КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 710800 томов
Объем библиотеки - 1390 Гб.
Всего авторов - 274025
Пользователей - 124951

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

medicus про Маш: Охота на Князя Тьмы (Детективная фантастика)

cit anno: "студентка факультета судебной экспертизы"


Хорошая аннотация, экономит время. С четырёх слов понятно, что автор не знает, о чём пишет, примерно нихрена.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
serge111 про Лагик: Раз сыграл, навсегда попал (Боевая фантастика)

маловразумительная ерунда, да ещё и с беспричинным матом с первой же страницы. Как будто какой-то гопник писал... бее

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
medicus про Aerotrack: Бесконечная чернота (Космическая фантастика)

Коктейль "ёрш" от фантастики. Первые две трети - космофантастика о девственнике 34-х лет отроду, что нашёл артефакт Древних и звездолёт, на котором и отправился в одиночное путешествие по галактикам. Последняя треть - фэнтези/литРПГ, где главный герой на магической планете вместе с кошкодевочкой снимает уровни защиты у драконов. Получается неудобоваримое блюдо: те, кому надо фэнтези, не проберутся через первые две трети, те же, кому надо

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Влад и мир про Найденов: Артефактор. Книга третья (Попаданцы)

Выше оценки неплохо 3 том не тянет. Читать далее эту книгу стало скучно. Автор ударился в псевдо экономику и т.д. И выглядит она наивно. Бумага на основе магической костной муки? Где взять такое количество и кто позволит? Эта бумага от магии меняет цвет. То есть кто нибудь стал магичеть около такой ксерокопии и весь документ стал черным. Вспомните чеки кассовых аппаратов на термобумаге. Раз есть враги подобного бизнеса, то они довольно

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Stix_razrushitel про Дебров: Звездный странник-2. Тропы миров (Альтернативная история)

выложено не до конца книги

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Дыялогі з Богам: суплёт інтэлігібельных рэфлексій [Валянцін Акудовіч] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

мужчыны і яшчэ меншыя ад іх жанчыны. Вядома, пад нізкім небам і дрэвы і людзі не могуць вырасці высокімі. Праўда, у дробязях гэтыя людзі нічым не адрозніваліся ад нас, хіба што на пісьме не мелі вялікіх літар. А яшчэ помнікаў у іх не было, бо помнікі, як вы разумееце, ставяць адно вялікім…

Як я ўжо казаў, жылі яны чорт ведама дзе, але бабы з нашай вёскі адвеку ездзілі да іх па голкі, а мужыкі – каб падзівіцца. Раней ездзілі коньмі, а потым, як паклалі калейку, на цягніку. Што – што, а голкі ў іх атрымліваліся файныя. Далібог, ва ўсім свеце ніхто не рабіў лепшых. Больш спрытная баба такой голкай магла з адных плётак спадніцу выштукаваць. Толькі ўсё гэта ў мінулым…

Аднойчы апынуўся ў тых мясцінах надта вучоны чалавек.

-- Апамятайцеся, людзі,-- накінуўся ён, -- зямля круглая і таму неба ўсюды аднолькава высокае.

-- Калі неба аднолькава высокае, дак чаму мы маленькія?! – упікнулі яго.

-- Няма маленькіх людзей, ёсць дурныя і разумныя,-- запэўніў ён.

-- На ўсё боская воля,-- нагадалі яму.

Толькі не быў бы то вучоны. Не адразу, але неяк пераканаў іх, што зямля круглая і неба аднолькава высокае ўсюды…

Тады гэтыя людзі кінулі вырабляць голкі і звялі ўсё жалеза на помнік таму вялікаму чалавеку.

Файны атрымаўся помнік. Але дзівіў не гэтак сваімі памерамі, як вытанчанасцю дробязяў. Шкада толькі, што ён і дасюль покатам марнуецца ля кузні, бо няма каму ўсцягнуць яго на пастамент. Вядома, якія там людзі пад нізкім небам! Адно што празываюцца людзьмі…


Аргумент

Адзін з нас меў аргумент, а ўсе астатнія ішлі туды, куды дзьме вецер.

Сёння вецер быў з аднаго боку, заўтра з іншага і таму рана ці позна, але мы зноў вярталіся туды, дзе на выспе за вёскай сядзеў той -- з аргументам.

-- Куды гэта вы, хлопцы? – шкадуючы, пытаўся ён і пазяхаў так, што нават дурань разумеў: гэты чалавек мае аргумент і яму няма патрэбы куды б там ні было цягнуцца і недзе нешта шукаць.

Звычайна яму не адказвалі, толькі хіба найбольш стомлены бывае гняўліва буркатне:

-- А табе што за справа, абібок?!

І мы ішлі далей, хаця сёй-той (употайкі ад іншых) доўга азіраўся туды, дзе сядзеў гэты з аргументам і сачыў за дымам над камінамі. І неаднойчы сяму-таму карцела запытацца, чаму ён сядзіць, калі ўсе мы ходзім? Толькі запытацца ніяк не выпадала, бо калі адзін пытаецца ва ўсіх – гэта натуральна, але дзе вы чулі, каб ўсе пыталіся ў аднаго?

І мы крочылі далей і мелі шляхетны гонар ад упартай хады, сэнс якой быў у няспынным руху. І калі што нас палохала, дык гэта не стома, пабітыя ногі ці смага, а спакой. Раптам вецер сціхаў і мы спыняліся, як бы спатыкнуўшыся, бо без ветра не ведалі, куды нам цяпер праставаць?

Што ў тыя хвіліны рабілася – цяжка казаць, ды, дзякаваць Богу, усялякі раз вецер падымаўся зноў, а разам з ім падымаліся і мы, каб рушыць далей.

Так здарылася, гэтак аднойчы мусіла здарыцца, што вецер суняўся якраз тады, калі мы праміналі выспу, на якой сядзеў той, з аргументам. Упершыню мы не енчылі, не камячылі апратку, не кусалі сябе за локці. Упершыню наша змучаная сціжма затаіла уласны жах, бо на нас, шкадуючы, пазіраў ганарысты лайдак. Але гэтым разам, пэўна ад збянтжанасці, мы не вытрывалі і запыталі, які такі важкі аргумент ён мае пры сабе, што не баіцца сядзець на адным месцы, калі ўсе астатнія спыняюцца адно тады, як спыніцца вецер?

-- Колькі б вы не хадзілі, хлопцы, усюды у вас пад нагамі будзе зямля, над галавой – неба, а на карку – дармаед з пугай,-- гэтак адказаў ён. І наастачу яшчэ раз запэўніў:-- Усюды.

Толькі не многія з нас пачулі ягоныя словы, бо раптам далягляд абазваўся лагодным ветрыкам і мы ўсхапіліся…

Мы ўсхапіліся і з’едліва пазіраючы лайдаку ў твар, рушылі паўз выспу туды, куды праставаў вецер.


На тым і гэтым свеце

Не ведаю, як цяпер, але яшчэ за панамі наш кавалак пекла знаходзіўся якраз паміж польскім і расейскім. Аб гэтым распавёў мой сусед, кульгавы Яўхім, які трапіў туды не ў свой тэрмін і быў адпушчаны да хаты чакаць свайго часу.

З нашай вёскі шмат хто дзе бадзяўся, але калі мы сышліся ў Яўхіма, дык нават вядомы пляткар Здэнек зашпіліў свой язык на ўсе гузікі. Зрэшты, яно і зразумела. На гэтым свеце ты адно дзеля прыліку, а туды ідзеш каб назаўжды спраўдзіцца.

-- На нашай дзялянцы ціха.--так распачаў сваю казань Яўхім.--Я нават падумаў, што можа чаго наблытаў. Вакол усё гудзе, стогне, енчыць, а ў нас хіба што вокхне нехта – і зноў ані згадкі. Я тады наўзбоч азірнуўся і бачу, што непадалёк хударлявы панок на барвовай патэльні таньчыць. Ён мяне таксама заўважыў і кліча: ”Прошам пана, прошам пана”. Зразумеў я, што, здаецца, не туды мне трэба, але панок прычапіўся, нават скакаць перастаў. Куды, кажа, пан пойдзе, дзе лепшай долі знойдзе? І абслуга тут далікатная, і патэльні парыжскага вырабу… А хай пан