Боевая фантастика)

Спасибо автору по приведению в читабельный вид авторских текстов

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
medicus про Маш: Охота на Князя Тьмы (Детективная фантастика)

cit anno: "студентка факультета судебной экспертизы"


Хорошая аннотация, экономит время. С четырёх слов понятно, что автор не знает, о чём пишет, примерно нихрена.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Браслаўская стыгмата [Адам Глёбус] (fb2) читать постранично, страница - 54


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

лабатыя, лысыя мутанты пазiралi на мяне зь мятых шматкоў абгортачнай паперы. Няўжо мы такiя? Такiя, такiя, i нiякiя ня iншыя. Творы нябожчыка я пакiнуў на гарышчы. Іх паступова пакрыў пыл i галубiны памёт, а можа, нехта й забраў iх сабе, уставiў пад шкло ў рамы, павесiў на сьцяну. Сумняваюся. Людзi ня любяць вар’ятаў, баяцца iх творчасьцi, пазьбягаюць сустрэцца зь iх паглядам, бо ў iм зеўрае абсалютна халодная вечнасьць.

Такiя, як Сiротка, сапраўды блiзкiя да вечнасьцi, а вось Зайчык-Папрашайка нагадвае матылька-аднадзёнку...

Дзе турысты, там i ён — даўгалыгi Зайчык-Папрашайка. Турыстаў у Менску кот наплакаў, таму Зайчыку ня надта каб шыкоўна жывецца. Бегай, гойсай, скачы з Траецкага прадмесьця да гатэлю «Беларусь», ад гатэлю да Чырвонага касьцёлу, ад касьцёлу да царквы... Зайчыку гадоў пад трыццаць, але паводзiць ён сябе, як дзiця, апранаецца ў школьны касьцюмчык, просiць значкi й цукеркi. Турысты нешта даюць, экскурсаводы злуюцца, лаюцца, праганяюць. Зайчык-Папрашайка ўцякае й вяртаецца зноў, каб атрымаць ад якога вясёлага араба прэзэрватыў. Раней па турыстычных маршрутах сноўдалi зграi дзятвы, раней гумовая жуйка была экзотыкаю, а замежная манэтка — вяршыняю мары. Час зьмянiўся. Каго зьдзiвiць жавальная гумка? Дзятва павырастала й паадчыняла свае шапiкi з тымi гумкамi. Толькi Зайчык-Папрашайка застаўся верны абранаму шляху. Бяжыць-бяжыць, скача, уцякае, даганяе з працягнутай да турыста лапкаю, шукае сваё прывiднае шчасьце, сваё дзяцiнства, якое нiколi ня скончыцца. Так што памылiўся, назваўшы Папрашайку матыльком аднадзёньным, ён вечны, як мiт.

Мы з табою — нармальныя, шэрыя, упарадкаваныя — сыйдзем у нiшто, а яны — вар’яты — застануцца ствараць непаўторны твар Менску.

Менск. Студзень 2001 году