КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 711926 томов
Объем библиотеки - 1397 Гб.
Всего авторов - 274274
Пользователей - 125021

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

pva2408 про Зайцев: Стратегия одиночки. Книга шестая (Героическое фэнтези)

Добавлены две новые главы

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
medicus про Русич: Стервятники пустоты (Боевая фантастика)

Открываю книгу.

cit: "Мягкие шелковистые волосы щекочут лицо. Сквозь вязкую дрему пробивается ласковый голос:
— Сыночек пора вставать!"

На втором же предложении автор, наверное, решил, что запятую можно спиздить и продать.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
vovih1 про Багдерина: "Фантастика 2024-76". Компиляция. Книги 1-26 (Боевая фантастика)

Спасибо автору по приведению в читабельный вид авторских текстов

Рейтинг: +3 ( 3 за, 0 против).
medicus про Маш: Охота на Князя Тьмы (Детективная фантастика)

cit anno: "студентка факультета судебной экспертизы"


Хорошая аннотация, экономит время. С четырёх слов понятно, что автор не знает, о чём пишет, примерно нихрена.

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).
serge111 про Лагик: Раз сыграл, навсегда попал (Боевая фантастика)

маловразумительная ерунда, да ещё и с беспричинным матом с первой же страницы. Как будто какой-то гопник писал... бее

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Дрыгва [Якуб Колас] (fb2) читать постранично, страница - 3


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

словы, хоць і патрэбы ў гэтым і не было: дзедаў стажок, вазоў на пяць, стаяў непадалёку ад сядзібы ўскрай балота, ад якога адыходзіла густая бародка нізкарослага хмызу, і быў добра відаць. Каля стажка стаялі дзве запрэжаныя ў сані параконныя фурманкі, а каля іх варушыліся два польскія жалнеры. Трэці сядзеў на стажку і скідаў зверху сена. Добрая чвэрць стажка ўжо была разабрана. Бабка Наста, накінуўшы чырвоны кажушок, стаяла на двары, ламала рукі і галасіла: чым жа цяпер карміць худобу?

Нічога не кажучы, засунуў дзед Талаш за пояс сякеру — у дзеда быў звычай браць сякеру, адлучаючыся з дому, — і пайшоў да свайго стажка, дзе гаспадарылі польскія жалнеры. За дзедам на некаторай адлегласці пайшлі і яго сыны.

— Не заводзься з імі! — перасцерагла дзеда бабка Наста, — а то яшчэ заб'юць або заарыштуюць.

Яна засталася на двары і са страхам пазірала, што будзе далей. Як толькі дзед Талаш падышоў да стажка, бабка Наста зноў залямантавала на ўвесь двор па стажку, як па нябожчыку. Лямант яе голасна даносіўся да балота, дзе стаяў дзедаў стажок, а таксама расплываўся і па вуліцы, парушаючы яе трывожны спакой. Людзі выходзілі на вуліцу, і весць аб паляках зараз жа абляцела сяло.

Падышоў дзед Талаш да стажка, нізка пакланіўся жалнерам, зняў шапку. Але жалнеры не звярнулі на яго ўвагі і не адказалі на дзедава прывітанне. Адзін жалнер сядзеў на санях і таптаў сена, другі падаваў яго бярэмамі, а трэці разбіраў стажок.

— Паночкі, што вы робіце? — палахліва загаварыў дзед Талаш, — нашто забіраеце сена?.. Апошняе сена!.. Чым жа я худобу карміцьму?

– Ідзь до д'ябла! — азваўся з саней жалнер.

А другі, што сядзеў на стажку, сумыслу кінуў на дзеда жмак сена і так спрытна, што ссунуў на патыліцу дзедаву шапку, што вельмі пацешыла жалнераў, выклікала іх рогат.

Дзед Талаш моўчкі знёс гэту абразу і крыўду.

Больш таго, ён схапіў рукамі за шынель жалнера, што падаваў сена, і стаў перад ім на калені.

— Паночкі! Не бярыце апошняга сена! У людзей ёсць у запасе, а гэта мой апошні стажок…

– Ідзь до д'ябла, стары пёс! — ускіпеў жалнер і штурхануў дзеда ў грудзі.

Са спрытам маладога дзецюка ўсхапіўся з каленяў дзед Талаш. Вочы яго заіскрыліся страшнаю злосцю.

— Сабака! — грымнуў ён голасам, поўным нянавісці і помсты.

Сякера, як маланка, узвілася ў дзедавых руках, бліснуўшы ўгары халодным, вострым лязом. Жалнер, на якога замахнуўся дзед, пабялеў як палатно і падаўся крута ўбок, каб ухіліцца ад сякеры.

— Апамятайся, бацька! — падскочыў да дзеда Максім і схаліў бацьку за рукі.

Збянтэжаныя жалнеры замерлі на момант. Яны ніяк не чакалі такога рэзкага пераходу ў паводзінах дзеда.

— Бяры яго! Вяжы праклятага азіята! — першым апамятаўся жалнер з саней і саскочыў на дол.

Накінуліся жалнеры на дзеда Талаша і пачалі яго валтузіць, стараючыся паваліць старога. Разгарнуўся дзед Талаш, павярнуў сваімі шырокімі плячамі, крутнуўся, і жалнеры паадляталі ад яго, як шчэпкі. А адзін паляцеў потырч носам у снег.

— О, шатан стары! — прамовіў толькі ён, падымаючы сваю канфедэратку.

Не чакаючы новага нападу і адчуўшы, што справа абарочваецца ў нядобры бок, стралою махнуў дзед Талаш у густы хмызняк і знік з вачэй у момант вока. Цяпер толькі ўспомнілі палякі, што яны жалнеры, што ў іх ёсць наганы. Выпалілі некалькі разоў у той бок, дзе знік дзед Талаш.

Пачаў збягацца народ. Першымі дабеглі Васіль Бусыга і пан Крулеўскі.

— Вар'ят, вар'ят! — спачуваў палякам Бусыга.

— Бальшавік! — заключыў пан Крулеўскі.

Забралі палякі дзедаў стажок, а рэштку сена прымусілі Максіма павезці на сваёй фурманцы.


III


"Ваякі, трасца вашай галаве!" — сказаў сам сабе дзед Талаш, калі заціхлі стрэлы, а кулі прасвісталі па баках і над галавою, ляснуўшы сухім трэскам па галінах кустоў і па камлях. У дзедавых вачах яшчэ стаяла, як жывая, сцэна яго стычкі з польскімі жалнерамі і асабліва той момант, калі на яго наваліліся жалнеры, а ён паразмятаў іх, як вецер лёгкае смецце. Гэта значна падымала дзедаў дух і павялічвала яго ўласнае я. Аднак ён шпарка падаваўся глыбей у балота, у гушчары, у лес і толькі тады прыпыніўся і перавёў дух, калі адышоўся даволі далёка і ўпэўніўся, што пагоні за ім няма. На дзедава шчасце, і снег пасыпаў густы і спорны. Але што ж рабіць далей?

Выбраў зацішнае месца, прысланіўся да старой яліны пад навіссю спушчаных, прысыпаных снегам галін, дастаў раменны капшук, наклаў у люльку тытуню, выкрэсіў агню, закурыў. Пыхкае дзед Талаш люлькаю, выпускаючы дымок за дымком. Клубочкі дыму, працэджваючыся праз яловыя лапкі, выбіваюцца на прастор і гінуць у зімнім паветры, а сам дзед думае ды разважае. Паразважаўшы, прыходзіць да думкі, што трохі пагарачыўся. Добра яшчэ, што Максім утрымаў яго рукі, — было б горай, калі б ён засек жалнера. I невядома, што сталася б з яго сынамі і з бабкаю Настаю… Ох, паганцы! I нагнаў жа іх чорт на яго галаву. I як было іначай рабіць з імі? Прасіў, маліў іх, як добрых, станавіўся на калені, а яны