КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 712077 томов
Объем библиотеки - 1398 Гб.
Всего авторов - 274359
Пользователей - 125036

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

DXBCKT про Дамиров: Курсант: Назад в СССР (Детективная фантастика)

Месяца 3-4 назад прочел (а вернее прослушал в аудиоверсии) данную книгу - а руки (прокомментировать ее) все никак не доходили)) Ну а вот на выходных, появилось время - за сим, я наконец-таки сподобился это сделать))

С одной стороны - казалось бы вполне «знакомая и местами изьезженная» тема (чуть не сказал - пластинка)) С другой же, именно нюансы порой позволяют отличить очередной «шаблон», от действительно интересной вещи...

В начале

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Стариков: Геополитика: Как это делается (Политика и дипломатия)

Вообще-то если честно, то я даже не собирался брать эту книгу... Однако - отсутствие иного выбора и низкая цена (после 3 или 4-го захода в книжный) все таки "сделали свое черное дело" и книга была куплена))

Не собирался же ее брать изначально поскольку (давным давно до этого) после прочтения одной "явно неудавшейся" книги автора, навсегда зарекся это делать... Но потом до меня все-таки дошло что (это все же) не "очередная злободневная" (читай

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
DXBCKT про Москаленко: Малой. Книга 3 (Боевая фантастика)

Третья часть делает еще более явный уклон в экзотерику и несмотря на все стсндартные шаблоны Eve-вселенной (базы знаний, нейросети и прочие девайсы) все сводится к очередной "ступени самосознания" и общения "в Астралях")) А уж почти каждодневные "глюки-подключения-беседы" с "проснувшейся планетой" (в виде галлюцинации - в образе симпатичной девчонки) так и вообще...))

В общем герою (лишь формально вникающему в разные железки и нейросети)

  подробнее ...

Рейтинг: +1 ( 1 за, 0 против).
Влад и мир про Черепанов: Собиратель 4 (Боевая фантастика)

В принципе хорошая РПГ. Читается хорошо.Есть много нелогичности в механике условий, заданных самим же автором. Ну например: Зачем наделять мечи с поглощением душ и забыть об этом. Как у игрока вообще можно отнять душу, если после перерождении он снова с душой в своём теле игрока. Я так и не понял как ГГ не набирал опыта занимаясь ремеслом, особенно когда служба якобы только за репутацию закончилась и групповое перераспределение опыта

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
pva2408 про Зайцев: Стратегия одиночки. Книга шестая (Героическое фэнтези)

Добавлены две новые главы

Рейтинг: +2 ( 2 за, 0 против).

Вершы [Аляксандар Пушкін] (fb2) читать постранично


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

Аляксандар Пушкін Вершы

Анчар

Дзе след жыцця ў пустыні знік,
На грунце бедным, амярцвелым,
Анчар, як грозны вартаўнік,
Стаіць адзін на свеце цэлым.
Прырода высахшых пяскоў
Яго ў дзень гневу нарадзіла
І ад карэння да лістоў
Густой атрутай напаіла.
Дыхнуць паўдзённыя вятры -
Атрута капае расіцай,
Пад вечар стыне на кары
Густой, празрыстаю жывіцай.
К яму і птушка не ляціць,
А толькі вецер мімалётны
На дрэва смерці набяжыць -
І прэч імчыцца ўжо смяротны.
Калі ж над спёкаю пяскоў,
Зблукаўшы, хмара тут заплача,
Атрутны дождж з яго лістоў
Сплывае на пясок гарачы.
Ды чалавека князь паслаў
Да дрэва смерці і пакуты.
І той пайшоў,
                        ледзь змрок апаў,
І раніцой прынёс атруты.
Прынёс ён згубную смалу,
Галлё з завяўшымі лістамі,
І пот па бледнаму чалу
Сцякаў халоднымі руччамі;
Прынёс - і аслабеў і лёг
Пад засень будана старога,
І згінуў бедны раб ля ног
Уладара свайго ліхога.
А князь атрутай загадаў
Насыціць стрэлы-бліскавіцы,
І разам з імі смерць паслаў
Ён за суседнія граніцы.

1828

Пераклад: Максім Танк

Вязень


Сяджу я ў турме за рашоткай гады.
Узросшы на волі арол малады,
Друг сумны мой, машучы моцным крылом,
Крывавую страву клюе пад акном,
Клюе і кідае, глядзіць ён ў вакно
І нібы задумаў са мною адно;
Завёць мяне крыкам, паглядам сваім
І хоча прамовіць: «Давай уляцім!
Мы - вольныя птушкі; пара брат, пара!
Туды, дзе за хмарай бялее гара,
Туды, дзе сінеюць марскія края,
Туды, дзе гуляем ... сам вецер ды я!..»

1822

Пераклад: Максім Багдановіч

Вязень


Сяджу я за кратамі дні і гады,
Спазнаўшы няволю арол малады.
Мой сумны таварыш махае крылом,
Дзяўбе пад акном акрываўлены корм.
Дзяўбе і кідае, за краты глядзіць,
Нібы пра адно са мной марыць і сніць.
Заве мяне позіркам, крыкам сваім
І хоча сказаць мне: «Давай паляцім!
Мы вольныя птушкі; пара, брат, пара!
Туды, дзе за хмарай бялее гара,
Туды, дзе сінее краіна мая,
Дзе вецер гуляе свабодны... ды я!»

1822

Пераклад: Максім Танк

«Для дальніх берагоў айчыны...»


Для дальніх берагоў айчыны
Ты пакідала край чужы;
У векапомную хвіліну
Я доўга плакаў і тужыў.
Мае знясіленыя рукі
Цябе хацелі затрымаць;
Мучэння страшнага разлукі
Мой стогн прасіў не супыняць.
Але ад горкіх цалаванняў
Ты вусны адняла свае;
З краіны сумнага выгнання
Ты звала ў іншы край мяне.
Казала ты: «У дзень спаткання
Сярод аліўкавых дуброў
Свайго гарачага кахання
Мы пацалункі злучым зноў».
Ды там, на жаль, дзе неба далі
Гараць у сонцы залатым,
Дзе лёг аліваў цень на хвалі,
Апошнім сном заснула ты.
Твая краса і нараканні
Схаваліся ў зямлі сырой -
І пацалунак знік спаткання...
Ды веру я: ён за табой...

1830

Пераклад: Максім Танк

Дон


Ззяе між палёў шырокіх.
Вунь плыве ён!.. Слаўся, Дон!
Ад сыноў тваіх далёкіх
Я прывёз табе паклон.
Як праслаўленага брата
Знаюць рэкі ціхі Дон;
Ад Аракса і Еўфрата
Я прывёз табе паклон.
Адпачыўшы ад пагоні,
Чуючы зямлю сваю,
П'юць ужо данскія коні
Арпачайскую брую.
Падрыхтуй жа, Дон празрысты,
Для наезнікаў сваіх
Сок гарачы і бруісты
Вінаграднікаў тваіх.

1829

Пераклад: Максім Танк

Зімовая раніца


Мароз і сонца; дзень цудоўны!
Яшчэ ты дрэмліш, друг чароўны -
Красуня, уставай, пара:
Даруй пяшчотнаму дакору -