КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 710765 томов
Объем библиотеки - 1390 Гб.
Всего авторов - 273979
Пользователей - 124943

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Stix_razrushitel про Дебров: Звездный странник-2. Тропы миров (Альтернативная история)

выложено не до конца книги

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Михаил Самороков про Мусаниф: Физрук (Боевая фантастика)

Начал читать. Очень хорошо. Слог, юмор, сюжет вменяемый.
Четыре с плюсом.
Заканчиваю читать. Очень хорошо. И чем-то на Славу Сэ похоже.
Из недочётов - редкие!!! очепятки, и кое-где тся-ться, но некритично абсолютно.
Зачёт.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Д'Камертон: Странник (Приключения)

Начал читать первую книгу и увидел, что данный автор натурально гадит на чужой труд по данной теме Стикс. Если нормальные авторы уважают работу и правила создателей Стикса, то данный автор нет. Если стикс дарит один случайный навык, а следующие только раскачкой жемчугом, то данный урод вставил в наглую вписал правила игр РПГ с прокачкой любых навыков от любых действий и убийств. Качает все сразу.Не люблю паразитов гадящих на чужой

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
Влад и мир про Коновалов: Маг имперской экспедиции (Попаданцы)

Книга из серии тупой и ещё тупей. Автор гениален в своей тупости. ГГ у него вместо узнавания прошлого тела, хотя бы что он делает на корабле и его задачи, интересуется биологией места экспедиции. Магию он изучает самым глупым образом. Методам втыка, причем резко прогрессирует без обучения от колебаний воздуха до левитации шлюпки с пассажирами. Выпавшую из рук японца катану он подхватил телекинезом, не снимая с трупа ножен, но они

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
desertrat про Атыгаев: Юниты (Киберпанк)

Как концепция - отлично. Но с технической точки зрения использования мощностей - не продумано. Примитивная реклама не самое эфективное использование таких мощностей.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Лагодны цмок. Ангельскiя лiтаратурныя казкi [Эдит Несбит] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Спасибо, что скачали книгу в бесплатной электронной библиотеке Royallib.ru

Все книги автора

Эта же книга в других форматах


Приятного чтения!




Лагодны цмокАнгельскiя лiтаратурныя казкi(на белорусском языке)

Э. НэсбiтЛюты цмок

Маленькая прыгожанькая Прынцэса заўсёды прачыналася вельмi рана — калi ў мацiцовым небе толькi пачынаў гучаць пошчак шпакоў. Ажывалi лясы, i яна басанож бегла па кручанай стромкай лесвiцы на самую вяршыню вежы. Стоячы там у бялюткай начной сарочцы, яна ўскiдала рукi ўгару i радасна вiтала ўвесь белы свет: i сонца, i неба, i лясы, i палi, i маленькi гарадок, якi яшчэ спаў у гэты час.

Потым яна збягала па халодных каменных прыступках унiз, надзявала кароткую спаднiчку, хустачку, фартух i пачынала сваю штодзённую працу. Яна падмятала падлогу ў пакоях, гатавала сняданак, мыла посуд i скрэбла патэльнi й каструлi.

А рабiла яна ўсё гэта таму, што была сапраўдная Прынцэса. З усяе дворнi, якая павiнна была прыслугоўваць сваёй гаспадынi, засталася адна толькi мамка, якая даглядала Прынцэсу ад самага яе нараджэння. Мамка была ўжо старая i слабая, i таму Прынцэса забараняла ёй працаваць i ўсю хатнюю працу рабiла сама. А мамка сядзела ў фатэлi ды шыла цi вышывала.

Прынцэса была сама сапраўдная — з малочна-белым тварам, блакiтнымi, як нябёсы, вачыма, iльнянымi валасамi i сэрцам — з чыстага золата.

Звалi дзяўчынку Сабрынэта, а прабабкай у яе была Сабра, тая самая, што пабралася шлюбам са Святым Георгам пасля таго, як ён забiў цмока. Вы, напэўна, ужо зразумелi, што ўся краiна павiнна была належаць Прынцэсе: i лясы, што цягнулiся аж да гор, i паплавы, якiя шырылiся да самага мора, i прыгожыя палi, дзе раслi пшанiца, какорыца, авёс ды жыта, i алiўкавыя сады, i вiнныя склепы, дый сам невялiчкi горад з яго вежамi i высокiм мурам, вострымi чырвонымi дахамi i рознакаляровымi шыбамi ў вокнах. Гарадок стаяў у далiне, што раскiнулася памiж вiрным морам i высокiмi гарамi, на якiх зiхацелi белыя снежныя шапкi.

Сталася так, што бацька i мацi ў Сабрынэты памерлi i, да таго часу, пакуль Прынцэса не падрасце, справамi каралеўства пакiнулi займацца яе стрыечнага брата. Але кузэн паказаў сябе вельмi злосным i дрэнным Прынцам, ён захапiў усё каралеўства i прымусiў каралеўскiх падданых служыць толькi яму — словам, ён зрабiўся поўным гаспадаром у краiне. Маленькай Прынцэсе засталася толькi адна цмокатрывалая вежа, пабудаваная яшчэ ў старыя часы яе прадзедам Святым Георгам, а з усёй дворнi кузэн ёй пакiнуў адну толькi мамку.

I вось аднойчы здарылася так, што Сабрынэта, адна ва ўсiм каралеўстве, зрабiлася сведкай нейкай дзiўнай i загадкавай з'явы.

Рана ранiцай, калi добрыя гараджане бачылi сама салодкiя сны, яна як звычайна ўзбегла па каменных прыступках на вяршыню вежы i, як i кожны дзень, загледзелася на прыгожы краявiд.

З вежы далёка было вiдаць паплавы, за iмi — парослы папараццю роў з вадою, а ўздоўж рова — абсаджаную прыгожымi ружамi агароджу, за якой пачынаўся лес.

I раптам Сабрынэта ўбачыла, як ружовыя кусты затрэслiся, затрымцелi, i з iх выскачыла нешта вельмi яркае i блiскучае. Гэтае нешта бухнулася ў роў i, крыху пабоўтаўшыся ў вадзе, зноў схавалася за агароджай.

Дзiва доўжылася ўсяго адну хвiлiну, але Прынцэса паспела ўсё добра разгледзець.

Яна падумала: «Божачкi, якая цiкавая жывёла! I якога яна яркага колеру! Каб яна была трошкi большая ды каб я не ведала, што ў нашых краях даўно ўжо няма нiякiх жахлiвых пачвараў, дык я напэўна вырашыла б, што гэта цмок».

А жывёлу сапраўды можна было б палiчыць за цмока, каб яна не была такая маленькая, цi за яшчарку — каб яна не была такая вялiкая. Ва ўсякiм выпадку даўжынёю яна была прыкладна з лаву, якую звычайна ставяць каля камiна цi печы.

«Шкада, што яна так хутка схавалася ў лесе, — падумала Сабрынэта. — Мне ў маёй цмокатрывалай вежы, вядома, нiчога не пагражае, але ж калi гэта ўсё-такi цмок, дык нават маленькi ён усё роўна можа каго-небудзь з'есцi! А сёння якраз першае траўня, калi дзецi звычайна ходзяць у лес па кветкi».

Прынцэса крыху пачакала, але нiчога болей не ўбачыўшы, пайшла займацца сваiмi справамi. Яна чыста-чыста ўсё прыбрала ў сваёй вежы, не пакiнуўшы нi пылiнкi нават у сама цёмным закуточку сама маленькага пакойчыка. Потым надзела белую, як малако, ядвабную сукенку з вышыванымi рознакаляровымi стакроткамi i зноў паднялася наверх.

Праз поплаў да лесу радасна i бесклапотна беглi дзецi — збiраць глог. Да Сабрынэты даляталi iх вясёлыя спевы i смех.

«Я ўсё-такi вельмi спадзяюся, — падумала Прынцэса, — што тая жывёлiна была не цмок».

Дзецi iшлi па двое, па трое i гуртам. На фоне зялёнай травы iх чырвоныя, блакiтныя, белыя i жоўтыя сукенкi i кашулi здавалiся асаблiва яркiмi.

«Нiбыта зялёная ядвабная мантыя, якую вышылi кветкамi», — падумала Прынцэса i ўсмiхнулася.

Дзецi па двое i па трое, i цэлымi гуртамi пачалi знiкаць у лесе, i неўзабаве мантыя поплава зноў