КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 711705 томов
Объем библиотеки - 1397 Гб.
Всего авторов - 274202
Пользователей - 125011

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

Koveshnikov про Nic Saint: Purrfectly Dogged. Purrfectly Dead. Purrfect Saint (Детектив)

...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
pva2408 про Зайцев: Стратегия одиночки. Книга шестая (Героическое фэнтези)

Добавлены две новые главы

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
medicus про Русич: Стервятники пустоты (Боевая фантастика)

Открываю книгу.

cit: "Мягкие шелковистые волосы щекочут лицо. Сквозь вязкую дрему пробивается ласковый голос:
— Сыночек пора вставать!"

На втором же предложении автор, наверное, решил, что запятую можно спиздить и продать.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
vovih1 про Багдерина: "Фантастика 2024-76". Компиляция. Книги 1-26 (Боевая фантастика)

Спасибо автору по приведению в читабельный вид авторских текстов

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
medicus про Маш: Охота на Князя Тьмы (Детективная фантастика)

cit anno: "студентка факультета судебной экспертизы"


Хорошая аннотация, экономит время. С четырёх слов понятно, что автор не знает, о чём пишет, примерно нихрена.

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).

Казка пра Музыку [Максім Танк] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Ценю кажа:
— Пойдзеш полем,
Згасіш ясны дзень,
Заблытаеш сьцежкі зораў
Зь сьцежкамі людзей.
Кажа гадзіне:
— Як толькі
Край задрэмле ўвесь,
Да Музыкі па жалейку
Ціха папаўзеш…
Над ракою зьвісла жыта
I клён малады.
Сьпіць Музыка пад ракітай,
Ня чуе бяды,
Што лягла нямая ціша
На палі, лугі,
Што над ім снуе начніца
Чорныя кругі;
Што апала ноч глухая
I па дзеразе
Да яго на скат пясчаны
Гадзіна паўзе.
Сьніцца сон яму, што быццам
Ружавее даль
І пяе, і залаціцца
Ў Нёмане вада.
Бачыць дзіва: у палацы
Нейкі цар сядзіць,
Сьмеючыся, на Музыку
Весела глядзіць.
Сербануў з каўша ён мёду,
Выцер бараду
I зайграў ды на жалейцы:
— Ці-ра-ра, ду-ду!..
Скочыў да цара Музыка…
Зьнік раптоўна сон.
Толькі шолах мокрай вікі
Ды калосься звон.
I ў траве шум чуе нейкі,
Там, дзе яра скат…
I… за пазухай жалейкі
Не знайшла рука…

Частка трэйцяя


На курган рагамі вострымі
Апёрся ясны месяц.
Ідзе дарогаю Музыка,
Галаву на грудзі зьвесіў.
Ўсіх пытаўся, можа, бачыў,
Можа, чуў хто пра зладзеяў?
Але вечарам апошнім
Нават вецер спаў, ня веяў;
Камары ў густых чаротах
Не снавалі ў змроку сілаў,
Нават слонка позьнім лётам
Не абмыла сваіх крылаў.
Толькі, сьвечку запаліўшы,
Сьветлячок адзін, на дзіва,
Бачыў з папараці нешта
Як паўзло па сонных нівах…
Яшчэ нешта бачыў вожык,
Але што? — і сам ня ведаў…
Распытаўся іх Музыка
I пайшоў на захад сьледам.
Доўга ён ішоў…
Аж бачыць:
Баразной ідзе Араты
I зь сяўні шырокай сее
Жменяй чорныя зярняты.
Зацікавіўся Музыка
I Аратага пытае:
— Што ты робіш гэта, дзядзька?
— Потам ніву засяваю…
Ды пытаецца ў Музыкі,
Скуль ідзе, зь якога краю.
На дарогу даў у торбу
Хлеба чорствага акраец.
Цэлы дзень ідзе Музыка,
Ізноў дзіва спатыкае:
Волат горы крышыць, ломіць
I з далінамі раўняе.
Прывітаўся зь ім Музыка,
Пра няшчасьце сваё кажа…
А на гэта хлапцу Волат:
— Я пайду з табою разам.
Пазаву Асілка, брата, —
На другім канцы разоры
Ён сядзіць і днём, і ноччу,
Ўе пяньковыя аборы,
Каб разьвесіць свае петлі
I за лета, і за восень
Зьнішчыць птушак пералётных,
Што пустуюць нам калосьсе.
А ён хай пакліча Вяля,
Што стаіць каля папару,
Разганяе дратаванай
Пугай статак цёмных хмараў…
У запас набралі лапцяў
I крануліся пад вечар
У далёкую дарогу,
Торбы ўскінуўшы на плечы.
Падышлі да сіня мора.
Мора дрэмле,
серабрыцца.
Толькі аднаму Музыку
Ноччу месячнай ня сьпіцца.
Чуе, на шляху паднебным
Гусі дзікія гавораць
Пра цудоўную жалейку,
Пра бяду яго і гора.
Што на родных яго нівах
I над Нёмнам яго слаўным
Не чуваць ніякіх песьняў,
Не сьмяюцца людзі даўна…
I задумаўся Музыка…
Гусі крумкаюць-гавораць:
— За трохтысячнаю хваляй
Востраў ёсьць на сінім моры.
Цар задумаў справіць сьвята, —
Мёд па чарах паліецца,
Будуць на зачараванай
Там іграць-сьпяваць жалейцы…
— І мяне з сабой вазьміце… —
Ды ня чулі гусі крыку.
Толькі збуджаная хваля
Пенай пырснула ў Музыку.

Частка чацьвёртая


Да ўсходу сонца ўстаў Музыка.
Ў сэрцы непакой і скруха.
Хутчэй сяброў паведаміў ён
Аб тым, што ў выраі падслухаў.
Рашылі: трэба секчы сосны,
Хутчэй зьбіваць вялікі плыт,
I хоць бы леты, зімы, вёсны,
I на далёкі востраў плыць!
Шуміць бор цёмны, уздыхае,