КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 711892 томов
Объем библиотеки - 1397 Гб.
Всего авторов - 274263
Пользователей - 125011

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Koveshnikov про Nic Saint: Purrfectly Dogged. Purrfectly Dead. Purrfect Saint (Детектив)

...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
pva2408 про Зайцев: Стратегия одиночки. Книга шестая (Героическое фэнтези)

Добавлены две новые главы

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
medicus про Русич: Стервятники пустоты (Боевая фантастика)

Открываю книгу.

cit: "Мягкие шелковистые волосы щекочут лицо. Сквозь вязкую дрему пробивается ласковый голос:
— Сыночек пора вставать!"

На втором же предложении автор, наверное, решил, что запятую можно спиздить и продать.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
vovih1 про Багдерина: "Фантастика 2024-76". Компиляция. Книги 1-26 (Боевая фантастика)

Спасибо автору по приведению в читабельный вид авторских текстов

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
medicus про Маш: Охота на Князя Тьмы (Детективная фантастика)

cit anno: "студентка факультета судебной экспертизы"


Хорошая аннотация, экономит время. С четырёх слов понятно, что автор не знает, о чём пишет, примерно нихрена.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

БНР i БССР [Генрых Вацлававіч Далідовіч] (fb2) читать постранично, страница - 20


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

такія i Жылуновіч, i Чарвякоў, а пра тых маладых, адукаваных, шчырых i сумленных, што памаглі ім здзейсніць патрыятычны подзвіг, бадай, мала хто ўвогуле што чуў. А яны ж дбалі пра нас, за што ix дачасна звялі ў магілу альбо як бяспраўных рабоў нелітасціва мучылі ў лагерах. Гэта — Балбека (на жаль, i я не ведаю імён некаторых), Баркоўскі, Бяганскі, Дзедзя, Я.Дыла (загадчык мануфактурнага аддзела Цэнтрсаюза, рэкамендаваўся Жылуновічам на пасаду наркама фінансаў), М. Драка-Дракон (паліткамісар 1-га Поладкага беларускага савецкага палка, рэкамендаваўся наркамам па ваенных справах), Жукоўскі, I.Зыбко (яго альбо Найдзёнава з мяснікоўскіх шэрагаў бачылі на пасадзе наркама дзяржкантролю, але Мяснікоў зажадаў мець для сябе больш надзейнага), А. Квачанюк (ад мінскай беларускай секцыі РКП(б), рэкамендаваўся на пасаду наркама замежных спраў), Клыш, Крыцкі, Я.Лагун (адзін з бліжэйшых паплечнікаў Жылуновіча i відных дзеячаў Белнацкама, рэкамендаваўся на пасаду наркама ўнутраных спраў, дзядзька адной нашай пісьменніцы, але яна па нейкіх прычынах рашуча адмовілася даць пра яго якія-небудзь звесткі: "Пішыце тое, што ведаеце"), І.Мазур (мой зямляк па Стаўбцоўшчыне, сакратар Белнацкама, рэкамендаваўся на пасаду наркама земляробства. Яго сын-выкладчык спадабаўся мне, але, на вялікі жаль, мала што мог расказаць пра бацьку, яго сяброў i іхнія добрыя справы ў маладосці: быў яшчэ малы ў 30-я, калі бацьку "схапілі". Помніць сам ды з матчыных аповедаў, што ў ix былі i А. Чарвякоў, i Зм. Жылуновіч, i зямляк Якуб Колас (ён, Колас, пэўны час нават даваў ім i прытулак у сваім доме), былі i іншыя i вялі сур'ёзныя, цёплыя, a часамі i занепакоеныя размовы пра. трагедьпо беларускай пацыі), Макарэвіч, Я.Нёманскі (разам з Жылуновічам рэдагаваў "Дзянніцу", да 1937-га пісьменнік, акадэмік, нейкі час быў намеснікам старшыні Дзяржплана БССР), І.Няцэцкі, ІО.Памецкі (Памейка?), Пратакоўскі, І.Пузыроў (быў адзін з лідэраў РКП(б) у Тамбове, рэкамендаваўся на пасаду наркама працы), Русецкі, Я.Рыбак (механік маскоўскага галоўпаштамта, рэкамендаваўся на пасаду наркама поштаў i тэлеграфаў), Свуніц, Салтанаў, У.Скарынка, А.Усціловіч (той, хто разам з Жылуновічам, Чарвяковым вёў цяжкія, гнятлівыя перамовы з Мясніковым i Сталіным, захоўваючы жалезную вытрымку), У.Фальскі (актор, спрыяў справе БНР, рэкамендаваўся на пасаду наркама сацыяльнага забеспячэння i аховы здароўя), В.Ханін, Хрэнаў, Зм.Чарнушэвіч, Ф.Шантыр (чарвонаармеец, не раз i не два па-хамску прыніжаны Мясніковым, рэкамендаваўся на пасаду наркама юстыцыі, быў камісарам па нацыянальных справах, пісаў прозу, "памёр" яшчэ ў 1920 годзе)... Магу назваць яшчэ дзесяткі прозвішчаў, а ix, паўтару, маладых, адукаваных, здольных, таленавітых, шчырых, сумленных, верных сыноў беларускага народа, было дзесяткі тысяч, як i было сотні тысяч спачуваючых!

Хочаш ці не хочаш, але трэба прызнаць: люта ненавідзячы i бэсцячы БНР, усімі д'ябальскімі сіламі супраціўляючыся, каб не было i БССР, ды ўсё ж па загадзе мусячы сцвярджаць БР — Беларускую Рэспубліку, — бралі ўдзел у беларускай справе i мяснікоўцы. Я не хачу, болей за тое — мне прыкра пералічваць іхнія імёны, хоць як літаратар з гістарычным ухілам павінен быць аб'ектыўны. Прабачце, але вялікая неаб'ектыўнасць у тым, што мяснікоўцы, якія з 1917-га закладвалі ў нас свае ідэі, сваё вяршынства, нецярпімасць да іншых думак i поглядаў, дэмагогію, фальш, хлусню, фальсіфікацыю, тэрор i, яшчэ, яшчэ, яшчэ раз паўторым, дзіка-пячэрную нянавісць да ўсяго беларускага, — во жах: у нас, ва ўсіх нашых гарадах i вёсках ушанаваныя як героі. Таксама няшчасныя (знішчаныя ў 30-я), тым не менш яны з таго свету нахабна паказваюць кожны дзень, кожную хвіліну нам хвігі, красуючыся з шыльдаў, назваў i з розных кніг-брашур i па-ранейшаму бессаромна, груба, па-сатанінску насміхаючыся з нас, даверлівых i ўгодлівых. Тыя ж, хто любіў родны край, яго мову i культуру, дбаў пра ўвесь наш народ, плачуць з магіл: мы аддалі за вас самае каштоўнае — сваё жыццё i жыццё нашых самых блізкіх, а вы!.. Эх, вы!.. Дзе ваша гістарычная памяць, нацыянальная i чалавечая годнасць?! Няўжо назваць вас, жывых, нібыта людзей, таўкачамі з таўкачоў у свеце?!

Неабальшавікі, у першую чаргу неамяснікоўцы, бывае, i цяпер казыраюць: усе мы выйшлі з 1919-га! Нядобра, але паколькі мне i ў сне не даюць спакою тыя беларусы, героі маіх раманаў, мушу закончыць сваю гаворку на горкай ноце: так, у XX стагоддзі мы выйшлі з 1917-га, але не далека, мы застылі ў ім...

2000-2001