КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712070 томов
Объем библиотеки - 1398 Гб.
Всего авторов - 274353
Пользователей - 125035

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Черепанов: Собиратель 4 (Боевая фантастика)

В принципе хорошая РПГ. Читается хорошо.Есть много нелогичности в механике условий, заданных самим же автором. Ну например: Зачем наделять мечи с поглощением душ и забыть об этом. Как у игрока вообще можно отнять душу, если после перерождении он снова с душой в своём теле игрока. Я так и не понял как ГГ не набирал опыта занимаясь ремеслом, особенно когда служба якобы только за репутацию закончилась и групповое перераспределение опыта

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
pva2408 про Зайцев: Стратегия одиночки. Книга шестая (Героическое фэнтези)

Добавлены две новые главы

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Восень пасярод вясны [Адам Мальдзіс] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Адам Мальдзіс Восень пасярод вясны

Аповесць, сатканая з гістарычных матэрыялаў і мясцовых паданняў

1. І быў ранак


Нейкая немаведамая сіла ўзняла старога Грыву з саламянага барлога яшчэ да другіх пеўняў. Запаліўшы ўчарашнім вуголлем лучыну, ён сноўдаўся па астылай хаце, браўся то за адну работу, то за другую, але ўсё валілася з рук, знікала ў паўзмроку чорнай глінабітнай падлогі. І Грыва нават не згінаўся, не спрабаваў намацаць той нож або кручок для кручэння пастронкаў. Браў нешта іншае, зусім непатрэбнае. Намерыўся паснедаць, але чэрствы хлеб, хоць і здобраны канапляным алеем, ніяк не глытаўся. Ледзь дачакаўшы, калі праз бітыя шкелцы, устаўленыя ў акно ад вуліцы, праступіць шэрасць веснавога ранку, ён абуў хадакі, надзеў паношаны кажух, нацягнуў шапку-аблавушку і выйшаў на двор. Золкае паветра нібы працверазіла яго. Пастаяўшы на пляскатым камені, што ляжаў за дзвярыма, ён вярнуўся ў хату, дастаў з-пад бэлькі рубель, памарудзіўшы, дастаў другі, апошні, укінуў іх у капшук з губкай і крэсівам, капшук зашмаргнуў, засунуў за пазуху. Потым узяў доўгі нож, зроблены са старой касы, загарнуў у анучку і паклаў туды ж. Замкнуўшы дзверы драўлянай завалай, выйшаў на вясковую вуліцу, дайшоў да новай, з комінам хаты, дзе ўжо гады з тры жыў яго адзіны сын, але тут жа, ад збітых з жэрдак варот, павярнуў назад — на мост праз Лошу.

«Эт, адрэзаны акраец! — падумаў ён пра аддзеленага сына. — Што ён мне можа параіць?!»

На мосце ён спыніўся. паўглядаўся ў каламутную веснавую ваду, якая пачынала ўжо ўваходзіць у берагі. Здзіўлена пакруціў галавой, пабачыўшы шкоду, зробленую той вадой у палушанскім млыне. За мостам павярнуў налева — на старое цвінтарышча з пачарнелымі калодамі, што ляжалі ўздоўж магіл накшталт адзеравянелых чалавечых целаў. Скараціўшы такім чынам сабе дарогу, каля засценка Вішнеўскага выйшаў на абсаджаны бярозамі лашанскі гасцінец. Узняўшыся на гару Вішнеўскага, спыніўся: моцна схапіла дыхавіца. Другі раз няўцямна прыстаў на скрыжаванні гасцінца з анелінскай дарогай: справа бялеў высокі крыж з няроўных дубовых камлёў. Усе пукатасці на іх былі гладка зачышчаны і цяпер цьмяна адбівалі першыя промні соннага сонца.

— Ыш ты! — здзівіўся Грыва. — Пазаўчора ішоў — і нічога не было. А сягоння — стаіць. Хто яго тут паставіў? І калі?

Старога нейкі час цягнула пайсці па гасцінцы далей, да карчмы. Але ён усё ж узяў сябе ў рукі і каля крыжа павярнуў направа, на Расолы. Адсюль, з узгорка, добра былі відаць тры хаткі, што стаялі ўздоўж аброслай вольхамі Расалоўкі. За імі пачыналіся лясы — адсюль, ад Козаў і Хлябекавай гары, праз Чырвоны Бор і Карыціну, яны ішлі ажно за, Шумск і Лаварышкі, ледзь не пад самую Вільню, далёкую і невядомую. Колькі разоў Грыва намерваўся туды выбрацца, але так і не выбраўся: усё ж трыццаць з нечым вёрст. Багацейшыя мужыкі ездзілі ў Вільню на рынак фурманкамі, бяднейшыя хадзілі пешкі, спраўляючыся туды і назад за адзін летні дзень. Але Грыва не хадзіў: для яго гэта быў бы дзень, праведзены без работы і таму змарнаваны.

Каля сярэдняй, Гармашовай, хаты стары пабачыў босага хлапчука, які стаяў на прызбе і засяроджана выкалупваў са сцяны мох.

— Ыш, калупае! — зазлаваў Грыва. — Хату студзіць! Усе падшыванцы такія цяпер пайшлі! — Але, пабачыўшы пасінелыя ножкі, дадаў крыху лагодней: — Ты чаго мерзнеш? Ідзі ў хату.

— Не хацу…

— Чаму ж бо?

— Абрыдла. Папка з мамкай другі дзень вадзяцца і сконцыць не могуць.

— Бяду не падзялілі, ці што?

— Папка выбраў з кадускі яцмень, напіхаў туды ануцаў і зверху зноў засыпаў яцменем. Мамка толькі ўцора агледзела. Каза, сеяць не будзе цым.

— Ыш іх. То могуць і да вечара вадзіцца…

— Не-е. Я ведаю ўзо. Зараз мамка пабязыць у процкі. А татка пойдзе на работу ў Аняліну, па дарозе заверне да Сімы і зноў нап’ецца.

— Ну, тады чакай…

У хаце было ціха: відаць, пачулі чужы голас. Прыхіліўшыся, каб дым не еў вочы, Грыва пабачыў толькі аднаго Гармаша, які сядзеў на ўбітай зямлі каля цяпельца і абіраў бульбу. Гармашыха, мусіць, зашылася на палок, за дзяружку.

— Пахвалёны ў хату!

— Пахвалёны, пахвалёны! — узрадаваўся гаспадар, заўсміхаўся буйнымі зубамі. — Заходзь, сват!

— Але, мы хоць і далёкія, але сваты па маёй нябожчыцы Хрысціне, дай бог здароўечка яе душы на тым свеце…

— Масціся, сват. Расказвай, што чуваць па людзях.

— Эт, нічога, што там чуваць… Свабоду нібы далі, а на паншчыну як хадзілі, так і ходзім.

— Не кажы, сват! Вунь і мне трэба неяк ісці ў Аняліну. Сказалі грубкі паліць. Два разы нават, раніцай і вечарам. Зімой па разу паліў, а тут — двойчы, — Гармаш праехаўся пяцярнёй па сваіх чорных касмылях.

— Ыш, якое панства! На дварэ пацяплела, вясна ідзе, а яны… Здурнелі паны, ці што?

— А ліха іх матары ведае! Кажуць, учора той цацы, што з панам з Аршавы прыехала, холадна было. У кашульцы толькі спаць прывыкла… А сённека гасцей спрашаюць.

— Гасцей? У вялікім посце?

— То ж справа