КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712063 томов
Объем библиотеки - 1398 Гб.
Всего авторов - 274351
Пользователей - 125029

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

pva2408 про Зайцев: Стратегия одиночки. Книга шестая (Героическое фэнтези)

Добавлены две новые главы

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
medicus про Русич: Стервятники пустоты (Боевая фантастика)

Открываю книгу.

cit: "Мягкие шелковистые волосы щекочут лицо. Сквозь вязкую дрему пробивается ласковый голос:
— Сыночек пора вставать!"

На втором же предложении автор, наверное, решил, что запятую можно спиздить и продать.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
vovih1 про Багдерина: "Фантастика 2024-76". Компиляция. Книги 1-26 (Боевая фантастика)

Спасибо автору по приведению в читабельный вид авторских текстов

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
medicus про Маш: Охота на Князя Тьмы (Детективная фантастика)

cit anno: "студентка факультета судебной экспертизы"


Хорошая аннотация, экономит время. С четырёх слов понятно, что автор не знает, о чём пишет, примерно нихрена.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
serge111 про Лагик: Раз сыграл, навсегда попал (Боевая фантастика)

маловразумительная ерунда, да ещё и с беспричинным матом с первой же страницы. Как будто какой-то гопник писал... бее

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

БНР i БССР [Генрых Вацлававіч Далідовіч] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Арыштоўваўся, двойчы прысуджаўся да пакарання смерцю як "государственный преступник", восем гадоў правёў у турмах i на катарзе, адкуль уцёк, i вось ужо тут — спачатку на фронце, а затым у земстве. Так, гэта быў спрактыкаваны агітатар i баявік, чалавек з жалезнай хваткай — Фрунзе. Фрунзе са штурмавікамі не стаў вычэкваць ні хвіліны "новых распоряжений", а адразу ж пачаў распраўляцца "со старым режимом" у Мінску: абяззбройвалі, знявольвалі разгубленых гарадавых, займалі паліцэйскія ўчасткі, жандарскае i ахоўнае аддзяленні, нават больш чым смела арыштавалі губернатара: армейскія патрулі, мінчукі-разявакі глядзелі на ўсё гэта з пацешкай, паколькі недалюблівалі "апору" царызму. Старшыня Мінскай губернскай земскай управы Самойленка спрабаваў суцішыць калегу па земстве, заклікаць да "законности", але для ахмялелых ад поспеху фрунзенцаў гэта было пустое слова. У рэвалюцыі адзін закон, гаварыў Бухарын, пераможа той, хто каму першы праломіць чэрап.

Маючы вопыт i спрыт, Фрунзе i аднадумцы ў лічаныя дні борзда ўтварылі Мінскі Савет (апроч бальшавікоў туды трапілі меншавікі i бундаўцы). У выканкаме гэтага Савета не знойдзецца месца ніводнаму беларускаму дзеячу, увогуле беларусу. Але тым не менш Мінскі Савет будзе дзейнічаць "от имени народа". Калі сюды, у Мінск, прыедуць ваенны i марскі міністр Гучкоў i член Дзярждумы Шчэпкін, каб вайскоўцам i ўладным цывільным расказаць пра палітыку новых петраградскіх уладаў, пазнаёміць з іхнімі першымі дакументамі, то ўжо на сустрэчы ў гарадекім тэатры Фрунзе крыху раскрыецца ў сваёй прамове, але яго ўсё роўна прызначаць начальнікам мінскай міліцыі. Пазней вышэйзгаданы Самойленка будзе ў роспачы хапацца за галаву: "Как же он (Шчэпкін), будучи здесь в первые дни революции, мог участвовать в этой "складчине", которая подарила нашему городу в начальники милиции г.Фрунзе (Михайлова)?".

Фрунзе, спрытна скарыстаўшы сітуацыю, памагае ўтвараць Мінскую аб'яднаную арганізацыю РСДРП, рыхтаваць першыя з'езды ваенных i рабочых дэпутатаў арміі i тылу Заходняга фронта, сялянскі з'езд Мінскай i Віленскай губерняў. Нават сёння цяжка ўявіць, як яму ўсё гэта ўдавалася? Чаму так калі не патуралі, то не заміналі генералы, цывільныя ўладцы? У ix жа пад носам спакушалі, зводзілі армію, рабочы люд! Ці баяліся апошніх, міжволі саступалі новым дырыжорам, яшчэ не ведаючы, што гэта за асобы? У гэтым сэнсе газета "Правда" за 15 сакавіка 1917 года, сапраўды, не магла не без адкрытай радасці напісаць: "Переворот (тут i далей падкрэслена мною. — Г.Д.) в Минске прошел быстро и безболезненно. Минск принял всё готовое. Наиболее туго воспринимала происшедшее высшая военная среда, но и ей пришлось быстро и предупредительно заявить себя сторонницей новой власти..."

Генералы разгубіліся, вычэквалі i гэтым самым яшчэ больш ініцыятывы аддалі ў рукі Фрунзе i ягоных памагатым. Гэтыя на першым з'ездзе ваенных i рабочых дэпутатаў армій i тылу Заходняга фронта 7-17(20-30) красавіка 1917-га, іграючы на пачуццях салдацкіх i рабочых мае, на іхнім суме па доме i сям'і, не толькі ў значнай меры авалодалі настроем маладасведчанага люду, але i хітра ды паспяхова пасварылі салдат i рабочых з афіцэрамі ды генераламі, падаўшы апошніх як рэакцыянераў-старарэжымнікаў, тых, хто абараняе інтарэсы буржуазіі i супраць народнага шчасця. Гэта яшчэ больш ад дал i ла генералітэт ад арміі, засцерагло, каб яна, армія, па загадзе зверху цяпер i пазней не рушыла на Петраград, на "новую народную власть". Энергіі, поспеху прапаганды, што часамі была звычайным папулізмам, дэмагогіі, i далей праяўленым Фрунзе нельга не здзіўляцца: ён павёў рэй i на першым з'ездзе сялянскіх дэпутатаў Заходняга фронта (салдат-сялян), дзе, дарэчы, было шмат эсэраў, якія лічылі сябе выказнікамі сялянскіх дум. Можа, удачліва спрацавала i тое, што Фрунзе пачалі ствараць славу новага чалавека, лідэра, народнага героя, барацьбіта за свет лае будучае. Сяляне, у тым ліку i беларусы, эсэры згадзіліся з яго рэзалюцыямі, што яны супраць аўтаноміі Беларусі i супраць увядзення беларускай мовы ў школах. Болей за тое — нібы аслеплыя, абяруць яго на чале выканаўчага камітэта сялянскіх дэпутатаў i дадуць права ад імя беларускіх сялян (лічы, усяго народа, да якога яго занёс вецер з год таму), выступаць на Усерасійскім сялянскім з'ездзе. Аморфныя Мінск i правінцыя працягвалі прымаць "всё готовое". "Переворот" замацоўваўся нібыта законна, "быстро" i "безболезненно!"

Ha майскім Усерасійскім сялянскім з'ездзе (Ленін, вярнуўшыся ў Расію, ужо даў указанне бальшавікам выйсці з "аб'яднанак" i ўзяць курс на самаасобны захоп улады) Фрунзе выступіў ад імя нашых сялян, заклікаў адхіліць ад улады Часовы ўрад i даць паўнамоцтвы Усерасійскаму Савету. Галасавалі за — 17, супраць — 800. Значыць, тут "белорусский эксперимент" не прайшоў, чым Беларусі далі аплявуху за тое, што яна фактычна свой лес неабачліва ўручае выпадковаму люду, які перш-наперш займаецца палітыканствам, дабіваецца сваіх мэт.

Пра аморфнасць нашых сялян гаварылася