КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712070 томов
Объем библиотеки - 1398 Гб.
Всего авторов - 274353
Пользователей - 125035

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Черепанов: Собиратель 4 (Боевая фантастика)

В принципе хорошая РПГ. Читается хорошо.Есть много нелогичности в механике условий, заданных самим же автором. Ну например: Зачем наделять мечи с поглощением душ и забыть об этом. Как у игрока вообще можно отнять душу, если после перерождении он снова с душой в своём теле игрока. Я так и не понял как ГГ не набирал опыта занимаясь ремеслом, особенно когда служба якобы только за репутацию закончилась и групповое перераспределение опыта

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
pva2408 про Зайцев: Стратегия одиночки. Книга шестая (Героическое фэнтези)

Добавлены две новые главы

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій [Валянцін Акудовіч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

паглядзіць, што ў вас робіцца (ківае туды, дзе ціха): абслуга – не абслуга, быдла нейкае рагатае. Увесь час адно крэкча і рыкае. А ўмовы, матка Боска, што за ўмовы! У гной да барады загоняць і потым па галовах капытамі скачуць. У нас хоць і прыпякае часам, але як схопішся таньчыць, дык нават і весела.

-- А можа той далікатны панок мае рацыю,-- не вытрываў Здэнек.—Усё жыццё былі мужыкамі, з гною не вылазілі, дык хай хоць на тым свеце з панамі паскачам.

-- Пачакай,-- кажа Яўхім,-- раптам нехта з другога боку крычыць:

-- Ты куды, свінячае рыла?! Ці ж не бачыш, што там і аднаму месца не хапае. А ў мяне глядзі які прастор і глыбіня, што мора.

Азірнуўся я, а там у сажалцы з кіпенем голы чалавек у генеральскай фуражцы плавае. А як шпарка, не раўнуючы – шчупак…

Тут Яўхім змоўк і мы распачалі сварку. Лаянка, лямант – енк такі стаяў, што, пэўна, у пекле цішэй. Хто быў на патэльню пагаджаўся, хто на сажалку, маўляў, паколькі яна вялікая, дык па краёх мабыць не так пячэ…

Стаміўшыся ад сваркі, мы прычыпіліся да Яўхіма.

-- Халера яго, хлопцы, ведае!? Што ні кажы, да гною мы з маленства звыклыя, а як яно ў іншым месцы будзе – не паспытаўшы не скажаш.

Быццам і слушна разважыў сусед. Толькі няма ў мяне да Яўхіма даверу. Яго і за гаспадара ніхто ніколі не лічыў. Сноўдаўся ўсё жыццё па вёсцы, абы дзень да вечара. А як ухопіцца за якую кніжку, дык і скаціну не дагледзіць. Можа ён з кніжак і навыдумляў усё тое, што тут нам чоўп. Бо хто ж цябе пусціць у пекле швэндацца, быццам гэта кірмаш. Пэўна, і вокам міргануць не паспеў, як далі яму такога выспятка, што куляй назад вярнуўся…

Ат, чаго там шмат казаць, калі нават на той свет чалавек не справіўся ў свой тэрмін патрапіць.


Ці не занадта?

Мы сеялі жыта, гадавалі дзяцей, слухаліся Бога і нам было добра.

Але неяк прывалокся да нас адзін разумнік і кажа:

-- Знайшлі каго слухацца!

-- Хіба ёсць хто разумнейшы за Бога?—здзівіліся мы навіне.

-- Я,-- кажа,-- разумнейшы.

Ну, нам дык што… Нам абы было каго слухацца. Пахавалі мы абразы ў куфэркі і пацягнуліся за разумнікам да пушчы. Прывалаклі адтуль кожны па бярвяну і пытаемся:

-- Куды скідваць?

-- Трымайце на плячах,-- адказвае.-- Цяпер мы з бярвеннямі і есці будзем, і спаць.

-- А ці не занадта? – пацікавіліся мы.

-- Не занадта,-- запэўніў ён.--Інакш яснай будучыні нам ніколі не дачакацца.

Ну што тут паробіш, калі чалавек усё наперад ведае… Занядбалі мы гаспадарку і як тыя буслы шпацыруем з бярвеннямі ад рання да ночы. Усё будучыню выглядваем.

Праўда, часам хто абурыцца:

-- На халеру яна нам здалася? Неяк раней без яе абыходзіліся – і нічога.

-- А дзе дзецям жыць, калі будучыні не дачакаемся?—дзівіцца

тады з нашай дурноты разумнік…

* * *

Год мяняўся годам, ужо бярвенні павысыхалі і зрабіліся лёгкімі, што тыя трэскі, як прывалокся да нас яшчэ адзін разумнік. Між іншым, таксама не з маўклівых.

-- Ну, добра,-- кажа,-- адорыце вы дзетак будучыняй, а самім куды падзецца, калі Бог да сябе не прыбярэ?

-- Дык што, нам зноў адчыняць куфэркі?--пытаемся.

-- І абразы на покуць вешаць,-- падказвае.

-- А ці не занадта?

-- Інакш гора вам не абрацца.

Усяму свету вядома, што нават авечкі нам у паслухмянстве саступаюць. Але гэтым разам мы запярэчылі:

-- Няма разліку цябе слухаць. Бога і поп на свае вочы не бачыў. А тут ўсяго мо некалькі крокаў засталося…

І пайшлі ад яго -- далей ясную будычыню выглядваць.


Маналог на купіне

Не, у нашым балоце чэрці не водзяцца, хаця ў нас як нідзе ціха. Мы нават казкі пра чарцей ды іншых нячысцікаў забаранілі. Навошта нам ведаць пра ўсялякае страхоцце. Хіба з гэтага да лепшага будзе?..

Ніхто яшчэ не прыдумаў нічога лепшага, як прыстаць цёплым адвячоркам да мяккай купіны і заспяваць лагодную песню. І хай там нехта кажа пра нашае балота: балота! Недабразычліўцы ніколі не звядуцца ў тых, хто ведае смак шчасця. А ў нас яго ведае кожны і нават штодня. І мы ні ад каго не хаваем сакрэт, як зрабіцца шчаслівым. Трэба і вам па зямлі хадзіць гэтак, быццам пад нагамі багна. І як мы лішне не вылузвацца, бо ў нас калі хто занадта выбрыкне, дык умомант пагразне ў твані па самыя вушы, і ўсе з яго смяюцца. А яшчэ добра было б вам замест дарог нарабіць купін і скакаць з адной на другую. Па дарозе, зразумела, хутчэй трапіш туды, куды патрэбна. Толькі хто ведае, куды яму патрэбна? Вы хіба ведаеце? А калі скакаць, як мы, дык чаго б там хто не выдумляў сабе, а няма ў яго іншага шляху, як з гэтай купіны на бліжэйшую. І нават калі з’явіцца ў каго недарэчнае жаданне трапіць вунь на тую выспу, то як пачне ён скакаць, дык нагэтулькі заблытаецца, што хутка ўвогуле не будзе ведаць, дзе цяпер апынуўся і чаго хацеў,