КулЛиб - Классная библиотека! Скачать книги бесплатно
Всего книг - 716417 томов
Объем библиотеки - 1424 Гб.
Всего авторов - 275491
Пользователей - 125277

Последние комментарии

Новое на форуме

Новое в блогах

Впечатления

yan.litt про серию За последним порогом

В целом средненько, я бы даже сказал скучная жвачка. ГГ отпрыск изгнанной мамки-целицельницы, у которого осталось куча влиятельных дедушек бабушек из великих семей. И вот он там и крутится вертится - зарабатывает себе репу среди дворянства. Особого негатива к нему нет. Сюжет логичен, мир проработан, герои выглядят живыми. Но тем не менее скучненько как то. Из 10 я бы поставил 5 баллов и рекомендовал почитать что то более энергичное.

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).
Lena Stol про Небокрад: Костоправ. Книга 1 (Героическая фантастика)

Интересно, сюжет оригинален, хотя и здесь присутствует такой шаблон как академия, но без навязчивых, пустых диалогов. Книга понравилась.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Батаев: Проклятьем заклейменный (Героическая фантастика)

Бросила читать практически в самом начале - неинтересно.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Lena Stol про Чернов: Стиратель (Попаданцы)

Хорошее фэнтези, прочитала быстро и с интересом.

Рейтинг: 0 ( 1 за, 1 против).
Влад и мир про серию История Московских Кланов

Прочитал первую книгу и часть второй. Скукота, для меня ничего интересно. 90% текста - разбор интриг, написанных по детски. ГГ практически ничему не учится и непонятно, что хочет, так как вовсе не человек, а высший демон, всё что надо достаёт по "щучьему велению". Я лично вообще не понимаю, зачем высшему демону нужны люди и зачем им открывать свои тайны. Живётся ему лучше в нечеловеческом мире. С этой точки зрения весь сюжет - туповат от

  подробнее ...

Рейтинг: 0 ( 0 за, 0 против).

Прарок для Айчыны [Алесь Петрашкевіч] (fb2) читать постранично, страница - 2


 [Настройки текста]  [Cбросить фильтры]

і паверыў.

Скарына. Ты мне павер — я лекар.

Вартаўнік. Можа, ты яшчэ поп ці ксёндз? Тыя таксама пасты хваляць.

Скарына. Я і не поп, я і не ксёндз, хоць нейкае дачыненне да царквы і паствы маю… I, можа б, ты да кашталяна турмы схадзіў і сказаў яму, каб ён мне маю Біблію вярнуў. Скажы, з Богам захацеў даўжнік-бадзяга пагаварыць.

Вартаўнік. Там будзе відаць… А малаком я з табой падзялюся. Мне мае мальцы вечарам яшчэ прынясуць. Харошыя ў мяне мальцы растуць… што па-польску, што па-палачанску сякуць — аж ад зубоў адскоквае. I Псалтыр, як рэпу, грызуць…

Скарына (нечакана). З полькай ажаніўся, а сам з Полацка будзеш?..

Вартаўнік (насцярожана). А табе скуль ведаць?!

Скарына. Хлопцаў «мальцамі» называюць толькі на Полаччыне. Дзе ні быў — і ў Гародні, і ў Навагародку, у Нясвіжы, Міры, Слуцку, Клецку, Мазыры, Тураве — толькі хлопцы. А ў Полацку — мальцы.

Вартаўнік. Чаго не ведаў, таго не ведаў. А мальцы, яны і ёсць мальцы. Хлопцы — то ад халопаў. А каму халопам быць ахвота?

Скарына. Я і пра нятопленую лазню з авечкаю ў Полацку чуў. Землякі мы, выходзіць, з табою, служывы.

Вартаўнік (адчужана, адступаючы да дзвярэй). Хопіць языком мянціць! А то ты да мяне і ў сваякі напросішся. Пры службе я — разумець трэба, і палёгкі не чакай. Палёгку суд дае, а я па-чалавечы паспачуваць магу. I граху ў тым не бачу. Якія б яны ні былі, а ўсе людзі — чалавекі. (Забраўшы конаўку, выходзіць.)

Грымяць запоры.

Скарына (задуменна). Усе людзі — чалавекі… Усе людзі — чалавекі… Адкуль жа тыя здрада, вераломства, ліхвярства, ілжывасць?.. Сам, сваёю рукою ў закон каралеўскі і велікакняжацкі першым артыкулам запісаў аб адказнасці за паклёпы і абгаворы. I тым не менш у турме не паклёпнік, а я, Францыск, сын Скарынін… у якасці валацугі, што збег ад даўгоў, якіх ніколі і ні ў кога не пазычаў. О свет! О людзі-чалавекі… Хіба не для вас законы ў душах вашых і на паперы напісаны для паспалітага добрага?!. (Зноў чуе песню.)

Ой, не так жаль тое, што ўтапілася,
Ой, не так жаль тое, што зверы з’елі.
Ой, не так жаль тое, што зверы з’елі,
Вельмі жаль тое, што татары ўкралі…
(Садзіцца на лаву, заціскае вушы.)

Святло згасае, у цемры з’яўляюцца прывіды Маргарыты, а потым Бабіча, Астрожскага, Максіма Грэка, Івана, Гусоўскага.

Маргарыта. Што ты клічаш мяне, любы? Хіба не ведаеш, што я два гады таму, як памерла? Калі б жывая была, хіба не прыйшла б? Хіба не прыбегла б? Зязюлькаю шэраю, галубкаю шызаю, ластаўкаю імкліваю не прыляцела б? А што не забыў — паклікаў, дзякуй. Ці ж не я была тваёю адзінаю, тваёю любаю? Ці ж не я была табе памочніцай і дарадчыцай? Ці ж не я нарадзіла табе двух сыночкаў? Кахала, як умела, аберагала, як магла. Толькі мінула маё лецейка. Як жа я адсюль дапамагу табе, любы мой, адзіны мой, гаротны мой?!. Цярпі! Трымайся! Ёсць жа Бог на свеце, хоць ты ніколі на яго вельмі не спадзяваўся. Да людзей найбольш былі твае малітвы. Ды не ўсе, відаць, іх слухалі. А сярод тых, што пачулі, як бачыш, звяры драпежныя трапіліся. Ад іх паратунку не чакай. Цяпер уся надзея на Якуба Бабіча… (Знікае.)

Бабіч. Адкуль ведаць табе, бедная жанчына, што ў хуткім часе і я пайшоў за табою. I карысці з Якуба Бабіча памерлага аніякае. Не крыўдуй. Не спадзявайся. Найстаршы бурмістр слаўнага горада Вільні бездапаможны. Не папракай, дружа, — справу тваю кніжную я падтрымліваў, колькі мог. Ганарыўся дружбай з табою, рад быў аддаць дом свой пад друкарню тваю, што была і застанецца першаю ў нашым краі. А што згарэла яна з домам маім — бяда вялікая і няўцешная, калі ж лічыць, што тры чвэрці самога горада згарэла… Дасць Бог, выблытаешся з цянётаў, пераможаш здраду і каварства і зноўку сваю вялікую справу распачнеш. Канстанціну Астрожскаму пакланіся. Гетман дапаможа. Ён міласнік царквы, школы і кнігі, якіх у княстве нашым мала. (Знікае.)

Астрожскі. Бабіч, Бабіч! Ведаць бы табе, што вялікі мор на Белай Русі следам за табой і мяне звёў у магілу. Якая ж карысць другу нашаму кланяцца памерлым? Яны ж дапамагчы не могуць.

Скарына (як стогн). На Маскву, на цябе, Максім Грэк, былі ўсе мае спадзевы!..

Максім Грэк. Рады я, што памятаеш мяне, што не забыў сустрэчы нашы. Не здзіўляйся, што зайздрошчу лёсу твайму, хоць абодва мы ў няволі. Розніца толькі ў тым, што ты чацвёрты месяц, а я шосты год. А белая зайздрасць толькі з тае прычыны, што ты здзейсніў мару і справу свайго жыцця. На Маскве ж паміраюць за адзіную літару «аз». Мужайся і памятай, што на свеце ёсць людзі, якія маюць жыццё, але ўжо не маюць надзеі. А ты яшчэ жывы і, дасць Бог, Фартуна павернецца да цябе тварам. Мужайся, брат мой! (Знікае.)

З’яўляецца Iван Скарына.

Скарына. Што ж ты нарабіў, браце мой, Іване?! Хіба ж так здраджваюць родным?!

Iван. Не судзі мяне строга за тое, што пакінуў пасля сябе адны даўгі. Не згарэла б наша друкарня ў Вільні, і я, відаць, пажыў бы яшчэ. У полымі