КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 710644 томов
Объем библиотеки - 1389 Гб.
Всего авторов - 273941
Пользователей - 124936

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Stix_razrushitel про Дебров: Звездный странник-2. Тропы миров (Альтернативная история)

выложено не до конца книги

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Михаил Самороков про Мусаниф: Физрук (Боевая фантастика)

Начал читать. Очень хорошо. Слог, юмор, сюжет вменяемый.
Четыре с плюсом.
Заканчиваю читать. Очень хорошо. И чем-то на Славу Сэ похоже.
Из недочётов - редкие!!! очепятки, и кое-где тся-ться, но некритично абсолютно.
Зачёт.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
Влад и мир про Д'Камертон: Странник (Приключения)

Начал читать первую книгу и увидел, что данный автор натурально гадит на чужой труд по данной теме Стикс. Если нормальные авторы уважают работу и правила создателей Стикса, то данный автор нет. Если стикс дарит один случайный навык, а следующие только раскачкой жемчугом, то данный урод вставил в наглую вписал правила игр РПГ с прокачкой любых навыков от любых действий и убийств. Качает все сразу.Не люблю паразитов гадящих на чужой

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 2 за, 1 против).
Влад и мир про Коновалов: Маг имперской экспедиции (Попаданцы)

Книга из серии тупой и ещё тупей. Автор гениален в своей тупости. ГГ у него вместо узнавания прошлого тела, хотя бы что он делает на корабле и его задачи, интересуется биологией места экспедиции. Магию он изучает самым глупым образом. Методам втыка, причем резко прогрессирует без обучения от колебаний воздуха до левитации шлюпки с пассажирами. Выпавшую из рук японца катану он подхватил телекинезом, не снимая с трупа ножен, но они

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
desertrat про Атыгаев: Юниты (Киберпанк)

Как концепция - отлично. Но с технической точки зрения использования мощностей - не продумано. Примитивная реклама не самое эфективное использование таких мощностей.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну [Яраслаў Гашак] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

гаварыў далей:

— З-за такой маленькай памылкі ня варта было гэтаму генэралу злавацца. Яму сапраўды належыць мець ад шасьцідзесяці да сямідзесяці тысяч валасоў,—так было сказана ў артыкуле: «Што павінна быць у нормальнага чалавека». Мне і не ў галаве, што існуе якісьці лысы генэрал-майор. Вышла, як кажуць, пагібельная памылка, якая з кожным можа здарыцца, калі чалавек што-небудзь скажа, а другі за гэта ўхопіцца. На гэту тэму некалькі год таму назад расказаў нам пра выпадак з свайго жыцьця кравец Гіўль. Раз ён ехаў з Штырыі (там ён шыў) у Прагу цераз Леобэн і вёз з сабою вянгліну, якую купіў у Марыборы. Едзе ён у цягніку і сам сабе думае, што ва ўсім цягніку, нябось, сярод пасажыраў няма ніводнага чэха. Калі праяжджалі праз Св. Морыц, кравец дастаў вянгліну і пачаў аплятаць проста з кумпяка. У пасажыра, што сядзеў насупраць, пацякла сьлінка, і ён пачаў кідаць на вянгліну замілаваныя погляды. Кравец Гіўль гэта заўважыў і падумаў услых: «Так-бы ўсё і зжор, сукін ты сын». А пан яму таксама па-чэску адказвае: «Вядома зжару, калі дасі». Пасьля гэтага ўплялі вянгліну разам, яшчэ не даяжджаючы да Чэскіх Будэйовіц. Звалі таго пана Войцэх Роўс.

Паручнік Лукаш паглядзеў на Швэйка і вышаў з купэ не пасьпеў ён сесьці на сваё месца, як у дзьвярох паказалася ветлівае аблічча Швэйка:

— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, цераз пяць мінут прыедзем у Табар. Цягнік стаіць пяць мінут. Загадаеце заказаць што-небудзь на сьнеданьне? Некалі тут можна было дастаць нядрэнныя…

Паручнік усхапіўся, як ад жала, і ў калідоры сказаў Швэйку:

— Колькі разоў мне паўтараць вам: чым радзей вы будзеце пападацца мне на вочы, тым лепш для нас абодвух. Я быў-бы проста шчасьлівы, каб вас зусім ня бачыў, і будзьце спакойны, я аб гэтым паклапачуся. Не паказвайцеся мне на вочы, згіньце з вачэй, жывёліна, ёлап! Зразумелі?

— Слухаю, пан паручнік!

Швэйк аддаў чэсьць, павярнуўся па ўсіх правілах на абцасы і пашоў у канец вагона. Там ён сеў у кутку і завёў размову з якімсьці чыгуначнікам:

— Дазвольце, калі ласка, зьвярнуцца да вас з запытаньнем…

Чыгуначнік, ня выказваючы ніякай ахвоты распачынаць размову, апатычна кіўнуў галавою.

— Бываў у мяне часта ў гасьцях адзін знаёмы, — пачаў Швэйк, — слаўны хлопец, прозьвішча яго было Гофман. Гэты самы Гофман запэўняў, што вось гэтыя тармазы, якія знаходзяцца ў кожным вагоне на выпадак небясьпекі, ня дзейнічаюць, карацей кажучы, калі пацягнуць за ручку, нічога ня выйдзе. Я такімі рэчамі, па-праўдзе кажучы, ніколі ня цікавіўся, але раз я ўжо зьвярнуў увагу на гэты тормаз, то цікава было-б ведаць, у чым тут сутнасьць, на выпадак, калі тормаз калі-небудзь спатрэбіцца.

Швэйк устаў і разам з чыгуначнікам падышоў да тормаза, на якім было напісана: «У выпадку небясьпекі пацягнеце за ручку» і г. д.

Чыгуначнік палічыў сваім абавязкам растлумачыць Швэйку на якім прынцыпе ўсталяваны мэханізм тормазу:

— Наконт таго, што трэба пацягнуць за ручку, ваш знаёмы сказаў праўду, але ён салгаў, што дзеяньня ня будзе. Цягнік бяспрэчна спыніцца, бо ў кожным вагоне тормаз элучаны з паравозам і з рэштай вагонаў. Гэтыя тармазы заўсёды дзейнічаюць.

Абодва, гаворачы, трымалі рукі на ручцы тормаза, і сапраўды застаецца загадкаю, як гэта здарылася, што ручка была адцягнена і цягнік спыніўся.

Абодва не маглі прыйсьці да згоды, хто, уласна, гэта зрабіў. Швэйк запэўняў, што ён гэтага ня мог зрабіць, што ён ня вулічны хлапчук.

— Я сам дзіўлюся, — гаварыў ён кандуктару, што падсеў да яго, — чаму гэты цягнік раптам спыніўся. Ехаў, ехаў, і раптам: на табе — стоп! Мне гэта яшчэ больш няпрыемна, як вам.

Якісьці паважнага выгляду пан стаў на абарону чыгуначніка і запэўняў, што сам чуў, як салдат першы пачаў гаворку пра тармазы.

Швэйк, наадварот, увесь час напіраў на сваю сумленнасьць і на тое, што затрымка цягніка не ў яго інтарэсах, бо ён сьпяшаецца на фронт.

— Начальнік станцыі там разьбярэ, — вырашыў кандуктар. — Гэта абыдзецца вам дваццаць крон.

Пасажыры павылаэілі тым часам з вагонаў, зайшоўся, засьвіргатаў обэр-кандуктарскі сьвісток, і нейкая пані з перапуду пабегла з ручным сакваяжам цераз поле.

— I варта, — разважаў Швэйк, захоўваючы поўны спакой, — дваццаць крон — гэта яшчэ мала. Калі гасудар імпэратар праяжджаў па Жыжкаве[3], нейкі Франта Шнор спыніў яго карэту, кінуўшыся перад гасударом імпэратарам проста пасярод бруку. У паліцыі камісар, плачучы, дакараў Шнора, што той не павінен быў гэтага рабіць у яго раёне, а мог-бы выбраць сабе хоць-бы суседнюю вуліцу, якая ўваходзіць у раён камісара Краўса, і там выказваць свае вернападданьніцкія пачуцьці. Потым Шнора пасадзілі.

Швэйк аглянуўся і ўбачыў, што да натоўпу слухачоў, што сабраліся кругом яго, падышоў обэр-кандуктар.

— Ну пара ехаць далей, сказаў Швэйк. — Добрага мала, калі цягнік позьніцца. Калі-б гэта было ў мірны час, тады, калі ласка, але раз вайна, то трэба ведаць, што ў кожным цягніку едуць вайсковыя чыны: генэрал-майоры, паручнікі, дэяншчыкі.