КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 710765 томов
Объем библиотеки - 1390 Гб.
Всего авторов - 273979
Пользователей - 124944

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Влад и мир про Найденов: Артефактор. Книга третья (Попаданцы)

Выше оценки неплохо 3 том не тянет. Читать далее эту книгу стало скучно. Автор ударился в псевдо экономику и т.д. И выглядит она наивно. Бумага на основе магической костной муки? Где взять такое количество и кто позволит? Эта бумага от магии меняет цвет. То есть кто нибудь стал магичеть около такой ксерокопии и весь документ стал черным. Вспомните чеки кассовых аппаратов на термобумаге. Раз есть враги подобного бизнеса, то они довольно

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Stix_razrushitel про Дебров: Звездный странник-2. Тропы миров (Альтернативная история)

выложено не до конца книги

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Михаил Самороков про Мусаниф: Физрук (Боевая фантастика)

Начал читать. Очень хорошо. Слог, юмор, сюжет вменяемый.
Четыре с плюсом.
Заканчиваю читать. Очень хорошо. И чем-то на Славу Сэ похоже.
Из недочётов - редкие!!! очепятки, и кое-где тся-ться, но некритично абсолютно.
Зачёт.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Д'Камертон: Странник (Приключения)

Начал читать первую книгу и увидел, что данный автор натурально гадит на чужой труд по данной теме Стикс. Если нормальные авторы уважают работу и правила создателей Стикса, то данный автор нет. Если стикс дарит один случайный навык, а следующие только раскачкой жемчугом, то данный урод вставил в наглую вписал правила игр РПГ с прокачкой любых навыков от любых действий и убийств. Качает все сразу.Не люблю паразитов гадящих на чужой

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
Влад и мир про Коновалов: Маг имперской экспедиции (Попаданцы)

Книга из серии тупой и ещё тупей. Автор гениален в своей тупости. ГГ у него вместо узнавания прошлого тела, хотя бы что он делает на корабле и его задачи, интересуется биологией места экспедиции. Магию он изучает самым глупым образом. Методам втыка, причем резко прогрессирует без обучения от колебаний воздуха до левитации шлюпки с пассажирами. Выпавшую из рук японца катану он подхватил телекинезом, не снимая с трупа ножен, но они

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).

Выратавальная шхуна [Джэк Лондан] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Вельмі кепска, што яны захапілі шхуну, але забіраць яго ад таварышоў— такое здарэньне яму і ня сьнілася.

— Трымаў сябе добра, Буб! — крыкнуў яму шкіпер, калі лодка адплылася ад шхуны «Мэры Томас», — і кажы праўду!

— Так, так, сэр! — крыкнуў ён сьмела ў адказ.

У ім зашавяліўся нацыянальны гонар, ён саромеўся паказаць сябе баязьліўцам перад гэтымі невядомымі ворагамі,—гэтымі дзікімі рускімі мядзьведзямі.

— І будзь далікатным! — дадаў немец-рулявы.

Буб замахаў на разьвітаньне рукою і прысеў на баку лодкі, а’дкуль пачаў сачыць за афіцэрам.

Калі Буб добра прыгледзеўся, ён прышоў да думкі, што афіцэр па выгляду не такі ўжо дзікі,— ён вельмі падобны да іншых людзей, і матросы зусім такія ж, як і ўсе матросы з ваенных караблёў, якіх ён бачыў раней. Аднак, калі ён ступіў нагою на сталёвую палубу крэйсэра, яму здалося, што зайшоў за турэмныя вароты.

Спачатку яго ніхто не чапаў. Потым, крыху пачакаўшы, густыя клубкі чорнага дыму пакаціліся з трубаў і карабель рушыўся ў дарогу, — у Сібір, міжвольна падумаў Буб. Ён бачыў, як «Мэры Томас» пацягнулася за імі на нацягнутай вяроўцы, а яе бакавыя агні, чырвоны і зялёны, то ўзьнімаліся, то апускаліся, калі яна імчалася па хвалях мора.

Гледзячы на такі малюнак, вочы Буба затуманіліся і на іх паказаліся кроплі сьлёз. Але якраз у гэты час да яго падышоў афіцэр, каб завесьці ўніз да капітана. І Буб выпрастаўся, моцна сьціснуўшы губы, нібы ўсё гэта было для яго прывычнаю справаю і яго амаль ня кожны дзень высылалі ў Сібір. Каюта[9], дзе сядзеў капітан, здавалася, пасьля каютаў «Мэры Томас», цэлым палацам, а сам капітан важны, з залатымі нашыўкамі, здаваўся паважнаю асобаю. Ён ані ня быў падобны на просьценькага шкіпера шхуны «Мэры Томас».

Тут Буб скеміў, для чаго яго сюды забралі, і на ўсе пытаньні адказваў чыстую праўду. Праўда шкоды не рабіла; толькі хлусьня магла пашкодзіць яго справе. Ёе ведаў мала; ведаў, што лавілі яны цюленяй далёка на поўдні, у адкрытай вадзе, а потым, калі пачаўся штыль[10] і туман спусьціўся на іх каля забароненай мяжы, яны былі міжвольна занесены морам сюды, за мяжу. Ён горача даводзіў, што праз увесь тыдзень плаваньня ў забароненым моры яны ні разу ня спускалі лодкі і не забілі ніводнага цюленя. Але капітан ня верыў Бубу і абыходзіўся з ім груба, каб напалохаць яго.

Ён то гразіўся Бубу, то спрабаваў гаварыць ласкаю, але яму так і не ўдалося парушыць цьвёрдасьці Буба; нарэшце, ён выгнаў Буба. Па недагляду Буба пакінулі аднаго і дазволілі бадзяцца па палубе. Сяды-тады матросы з цікавасьцю ўзіраліся на яго, але ўсё-ж ён быў гут вольным. На яго не маглі асабліва заглядацца, бо ён быў малы, ноч стаяла цёмная, а варта на палубе рабіла сваю работу. Памалу пацягнуўся ён па незнаёмай палубе ў той бок, адкуль відаць былі бакавыя агні «Мэры Томас», што неадступна плыла сьледам за крэйсэрам.

Доўга сачыў ён за шхунай, а потым схарцаваўся ў цемені, там, дзе была прывязана вяроўка, што цягнула на буксіры шхуны «Мэры Томас». Толькі адзін раз падышоў афіцэр і паглядзеў, ці не перацерлася нацягнутая вяроўка. Буб адпоўз у цень і яго не заўважылі. I тут ён надумаўся, каб вызваліць шхуну і пазбавіць ад страшнай бяды дваццаць два чалавекі і іх сем’і.

«Па-першае, — разважаў ён, — каманда невінавата, а ўсё-ж яе бяз жалю цягнуць у Сібір, у турму, пахаваюць там жывымі,—ён чуў такія апавяданьні і верыў ім. Па-другое, дваццаць два чалавекі з „Мэры Томас“ можна выратаваць. Іх стрымлівае толькі гэтая вяроўка. Яны ня могуць яе перарэзаць там, на шхуне, бо рускія, напэўна, паставілі свайго вартаўніка, але гэты канец… ах, гэты канец…»

Буб пакінуў разважаць. Ён блізка падпоўз да вяроўкі, выняў з кішэні свой складаны ножык і пачаў пілаваць. Нож быў тупаваты: Буб пераразаў столку за столкай, і з кожным шэлестам нажа ўсё больш выразьней і страшней маляваўся перад ім жудасны малюнак: Сібір, адзіноцтва, высылка. Нават у кампаніі таварышоў такое жыцьцё было-б зусім незавідным, але апынуцца ў такой бядзе аднаму здавалася жудасным. А апрача таго, яго ўчынак будзе спрыяць таму, што ён канешне ня міне самай найцяжэйшай кары.

Яго сумныя думкі былі спынены — нехта падыходзіў. Ён адпоўз у цень. Нейкі афіцэр спыніўся на тым самым месцы, дзе ён пілаваў, нагнуўся быў, каб агледзець вяроўку, потым перадумаў і выпрастаўся. Ён прастаяў тут некалькі хвілін, гледзячы на агні захопленай шхуны, а потым пашоў на нос крэйсэра.

Цяпер пара! Буб выпаўз і канчаў пілаваць. Ён перарэзаў дзьве столкі вяроўкі, потым яшчэ адну. Заставалася апошняя, але яна была так моцна нацягнута, што лопнула скора. Аясь! Адрэзаны канец паляцеў за борт параходу. Буб ляжаў ціха і прыслухоўваўся. Сэрца ў яго зайшло ў пяткі. Але на крэйсэры ніхто нічога ня чуў. Ён бачыў, як памутнелі чырвоны і зялёны агні «Мэры Томас». Потым над вадою празьвінеў слабы крык рускіх матросаў, што засталіся на шхуне, але і гэтага ніхто ня чуў. Дым, як і раней, валіў з труб крэйсэра, а машыны працавалі спраўна.

Што