Здубавецьця [Рыгор Барадулін] (fb2) читать постранично
- Здубавецьця 328 Кб скачать: (fb2) - (исправленную) читать: (полностью) - (постранично) - Рыгор Барадулін
[Настройки текста] [Cбросить фильтры]
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (24) »
Рыгор Барадулін Здубавецьця
Замест уступу
А вушацкія ведалі смак
У вусім,
Бо жыцьцё любілі.
Слова,
Як на Вялічка мацак,
Правяралі на зуб —
Зубілі.
Рэчы ўсе называлі так,
Як назвацца хацелі рэчы.
Кожны быў
Так кахаць мастак,
Каб на печы
Ня зяблі плечы.
Мерзьлі ногі ад сала,
Каб
Разьлятаўся на трэскі ложак.
І ня толькі словам да скаб
Праціналі.
Быў жарт, як вожык.
Спосабам,
Што шукаў іх сам,
Праганялі далей хваробы,
І бяз спонсараў,
Бяз рэклам
Страт ня мелі
Майстры-дзецяробы:
Дзяўчаты, дзяўчаты,
Ці ўсе вы пачаты,
Каторая не,
Падыходзь да мяне!
З тых,
Хто звык хадзіць нацянькі,
Кпяць спрадвеку жанкі й дзядзькі,
Разгаўляюцца словам скаромным
І ня лічаць яго бессаромным.
На паліцах навукі здаўна
Ня прыстала пыліцца ўзорам.
Хай завецца фалічным фальклорам
Сьмех здаровы,
Шурпатасьць радна.
Ведай, мудры чытач,
Ні фалічным,
Ні палічным з паліцаў
Ня лічым
Наш запал.
Як няма самагонкі,
Пі здароў, пі з даёнкі.
Да дна!
У кнізе захоўваецца аўтарскі правапіс.
Рагацьцё (замалёўкі)
Вушацкія называюць усё абы як сабранае, выдуманае й нявыдуманае, нішто й нешта, прастакаватае й хітраватае, вясёлае й сумнаватае адным словам «здубавецьця».
Адзін На стол гаспадыня паставіла варыва. Сын першы чарэпнуў лыжкай, сербануў і заплакаў. — Чаго ты, сынок, плачаш? — пытаецца бацька. — Што я ў цябе адзін… — Ня плач. Адзін ды ладзін. Бацька сьмела чарэпае. Варам абдае ўсё ў роце. — Адзін ты ў мяне, каб ты быў апошні…
Сумеў Была талака ў пана. Усё зрабілі. Ну, пан і трактуе талакоўцаў. Сталы ломяцца ад закусі. Толькі там-сям сірацеюць пляшкі з дарагім пітвом. Трохі выпілі, нешта ўкусілі. Сумна разышліся. І была талака ў беднага мужыка. Той на пачастунак нагнаў самагонкі, мацнейшай за самую заядлую лаянку. А на закусь — напарыў рэпы. Упіліся як не да сьмерці. Нехта шыю скруціў, нехта нагу вывернуў, некаму нос ледзьве не адкусілі. Прыйшоўшы ў сябе, доўга ўспаміналі ды прыгаворвалі: «Хоць бядняк, а сумеў жа людцаў прывеціць!»
Давай Макеенку У Вушачы быў славуты савецкі служачы Макеенка. Славуты тым, што выпіваў 25 куфляў піва. І, казалі, калі заходзіў у раку, яшчэ ў тыя часіны глыбокую, вада сама трымала яго наплыву, як мячык. І яшчэ славуты быў як спец па жанчынах. Жонка павяла карову да быка ў калгас прыгарадны, які сваёй галечай апраўдваў назву, у «Пралетарыю». Працаўнік каровінага загса ня бачыць, хто прывёў карову, дый пытаецца, а ці здаровая карова, ці дужага быка трэба, а з вуліцы прыёмшчыца адказвае, што здаровая. Тады злучнік-разлучнік крычыць: — Давай ёй Макеенку!
Голас аглабліны Сталінская дэмакратыя. Кулакоў ды шмат каго яшчэ пазбавілі права голасу ў камедыі выбараў. Едзе заможнік. Ідзе дзядзька зь бяднейшых. Заможнік як ехаў ды з разгону яму аглабліной у плечы. Ня збочыў. — Ты чаго, класавы вораг! Ня мог крыкнуць? — мацюкаецца хадак. — Я права голасу лішон… Яна не сама сябе прыдумала прымаўка: дурны як аглоблі…
Мая таксама У аднаго чалавека было шмат дзяцей. І ўсе — дочкі. А жаніхоў няма. У сябра ягонага таксама адны дочкі незамужнія. Жылі ў розных вёсках, далекавата. Бачыліся рэдка. Сустракаюцца, здароўкаюцца. І адразу: — Ці ведаеш, Стахван, якое гора ў мяне? — Не кажы, Селівей, мая таксама нарадзіла.
Дзецяроб У багатых-забагатых бацькоў была дачка. Дужа хацела дзіця. Яе супакойвалі, што трэба назьбіраць надта шмат грошай, тады наняць дзецяроба. Ён і зробіць дзіця. Адлучыліся гэта некуды бацькі. Засталася дома адна дачка. Грукаецца нехта. Дачка пад замком. Пытаецца, хто грукаецца. Чуе ў адказ, што гэта дзецяроб. Дзяўчына й кажа, што не хапае яшчэ грошай на дзецяроба, не назьбіралі. А гэты нехта згодны бясплатна ўсё зрабіць, каб дзіця было. Адамкнула дзьверы. Прыходзяць дамоў бацькі, а дачка сьпяшаецца ім паведаміць радасную навіну: быў дзецяроб і ні капейчыны за працу ня ўзяў…
Сьвіны бык Жылі суседзямі мужык з жыдом. Мужыкоў кнур раз убіўся ў гарод да жыда. Той з прэтэнзіяй: - Іван, а Іван! Твой сьвіны бык парыў мая ўся бульба. — У мяне няма ніякага быка. Ёсьць толькі кнур. — Пад які там шнур. Ён парыў абы-як — і ўздоўж і ўпоперак.
У Курты пад хвастом Адзін вясковец украў быка, асьвежаваў, пачаў варыць, а ўсё астатняе мяса схаваў у яму пад падлогай. Прыехалі шукаць. Сядзіць малы галапузы. Участковы яму тыц пальцам: — Пуп — наеўся круп.
- 1
- 2
- 3
- . . .
- последняя (24) »
Последние комментарии
32 минут 54 секунд назад
34 минут 23 секунд назад
7 часов 16 минут назад
7 часов 25 минут назад
13 часов 37 минут назад
13 часов 41 минут назад