Коктейль "ёрш" от фантастики. Первые две трети - космофантастика о девственнике 34-х лет отроду, что нашёл артефакт Древних и звездолёт, на котором и отправился в одиночное путешествие по галактикам. Последняя треть - фэнтези/литРПГ, где главный герой на магической планете вместе с кошкодевочкой снимает уровни защиты у драконов. Получается неудобоваримое блюдо: те, кому надо фэнтези, не проберутся через первые две трети, те же, кому надо
подробнее ...
космофантастику, останутся в недоумении от последней.
Выше оценки неплохо 3 том не тянет. Читать далее эту книгу стало скучно. Автор ударился в псевдо экономику и т.д. И выглядит она наивно. Бумага на основе магической костной муки? Где взять такое количество и кто позволит? Эта бумага от магии меняет цвет. То есть кто нибудь стал магичеть около такой ксерокопии и весь документ стал черным. Вспомните чеки кассовых аппаратов на термобумаге. Раз есть враги подобного бизнеса, то они довольно
подробнее ...
быстро найдут уязвимую точку этой бумаге. Игра на бирже - это вообще рассказ для лохов. Маклеры играют, что бы грабить своих клиентов, а не зарабатывать им деньги. Свободный рынок был, когда деньгами считалось золото или серебро. После второй мировой войны для спекуляций за фантики создали МВФ. Экономические законы свободного рынка больше не работают. Удачно на таком рынке могут работать только те, кто работает на хозяев МВФ и может сам создавать "инсайдерскую информацию". Фантики МВФ для них вообще не имеют никакого значения. Могут создать любую цифровую сумму, могут стереть. Для них товар - это ресурсы и производства, а не фантики. Ну вод сами подумайте для чего классному специалисту биржи нужны клиенты? Получить от них самые доходные спекуляции, а все менее удачное и особенно провальное оставить им. Основной массе клиентов дают чуть заработать на средних ставках, а несколько в минус. Все риски клиентам, себе только сливки. Вот и весь секрет их успеха. Ну и разумеется данный специалист - лох и основная добыча маклеров хозяев МВФ. Им тоже не дают особо жиреть. Поднакопил жира и вот против вас играет вся система биржи. Вроде всегда "Надежные" инсайдеры сливаю замануху и пипец жирному брокеру. Не надо путать свободный рынок со спекулятивным. И этому сейчас вас нигде не научат, особенно в нашей стране. А у писателя биржа вообще выдаёт кредиты для начала спекуляции на бирже. Смешно. Ну да ведь такому гениальному писателю надо придумать миллионы из нуля. Вот спрашивается зачем ГГ играть на бирже, если ему нужны деньги для расширения производства и он сам должен выкинуть на рынок свои акции для привлечения капитала.
Андрэ Маруа
ЛЁС
- Лёс? - сказаў Бландэль. - Не, я не веру ў лёс... цi, больш дакладна, не веру ў тым сэнсе, якi надавалi гэтаму слову ў старажытнасцi... Я не веру, што нейкая варожая сiла, схаваўшыся за ўсыпанай зоркамi заслонай, вышуквае людзей i рыхтуе iм гiбель... Я не веру, што нейкi пякельны механiзм, сканструяваны багамi, заўсёды абкружае нас сваiмi хiтрамудрымi i жорсткiмi спружынамi, якiя мы накручваем i прыводзiм у рух... Не... Наадварот, я веру, што сусвет абыякавы да ўчынкаў людзей i кожны з нас можа, у пэўнай меры, каваць свой уласны лёс... Такая вера супакойвае... Аднак...
Ён спынiўся i хвiлiнку падумаў:
- Аднак бывае такi дзiўны збег акалiчнасцей... такiя цудоўныя супадзеннi... спалучэннi падзей, калi ўсё адно да аднаго, зубец да зубца, шасцярня да шасцярнi, так дапасавана i з такой няўхiльнасцю прыводзiць да катастрофы, што спасылка на выпадковасць не кожнага можа задаволiць. О, я добра ведаю, што з мiльярдаў фактаў, сведкамi якiх мы былi, знойдзецца некалькi незвычайных... Тым не менш д'ябальская злашчаснасць гэтых здарэнняў нярэдка можа здзiвiць людзей самых далёкiх ад забабоннасцi.
Слухайце... Аднойчы ў Ню-Ёрку... Але гэта доўгая гiсторыя.
Ён уздыхнуў, адпiў глыток кавы, потым, калi ўсе мы прыцiхлi, пачаў расказваць:
- Вы, можа, памятаеце, што я жыў у Амерыцы праз некалькi год пасля сканчэння першай сусветнай вайны. Гэта быў перыяд пратэкцыянiзму, абмежаванняў i так званага "прасперыцi". Жыццё ў Ню-Ёрку здавалася мне лёгкiм, мiтуслiвым i даволi-такi нудным. Завялiся ў мяне i сябры, былi сярод iх нават людзi выдатныя: маладыя прафесары, якiя потым, пры прэзiдэнце Рузвельце, сталi асобамi магутнымi; маладыя актрысы, што цяпер зiхацяць на Брадвеi, а пачыналi беднымi прыгажунямi; маладыя журналiсты, якiя здзiўлялi смеласцю сваiх iдэй, а сёння выйшлi ў людзi i лiчацца кансерватарамi...
Мы арганiзавалi невялiчкi гурток i кожны вечар збiралiся то ў бары на 52-й вулiцы, куды нас прываблiвалi кухня i адмысловы iталiйскi вермут, то на кватэры каго-небудзь з нас. Мы пiлi многа. А напiўшыся, пачыналi гульню ў любоў проста так, без нiякiх пачуццяў, альбо слухалi мурынскi джаз, i не скажу, што былi шчаслiвыя.
Нейк раз вечарам уся наша кампанiя абедала ў Мiрыям Джэнiнгс, якая жыла па той бок Iст-Рывера на Лонг Айлендзе ў арыгiнальным доме ружовага колеру. У нашым гуртку яна адна была багатая i магла прыняць разам усiх... Вы ведаеце Мiрыям Джэнiнгс па галiвудскiх фiльмах. Вы ёю захапляецеся, i не без падставы. Гэта - вялiкая актрыса. Але мала хто ведае, што гэта кiназорка была ў свой час проста жанчынай...
Яна была з тых, каго амерыканцы называюць "школьнымi нявестамi". Дачка святара, яна выхоўвалася на шчодрую дапамогу ў адным з лепшых каледжаў i вырасла дзяўчынай прыстойнай i пiкантнай. Скончыўшы школу, яна выйшла замуж за Джэнiнгса, старога мiльянера, якi да гэтага разоў пяць разводзiўся, i да такой ступенi быў нудны, што нiяк не мог падабраць сабе жонку без папярэдняга кантракта на вялiкую суму, але, i пры гэтай умове, больш двух гадоў нi адна з яго жонак не вытрымлiвала. Учынак Мiрыям быў дзiўны, i не скажу, каб пахвальны, але яна ўсё як след прадумала i добра сыграла сваю ролю. Разлiк яе быў такi: цярпець два гады брыдкага, а можа, i агiднага мужа, каб заваяваць сабе незалежнасць на ўсё астатняе жыццё. Яна развялася з Джэнiнгсам пасля цiкавага падарожжа ў Iталiю. Гэта было зроблена без шуму, без сваркi, i стары дзiвак, каб адзначыць разлуку, наладзiў пышны банкет, на якi былi запрошаны ўсе шэсць жонак... Але, як кажа Рэдыярд Кiплiнг, гэта ўжо другая гiсторыя.
Дык вось, уявiце сабе вечарынку ў Мiрыям: срэбныя кандэлябры... свечкi ружовыя i блакiтныя... святло мяккае... закускi далiкатныя, амаль эўрапейскiя... шампанскага ўдосталь... Жанчыны бялявыя, i ўсе крыху пад чаркай... Пасля абеду селi гуляць у покер. Я ў карты невялiкi мастак. А ў гэты вечар мне асаблiва не шанцавала. Я быў па вушы закаханы ў Мiрыям, i ёй падабалася дражнiць мяне, распальваць маю рэўнасць. Пад поўнач у мяне не было ўжо нi цэнта, i, калi я ўбачыў Мiрыям каля Эрнеста Франца, музычнага крытыка, да якога яна ледзь не тулiлася, прымушаючы гэтага педанта пiць вiно, я раптам заявiў, што стамiўся, што заўтра ранiцай у мяне работа i што я iду спаць.
Уся кампанiя шумна запратэставала. Каля майго палiто i капелюша завязалася сапраўдная бойка. Мяне нiзашто не адпускалi. Мiрыям села мне на каленi i пачала абдымаць. Але я, змарыўшыся за вечар, ад свайго не адступаў. Тон спрэчак, спачатку вясёлы, стаў нарэшце прыкры, i скончылася тым, што я нагаварыў iм грубасцей. Няньчыцца са мной iм надакучыла. Я аплацiў свой пройгрыш, нейкую фантастычна завышаную суму, i збiраўся ўжо ўцячы, але, праверыўшы кiшэнi, пераканаўся яшчэ раз, што ў мяне няма грошай нават на таксi. Пачаў накрапваць дождж. Дом Мiрыям быў вельмi далёка ад майго гатэля, апроч таго, я дрэнна сябе адчуваў пасля шматлiкiх кактэйляў i шампанскага. I я адважыўся прасiць у гэтых п'яных вар'ятаў, цi не дасць мне хто з iх адзiн даляр. Зразумела, яны зноў прычапiлiся да мяне, прабуючы затрымаць. Усе са смехам адмовiлi, абяцаючы даставiць мяне ў сваёй машыне, калi я iх пачакаю да шасцi гадзiн ранiцы. Мяне ўжо разбiрала злосць, але тут Мiрыям дастала з сумачкi адзiн даляр i падала мне:
- Вазьмiце, мой мiлы, я адна ў вас сяброўка без эгаiзму... Я хачу вас мець пры сабе i таму даю сродак збегчы... Спакойнай ночы.
I яна дакранулася губамi да маёй шчакi. Я паспешна схапiў даляр, пацалаваў Мiрыям i выскачыў пад шалёныя крыкi i дружны рогат.
Густая iмжака ляпiлася мне на твар i на рукi. Пустыя вулiцы. Нiзкiя змрочныя дамы. Увесь квартал нiбы вымецены таямнiчай варожай сiлай. Я не ведаю нiчога больш вясёлага, як Ню-Ёрк Пятага авеню, з яго лёгкiмi палацамi на цудоўных абрусах белага святла. Але, калi адысцi ад галоўных вулiц, аблiчча гэтага горада мяняецца са страшэннай хуткасцю. Цi то гангстэрскiя фiльмы далучылi ў нашым уяўленнi да гэтых дэкарацый раптоўныя лютыя драмы? Не ведаю, але, як толькi я пакiдаю рухомыя агнi Брадвея альбо цiхую пышнасць Цэнтральнага парка, мяне ахоплiвае туга.
Я ведаў, што не знайду таксi, пакуль не перабяруся цераз Iст-Рывер, i накiраваўся на вялiзны жалезны мост... Забыў яго назву... Здаецца, Квiнсбара-Брыдж... Пяць гадзiн назад, праязджаючы там, я быў уражаны кiпучым рухам на мосце, грукатам аўтамабiляў, чырвонымi i белымi агнямi лiхтароў.
Цяпер мясцiна была бязлюдная, i толькi косыя лiнii высокiх металiчных ферм разразалi туман сваiмi чорнымi ромбамi.
Я прайшоў ужо амаль палову моста, нiкога не сустрэўшы, як раптам у тумане, з правага боку ад мяне, хутчэй угадаў, чым убачыў, жаночую постаць. Яна схiлiлася над парапетам - i гэта было небяспечна цi, ва ўсякiм разе, дзiўна. Я адразу ж падумаў, як зрабiлi б i вы на маiм месцы, пра безлiч выпадкаў самагубства, вядомых нам, i падышоў да жанчыны. Яна рэзка павярнулася, пачуўшы мае крокi, i, убачыўшы мяне побач, кiнулася на парапет з такой рашучасцю, што я iнстынктыўна схапiў яе за руку i пацягнуў да сябе.
Перада мной стаяла вельмi прыгожая дзяўчына, без капелюша, са збiтымi, вiльготнымi валасамi i тварам, залiтым слязьмi. Не памятаю, у якiм яна была адзеннi. Аднак у мяне тады не склалася ўражання, што яна з бедных. Мне нават здаецца, што на шыi ў яе была лiса цi якое iншае футра. Не... Гэта не ад беднасцi - яе прыгнаў сюды страх. Яна ляскала зубамi, i губы яе дрыжалi.
- Што вам ад мяне трэба? - закрычала яна. - Пакiньце мяне! Не прыставайце да мяне!
Цяпер я быў упэўнены, што магу стаць удзельнiкам адной з банальных драм: прахожы перашкаджае жанчыне ўтапiцца. Такая роля мяне вельмi бянтэжыла. Кактэйлi Мiрыям не прасвятлiлi маiх думак i не прыдалi цвёрдасцi маiм учынкам. Не ведаю, што я гаварыў гэтай няшчаснай, мабыць, якое-небудзь глупства. Зрэшты, гэта не мае значэння. Жанчыне, якую я трымаў за руку, патрэбен быў жывы чалавечы голас i трошкi сiлы, каб адцягнуць яе ад парапета. А гэта ў мяне было.
Праз хвiлiну, па-ранейшаму трымаючы яе за руку, я iшоў разам з ёю па кладках моста i няскладна паўтараў:
- Ну, што гэта з вамi?.. Што гэта з вамi?.. Што здарылася?.. Вас кiнуў мужчына?.. Магу вас запэўнiць, што памiраць праз гэта не варта... Каб вы толькi ведалi, колькi разоў я сам у нядобрую часiну жадаў знiкнуць... Нават толькi што я б не дорага даў за жыццё, а цяпер вельмi рад, што апынуўся тут, каля вас.
Яна не адказвала. Праходзячы пад лiхтаром, я разгледзеў яе лепш. Яна была не проста прыгожая, а рэдкай красы жанчына. А вы ведаеце, якi я ў той час быў сентыментальны. Вострае спачуванне, рамантычныя абставiны, лёгкае ап'яненне, злосць на Мiрыям - усё гэта спрыяла таму, што, дайшоўшы да канца моста, я нiчым, апроч гэтай невядомай, больш не цiкавiўся. Мы мiнулi паставога, якi глянуў на нас з падазронасцю. Я баяўся, каб мая спадарожнiца не зрабiла новага глупства, але яна не супрацiўлялася, iшла побач i толькi цiхенька плакала... Вы, напэўна, думаеце, што я мог бы тут жа здаць яе палiсмену i вызвалiць сябе ад усякай адказнасцi? Так то яно так, але ж я не ведаў, а можа, у гэтай даведзенай да адчаю iстоты былi сур'ёзныя прычыны пазбягаць палiцыi... А потым, я павiнен прызнацца, што прыгода гэта абудзiла ва мне цiкавасць i хацелася зрабiць нешта добрае.
Перабраўшыся цераз мост, я крыху супакоiўся, але тут яшчэ адзiн клопат. Куды мне дзець гэтую маладую жанчыну? Пакiнуць яе на вулiцы? Яна iзноў пабяжыць тапiцца. Завесцi ў мой гатэль? Гэта немагчыма. Правiлы ў амерыканскiх лепшых гатэлях былi тады вельмi строгiя, i лiфцёр не прапусцiў бы мяне з ёю наверх. Была ў яе кватэра? Сям'я? Я паспрабаваў распытаць. Але з яе нельга было выцягнуць нiчога талковага. Яна толькi дрыжала i ўсхлiпвала.
Нарэшце я спытаў:
- Вось што... Я не магу вас кiнуць у такiм становiшчы... Куды вас праводзiць? Ёсць у вас дом? Бацькi?
Яна маўчала, i я зразумеў, што няма.
- Пакой?
Яна адмоўна кiўнула.
У гэты момант мы праходзiлi паўз ярка асветленыя дзверы з шыльдай "Гатэль Берагавы. Нумары ад аднаго даляра i вышэй". Гэты гатэль не быў падобны на раскошныя гатэлi Паркавага авеню, аднак паказаўся мне прыстойным, чыстым, i чаму б не перабыць тут некалькi гадзiн?
- Слухайце, у вашым становiшчы вы не можаце нiчога растлумачыць. Мне таксама пара дадому. Перш за ўсё, вам трэба адпачыць, сагрэцца i выспацца. Вазьмiце нумар у гэтым гатэлi. Я заплачу наперад i вас часова пакiну. Адпачывайце, заснiце, а заўтра я прыйду вас праведаць. У Ню-Ёрку ў мяне многа сяброў у розных колах грамадства, i я амаль упэўнены, што, ведаючы вашу бяду, змагу вам дапамагчы... Пры ўсiх вашых пакутах вы ж можаце адкласцi рашэнне на адну ноч. I хто ведае? Можа, тое, што ў гэтым тумане i змроку здавалася вам жахлiвым тупiком, заўтра ранiцай будзе выглядаць зусiм iначай... Вы згодны?.. Вы абяцаеце, калi я вас уладкую ў гатэлi, адгэтуль нiкуды не выходзiць i чакаць мяне?
Яна згадзiлася, моўчкi кiўнуўшы галавой.
- У вас ёсць грошы? - нясмела запытаў я.
Яна сцiснулася, як пабiты сабака.
- Няма... Ну, гэта не мае значэння. На жаль, у мяне самога на гэты раз мала, усяго адзiн даляр. Але гэтага нам якраз хопiць. Вы бачыце: "Ад аднаго даляра i вышэй". Я заплачу за нумар, а заўтра ранiцай прыйду i ўладжу ўсё астатняе... Так што, калi хочаце есцi альбо яшчэ чаго, не саромейцеся, заказвайце. Я потым разлiчуся. Вы згодны? Так i быць.
Я пазванiў у гатэль. Нiхто не адазваўся. Я пазванiў яшчэ раз i яшчэ раз. Нарэшце пачулiся крокi, заляпалi шлапакi, бразнула засаўка, i паказаўся калiдорны - рослы, кучаравы дзядзька, якi працiраў кулакамi заспаныя вочы. Ён дрэнна гаварыў па-ангельску i зусiм не размаўляў на вядомых мне мовах (па-французску i па-iталiйску), так што мне было вельмi цяжка ўбiць яму што-небудзь у галаву.
- Гэта дзяўчына, - тлумачыў я, - толькi пераначуе. Багажу пры ёй няма. Заўтра ранiцай я вярнуся; усе яе выдаткi я аплачу... Магу вам пакiнуць у заклад гадзiннiк цi яшчэ што... але, думаю, абыдзецца i так... Падазронага тут абсалютна нiчога няма, вы самi бачыце... Я ж з ёю не застаюся. Зараз я толькi прашу даць ёй нумар на адну ноч, i вось вам даляр. Вы мяне зразумелi? Мы дамовiлiся? Усё ў парадку?..
Я пачаў ужо злавацца на гэтага без'языкага тупiцу. Трэба было паўтараць па некалькi разоў адно i тое ж... Нарэшце ён узяў даляр i адышоў убок, каб прапусцiць дзяўчыну. Я не ведаў, чым яе ўцешыць на развiтанне. Пад "заслону" трэба было сказаць нешта цёплае, ласкавае, але слоў такiх я не знаходзiў.
- Ну, дык да заўтра... I пастарайцеся заснуць, - прамовiў я паспешлiва i працягнуў руку.
Яна схапiла яе i, ажывiўшыся, упершыню загаварыла:
- Вы харошы чалавек.
I хоць, апроч гэтых трох слоў, я ад яе нiчога не чуў, у маiх вушах i цяпер яшчэ гучыць яе нiзкi пявучы голас. Застаўшыся адзiн, я тут жа ўспомнiў, што, аддаўшы незнаёмай свой апошнi даляр, не маю за што паехаць нi на таксi, нi нават на аўтобусе i да свайго гатэля павiнен дабiрацца пеша. Дзе ж я быў? 60-я вулiца? 62-я? А папасцi мне трэба было ў Нiжнi горад, гэта больш за гадзiну хады ў слоту i непагадзь. Але я быў так задаволены сваiм мужным учынкам, што рушыў у дарогу ў вясёлым настроi, насвiстваючы на бязлюдных вулiцах старадаўнiя салдацкiя мелодыi. Мабыць, упершыню Мэдзiсан-авеню слухала ў гэтую ноч "Бравага артылерыста".
На другi дзень ранiцай, калi я прачнуўся, спачатку ў мяне было ўражанне, што ўчарашняя дзiўная прыгода мне проста прыснiлася. Пасля некаторай развагi, я прыпомнiў усе дэталi начнога здарэння i вырашыў, перш чым адправiцца на работу, заехаць у "Гатэль Берагавы", завезцi крыху грошай гэтай таямнiчай дзяўчыне i, калi яна шчыра пра ўсё раскажа, заняцца яе справай. Сярод палiтычных дзеячаў Ню-Ёрка ў мяне было нямала сяброў... I хто яго ведае? Пачуццё ўдзячнасцi...
Гатэль я адшукаў лёгка, каля самага моста. Дзённае святло пазбавiла яго ранейшага крыху падазронага выгляду, як мне тады здалося. За сталом сядзела жанчына, абкладзеная ключамi.
- Выбачайце, - звярнуўся я да яе, - хацеў бы даведацца, як тая маладая асоба, якую я прывёў сюды мiнулай ноччу...
Яна зiрнула на мяне са здзiўленнем:
- Маладая асоба?
Я растлумачыў i расказаў пра сваю прыгоду. Вiдаць было, што факты гэтыя для яе навiна.
- Прыблiзна гадзiны ў дзве ночы... Вы ж ёй далi нумар... Зусiм маладзенькая дзяўчына, без багажу...
- Але ж нiякай адзнакi ў кнiгах...
- Як жа так, нарэшце! У вас тут дзяжурыў калiдорны, ён нават па-ангельску не ўмее, чарнавалосы, кучаравы.
- А, Стэпан... Ну i што?
- Ён нас прымаў. Паклiчце яго.
Яна нацiснула кнопку, i праз некалькi хвiлiн з'явiўся калiдорны. Убачыўшы мяне, ён вытрашчыў вочы.
- Вы мяне пазналi? - запытаў я.
- Пазнаў, - буркнуў ён злосна.
- Гэтай ноччу я прыходзiў сюды разам з маладой дзяўчынай. Дзе яна?
- Пайшла, - вызверыўся калiдорны. - Я яе выгнаў.
- Што? - ускiпеў я. - Вы яе выгналi? Як вы пасмелi! Я заплацiў... Вы не мелi права...
Ён выцягнуў з кiшэнi паперку i, шпурнуўшы яе мне ў твар, замармытаў:
- А гэта? Маеце права?.. Фальшывы даляр даваць?
- Фальшывы даляр?!.
Я падняў паперку i аслупянеў. Гэта нават не была фальшыўка. Гэта быў адзiн з тых бiлецiкаў, дзе на адным баку намаляваны даляр, а на другiм - пералiк тавараў - рэклама, якую некаторыя крамы раздаюць прахожым на вулiцы. Напэўна, я не разгледзеў яго мiнулай ноччу, тым больш, што сагнуты папалам, ён вельмi нагадваў даляр, i ў мяне не было прычыны сумнявацца. А можа, гэты нягоднiк яго падмянiў? Але пайсцi на такое дробнае жульнiцтва было б занадта подла, а гнеў калiдорнага быў натуральны... Не... Значыць, работа Мiрыям i яе сяброў. Пажартавалi, называецца!.. I гэта няшчасная...
- Куды яна пайшла? - закрычаў я. - Яе трэба абавязкова знайсцi. Разумееце, мадам, чалавек гiне!.. Трэба ратаваць жыццё...
Я паўтарыў свой расказ аб начным здарэннi, але на гэты раз касiрка мне, вiдаць, не паверыла.
- Нарэшце не цяжка ўявiць, мадам, што гэта - памылка, жахлiвае непаразуменне... Што яна падумае? Яна была ў вялiкiм адчаi, калi я яе сустрэў... I вось прывёў яе сюды, пакiнуў з гэтым фальшывым бiлетам, i ваш калiдорны яе выгнаў, вытурыў... Ах! Разбiла ёй сэрца людская лютасць! У тым стане, у якiм яна была, усё магчыма... нават самагубства...
Дарэмныя спрэчкi. Трэба было дзейнiчаць. Я памчаўся ў Цэнтральны палiцэйскi ўчастак, дзе ў мяне быў знаёмы адзiн высокапастаўлены кiраўнiк Мелвенэй. Ён выслухаў маё паведамленне з раўнадушнасцю чыноўнiка, якi ўсё ведае i да ўсяго прывык, але мiгам падняў па трывозе палiцэйскiя машыны ў квартале блiзкiм да моста. Вы ведаеце - у Ню-Ёрку безлiч радыёфiкаваных аўтамабiляў з узброенымi дэтэктывамi, якiя трымаюць сталую сувязь з цэнтрам. Адказы паступалi адмоўныя. Гэтай жанчыны нiхто не бачыў.
- Зрэшты, гэта нiчога не даказвае, - растлумачыў Мелвенэй. - Мною раскрыта нямала бясшумных самагубстваў. Заўтра ў нас будуць весткi ад рачной палiцыi.
Я адразу ж паехаў да Мiрыям. Яна яшчэ спала. Пабудзiў i пачаў упiкаць. Яна доўга смяялася.
- Праўда, гэта я. Але выпадкова... Раскрыўшы сумачку, каб ад шчырага сэрца даць вам тое, што вы прасiлi, я заўважыла рэкламны бiлет, якi мне падсунулi ў краме i якi я чамусьцi захавала. Я ўявiла сабе вашу разгубленасць, калi шафёр адмовiцца ўзяць гэту пустышку. Я лiчыла, што жарт мой зусiм бяскрыўдны, паколькi ў сваiм гатэлi вы маглi пазычыць грошай у швейцара... Мне i ў галаву не прыходзiла, што вы надумаецеся сярод ночы выконваць ролю вандроўнага рыцара.
Праз тры днi Мелвенэй паведамiў мне па тэлефоне, што труп няшчаснай знойдзены ў водах Iст-Рывера. Следства так нiчога i не выявiла. Нi адна з зарэгiстраваных жанчын, што бясследна прапалi ў Ню-Ёрку i наваколлi, не была на яе падобна. Нiхто яе не апазнаў. Нi адна сям'я, нi адзiн мужчына не прад'явiлi прэтэнзiй. Я i цяпер не разумею, як магла дзяўчына такой рэдкай прыгажосцi расстацца са светам, не пакiнуўшы пасля сябе нi жалю, нi смутку.
Мiрыям i я, абое мы, прысутнiчалi на пахаваннi няшчаснай. Мы адчувалi, яна i я, што нейкiм чынам адказваем за гэта, хоць непасрэднай вiны за намi i не было. Мiрыям дазволiла ў адносiнах да свайго сябра нявiнны жарт. А я прабаваў, можа, i з пэўным разлiкам, але без лiхiх думак, выратаваць гэту дзяўчыну. Сiстэма перадач фатальнай машыны, прыведзеная намi ў рух, з няўхiльнай дакладнасцю прывяла няшчасную да гiбелi. Суладжанасць выключная: адзiн даляр, якi мне дала Мiрыям... адзiн даляр за нумар у гатэлi... адзiн даляр, якi выратаваў бы жыццё i, магчыма, перайначыў бы маё...
- Будуць гаварыць, - сказала Мiрыям, калi мы пакiдалi могiльнiк, - будуць гаварыць...
- Што?
- Нiчога. Я так...
I я падумаў тады, што яна ўспомнiла пра бязлiтасны лёс i пра кароткае наша жыццё ў гэтым дзiўным свеце.
Пераклад: Юрка Гаўрук
Последние комментарии
10 часов 25 минут назад
1 день 2 часов назад
1 день 11 часов назад
1 день 11 часов назад
3 дней 17 часов назад
3 дней 22 часов назад